Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
У час народных паўстанняў і барацьбы праваслаўных людзей за веру і волю ў Рэчы Паспалітай смяротныя кары ўжываліся вельмі часта. Цэлая сістэма смяротных пакаранняў для падданых існавала тады і на беларускай зямлі. Сёння яна нічога, акрамя жаху, не выклікае.
Статут Вялікага княства Літоўска-Рускага 1588 года Льва Сапегі ўстанаўліваў простыя і кваліфікаваныя смяротныя кары. Да простых адносіліся павешанне і адсячэнне галавы, да кваліфікаваных спаленне на кастры, чвартаванне, пасаджэнне на кол.
Усе смяротныя прыгаворы тады звычайна выконваліся публічна спецыяльнымі прафесіяналамі — катамі і іх памочнікамі гіцлямі.
Са страшэннай жорсткасцю вялася вызваленчая вайна 1648-54 гадоў на тэрыторыі Княства, на украінскіх і беларусіх землях.
Многа напісана аб нашэсці манголаў хана Батыя 1238 42 гадоў на Русь і Заходнюю Еўропу. Пасля іх заставалася пустыня: зруйнаваныя гарады, бязлюддзе. Але мангола-татары ніякіх “кваліфікаваных” катаванняў не прымянялі, свае ахвяры яны проста забівалі. У параўнанні з паводзінамі палякаў і казакаў на вайне яны былі проста воінамі, няхай і захопнікамі, а не катамі-мучыцелямі.
Усё сваё творчае жыццё прысвяціў вывучэнню гісторыі Украіны Мікалай Іванавіч Кастамараў (1817-1885), вядомы расійскі гісторык. Адной з буйнейшых яго работ з’яўляецца манаграфія “Богдан Хмельннцкнй”, дзе выкарыстана мноства дакументальных сведчанняў падзей той вайны, якія ствараюць панараму эпохі, мужнай і трагічнай.
Жорсткасці паноў да сваіх хлопаў, прыгнятаемых і гнаных, былі незлічоныя.
У 1630 годзе ў час паўстання польскі сотнік Самуіл Лашч катаваў жыхароў сёлаў за дапамогу паўстанцам, адразаў ім насы, вушы, знішчаў сяленні.
У першы дзень Вялікадня было выразана ўсё насельніцтва ў мястэчках Лісянцы і Дзімеры на Браслаўшчыне.
У 1637 іодзе сын кароннага гетмана Патоцкага прымяняў толькі адну меру пакарання пасаджанне на кол. Захопленых каля Нежына паўстанцаў ён усіх замучыў такім чынам і, як сам гаварыў, ездзіў на дарогу, уздоўж якой віселі на калах закатаваныя, любавацца гэтым відовішчам.
А вось як паводзіў сябе з трапіўшымі да яго ў рукі казакамі, мяшчанамі, свяшчэннікамі, выступаўшымі за сваю веру і волю, буйнейшы магнат князь Ярэма Вішнявецкі ў мястэчку Паграбішча:
“Ннкто не ожндал нападення н вдруг налетел Вншневецкнй. Все попалнсь в его рукн; князь сажал на кол, тнраннл мучнтельно н внновных н невнновных, особенно мучнл свяіценннков: нм просверлмвалн глаза”.
А вось так садыст-магнат здзекваўся над жыхарамі свайго прыватнаўласніцкага горада Нямірава:
“Вншневецкнй прнказал мучнть кого только подозревал. Немнров-
цам вырывалй глаза, распнналй, растесывалч йх пополам, сажалй на кол, облчвалй кйпятком. Н кроме того, говорнт летопйсец, употреблялн такче мукй, какчх й поганые не моглй выдумать. Вншневецкйй прйсутствовал прн казнях й находйл какое-то удовольствйе”.
Рэакцыя паўстанцаў была адэкватнай. Да жорсткасці і знішчэння сваіх ворагаў заклікалі казакаў і паўстанцаў і праваслаўныя святары. I тыя стараліся так, што за першы год вайны былі ў значнай ступені знішчаны на занятай паўстанцамі тэрыторыі каталіцкая шляхта, ксяндзы, уніяты і яўрэі.
“Онй резалч, вешалч, топйлй, распшшвалн пополам, вырывалй кускамн мясо, сдчралй с жйвых кожй... После кровавых сцен обыкновенно следовала гулянка: выкатывалй йз панскйх погребов бочкч с вйнэмй, пйлй. плясалй, пелн песнй средй пепелйіц н трупов.
