Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў

Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
Пазіцыя праваслаўнай царквы ў падтрымцы насельніцтва традыцыйна тут была даволі моцнай, і яе ўплыў на народ быў вялікім. У час апалячвання людзі асабліва чакалі пастырскага слова, абароны сваіх духоўных інтарэсаў. I праваслаўная царква засталася з простым народам.
Спачатку кафедра епіскапа знаходзілася ў Тураве, а ў 1241 годзе была перанесена ў Пінск.
У прыгарадзе Пінска Лешча быў заснаваны Лешчанскі Прачысценскі манастыр, які стаў рэзідэнцыяй епіскапа. Пінскія князі, асабліва Яраславічы, падтрымлівалі манастыр матэрыяльна. Ён стаў рэлігійным і культурным цэнтрам Палесся. Тут вялося летапісанне, перапісваліся кнігі, знаходзіліся майстэрні рамеснікаў царкоўных упрыгожванняў.
Польскі гісторык М. Стрыйкоўскі ў сваёй “Хроніцы” успамінае, што некаторыя факты з гісторыі края ўзяты ім з Пінскага летапісу Мітрафана. На жаль, Пінскі летапіс, як і Тураўскі, не захаваўся. Яны загінулі ў віхуры і полымі шматлікіх ваенных падзей на Палессі.
Пінская праваслаўная епархія ўваходзіла ў склад Кіеўскай (Наваградскай) мітраполіі. Нават у гэтым мы бачым адметныя паўднёвыя рысы тутэйшага насельніцтва, мясцовай гаворкі і паляшуцкага менталітэту.
Епархія падзялялася на тры пратапопіі: Пінскую, Тураўскую і Гарадзецкую Давыд-Гарадоцкую, якімі кіравалі пратапопы.
Усяго ў епархіі было звыш двухсот храмаў, з іх у Пінску 16, у Тураве 14.
Па рэвізіі 1559 года ў Гарадку значылася чатыры царквы: Дзімітраўская, Васкрасенская, Нікольская і Казьма-Дзямянская. У епархіі было 13 манастыроў.
Епіскап Лявонцій Пальчынскі падпісаў Брэсцкую царкоўную ўнію і стаў першым уніяцкім епіскапам Пінска-Тураўскай уніяцкай епархіі, якая ахоплівала Пінскі павет.
Трэба адразу сказаць, што метады распаўсюджвання ўніяцкай рэлігіі былі ў асноўным гвалтоўнымі, і з простым людам не вельмі цырымоніліся, асабліва з тымі, хто трапіў ў рабскую залежнасць ад панства. Асабліва гвалтоўна працавалі езуіты, якія сотнямі адбіралі ў праваслаўных храмы. Такі прымус рабіўся з поўнага дазволу каралеўскай улады.
Аднак нягледзячы на гэта, распаўсюджванне новага веравызнання ішло ў нашым краі даволі марудна. Сярод уніяцкіх епархій Пінска-Тураўская была самай малалікай па колькасці вернікаў. Праз 80 гадоў пасля прыняцця ўніі, у 1676 годзе было тут няшмат прыходаў крыху больш дзесяці: ў каралеўскіх прыходах 39 святароў, у шляхецкіх 48, агульная ж колькасць прыхаджан 74, як не дзіўна гэта гучыць, але ж менавіта так піша пра “поспехі” у ўніятаў сярод палешукоў апошняя Беларуская энцыклапедыя.
Аднак уніяцтва было не часовай акцыяй, яго пятля зацягнулася на стагоддзі, і яно не мыццём, дык катаннем дамагалася свайго. Таму ў процівагу татальнай апрацоўцы насельніцтва найболып актыўная частка праваслаўных стала ствараць брацтвы рэлігійна-нацыянальныя арганізацыі. Яны ўзнікалі ў гарадах Беларусі і Украіны ў асяроддзі мяшчан і купецтва. Братчыкамі, як яны называлі сябе, былі прадстаўнікі праваслаўнага духавенства, шляхты, значна менш — сялян.
Грашовыя сродкі брацтваў складаліся з уступных узносаў, ахвяраванняў, дарэнняў нерухомай маёмасці зямлі, пабудоў. Брацтвы кантралявалі цэрквы, выбіралі святароў і ўстанаўлівалі плату за служэнне і трэбы, не дапускалі закладу царкоўнай маёмасці.
