• Часопісы
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Запарожская Сеч узнікла на сярэднім цячэнні Дняпра і была ўнікальнай з’явай. Запарожская вольніца, якая стварылася з свабодалюбівых русінаў (украінцаў і беларусаў), стала даволі значнай ваеннай і палітычнай сілай, праваслаўным заслонам на шляху грабежнікаў і не толькі крымчакоў, але і туркаў, і палякаў.
    Запарожцы займалі не толькі абарончую пазіцыю, але даволі часта і самі нападалі на ворагаў, хадзілі ў працяглыя конныя рэйды да Чорнага мора. Іх ваяўнічае братэрства было войскам самага вышэйшага класу, мабільным, мужным і проста легендарным у сваіх подзвігах і авантурах.
    3 узнікненнем Запарожскай Сечы наступіў перыяд пачатку арганізаванай барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў за захаванне сваёй нацыянальнай годнасці, за веру продкаў.
    РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
    У РЭ ЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
    (1569-1793)
    ДЗВЕ УНІІ
    Нбо нет нйчего тайного, что не сделалось бы явным, нй сокровенпого, что не сделалось бы йзвестным й не обнаружйлось бы.
    Евангелйе. От Лукй, гл. 8, 17
    Гістарычна склалася так, што цэнтрам Хрысціянскай царквы, якая ўзнікла ў першым стагоддзі, стаў Рым сталіца самай магутнай і цывілізаванай дзяржавы таго часу Рымскай імперыі.
    У 395 годзе імперыя падзялілася на дзве: Заходнюю з цэнтрам у Рыме, і Усходнюю (Візантыйскую) з цэнтрам у Канстанцінопалі. У адзінай Хрысціянскай царквы з’явіліся два кіраўнікі: на захадзе рымскі епіскап (пазней ён стаў называцца папам), на ўсходзе канстанцінопальскі патрыярх.
    Пачалося паступовае аддаленне аднаго цэнтра ад другога. Яно суправаджалася ўмацаваннем самастойнасці патрыярха, які абапіраўся на падтрымку сваёй вярхоўнай улады. Гэта асабліва ўзмацнілася пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі ў 476 годзе.
    Па ініцыятыве ўсходніх царкоўных іерархаў у 325 годзе прайшоў першы Усяленскі сабор у Нікеі, на якім быў зацверджаны сімвал веры пералік галоўных дагматаў (іх дванаццаць) хрысціянскага веравучэння. Пазней на саборах гэтыя дагматы ўдакладняліся.
    У 870 годзе адбыўся чацвёрты Канстанцінопальскі сабор, на якім былі выяўлены рэзкія супярэчнасці паміж Заходняй і Усходняй хрысціянскімі царквамі. Настойваючы на сваёй перавазе, кожны з цэнтраў адмаўляўся ад узгодненых дзеянняў, стаў па-рознаму тлумачыць асноўныя догмы веравучэння, уносіць свае змяненні ў абраднасць, на свой лад весці царкоўнае жыццё. Справа дайшла да разрыву.
    Гэта адбылося ў 1054 годзе. Папа рымскі Леў IX і патрыярх канстанцінопальскі Міхаіл Керуларый узаемна праклялі адзін другога аб’явілі анафему. Сёння сэнс анафемацтва не толькі ў пракляццях і адлучэннях асоб, гарадоў ці нават цэркваў: ён у катэгарычнасці зацвярджэння той ці іншай сітуацыі ды будзе так!
    Але мала хто ў той час думаў, што такі разрыў будзе назаўсёды: жыццё Хрысціянскага свету ў старажытнасці было бурным, царква ўвесь час знаходзілася ў стадыі аднаўлення, яна змагалася з хвалямі, якія ўздымалі шматлікія самазваныя прарокі і ерэтыкі, а разам з тым і мноства іерархаў царквы, якія кіраваліся па-свойму свабодай думак і поглядаў, дараванай Богам. Многія хваробы царквы мелі тэрміновы характар. Хрысціянскі свет заўсёды знаходзіў сілы для аб’яднання і брацкага сумеснага развіцця.
    Але на гэты раз мудрасці і цярпення не знайшлося: раскол быў катастрафічным, сусветным, закрануў увесь Стары, а пазней і Новы Свет. Адбылася схізма раздзел.