...Рнмско-католйческйе святынй подвергалнсь поруганню: костелы грабйлй й сжйгдлй; ксендзы й монахй былй обречены на мукч без мйлосердня й без йсключенчя. Нх топйлй, вешалч, сднралн с ййх кожй.
...Но всего неумолчмее поступалй повстанцы с нудеямн... Это не было следствйем одвого фанатазма: перед восстанйем русского народа нуден, будучй арендаторамн й управйтелямй пэнскйх нменнй, довелй народ до такого ожесточення злоулотребленйямй й более всего поруганнем над православнымл церквямч, находнвшнхся в йх распоряженйй”.
У цяжкія моманты вайны палякі ахвяравалі яўрэямі для выратавання свайго жыцця: для іх яны былі такімі ж “жыдамі”, як і для паўстаўшых.
Так адбылося пры аблозе замка Тульчын палкоўнікам Ганжой. He гледзячы на тое, што яўрэі заплацілі палякам за сваю ахову велізарныя грошы, палякі выдалі іх казакам фактычна выгналі бяззбройных людзей за сцены замка. I каля трох тысяч яўрэяў былі перабіты казакамі. Але дарэмна спадзяваліся ўратавацца гаспадары Тульчына. Праклятыя яўрэямі за вераломства, загінулі і ўсе палякі гэтага крывавага замка.
У час аблогі Львова (26.09-16.10.1648) сам Багдан Хмяльніцкі спачатку патрабаваў выдачы ўсіх яўрэяў. 1 толькі велізарны окуп (выкуп) выратаваў іх, як і католікаў, ад пагалоўнага знішчэння.
Вызваленчая вайна на Беларусі і, у прыватнасці, на Палессі, нічым че адрознівалася ад агульнага характара падзей.
Нацыянальныя і рэлігійныя дзеячы Украіны таго часу лічылі, што да Русі (Украіны) належыць і Паўднёвая Беларусь, якую планавалі ўключыць у склад ствараемай дзяржавы Рускага гетманства. Так лічыў і Багдан Хмяльйіцкі.
Вось чаму ўжо ў пачатку 1648 года тут з’явілася даволі многа агітатараў, якія пад выглядам гандляроў, манахаў, жабракоў-лірнікаў хадзілі па гарадах і мястэчках, заклікаючы мяшчан і сялян на барацьбу за веру і волю. I ўжо вясною 1648 года ў некаторых месцах Беларусі пачаліся народныя хваляванні.
Для ўздыму барацьбы Б. Хмяльніцкі накіраваў на Палессе некалькі даволі буйных загонаў казакаў на чале з палкоўнікамі. Кожны з іх меў асабісты ўніверсал гетмана з заклікам да барацьбы. Гэтымі палкоўнікамі былі Галавацкі, Галота, Гладкі, Гаркуша, Нябаба і інш.
Гараджане палескіх гарадоў з энтузіязмам сустракалі пасланцаў гетмана і адчынялі ім вароты сваіх гарадоў. Яны былі русінамі, праваслаўнымі і жадалі быць у складзе сваёй Рускай дзяржавы, якую ствараў гетман Багдан. Праваслаўныя запарожцы-русіны былі іх братамі. Католікі і ўніяты іх агульнымі ворагамі.
Прыгонныя палешукі цярпелі, як і іншыя, уціск паноў і хацелі пазбавіцца ад прыгнёту, асабліва балючага, таму што ён прыгнятаў веру. Вось чаму свабодалюбівых палешукоў вельмі прываблівала казакаванне — свабодныя паводзіны ў адносінах да сваіх гаспадароў, падпарадкаванне гаспадароў выключна грамадзе і знішчэнне найбольш жорсткіх з іх.
Першым на Беларусь пасля бітвы пад Жоўтымі Водамі прыйшоў з некалькімі палкамі Я. Галавацкі. Казакі занялі Брагін, Ясеў, Гомель, зруйнавалі шэраг маёнткаў. Да іх далучыліся многія гараджане і сяляне.
Самым буйным народным выступленнем на Палессі і наогул на Беларусі з’яўляецца гераічная барацьба Пінска. У горадзе тады было звыш пяці тысяч пабудоў, пражывала каля 20 тысяч чалавек.
У жніўні 1648 года праваслаўныя гараджане Пінска паднялі паўстанне і запрасілі да сябе казацкага палкоўніка Антона Нябабу. Казакі выразалі ўсіх католікаў, не пакінуўшы жывымі і дзяцей; ксяндзоў патапілі. Касцёлы, кляштары, уніяцкія цэрквы былі разграблены.
