Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў

Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
“Продолжайте, что “вам вольно топнть уннатов, рубнть нм головы”
н пр. Нет! Потому что божественное евангелне строго внушает всем мстнтелям, в том чнсле н вам: Мне отміценне, Аз воздам.
“He прнннмаюшнх уннн нужно нзгонять нз государства”, гшшнте дальше. Нзбавн Бог нашу страну от этого безрассудства!..
Одна уння внновннца всех этнх несчастнй!.. н так нам опротнвела, что мы желалн бы лучше остаться без нее”...
Гэта пісаў кіраўнік урада Княства, католік па веравызнанню. Аднак дыскусія з канцлерам, творцам славутага Статута, не дапамагла. Калі пасля закрыцця ўсіх цэркваў у Віцебску праваслаўныя за горадам пабудавалі сабе два буданы для набажэнства, Кунцэвіч у шаленстве разбурыў і іх, а свяшчэннікаў выгнаў наогул з акругі.
Паднялося паўстанне, і 12 лістапада фанатык быў забіты. Аднак гэта народнае выступленне віцебчан было хутка падаўлена, яго ўдзельнікі былі жорстка пакараны: толькі да смяротнай кары асуджана было болып за 100 чалавек, сам горад быў пазбаўлены Магдэбургскага права і вечавога звона. Караць смерцю паўстанцаў у Віцебск звозілі катаў са ўсяго Княства.
За такую жорсткую расправу папа Урбан VIII выказаў каралю Жыгімонту III сардэчную падзяку, a I. Кунцэвіч стаў святым мучанікам. Так крывава крочыла ўнія па нашай зямлі.
Паступова ў рэлігійную барацьбу ўцягваецца казацтва: ад асобных выбуховых выступленняў яно пераходзіць да моцнай неадступнай падтрымкі праваслаўя. Значную ролю ў абароне роднай веры адыграў гетман Запарожскі (1614-1622) Пятро Сагайдачны. Удзельнік некалькіх пераможных паходаў на Крым і Турцыю, ён карыстаўся вялікай папулярнасцю. Гетманам была арганізавана ахова праваслаўных цэркваў і свяшчэннікаў.
Сагайдачнаму належыць заслуга ў аднаўленні ў 1620 годзе Кіеўскай мітраполіі. Новы кароль Уладзіслаў IV вымушаны быў зацвердзіць гэта рашэнне. Сагайдачны быў першым з украінскіх дзеячоў, хто высока ўзняў ідэю аб аб’яднанні Украіны з Маскоўскай дзяржавай і накіраваў у Маскву пасольства.
Выдатнае месца ў адстойванні пазіцый праваслаўнай царквы займае дзейнасць Пятра Магілы, якому патрыярх канстанцінопальскі надаў тытул мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі (1632-1647). Галоўнай заслугай П. Магілы з’яўляецца стварэнне першай на Русі вышэйшай навучальнай установы: з брацкіх школ Кіева-Пячэрскай лаўры і гарадской мяшчанскай была створана Духоўная акадэмія, якая атрымала імя свайго заснавальніка Кіева-Магілянская.
Мітрапаліту ўдалося вярнуць ад уніятаў некалькі цэркваў і манастыроў, аднавіць работу друкарні і выдаць значную колькасць богаслужэбнай і духоўнай літаратуры. У гэтай дзейнасці Украіна ішла ўслед за брацтвамі на Беларусі. Аднак Украіне тут больш пашанцавала: усё гэта рабілася пад аховай і абаронай казакаў. Напярэдадні сваёй смерці мітра-
паліт блаславіў казакаў на барацьбу за веру з яе прыгнятальнікамі.
Да гэтага часу належыць і барацьба з уніяцтвам ігумена адзінага праваслаўнага манастыра святога Сімяона ў Брэсце Афанасія Філіповіча (1597-1648). Яго дзейнасць была адкрытай і бескампраміснай. Ён двойчы выступаў на сейме перад каралём, патрабуючы “чтобы настояіцая греческая вера всемерно почнталась, проклятая же унмя была уннчтожена н обраіцена в ннчто”.
Смелага ігумена некалькі разоў арыштоўвалі, высылалі, але ён быў непахісны. 3 ім расправіліся ў пачатку вялікага народнага паўстання.
Філіповіча абвінавацілі ў дапамозе паўстанцам зброяй і лістоўкамі. У турме яго спрабавалі схіліць да адрачэння ад сваёй веры і таму катавалі. А ён толькі праклінаў уніятаў.
