Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў

Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
3 22-х паветаў Княства найбольшыя страты былі ў Полацкім 74%, Мсціслаўскім 71% і Аршанскім 69%.
Пінскі павет займае 12-е месца: да вайны было 162834 чалавекі, пасля вайны 92371 чалавек, альбо 43,3 працэнты.
Прыводзяцца дадзеныя па колькасці страчаных дымоў (падатковых гаспадарак). Прыводзім іх па гарадах Пінскага павету:
у Пінску было 994, засталося 299, страты 70%;
у Тураве было 401, засталося 111, страты 72%;
у Гарадку Давыдавым было 365, засталося 277, страты 24%.
Як бачым, Гарадок панёс куды меншыя страты, чым яго суседзі. Гэта трэба ўдакладніць. Гарадок, як і Тураў, і Пінск, быў выпалены ў перыяд вайны неаднаразова. Аднак ён быў прыватнаўласніцкім горадам князёў Радзівілаў, якія былі зацікаўлены ў яго даходнасці і, магчыма, дапамагалі хутчэй адбудавацца. А, можа, гэтаму дапамагалі скарбы заможных гарадчукоў, малая частка якіх дайшла да нашых дзён. Разумныя гаспадары ў час вайны маглі спакойна пераводзіць сваю маёмасць у грошы і
чакаць лепшых, мірных дзён, каб потым адбудавацца з меншымі стратамі.
У ІІаўночнай вайне (1700-1721) Расіі са Швецыяй Рэч Паспалітая была на баку Расіі.
Шведскі кароль Карл XII увайшоў на тэрыторыю Польшчы, а ў 1706 годзе быў і на Беларусі. У маі гэтага года шведы авалодалі гарадамі Радзівілаў Мірам і Нясвіжам. У Міры быў спалены замак, у княжацкай сталіцы Радзівілаў разбураны замкавыя ўмацаванні, а горад спалены.
Наведаў Карл XII і павятовы Пінск. Тут ён знаходзіўся месяц. 3 чэрвеня 1706 года па загаду Карла быў узарваны замак старосты Вішнявецкага ў Караліне, спалена прадмесце, горад разрабаваны. I на гэты раз Пінск не мінуў яго трагічны лёс.
А вось Гарадку з гасцямі пашанцавала: шлях шведаў прайшоў далёка ад яго.
3 Пінска шведы рушылі на захад, пакінуўшы Княства.
Да 1793 года ніякіх значных падзей на Палессі не адбывалася.
ЗАМАК
Паміж пустак, балот беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай Дрэмле памятка дзён, шпюў нябыт уцяклі, Уздзірванелы курган векавечны.
Янка Купала
3 самых старажытных часоў чалавек думаў аб абароне сябе і сваёй маёмасці, а таму выбіраў месца жылля, выкарыстоўваючы прыродныя абарончыя ўмовы.
Абарончыя збудаванні рабіліся спачатку ў выглядзе выкапаных равоў, насыпаных земляных валаў, якія акружалі абараняемую, як правіла, невялікую тэрыторыю.
Потым на валах пачалі будавацца драўляныя агароджы востраколы, якія сваёй вышынёй садзейнічалі меншай дасягальнасці гаспадароў паселішча ад нападу дзікіх звяроў і варагуючых плямён.
Равы вакол паселішчаў пачынаюць запаўняцца вадою, на іх з’яўляюцца гародні, якія ўяўляюць сабой драўляныя прамавугольныя зрубы, пастаўленыя ўшчыльную адзін да другога, у выніку чаго утвараецца суцэльная сцяна.
Вышыня зрубаў была да чатырох метраў. Сценкі, прызначаныя для сустрэчы ворага і для абароны, рабіліся мацнейшымі і таўсцейшымі. У верхняй частцы гародні рабілася галерэя з абломамі (зубцамі) і байніцамі, ніжняя для трываласці засыпалася. Пустыя зрубы выкарыстоўваліся як склад баявых прыпасаў і харчаў, а таксама як месца сховішча жыхароў у час небяспекі. Унутры пабудовы знаходзіліся неабходныя для жыццядзейнасці памяшканні, майстэрні, калодзежы. Уваход быў маладаступным.
Так паступова ў гісторыі, па неабходнасці, якую дыктавала само жыццё, з’явіўся замак. Ваяўнічае і рамантычнае стварэнне, адзін з самых цікавых твораў чалавечага розуму і таленавітых рук.