Першыя брацтвы ўзніклі ў другой палове XVI стагоддзя ў буйнейшых гарадах Княства Вільні, Магілёве, Брэсце, Слуцку, Мінску. Як правіла, яны існавалі пры цэрквах і манастырах. Акрамя кантрольнаахоўных функцый, галоўнай справай брацтваў была асветніцкая дзейнасць. Каб уратаваць народ і яго мову, брацтвы адкрывалі пачатковыя і поўныя школы, якія мелі свае статуты.
Кіраўнік школы (рэктар) і настаўнікі (дыдаскалы), як і праваслаўнае духавенства, выбіраліся і атрымлівалі плату за сваю працу. 3 ліку братчыкаў таксама выбіраліся назіральнікі за работай школ.
У пачатковай школе вучылі чытаць і пісаць. Падручнікамі былі Псалтыр, Часаслоў, буквары. У школе старэйшай ступені вывучаліся па ўзо154
ру таго часу сем свабодных навук. Вывучаліся царкоўнаславянская, грэчаская, руская (беларуская) і польская мовы.
Урочная сістэма навучання прытрымлівалася катэхізіснага метаду: пытанне адказ. У кожнай школе быў хор, да святаў рыхтаваліся тэатралізаваныя прадстаўленні. Так званыя школьныя тэатры шырока існавалі на Беларусі і Украіне, тэматыка п’ес ў асноўным была духоўная, рэлігійная. Гэта была арыгінальная з’ява, уласцівая менавіта нашаму краю, як і палескі жывапіс, палескае барока. Нічога падобнага ў Масковіі не было. Беларусь такім чынам пераплаўляла заходнія тэндэнцыі, аздабляючы сваю культуру. I фарпостам тут былі брацтвы і праваслаўныя традыцыі, якія не давалі асімілізаваць народ.
Значную ролю ў ідэйным проціборстве з каталіцызмам і ўніяцтвам адыграла брацкае праваслаўнае кнігадрукаванне. Яно ўзніклаў 1584 годзе ў Вільні пры Святадухаўскім брацтве. Значны ўклад унеслі заснаваныя пазней Еўінская і Куцяінская друкарні. Час найбольшай актыўнасці іх канец XVI першая палова XVII стагоддзя, менавіта ў гэты перыяд наступствы апалячвання дасягаюць небывалага росту, а езуіты адбіраюць у праваслаўных 200 храмаў. Але на ўціск брацтвы адказваюць масавым друкаваннем кніг кнігай змагаюцца супраць насілля, словам супраць цемрашальства.
Назаўсёды засталіся ў гісторыі Айчыны яе магутныя асветнікі — браты Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Спірыдон Собаль.
Большую палову выданняў займала багаслоўская літаратура. Гэта тлумачылася не толькі жаданнем забяспечыць царкву патрэбнымі кнігамі, але і неабходнасцю процістаяць чужому націску.
У Пінску першае брацтва было створана ў 1597 годзе, другое у 1602, пры Багаяўленскай і Фёдараўскай цэрквах.
Відавочна, нейкія невялікія філіі былі ў Гарадку і Тураве. Улічваючы мяшчанскае асяроддзе гарадоў, несумненна і тое, што ў Тураве і Гарадку было пачатковае навучанне па тыпу брацкіх школ.
ЗА ВЕРУ I ВОЛЮ
Нбо какйм судом суднте, Такйм будете судймы;
14 какою мерою мерйте, Такою й вам будут мерйть.
Евангелйе. От Матфея, гл. 7, 4
Натэрыторыі Расіі і Украіны ў XV-XVI стагоддзях склалася выключна своеасаблівая, нацыянальная па характару, але з цяжкасцю здольная ўжывацца з дзяржаўнымі парадкамі, ваенна-сялянскае саслоўе казацтва.
На велізарных прасторах свабодных зямель, на самых буйных рэках Волзе, Доне, Дняпры збіраліся ватагі смелых халопаў, бяднейшых сялян, збеглых ад панскага прыгнёту, былых астрожнікаў, незадаволеных вайскоўцаў людзей мужных і рызыкоўных, свабодалюбівых і авантурных. Яны жылі своеасаблівымі камунамі, падобнымі на ваенны лагер ці на бадзячы табар займаліся лоўляй каштоўнай рыбы, палявалі на дзічыну, а часам “сустракалі” на дарогах і купцоў, якія трапляліся, у тым ліку і татараў.
Гэтых вольных людзей і сталі зваць па-татарску казакамі (бадзячыя людзі), а іх занятак казакаваннем. Татарскімі з’яўляюцца і назвы казацкага ваяўнічага стана кош, і яго састаўной часткі, падраздзялення ці атрада курэнь.