18 верасня 1648 года ігумен быў расстраляны. Гэты дзень з’яўляецца памінальным прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага. Нятленныя мошчы святога захоўваюцца ў Сімяонаўскай царкве ў Брэсце.
Усё больш і больш хвалявалася Украіна, адкрытыя выступленні пачаліся і на Беларусі. Яны былі накіраваны ў першую чаргу супраць уніяцтва, за сваю рускую праваслаўную веру. Разам з тым барацьба была накіравана супраць прыгоннага гнёту польскай шляхты. Рэч Паспалітая хісталася ва ўсе бакі.
Рускі гісторык В. Ключэўскі па гэтаму пытанню пісаў:
“Церковная уння не обьеднннла этнх классов, но дала новый стнмул нх совместной борьбе н помогла іім лучше поннмать друг друга: н козаку, н хлопу легко было растолковать, что церковная ўння это союз ляшского короля, пана, ксендза н нх обіцего агента жнда протнв русского Бога, которого обязан заіцшцать всякнй русскмй. Сказать загнанному хлопу нлн своевольному козаку, помышлявшнм о погроме пана, на земле которого онн жнлн, что онн этнм погромом заіцшцают обнженного русского Бога, значнло облегчнть н ободрнть нх совесть”.
Першыя казацкія паўстанні ў канцы XVI стагоддзя яшчэ не мелі выключна рэлігійна-нацыянальнага характару, але з пачатку XVII стагоддзя казацтва ўцягваецца ў праваслаўна-царкоўную апазіцыю. Гетман Сагайдачны з усім войскам Запарожскім адкрыта запісваецца ў Кіеўскае праваслаўнае брацтва, а ў 1620 годзе з дапамогаю іерусалімскага патрыярха самавольна, без дазволу вышэйшых улад дзяржавы, аднаўляе метраполію і вышэйшую царкоўную іерархію.
У 1625 годзе барацьбу з польскімі войскамі вядзе гетман Міхаіл Дарашэнка, і гэта становіцца традыцыяй і прызваннем казакаў. Гетман Тарас Трасіла вёў барацьбу са сваімі ворагамі вельмі жорстка ён знішчаў палякаў, не шкадаваў яўрэяў, ад яго яны ратаваліся ўцёкамі з Украіны. У 1630 годзе ў начной бітве пад Пераяславам гетман Тарас разграміў буйнейшую польскую групоўку гетмана Каняцпольскага. Тарасава ноч, як яе называлі ў народзе, абышлася Варшаве ў некалькі ты-
сяч забітых палякаў і была першым іх буйным паражэннем ад непакорных падданых.
У 1635 годзе пры вяртанні з паходу на туркаў атаман Паўлюк захапіў і разбурыў пабудаваную палякамі крэпасць Кадак, а потым узначаліў барацьбу запарожскіх казакаў супраць ляхаў, заклікаючы да сябе ўсіх жадаючых. Паўлюк пацярпеў паражэнне, трапіў у палон і пасля катаванняў бесчалавечна пакараны смерцю.
У 1638 годзе чарговае казацка-сялянскае паўстанне на Палтаўшчыне ўзначаліў Якаў Астраніца. Яно таксама было падаўлена, а сам атаман з невялікім загонам сышоў у Расію.
А паўстанне працягвалася ўжо пад кіраўніцтвам адважнага атамана Гуні, які праз два гады вымушаны быў, як і яго папярэднік, перайсці ў Масковію.
Кароль Уладзіслаў IV (1632-1648) рабіў спробы прымірыць варагуючыя бакі, не даць процістаянню перарасці ў вялікую вайну. Аднак гэта яму не ўдалося з-за непрымірымасці фанабэрыстай польскай шляхты і агрэсіўнай каталіцкай царквы. Кароль памёр, калі вайна, якой ён баяўся, ужо пачалася.
Новы кароль Ян Казімір (1648-1668) быў фанатычным католікам і лічыў так, як і магнаты, шляхта, каталіцкія і ўніяцкія біскупы, што “взбунтовавшуюся чернь следует нстребнть огнем н мечом н насмерть засечь нагайкамн”.
Усе гэтыя паўстанні так ці інакш закраналі наша Палессе і хвалямі дасягалі Давыд-Гарадка, Турава, Пінска, якія з часам сталі апорнымі кропкамі і нават цэнтрамі рэлігійна-вызваленчай барацьбы праваслаўных беларусаў.