Замкі на Беларусі пачалі будавацца ў сярэдзіне XII стагоддзя, калі наступіла феадальная раздробленасць, а разам з ёй прыйшла і бясконцая міжусобная барацьба.
Усе гарады таго часу, як правіла, агароджваліся, і ў іх узводзіліся абарончыя збудаванні, якія сталі называць замкамі. Замкі займалі цэнтральную частку, будаваліся на вышынях, і сапраўды былі на свой лад жалезнымі замкамі і замыкалі горад знутры.
Будаўніцтва замкаў было характэрнай і абавязковай з’явай таго часу. Адносіны паміж удзельнымі князямі, буйнымі феадаламі і іх суседзямі, а разам з тым і між сабою былі напружанымі і даволі часта высвятляліся ўзброенай сілай.
I тут замак, жалезнае сэрца горада, прыходзіў на дапамогу. Будаваліся замкі звычайна ў цэнтрах феадальных уладанняў, іх памеры і магутнасць цалкам залежалі ад золата гаспадароў і наяўнасці майстроў і рабочых рук у іх ўладаннях.
Замкі ставіліся і на ўзгорках, і ў нізінах. Першыя называлі горнымі (верхнімі), другія дольнымі (ніжнімі). Спачатку ўсе замкі былі драўлянымі, мураваныя пачалі будавацца з XV стагоддзя.
Адной з найбольш грунтоўных навуковых прац па гэтаму пытанню з’яўляецца каштоўная кніга беларускага гісторыка Міхаіла Аляксандравіча Ткачова (1942-1992) “Замкі і людзі”. У асабліва карыснай для нас першай главе манаграфіі “Прыватнаўласніцкія гарады Радзівілаў і арганізацыя іх абароны” разглядаюцца замкі ў гарадах Нясвіж, Слуцк, Мір, Давыд-Гарадок, Клецк, Койданава і інш.
Замкавая гара Давыд-Гарадка знаходзіцца ў цэнтры горада на правым беразе ракі Гарыні, правага прытоку Прыпяці.
Некалі гэта было невялікае прыроднае ўзвышша. 3 захаду яно абмывалася Гарынню, з супрацьлеглага боку невялікім яе прытокам Чартарыяй, ці Няволяй (зараз яе няма), з усходу была маладаступная балотная лугавіна.
Як ужо расказвалася ў главе “Перуноў Хатомель”, першымі жыхарамі гэтага пагорка былі дрыгавічы-хатомляне, якія перайшлі на новае месца жыхарства ў X стагоддзі, гэта значыць, тысячу гадоў назад.
I калі князь Давыд ў 1100 годзе выбраў гэтае месца для свайго Гарадка, ён тут знайшоў добра ўмацаванае гарадзішча і сваіх першых жыхароў будучага горада.
Князь Давыд больш схіляўся сэрцам да паўднёвай валынскай зямлі, таму пакінуў тут свайго сына Усевалада з невялічкай дружынай, які і стаў першым князем гарадзецкім; архітэктарам, будаўніком і заснавальнікам першапачатковага Гарадзецкага замка. На Замкавай гары былі пабудаваны неабходныя для пастаяннай жыццядзейнасці пабудовы і, вядома, царква.
3 цягам часу паслупова пагорак падымаўся ўсё вышэй і вышэй, на ім з’явіліся дадатковыя збудаванні, якія абаранялі жылыя пабудовы, якія знаходзіліся вышэй на гары. Гэта ўжо быў сапраўдны горад з галоўнай вуліцай і выходзячымі на яе з розных бакоў вузкімі вулачкамі, забудаванымі хатамі жыхароў, а разам з імі хлявамі і павецямі.
Месцам пастаяннага пражывання жыхароў горада Замкавая Гара з’яўлялася каля трох стагоддзяў. Спачатку гэта быў Горны замак. Потым побач з Горным з’явіўся і Дольны замак. Замкавы комплекс стаў мець выключна ваенна-абарончае значэнне.
А горад з Горнага замка перасяліўся ўніз, на паўднёвы ўсход ад яго, стаў расці за яго межамі, але ў час небяспекі жыхары Гарадка знаходзілі ў ім прытулак і ўдзельнічалі ў абароне Горнага замка.
Замкавая гара ўдасканальвалася і ўмацоўвалася на працягу некалькіх стагоддзяў і ў канцы XVII стагоддзя набыла ўнушальны выгляд, ператварыўшыся ў Замак.
