Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Вось так кемлівыя і богалюбівыя жыхары Гарадка пакарылі вадзянога чорта і заставілі яго працаваць на Лодзяным млыне на карысць горада і ўсёй ваколіцы.
Гэты ж інвентар, як і папярэдні, апісвае абавязкі пушкароў найбольш каштоўнай групы ваенных рамеснікаў. Яны абавязаны былі трымаць у баяздольным стане ўсю агнястрэльную зброю, а таксама кожны год здаваць па тры зробленых кожным рушніцы і па 24 фунты пораху, за што атрымлівалі плату па 3 капы 20 грошаў (капа, як грашовая адзінка, складалася ў той час з 75 грошаў).
Вытворчасць пораху была наладжана на месцы, у Замку. Гэта быў чорны дымавы порах, які рыхтаваўся з салетры, драўнянага вугалю і серкі ў адносінах: 75-15-10. Порах захоўваўся ў шчыльна закрытых скураных вёдрах у сухім парахавым склепе.
За ўсю гісторыю свайго існавання самыя вялікія цяжкасці Замак перажыў у сярэдзіне XVII стагоддзя, у перыяд Вызваленчай і РускаПольскай войнаў.
На працягу трынаццаці гадоў (1648-1661) Замак шматразова пераходзіў з рук у рукі і бачыў многа гаспадароў: свае штандары і харугвы над яго вежамі ўздымалі запарожскія казакі, палескія паўстанцы, расійскія стральцы, шляхецкія карнікі.
Тут чытаў універсал гетмана Багдана Хмяльніцкага яго палкоўнік атаман Антон Нябаба.
Тры гады тут знаходзіўся штаб кіраўніка Гарадзецкага паўстання палкоўніка Івана Багдашэвіча.
I тут жа, на Замкавай гары былі жудасна пакараны галоўным карнікам Палесся Янушам Радзівілам васемнаццаць народных герояў кіраўнікоў барацьбы за веру і волю. Імёны гэтых праваслаўных мучанікаў трэба было б зачытваць дзецям ў школах і на памінальных службах у
Давыд-Гарадоцкіх цэрквах, але, на жаль, яны нам невядомы. Безумоўна, рашэнне замкавага суда было дакументальна зафіксавана. Але дзе самі дакументы?
Пінск неаднаразова гарэў, і, як павятовы цэнтр, мог іх страціць. Хутчэй за ўсё, ўсю дакументацыю сваіх карных экспедыцый польны гетман Януш Радзівіл мог захаваць у сваім асабістым архіве. Радзівілаўскі архіў скарбніца гісторыі беларушчыны, але ён распылены паміж рознымі краінамі.
Мы шукаем архівы, каб знайсці там сведчанні аб падзеях даўніны, a лепшы архіў наша зямля.
Зямля памятае і захоўвае ўсю скарбніцу нашай гісторыі. I вялікі дзякуй тым, хто шукае ў зямлі сляды мінулага, дзякуй археолагам, якія высветлілі для нас давыд-гарадоцкую мінуўшчыну. Беларусь была некалі краінай замкаў, і колькі замкавых гор хаваюць свае скарбы!
Hi ценю Замка не засталося сёння на Замкавай гары, якая схілілася на долу, ні рэшткаў ад яго вежаў. Але тут з высокага абарончага вала, разбіўшы шляхецкае войска, глядзеў на светлыя воды неспакойнай Гарыні нашчадак легендарнага Рурыка князь Дзмітрый Валконскі.
I зноў звыш года тут былі запарожцы віславусага атамана Карнея ды мясцовыя казакі Грыцка Чорнага.
Пасля падаўлення паўстання і пакарання яго кіраўнікоў у 1651 годзе вярнулася шляхецкая ўлада гаспадара горада і Замка князя Радзівіла, пратрымаўшыся тры гады да рэйда Д. Валконскага.
У 1653 годзе ў Замку пабывала княжацкая камісія, якая на аснове вывучэння матэрыяльнага становішча склала інвентар. Гэты дакумент для нас мае важнае значэнне, таму што адзначае наяўнасць у горадзе мытні і ў Замку рудні.
Установа, якая займалася мытнымі справамі, называлася ў Рускай Літве каморай. Каморы ставіліся на ўсіх галоўных шляхах, у гарадах, дзе мелі свае рэзідэнцыі і гандлёвыя рады замежныя купцы і мясцовыя гандляры, дзе адбываліся кірмашы. Важнымі гандлёвымі шляхамі ў той час былі рачныя. Адным з галоўных была і Прыпяць.
