• Часопісы
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Аднак патрыятычныя сілы Княства былі аслаблены наяўнасцю ўнутры сваёй дзяржавы моцнай каталіцкай агентурь! прапольскага накірунку, куды ўваходзіла значная частка шляхты і духавенства. Другая частка шляхты, баючыся згубіць свае маёнткі, паступілася інтарэсамі дзяржавы і свайго ж народа. Упічваючы гэтыя цяжкія абставіны і адсутнасць волі да перамогі, дэлегацыя ліцвінаў, зразумеўшы, што з пасткі ходу назад няма, вярнулася зноў у Люблін.
    Дзённік сейма расказвае, што дэлегаты-русіны на каленях малілі свайго гаспадара Жыгімонта II Аўгуста, каб ён захаваў сваё Княства, нічога не дапамагло.
    1 ліпеня 1569 года ўнія была падпісана.
    Калі Астафій Валовіч чытаў на рускай мове тэкст прысягі каралю і Польшчы, то дэлегаты-русіны паўтаралі яе са слязьмі ў голасе.
    У “Дзённіку” адзначана:
    “3 вялікім рыданнем яны ўсталі. I нават сярод нас, палякаў, рэдка хто не плакаў альбо да глыбіні ня быў узрушаны ад жаласці, бо многія з паноў-рады абліваліся слязьмі”.
    Сёння гэта эмацыянальная афектацыя польскага боку і ўяўнае спачуванне выглядаюць як гістарычны доказ існавання ў некаторых людзей кракадзілавых слёз. Але нам ад гэтага не лягчэй.
    Тэкст дагаворнай граматы быў падрыхтаваны ў двух экземплярах: адзін замацоўваўся гербавымі пячаткамі польскіх дэлегатаў, а другі такімі ж пячаткамі літоўскага боку. Пасля гэтага бакі абменьваліся граматамі.
    У грамаце гаварылася:
    “3 гэтага часу каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўска-Рускае ўяўляюць сабою адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама
    адну Рэч Паспалітую, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвюх дзяржаў і народаў”.
    Так узнікла ў Еўропе другая па велічыні пасля Руска-Маскоўскай дзяржава Рэч Паспалітая (Рэспубліка).
    Яе састаўныя часткі называліся Каронай (Польшча) і Княствам (Руская Літва).
    Кіраўнік дзяржавы выбіраўся пажыццёва агульным сеймам; ён адначасова з’яўляўся і вялікім князем літоўска-рускім. Праводзілася адзіная міжнародная палітыка, устанаўліваліся пастаянныя ўзаемадапаможныя адносіны ў ваеннай сферы.
    Пасля падпісання ўніі Літоўска-Руская дзяржава павінна была спыніць сваё існаванне, аднак гэтага не адбылося. Асноўных прычын было дзве.
    У Рускай Літве вельмі ўплывовымі і актыўнымі аказаліся патрыятычныя сілы буйных магнатаў і шляхты, сярод якіх былі ў першую чаргу Радзівілы, Сапегі, Алелькавічы, Валовічы і іншыя, менш вядомыя, але не менш свабодалюбівыя суайчыннікі.
    Акрамя гэтага палякі баяліся народных выступленняў і масавага зыходу праваслаўнага насельніцтва ў Рускую дзяржаву, да Масковіі.
    Вось чаму вынікам Люблінскай уніі было стварэнне федэрацыі, якая была класічным узорам гэтай формы дзяржаўнага аб’яднання, роўнага якому ў той час яшчэ не было.
    Кожны з суб’ектаў федэрацыі меў сваё асабістае заканадаўства, фінансавую і мытную сістэмы, армію, суды, асобную дзяржаўную адміністрацыю. Захаваліся і дзяржаўныя мовы: у Польшчы лацінская, у Рускай Літве руская (старабеларуская).
    У 1588 годзе быў зацверджаны трэці па ліку Статут Літоўска-Рускага гаспадарства, падрыхтаваны камісіяй пад кіраўніцтвам канцлера Льва Сапегі (1557-1633).
    Статут складаўся з 14 раздзелаў, у якія ўваходзілі 487 артыкулаў. Кожны раздзел меў свой прававы змест, а кожны артыкул сваю юрыдычную норму.
    Статут пацвердзіў факт заключэння Люблінскай ўніі, аднак змест яго падкрэсліваў самастойнасць Гаспадарства і імкненне да захавання прыярытэту правоў сваіх грамадзян.