Гара ўяўляла сабой амаль круглую пляцоўку дыяметрам 100-110 метраў, вышынёй да дзесяці метраў. 3 усіх бакоў была водная перасцярога. Уся пляцоўка гары быра акружана магутным валам з рачнога пяску, які меў вышыню да чатырох і шырыню звыш дзесяці метраў. Знешняя стромкасць схілаў падтрымлівалася драўлянымі эскарпамі.
За валамі ішлі рады абарончага частаколу і высокага паркану з вежамі, якія былі трэцяй абарончай лініяй пасля воднай і земляной. Даўжыня абарончага пояса складала каля аднаго кіламетра.
Унутры абарончых збудаванняў знаходзіўся непасрэдна сам Замак вялікая будыніна з магутных дубовых брусаў з невялікімі вокнамі-байніцамі, у якой знаходзіліся адміністрацыя, ваенны гарнізон, захоўвалася зброя, боепрыпасы, амуніцыя, харчовыя запасы, а таксама сцягі і харугвы розных саслоўяў.
Па традыцыях таго часу з Замка ішлі патаемныя хады, якія выходзілі за межы Замкавай гары. Вядома, яны добра даглядаліся, прачышчаліся і зберагаліся ад вады, і месцазнаходжанне гэтых хадоў трымалася ў вялікім сакрэце. Мы і сёння нічога не ведаем аб гэтых падземных хадах. Замкавая гара добра захоўвае свае тайны.
Ля Замка знаходзілася высокая назіральная вежа з вартавым, побач даволі глыбокі калодзеж, які меў стратэгічнае значэнне: за ім даглядалі і дбалі не менш, чым аб парахавым склепе.
Недалёка ад уваходу ў Замак знаходзілася царква з капліцай, у склепе пад якой былі знойдзены ў наш час саркафагі княжых магіл. Усе збудаванні Замка былі драўлянымі, з выключна трывалага дубу і сасны.
3 паўднёвага боку, дзе зараз Замкавая вуліца, знаходзіўся Дольны замак, заснаваны ў канцы XVI стагоддзя.
Быў ён па плошчы большы, чым Горны, але яго вышыня была на дватры метры меншай. Ён таксама меў усе абарончыя збудаванні, але яго прызначэнне было больш гаспадарчым. Тут былі стайні з коньмі, неабходныя сезонныя яздоўні, інструменты, будаўнічыя матэрыялы для рамонту Замка. А яшчэ тут былі збройныя майстэрні, у тым ліку і пушкарня.
Дольны замак злучаўся з Горным пад’ёмным мастом на ланцугах. Уваход у Замкі быў адзін з поўдня, з боку горада: толькі праз Дольны можна было трапіць ў Горны замак. Гэта мела выключна абарончае значэнне. Уваходы і масты былі строга праезджай шырыні, разлічаныя на звычайную павозку, каб нішто іншае не магло трапіць у Замак.
Злева ад увахода ў Дольны замак на хвалях Гарыні гойдаліся лодкі, рачныя парусныя судны. Тут была Замкавая прыстань, сюды траплялі
купцы і гандляры, якія рухаліся водным шляхам. Тут заўжды бывала людна: адны чакалі адпраўкі, іншыя прыбывалі: грузіліся і разгружаліся тавары, тут сустракаліся гаспадары і госці. Да Замкавай прыстані прыбывалі афіцыйныя пасланцы ўладаў, прыставалі караблі, якія рухаліся на Захад і Усход і папаўнялі тут свае прыпасы.
Па дакументах 1675 года, даўжыня лініі ўмацаванняў абодвух Замкаў была 20 шнуроў (980 метраў), з іх:
Горны (Верхні) 9 шнуроў і 1 прут (465 метраў);
Дольны (Ніжні) 10 шнуроў і 9 прутоў (535 метраў).
Вельмі каштоўнымі дакументамі сацыяльна-эканамічнага і ваеннага характару ў Літоўска-Рускім гаспадарстве X VI-XVIII стагоддзяў былі інвентары. Яны ўяўлялі сабой вопісы канкрэтных населеных пунктаў, маёнткаў, адміністрацыйных адзінак, ваенных аб’ектаў. Інвентары праводзіліся мясцовай адміністрацыяй па распараджэнню гаспадароў-дзяржаўных уладаў і феадалаў, якія валодалі гарадамі, мястэчкамі, вёскамі, фальваркамі, замкамі.