Багдан Міхайлавіч Хмяльніцкі (каля 1595-1657) быў родам з горада Чыгірына (зараз Чаркаскай вобласці). Яго бацькі былі выхадцамі з беларускай праваслаўнай шляхты. Вучыўся ў брацкай школе, скончыў Львоўскі езуіцкі калегіум, ведаў некалькі моў. Удзельнічаў у паходах супраць татараў і туркаў, быў два гады ў турэцкім палоне. На чале наёмнага казацкага атрада ваяваў на баку Францыі супраць Іспаніі. Авантурная біяграфія гераічнай асобы.
Акрамя гэтага ўдзельнічаў у казацка-сялянскіх паўстаннях, быў членам дэлегацый на перамовах з каралём Уладзіславам IV. Дзесяць гадоў быў сотнікам Чыгірынскага палка.
Як актыўны дзеяч вызваленчага руху, ён вымушаны быў уцякаць на Сеч, дзе ў пачатку 1648 года быў абраны гетманам і пачаў ваенныя дзеянні.
Пачалася вызваленчая вайна рускага (украінскага і беларускага) народа за захаванне сваёй праваслаўнай веры, за ўратаванне ад прыгнёту
польскіх паноў і, урэшце, за стварэнне сваёй дзяржаўнасці. Апошняе ў дзеяннях Б. Хмяльніцкага было даволі неакрэсленым, але тэрытарыяльныя межы паўстання, адміністрацыйныя рашэнні па мясцоваму кіраўніцтву, ды і сама асноўная ідэя барацьба за веру і волю сведчаць на карысць меркавання, што Хмяльніцкі клапаціўся аб сваёй дзяржаве.
Удзельнікі паўстання аб’яўляліся казакамі, а сам удзел у ім называўся казакаваннем. Асноўная маса паўстанцаў была сялянамі і прыроднымі казакамі, меншая частка мяшчане і дробнае праваслаўнае духавенства.
Першы год вайны быў даволі паспяховым для паўстанцаў. У маі таго года ў двух бітвах пад Жоўтымі Водамі і пад Корсунем Хмяльніцкі разграміў аванград і галоўныя сілы польска-шляхецкіх войск. Пасля разгрому палякаў пад Корсунем, узятыя ў палон каронны гетман С. Патоцкі і яго памочнік Б. Каліноўскі былі перададзены татарам.
Польскія ўлады са страхам чакалі з’яўлення казакаў пад сценамі Варшавы, але гэта не ўваходзіла ў планы гетмана. Ён асаджаў Львоў, потым Замосце, а пасля заключэння перамір’я з новым каралём Янам Казімірам накіраваўся ў Кіеў, дзе ўрачыста быў сустрэты народам з царкоўным звонам усіх храмаў старажытнай сталіцы.
Пасля некалькіх перамог у 1649 годзе быў заключаны Збораўскі дагавор, згодна з якім частка цэнтральнай Украіны атрымала абмежаваную аўтаномію, рэзідэнцыяй гетмана прызнаны горад Чыгірын.
51 к ужо адзначалася, гэта вызваленчая вайна насіла ў першую чаргу рэлігійны характар. А ўсе рэлігійныя войны вяліся з асаблівай жорсткасцю і знішчальнасцю. Такімі былі крыжовыя паходы, калі крыжаносцы знішчалі ўсіх нехрысціян у ХІ-ХІІІ стагоддзях. Крыжовы паход супраць альбігойцаў у Францыі закончыўся поўным знішчэннем гэтага народа ў канцы ХІП стагоддзя. Цалкам былі знішчаны каля дваццаці тысяч рыцараў ордэна святога Храма, так званыя тампліеры і храмоўнікі ў пачатку XlV стагоддзя на тэрыторыі Еўропы. Знішчальны характар мелі гусіцкія войны ў Чэхіі ў XV стагоддзі. Тое ж самае можна сказаць аб гугеноцкіх войнах XVI-XVII стагоддзяў у Францыі, аб вайне Іспаніі супраць Нідэрландскай рэвалюцыі ў XVI стагоддзі і інш.
He менш жорсткай была адпаведна і судовая сістэма: такі быў час. I з пачатку стварэння дзяржаўнасці на зямлі прымяняліся катаванні і розныя віды смяротнага пакарання.
Але самай вытанчанай жорсткасці пры катаваннях і найбольшай разнастайнасці пакаранняў смерцю з зацягваннем пакут асуджанага грамадства дасягнула менавіта ў сярэдневеччы. Існавалі спецыяльныя катавальні з ужываннем дзесяткаў прылад, інструментаў для большых пакут ахвяры.