    Так, адзначалася, што дзяржаўныя пасады маюць права займаць толькі ўраджэнцы сваёй дзяржавы; забаранялася прадаваць зямлю іншаземцам, у тым ліку і палякам.
    Асноўная ідэя Статута гэта умацаванне прававога парадку ў дзяржаве, калі ўсе яе органы ўлады і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў межах закона.
    Фактычна, Статут 1588 года гэта Канстытуцыя дзяржавы, прытым першая ў Еўропе. Яна выкарыстоўвалася ў прававых дакументах Расіі, ГІольшчы, Прусіі, Балтыі. 3 беларускай мовы Статут быў перакладзены
    і на некаторыя еўрапейскія мовы. Наш народ мае права ганарыцца гэтым шэдэўрам навукова-юрыдычнай думкі эпохі Адраджэння.
    Вось чаму ў прэамбуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1996 года, праз некалькі стагоддзяў, аддаецца даніна павагі продкам і адзначаецца, што яна складзена “абапіраючыся на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці”.
    Hi адна дзяржава не можа існаваць без законаў. Іх змест характарызуе ў першую чаргу прававое становішча грамадзян дадзенай дзяржавы, улічваючы яе адносіны да дэмакратыі, таталітарызму, тэакратыі.
    У гэтым сэнсе трэба адзначыць, што Статут 1588 года быў самым дэмакратычным заканадаўчым актам тагачаснай Еўропы.
    Ён аказаўся ў поўнай меры дзеяздольным і выключна жывучым. Статут перажыў Рэч Паспалітую, на працягу паўстагоддзя дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах Расійскай імперыі і быў адменены толькі ў 1840 годзе.
    Аднак некаторыя паняцці, якія былі ўзаконены Статутам, захаваліся да нядаўняга часу. Гэта тычыцца ў першую чаргу метрычнай сістэмы. Яшчэ і зараз не толькі ў мове, але і практычна ўжываюцца меры вагі фунт і пуд, меры даўжыні пядзь, аршын, сажань і вярста, меры плошчы морг і валока.
    Нішто так не падкрэслівае факт існавання дзяржавы, як яе законы. Успомнім старажытную Эладу і антычны Рым. Гісторыя не ведае больш такіх прыкладаў, калі на працягу стагоддзяў закон і законнасць у Рыме былі нязменнымі і асэнсавана грамадствам узводзіліся ў культ. “Няхай загіне ўвесь свет, але закон святкуе трыумф”. Гэтыя словы рымлян не былі пустым гукам.
    Немалая колькасць заканадаўчых актаў літоўска-Рускай дзяржавы сведчыць аб яе жыццяздольнасці.
    Створанае на пачатку XIV стагоддзя Літоўска-Рускае гаспадарства было дзяржавай рускага (беларускага, а да люблінскай уніі і ўкраінскага) народа. У колькасных адносінах ён быў самы шматлікі, у эканамічных-самы прадукцыйны, у культурных дасягнуўшы вышынь літаратуры і мастацтва.
    Руская (беларуская) мова на працягу чатырох стагоддзяў была афіцыйнай і дзяржаўнай.
    I мы сёння не вельмі памылімся, калі скажам, што Літоўска-Рускае гаспадарства і ў духоўным, і ў практычным сэнсе было дзяржавай беларускага народа. А захавацца народу і беларускай зямлі, каб не быць ушчэнт купленай палякамі, дапамог Статут, на які абапіраліся беларускія магнаты, якія нават і ў каталіцтве захоўвалі свой тутэйшы патрыятызм.
    У новых палітычных умовах, пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай, паланізацыя і акаталічванне беларускага народа працягваліся і насілі больш наступальны характар. Гэта асабліва было відавочна ў праваслаўным жыцці.
    Ужо гаварылася, што дзейнасць каталіцкай царквы была дасканала цэнтралізавана. Ідэя акаталічвання схізматыкаў (тых, хто адышоў ад Рыма) была старой, як і сам Рым. Яе ажыццяўленне рабілася каталіцкім касцёлам Польшчы і пачалося з Крэўскай уніі. Націску польскай адміністрацыі спачатку падвергліся самі феадалы, баючыся страціць свае высокія пасады і шляхецкія прывілеі, яны, русіны па паходжанню, пераходзілі з праваслаўя ў каталіцтва без жадання і духоўнай мэты, толькі дзеля зямных выгод. Вядома, што часта такім чынам каталіцтва атрымоўвала двудушных вернікаў, якія не па сэрцы, а па розуму падпарадкоўваліся абставінам.