Паўстанцы дамовіліся з казакамі аб ахове іх горада да Ражаства, за што ім былі абяцаны грашовая плата, адзенне, абутак, матэрыяльнае забеспячэнне.
Але 5 кастрычніка шляхецкае войска маршалка Пінскага павета Лукаша Ельскага змагло ўварвацца ў горад, дзе сустрэла моцнае супраціўленне. Аб гэтым расказваецца в “йсторнческом памятннке о Пннске”, выдадзеным у 1847 годзе на польскай мове:
“Жнтелн... нзменннческн предалн город бунтовіцнкам казакам, введя мх тайно в город прежде нашего войска, сделалн самн с казакамн заговор заіцніцать с нймн город до последней крайностм н бнть ляхов.
...с женамн й детьмн, как на гвалт, стремглав бежалн к ограде, забрав камнн нз бань, н снеся рубленые дрова нз домов к ограде, нашнх бнлн, как моглн, кто нз ружей, кто косамн, кто палкамн, другне, бросая камнн, полена, н чем кто мог”.
Паўстанцаў узначальвалі мяшчане-рамеснікі Іван Шаненя, Рыгор Мяшковіч, Ярмола Велясніцкі, Багдан Сачыўка. Першы дзень абароны горада закончыўся паспяхова, Ельскі адступіў.
Аднак на дапамогу яму прыйшоў са значнымі сіламі стражнік Мірскі. Ён абяцаў літасць гораду пры ўмове выдачы кіраўнікоў і выгнання з
горада казакаў. Але абаронцы адмовіліся ад здрадніцтва і пакляліся змагацца да канца.
Раніцай 9 кастрычніка Мірскі пачаў абстрэл горада з гармат, а вечарам шляхецкае войска ўварвалася ў Пінск. Два дні ішла ўпартая барацьба на вуліцах горада. Гараджане змагаліся за кожную вулачку, за кожны дом, біліся ў дамах і на дахах, адбіваліся, нават загнаныя ў ваду.
Ляхі неслі вялікія страты, і мужнасць абаронцаў выклікала ў палякаў разгубленасць. Па загаду Ельскага горад быў запалены, і гэта вырашыла зыход бітвы, у якой разам з мужчынамі абаранялі Пінск ад ворагаў і жанчыны, як гэта было ў часы старажытных Грэцыі і Рыма.
“Непрнятель снльно оборонялся в запертых домах, так что начяная с полудня сего понедельннка до полуденной же поры следуюіцего дня, всю ночь рыцарская рука не уставала средн трудов; одннх, как козаков, так н горожан, на месте убнвая, другнх, бегуіцнх к воде н в ней потонувшнх, рука святой справедлнвостн наказала”.
Аднак шляхецкі летапісец не напісаў, што рыцарская рука адпраўляла на той свет не толькі казакаў і гараджан, але і жанчын, і дзяцей усіх, хто быў жывы.
Частка паўстанцаў спрабавала на стругах пераплыць цераз Піну, але перагружаныя судны патанулі. Невялікі атрад казакаў вырваўся з горада, але быў акружаны ў балоце і загінуў. Без вестак прапаў у гэтым пекле і слаўны запарожскі атаман Антон Нябаба.
У час абароны Пінска загінула большасць жыхароў горада (каля 10 тысяч), згарэў амаль увесь горад.
А тым часам паўстанне разгортвалася ў Пінскім павеце. Яго цэнтрам стаў Гарадок Давыдаў.
Перад паходам на Пінск тут пабываў Антон Нябаба. Ніякіх разбуральных дзеянняў ён тут не рабіў, таму што быў сустрэты мяшчанамі горада прыхільна. Відавочна, у час наведвання атаманам Давыд-Гарадка, тут быў сфарміраваны атрад мясцовых казакаў, а яго палкоўнікам выбраны мясцовы войт Іван Багдашэвіч.
Гарадок Давыдаў у той час быў прыватнаўласніцкім горадам князёў Радзівілаў, а ў адміністрацыйных адносінах цэнтрам Замкавай воласці Пінскага павета. Давыд-Гарадок быў цесна звязаны адміністрацыйнымі і гандлёвымі адносінамі з Пінскам. I, вядома, аднадушнае выступленне пінчукоў, братанне іх з казакамі падштурхнула на паўстанне і гарадчукоў.