Каморы былі дзяржаўнымі ўстановамі і здаваліся ў арэнду на некалькі гадоў буйным феадалам, багатым тутэйшым гандлярам, мясцовым адміністратарам. Арандатар мог браць ў часовае валоданне нават усе каморы. Так было ў канцыХЎІ стагоддзя, калі мінскі ваявода Казімір Сапега арандаваў усю мытню Княства, маючы на гэта каралеўскую грамату. У Рэчы Паспалітай палякі наклалі на мытні сваю руку, як і наогул на ўсе адміністрацыйныя структуры.
Камора збірала мыту грашовы збор з мясцовых купцоў за ўвоз і вываз тавараў за мяжу, а з замежных за правоз па краіне і продаж на мясцовыхрынках. Мясцовыя гандляры плацілі адзін грош з кожнай капы грошай у кошце тавару, што складала каля 2 працэнтаў агульнага кошту: іншаземныя плацілі два грошы з капы, што складала ўжо 3,5 працэнта.
Усе дадзеныя аб колькасці і відах тавараў, месцах вывазу і прызначэння, яго якасці, сумы мытнага збору заносіліся ў мытныя кнігі. 3 гэтых кніг мы маем магчымасць даведацца аб увозімых і вывозімых таварах.
Асноўныя прадметы ўвозу былі футра, тканіна, металы, галантарэя, вострыя прыправы, прадметы раскошы; вывозіліся вырабленыя скуры і футра, рамесныя вырабы, воск, мыла, сельскагаспадарчая прадукцыя (мяса, жывёла, збожжа, хмель, пянька) і іншае.
Кнігі сведчаць, што з усяго купецтва Беларусі, якое займалася замежным гандлем, па нацыянальнаму складу беларусаў было 80-85 працэнтаў, яўрэяў каля 10 працэнтаў, астатнія палякі і рускія. Асноўныя накірункі знешняга гандлю (па месцах): Расія, Польша, Прыбалтыка, Украіна, Германія.
Колькасць гандляроў і крамнікаў у сувязі са шматлікімі войнамі пастаянна мянялася. I там, дзе вайна выбівала тутэйшых майстроў, пасля канфлікту з’яўляліся гандляры з таварамі.
Вядома, што ў гады вайны з Масквою па загаду цара Аляксея Міхайлавіча ў Расію было вывезена з занятых рускімі войскамі гарадоў шмат таленавітых майстроў і рамеснікаў: потым гэтыя беларусы прысвяцілі жыццё аздабленню Масквы і іншых месцаў Расіі. Колькасць вывезеных рамеснікаў была значная, таму тавараў стала не хапаць. Таму рэзка вырасла гандлярскае саслоўе яно дасягала 20 працэнтаў ад насельніцтва гарадоў.
Гарадку Давыдаву пашанцавала больш, чым іншым: рамеснікаў адсюль не вывозілі было далекавата, і сярод гараджан існаваў нармальны баланс паміж рамеснікамі і гандлярамі: заўжды хапала тутэйшых добрых рэчаў. Чаго не хапала прыходзіла па Гарыні пад ветразямі з розных бакоў.
У Гарадку ў той час быў падкаморак. Так называліся мытныя ўстановы, якія знаходзіліся на гандлёвых шляхах другаснага значэння. Але яны выконвалі тыя ж самыя абавязкі, як і каморы.
Гарадок Давыдаў быў сам вытворцам значнай колькасці відаў рамеснай прадукцыі і гандляваў з многімі гарадамі Палесся і Валыні. Гарынь спрадвеку была надзейным шляхам, які звязваў Прыдняпроўе з Прыкарпаццем. Па рацэ даволі часта праходзілі гандлёвыя, адміністрацыйныя і ваенныя судны. Яны ішлі з Прыкарпацця ў Прыпяць і ў адваротным накірунку.
Падкаморак у Гарадку знаходзіўся на правым беразе Гарыні вышэй Замка. Зараз гэта ўрочышча называецца Каморай і часткова занята жылымі забудовамі.
Службоўцы-мытнікі неслі нагляд за тым, каб купцы не аб’язджалі падкаморак вакольнымі шляхамі і спраўна плацілі ўстаноўленую мыту. Інвентар прадугледжваў дадатковую павіннасць пушкарам -дапамагаць мытнікам у выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў.