Казакаў было мноства, і ўсе са сваімі традыцыямі, у залежнасці ад мясцовага каларыту, але самымі старажытнымі і вядомымі былі запарожскія на Украіне, ды на поўдні Расіі данскія.
Будучыя славутыя запарожцы сяляне і мяшчане, якія збіраліся ў невялікія групы і накіроўваліся на лодках уніз па Дняпру ў Дзікае поле: у багатым Дняпры лавілі рыбу, у стэпе палявалі на звяроў. У той час гэта былі небяспечныя прадпрыемствы: у час промыслу на іх кожную хвіліну маглі наскочыць татары. Таму прамыслоўцы павінны былі быць добра ўзброенымі, моцнымі, вынослівымі, смелымі і нават адчайнымі ў розных прыгодах.
Паступова казакі станавіліся выдатнымі воінамі. Яны ўчынялі напады на татарскія дазоры і атрады, захоплівалі іх зброю і коней.
На сваіх рачных караблях чайках, дзе змяшчалася звыш пяцідзесяці чалавек, казакі выходзілі нават у Чорнае мора, даходзілі да турэцкіх берагоў, нападалі на гарады туркаў з іх мытнямі і рабаўласніцкімі рынкамі, з галер і няволі ратавалі рабоў-хрысціян, помсцілі іншаверцам за іх набегі і беды, якія яны неслі насельніцтву паўночных краёў. Рознымі бывалі казацкія паходы: з адных вярталіся са значнымі багаццямі і вясёлымі песнямі, а пасля другіх многа казацкіх галоў заставался на піках па сценах турэцкіх крэпасцяў.
У гэтых паходах нярэдка прымалі ўдзел і данскія казакі. У 1589 годзе запарожцы здзейснілі маштабны напад на Еўпаторыю, у 1604 годзе на Варну, у 1614 на Сіноп. Такія аперацыі маглі здзейсніць толькі буйныя вайсковыя аб’яднанні.
У 1615 годзе на 80 чайках казакі з’явіліся пад сценамі Стамбула, сталіцы Асманскай імперыі, і прынеслі туркам нямала клопату. Мужнасць і бясстрашша казакаў выклікалі ў сучаснікаў здзіўленне і захапленне.
Першым месцам жыхарства казакаў былі гарады Чаркасы і Канеў. Тут паступова складвалася казацкае войска, якое па даручэнню мясцовых улад абараняла гэтыя землі ад татараў.
Стваральнікам войска Запарожскага быў князь Змітро Вішнявецкі. З’ўляючыся старостам чаркаскім, ён узначаліў казакаў і вёў некалькі гадоў барацьбу супраць татараў і туркаў. У 1555 годзе за дняпроўскімі парогамі на востраве Хорціца (даўжыня 12 км, шырыня 2,5 км, сёння у раёне горада Запарожжа) ім была створана ўмацаваная абарончая засека Сеч (укр. Січь), дзе і размясціўся ваенны лагер казакаў, якіх сталі зваць запарожцамі.
Кароль Жыгімонт II Аўгуст пасля заключэння міру з Турцыяй і Крымам патрабаваў ліквідаваць “дняпроўскі замак”, а казакам разысціся да сваіх гаспадароў і заняткаў. Можна зразумець заклапочанасць польскага караля: на ўкраінскіх землях, якія Польшча лічыла сваімі і планавала добра пагрэць на іх рукі, раптам узнікла казацкая вольніца, і мала таго, што з тутэйшага насельніцтва, дык яшчэ з выключна праваслаўным напрамкам.
Вольныя схізматыкі і не думалі слухаць польскага караля: ад свабоды ніхто з казакаў не адмовіўся. Казацтва ўмацоўвалася. Дух казацтва і яго традыцыі не абмяжоўваўся стэпам і дняпроўскімі парогамі: ён рухаўся ва ўсе бакі з поўдня і ў свой час дасягнуў Палесся і ДавыдГарадка з ваколіцамі. У сітуацыі ўціску і не магло быць інакш: казацтва заставалася прываблівым узорам жыццядзейнасці, мужных і самастойных паводзін, узорам праваслаўнага патрыятызму.
Змітро Вішнявецкі ў час Лівонскай вайны ў знак пратэсту супраць польскага караля перайшоў да Івана Грознага, удзельнічаў у паходах на Крым, потым вярнуўся на Сеч.