Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
У сярэдневеччы ў час войн і паўстанняў яўрэйскае насельніцтва больш за ўсё цярпела ад запарожцаў і маскавітаў. Выключную жорсткасць ў адносінах да іх праяўляла ўкраінскае казацтва.
Гэтыя дзікія адносіны да яўрэяў у апошніх захаваліся да XX стагоддзя. Аб’явіўшы сябе гетманам адраджонага казацтва Украіны Сімон Пятлюра ў 1918-1920 гадах заахвочваў масавыя пагромы.
Лўрэі жылі ў Гарадку Давыдавым здавён, і разам з усімі цярпелі ад войн, набегаў і паўстанняў. Колькасць іх тут век ад веку павялічвалася. I нішто, ніякія пажары і разбурэнні, ні казакі і ні апалячванне, не маглі вырваць іх карані з гэтай зямлі. Але так было да часу.
У 1942 годзе ўсе яўрэі Давыд-Гарадка колькасцю звыш 2 тысяч чалавек былі загублены фашыстамі немцамі і мясцовымі паліцаямі. Пасля гэтага яўрэі, як традыцыйна вялікая абшчына горада, зніклі. А шкада. Без яўрэяў давыд-гарадоцкае асяроддзе стала больш аднамерным, маўклівым. Прапала былая канкурэнцыя, яўрэйскія крамкі, яўрэйскае май-
стэрства. Ды і што гэта за беларускае мястэчка без яўрэяў? Яны кожнаму месцу надаюць свой каларыт, цікавую жвавасць. I мы ў ДавыдГарадку маглі яшчэ многаму ад іх павучыцца...
Бо аднекуль у працавітым і таленавітым Гарадку з’явілася новая праблема, нечуваная раней знікаюць рамёствы, знікаюць майстры. I хутка не будзе дзе падрамантаваць чаравікі. Ад каго будзем тады вучыцца? Якіх чакаць татар ці яўрэяў?
3 іншымі нацыянальнасцямі ў Давыд-Гарадку заўсёды было аднолькава. Хаця дзяржава насіла' назву Літоўскай, аднак літоўцы ні ў Гарадку, ні ў павеце не жылі і нават не было іх ні на якіх службовых пасадах.
Тое ж можна сказаць і пра палякаў. Ад канчатковага іх панавання (у сацыяльным і культурным плане яны наламалі многа дроў) стрымлівала заканадаўства Літоўска-Рускай дзяржавы. Статут забараняў іншаземцам (у тым ліку і палякам, што вельмі цікава гучыць у складзе Рэчы Паспалітай) набываць нерухомую маёмасць і зямлю на тэрыторыі дзяржавы.
Звесткі аб колькасці жыхароў горада мы знаходзім у інвентарах, пачынаючы з XVII стагоддзя.
У 1605 годзе ў горадзе налічвалася 222 дымы (гаспадаркі), колькасць насельніцтва складала звыш 1500 чалавек.
У 1631 годзе, згодна з інвентаром, колькасць двароў дасягнула 365, а насельніцтва каля трох тысяч чалавек.
За 20 гадоў бесперапынных войнаў Беларусь панесла велізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты. У Пінскім павеце насельніцтва зменшылася на 43 працэнты, а непасрэдна ў Гарадку на чвэрць. Страшэнна пацярпеў Тураў у ім засталася толькі пятая частка жыхароў, і з гэтага часу для старажытнага і славутага Турава наступіў доўгі час заняпаду.
У час існавання княства Гарадзецкага феадальны лад толькі складваўся, аднак грамадская няроўнасць існавала са старажытных часоў. Пануючай саслоўнай групай была радавая княжацкая арыстакратыя. На ступеньку ніжэй ішла служылая знаць (магнацтва), да якой адносіліся і прафесійныя воіны-дружыннікі, з якіх магнацтва спачатку і вырасла. Трэцяй саслоўнай групай былі залежныя ад князёў сяляне-абшчыннікі і гараджане-рамеснікі і купецтва.
У XV стагоддзі ў Літоўска-Рускай дзяржаве канчаткова склаўся феадальны лад. Утварыліся тры асноўныя класава-саслоўныя групы, якія адрозніваліся адна ад другой сваім сацыяльным і прававым становішчам.
Пануючым і кіруючым саслоўем была шляхта (ад нямецкага -радавітасць) польска-літоўскае дваранства. Яно было неаднародным і па сваім сацыяльным становішчы падзялялася на магнатаў, паноў і дробную шляхту.