Якая сувязь паміж мытнікамі і пушкарамі? На гэтае пытанне можна адказаць па-рознаму: ці пушкароў было больш, чым трэба, ці ў мытнікаў не было людзей для нагляду за ракой і праезжым шляхам. А можа быць і такі варыянт развіцця падзей: мытнікі былі людзьмі не вельмі адукаванымі і ў некаторых таварах, якія мелі стратэгічнае значэнне, не былі добра дасведчанымі. Напрыклад, у састаўных частках таго ж пораху.
Пушкары ж былі элітай сярод рамеснікаў: тое, што яны рабілі, было самай складанай працай на той час. I яны добра ведалі ўсё, што магло мець дачыненне да вытворчасці зброі і другой важнай прадукцыі, якая абкладалася самымі высокімі грашовымі зборамі.
Упершыню сустракаецца ў дакуменце ўпамінанне аб рудні, як аб прадпрыемстве, якое знаходзілася ў Замку. Яе абслугоўванне даручалася некаторым вёскам Палескай воласці. Відавочна, мелася на ўвазе здабыча балотнай руды, якой было многа ў Мярлінскай пушчы, і яе дастаўка ў Замак на рудню.
Шмат ўвагі было нададзена агляду Замка: стану яго абарончых збудаванняў. Указваецца, што замкавыя пушкары атрымалі надзелы зямлі па дзве валокі (каля 50 гектараў). Такі ж самы надзел атрымаў і новы галоўны цясляр Павел Буяк, які адказваў за рамонт усіх драўляных збудаванняў як абарончага, так і гаспадарчага значэння.
Мяшчане горада абавязаны былі трымаць у належным стане парканы, грэблю-плаціну цераз Чартарыю-Няволю, Лодзяны млын: гэтыя абавязкі пераходзяць з інвентара ў інвентар.
Замкавая воласць несла абавязак разам з часткай гараджан несці ахову мастоў і быць наглядальнікамі аколіц Замка, а таксама выконваць цяглыя павіннасці з коньмі.
Аддаленая Палеская воласць накіроўвала “...на работу замковую, вместн с нншн села... по очередь 15 человек, почав з Проводной неделн после Велнкой ночн руской аж до запуста Фнлнппова русского на каждая неделн являться з топоры без конн”.
Частка вёсак гэтай воласці ў “рапорацын” Замка ўдзел не прымала, а забяспечвала замкавы гарнізон хлебам, рыбаю, мёдам, а таксама па адной капе драніц (гонты) з кожнай вёскі.
А праз два гады, у 1655 годзе Гарадок Давыдаў і яго Замак зведаў самы значны разгром за ўвесь шматгадовы ваенны перыяд. Вось як апісваў гэтыя падзеі буйнейшы расійскі гісторык Сяргей Міхайлавіч Салаўёў (1820-1879) у дзесятым томе “Нсторнн Росснн с древнейшнх времен”.
“В сентябре вышел на судах князь Дмнтрлй Волконскнй, 15 чнсла прншел он под Туров, туровцы вышлн к нему навстречу с образамн н прнсягнулн царю. He останавлнваясь в Турове, Волконскнй отправшіся сухнм путем под город Давндов, с версгу от города встретнло его лн-
товское войско й завязало бой. Лйтва была втоптана в город, который запылал, й лйтва броснлась бежать йз него. Победйтелй возвратйлйсь к судам свойм й поплылн внйз по реке Горынй к реке Прйпята. Прйпятью шлй вверх до рекй Вятляцы, от Вятлйцы шлй сухйм путем до города Столнна, которого достйгліі 20 сентября. Лнтва, вышед йз города, учйннла бой большой, была побйта, бежала, город был занят н сожжен русскймй. От Столйна Волкойскйй возвратнлся к Прйпята, к судам свойм, Прйпятью плыл до рекн Пйны й 25 сентября достйг Пйнска. Лйтва не пустнла русскйх прнстать к берегу, й Волконскйй вынужден был высадйться нйже города, у села Пйнковнчей. После большого бою русскйе по следам лйтвы вошлй в Пйнск й лйтву выбнлй. Простоявшй в Пйвске двое суток, чтоб дать отдохнуть людям, Волконскйй 27 сентября сжег город й слободы, пошел назад к судам свойм й поплыл внйз по Прнпятн, в селе Стахове разбші отряд лйтовского войска, прнвел к прйсяге жйтелей Кожайа й Латвы й опять Днепром возвратюіся в Кйев, н прйвел войско в целостіі”.