    Першым з магнатаў перайшоў у каталіцтва Петр Гаштольд, за ім Радзівіл Осцікавіч, пазней Валовічы, князі Гальшанскія, Сапегі, Ельскія, Агінскія і іншыя.
    Вядома, што бацька і сын князі Канстанціны Астрожскія баранілі веру продкаў і не здраджвалі ёй, да канца засталіся абаронцамі праваслаўя, а вось іх нашчадкі сталі католікамі.
    Адзіным буйным магнацкім родам, які да канца свайго існавання захаваў вернасць праваслаўю, былі князі Алелькавічы-Слуцкія.
    Кіраўніком (прымасам) каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай быў арцыбіскуп, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў горадзе Гнезна і які непасрэдна падпарадкоўваўся папу рымскаму. Прымасу ў сваю чаргу было падпарадкавана Віленскае біскупства, якое непасрэдна кіравала дзейнасцю касцёла ў Рускай Літве з XIV стагоддзя.
    Біскуп кіраваў і місіянерскай дзейнасцю ксяндзоў. Пазней былі створаны яшчэ некалькі біскупстваў, якія кіравалі дзейнасцю касцёлаў асобных рэгіёнах.
    Пачынаючы з Крэўскай уніі на беларускіх землях пачалі шырока будавацца касцёлы. Спачатку яны былі драўлянымі, потым будаваліся выключна мураваныя. I знешне, і ўсярэдзіне яны багата аздабляліся. Вернікі ў касцёлах, у адрозненне ад праваслаўных храмаў, мелі магчымасць праводзіць малітоўны час пад гукі аргана, седзячы.
    Праваслаўныя храмы выглядалі значна бядней. Мураваных былі адзінкі толькі ў буйных гарадах. Астатнія адпавядалі магчымасцям простых людзей. Іх было даволі многа: сваю невялікую цэркаўку, дзе маглі змясціцца ад сілы дваццаць чалавек, мела амаль кожнае сяло.
    I вось калі справа з акаталічваннем шляхты ішла, на погляд каралеўскіх улад, нядрэнна, то гэтага нельга было сказаць пра большасць насельніцтва Беларусі, да якога адносіліся сяляне і мяшчане. Яны заста-
    валіся вернымі праваслаўю, і ўздзейнічаць на іх метадам палітычнага і нават эканамічнага ўціску, як на шляхту, было амаль немагчыма. Пачаліся б народныя хваляванні, насельніцтва пачало б бегчы за мяжу, у Маскоўскае княства. Гэта б адчулі на сабе магнаты і панства, матэрыяльнае становішча якіх залежала ад жыццядзейнасці і дабрабыту гэтых саслоўяў.
    Гэтыя абставіны выклікалі да жыцця старую ідэю Ватыкана аб стварэнні новай, падначаленай яму царквы, шляхам аб’яднання з каталіцкай, царквы, вядома, належным чынам апрацаванай і ўзначаленай.
    ГІраваслаўная царква на Беларусі ў гэты час перажывала вялікія цяжкасці.
    3 1458 года праваслаўныя цэрквы ў Рускай Літве і Масковіі дзейнічалі незалежна. Царква на Беларусі называлася Кіеўскай (цэнтр яе быў у Наваградку) і падпарадкоўвалася канстанцінопальскаму патрыярху, які знаходзіўся у турэцкім Стамбуле.
    Прывілеяванае становішча каталіцкай царквы, яе падтрымка вярхоўнай уладай і значнай часткай шляхты рабілі дзейнасць праваслаўнай царквы ўсё больш цяжкай, асабліва пасля Люблінскай уніі. У той жа час структура каталіцкай царквы ўзмацнялася. У першай палове XVI стагоддзя ў 17 паветах Княства дзейнічалі 260 парафій (касцёлаў). Парафіі аб’ядноўваліся ў дэканаты.
    Практычнае ажыццяўленне царкоўнай уніі паскорылася пасля стварэння Рэчы Паспалітай. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі езуіты галоўная мабільная і небяспечная сіла Ватыкана. Па запрашэнню віленскага біскупа Пратасевіча іх першая група ў колькасці пяці чалавек з’явілася ўжо ў час падпісання Люблінскай уніі. Далей больш. Яшчэ раз падкрэслім, што для ўмацавання “вялікай славы Гасподняй” езуіты не грэбавалі нічым.