Да першай групы адносіліся самыя буйныя землеўладальнікі-магнаты, у тым ліку і вялікі князь (кароль). У сярэдзіне XVI стагоддзя на Беларусі было 16 магнатаў, з іх 10 беларускага паходжання. Кожны валодаў не менш чым тысячай дамоў, а ў цэлым амаль паў-Беларусі было ў іх уладаннях амаль палова сялянскага прыгоннага насельніцтва.
Сярод буйнейшых магнатаў былі Агінскія, Астрожскія, Глінскія, Друцкія, Кішкі, Пацы, Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Чартарыйскія.
Князі Радзівілы былі самым магутным магнацкім родам, які адзіны на Беларусі захаваў сваю велізарную спадчыннасць да канца Другой Рэчы Паспалітай ў 1939 годзе. Такой княжацкай сталіцы, падобнай Нясвіжу, ніхто з магнатаў не пакінуў пасля сябе.
Hi адзін з магнатаў не валодаў такой колькасцю гарадоў, мястэчак, вёсак. Радзівілам належалі Нясвіж, Клецк, Слуцк, Давыд-Гарадок, Мір, Лахва, Геранёны, уладанні на Польшчы і на Украіне.
3 сярэдзіны XVI і да канца XVIII стагоддзя Радзівілы займалі першае месца сярод магнатаў у Рускай Літве на эканамічнаму і палітычнаму значэнню.
Яны былі адзінымі з усіх магнатаў у дзяржаве, хто валодаў маёмасцю на правах ардынацыі непадзельнасці і неадчуджальнасці нерухомай уласнасці (землі, лясы, гарады, вёскі, прадпрыемствы) нашчадкаў толькі аднаго роду. Права на спадчыну пераходзіла да старэйшага нашчадка старэйшай мужчынскай лініі, пры гэтым малодшыя браты і жанчыны сюды не адносіліся.
У 1579 годзе князі Радзівілы Мікалай-Крыштаф, Альбрэхт і Станіслаў заснавалі тры ардынацыі Нясвіжскую, Клецкую і Алыцкую. Уладальнікам Нясвіжскай ардынацыі стаў Мікалай-Крыштоф, Алыцкай Станіслаў, Клецкай Альбрэхт.
Гэта новаўвядзенне было зацверджана каралём і сеймам.
Гарадзецкае княства (так Радзівілы называлі гэта сваё ўладанне) увайшло ў Клецкую ардынацыю. На чале яе стаяў староста, якому падпарадкоўваюцца падстаросты Клецкага і Гарадзецкага княстваў.
Князь-ардынат быў уладальнікам зямлі, на якой стаяў горад. Гараджане выконвалі разнастайныя павіннасці і плацілі яму падаткі. Яны з’яўляліся патронамі ўсіх цэркваў у гарадах і на сваіх землях, лічыліся апекунамі ўсіх канфесій, і абавязваліся падтрымліваць паміж імі мірнае суіснаванне. Вышэйшай судовай інстанцыяй ардынацыі быў замкавы суд Клецка, выбіраемы шляхтай. Ён разглядваў усе віды спраў Клецкага княства.
У Гарадку Давыдавым з сярэдзіны XVII стагоддзя выбіраўся свой асобны замкавы суд шляхтай воласці і гараджанамі.
Першым ардынатам быў сын Мікалая Радзівіла Чорнага Альбрэхт Радзівіл (1558-1592), другім яго сын Ян Альбрэхт (1590-1620): абодва памерлі ў маладым узросце.
Трэцім быў сын Яна Альбрэхта Міхал Караль (1615-1666), які ў
гады войн з казакамі і рускімі страчваў і Клецк, і Гарадок. Ён прымаў удзел у барацьбе з гарадзецкімі паўстанцамі і прысутнічаў на трагічным фінале паўстання: калі гарадзецкія героі паміралі на Замкавай гары, распятыя на крыжах, прыбітыя цвікамі катаў, і яшчэ больш пакутуючы пасаджаныя на вострыя калы карнікамі.
Наступныя клецкія ардынаты, а значыць і гаспадары Гарадка Давыдава, дбалі пра павелічэнне сваіх даходаў і асаблівымі заслугамі на дзяржаўных пасадах не вызначаліся, у адрозненне ад сваіх родзічаў Нясвіжскіх Радзівілаў.
У 1656 годзе Алыцкая ардынацыя ўвайшла ў склад Нясвіжскай у сувязі з адсутнасцю нашчадкаў па мужчынскай лініі.
Клецкая ардынацыя перайшла да Нясвіжскіх князёў па такой жа прычыне ў 1674 годзе.
Некалькі пазней была створана асобная Давыд-Гарадзецкая ардынацыя з рэзідэнцыяй у Манькавічах (зараз у межах Століна). Яна праіснавала да 1939 года.
Да сярэдняй групы шляхты адносіліся паны. Тытул “пан” полыжага паходжання. Спачатку ён прымяняўся да феадалаў, якія знаходзіліся на дзяржаўнай службе.
Пазней тытул пачаў выкарыстоўвацца да шляхцічаў, якія мелі прыгонных сялян. Былыя дружыннікі ўдзельнага князя, служылыя людзі магната, найбольш заможная частка землеўладальнікаў сталі панамі.
Простыя людзі на Беларусі называлі панамі чыноўнікаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, наогул чалавека, які знешне, нават па адзенню, адрозніваўся ад звычайнага селяніна ў свіце і лапцях.
Зараз слова “пан” у Польшчы і на Украіне з’яўляецца зваротным шанавальным словам, аналагічным замежным зваротам “містар”, “сэр”, “месье”, “гер” ці беларускаму “спадар”.
Атрыманне шляхецтва пацвярджалася граматамі, дадзенымі вышэйшымі органамі ўлады соймам і вялікія князем (каралём).
Шляхецтва было спадчынным. Гэта было ваеннае саслоўе, яно несла ваенную службу, а ў час вайны абавязана было ўдзельнічаць у “паспалітым рушэнні”.
Юрыдычна ўсе шляхцічы мелі аднолькавыя правы: шляхціч не мог быць пазбаўлены свабоды без суда, меў права ўдзелу ў выбарах і мог быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады, меў права на свой герб, не плаціў падаткі.
Аднак у жыцці ўсё было не так: шляхціч-магнат з палацамі і маёнткамі быў зусім не адно і тое ж, што палеская “засцянковая шляхта”, якая ад сялян адрознівалася можа толькі дранымі чобатамі.
Прадстаўнікоў сярэдняй шляхты ў Гарадку было мала. Гэта былі войт,
начальнік Замка гараднічы, падстароста, як прадстаўнік князя, і, магчыма, суддзі.
Затое нямала было дробнай шляхты. У XV-XVI стагоддзях яны называліся баярамі альбо зямянамі. Гэта былі дробныя землеўладальнікі, якія па сваім матэрыяльным узроўні былі падобны на заможных сялян, і наогул падтрымлівалі сваё жыццёвае становішча толькі тым, што як шляхцічы не плацілі падаткаў.
Частка баяр называлася панцырнымі. Ад сялян яны адрозніваліся толькі тым, што былі пастаянна ваеннаабавязанымі. I, між іншым, тая дробная шляхта выкарыстоўвала свой удзел у ваенных дзеяннях і іншых збройных мерапрыемствах для асабістага ўзбагачэння. Гэтыя людзі жылі з прынцыпу ці пан, ці прапаў, і самі шукалі вайны і ад яе выгод. Такіх “рыцараў удачы”, чый жыццёвы поспех залежаў ад шпагі і мушкетона (варыянт пісталета), у той час было многа ў Еўропе. Па сутнасці, гэтыя людзі жылі старадаўнімі традыцыямі дружыннікаў пры сваіх князях.
Дробная шляхта з’явілася, галоўным чынам, па волі магнатаў, якія пераводзілі ў гэта саслоўе за асабістыя заслугі лепшых сельскіх старост, што вызначыліся на вайне, нарэшце, лепшых гаспадароў.
Практычна, шляхцічы былі ў кожнай вёсцы. У выніку аграрнай рэформы на аснове “Уставы на валокі” з’явілася засцянковая шляхта, якая больш цягнула на тое, каб звацца проста хутаранамі.
Паводле трохпольнага севазвароту, зямля разбівалася на тры полі з вызначанымі межамі сценамі. Пасля абазначэння межаў за “сценамі” заставаліся адрэзкі засценкі, якія здаваліся ў арэнду дробнай шляхце, дзе яна стварала свае сядзібы. Такія кавалкі зямлі, раскіданыя выпадкова, прыводзілі да стварэння хутароў.
Пасля шляхты на другім месцы было свабоднае саслоўе мяшчан (ад польскага слова “място” горад), якіх, інакш кажучы, можна было назваць проста гараджанамі.