    Хрысціянская царква раздзялілася на дзве: каталіцкую (ад грэч. каталікос сусветны) і праваслаўную (ад грэч. артадокс правільны). Пасля гэтага Сусветныя саборы ніколі не праводзіліся.
    Узаемнае пракляцце пратрымалася да 1965 года, калі папа рымскі Павел VI сустрэўся ў Стамбуле (Канстанцінопалі) з патрыярхам Афінагорам I, калі яны аб’явілі аб вечным забыцці анафем 1054 года.
    Аднак гэта засталося сімвалічным жэстам і ў аб’ядноўчыя тэндэнцыі не вылілася. Розніца паміж каталіцызмам і праваслаўем у свядомасці і ўкладзе жыцця вернікаў гэтых накірункаў за стагоддзі замацавалася настолькі моцна і пераканана, што не мае тэндэнцыі да паслаблення.
    У 1453 годзе Візантыйская імперыя загінула, разгромленая туркамімусульманамі. Чатырыста гадоў доўжылася супрацьстаянне католікаў і праваслаўных, і былыя анафемы перашкодзілі хрысціянам Захаду прыйсці на дапамогу праваслаўнай Візантыі: яны нават з задавальненнем глядзелі, як гіне хрысціянская магутная дзяржава, патопленая ў крыві іншаверцамі. Гэты двайны стандарт многія каталіцкія краіны Захаду захавалі і сёння, калі прыгадаць падзеі на Балканах і, менавіта, у Сербіі.
    Святы горад Канстанцінопаль загінуў, хаця некалі адваёўваць яго хадзілі ў паходах рыцары Захаду, стаў атурэчанай сталіцай, згубіў нават імя. Але патрыярх канстанцінопальскі і зараз займае першае месца сярод усходніх праваслаўных патрыярхаў. За ім ідуць александрыйскі, анціахійскі і іерусалімскі. У 1589 годзе патрыярх канстанцінопальскі Іярэмія на Маскоўскім архірэйскім саборы інтранізаваў мітрапаліта Іова як першага патрыярха аўтакафельнай Рускай праваслаўнай царквы. Ён стаў пятым патрыярхам па месцы размяшчэння ў пачэсным шэрагу сусветнай Праваслаўнай царквы. Яго афіцыйны тытул Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. У гэтым кароткім, але шматзначным і ёмістым тытуле — агульны лёс праваслаўнага люду Расй, Беларусі, Украіны русічаў адных старажытных каранёў, сроднікаў адной духоўнай сям’і.
    Праваслаўнае веравучэнне сфарміравалася да царкоўнага раскола XI стагоддзя. Яго ідэалагічная аснова: Свяшчэннае пісанне Біблія і Свяшчэннае паданне рашэнні сямі сусветных (усяленскіх) сабораў, працы буйнейшых царкоўных дзеячоў таго часу бацькоў царквы.
    Асновы веравучэння дагматы выкладзены ў дванаццаці пунктах Сімвала веры. Ён абавязвае верыць у адзінага Бога, які выступае ў трох асобах іпастасях: Бога-Айца, Бога-Сына і Бога-Духа Святога (Тройца).
    Больш за ўсё дагматычных установак у праваслаўі звязана з шанаваннем Бога-Сына Іісуса Хрыста. Самым важным з’яўляецца дагмат богаўвасаблення, згодна з якім Хрыстос, застаючыся Богам, стаў чалавекам, нарадзіўшыся бязгрэшным шляхам ад Дзевы Марыі.
    Вялікае месца надаецца дагмату збаўлення, згодна з якім Іісус Хрыстос сваімі мукамі і смерцю на Крыжы прынёс сябе ў ахвяру Богу-Айцу за грахі людзей збавіў іх ад папярэдніх, але пакінуў людзям магчымасць разлічвацца за асабістыя: кажучы па-беларуску “Хрыстос цярпеў і нам загадаў”.
    Дагмат аб уваскрэшанні Іісуса Хрыста з’яўляецца правобразам будучага ўсеагульнага ўваскрэшання памерлых, усяго рода чалавечага як рэальнай падзеі.
    Уваскросшы Хрыстос узнёсся на неба да Бога-Айца, што падкрэслівае нікчэмнасць зямнога быцця ў параўнанні з вечнасцю, якая чакае чалавека на тым свеце. Прычым многімі і даўно заўважана, што на гэтым шляху да агульнай бессмяротнасці праваслаўе куды менш палохае сваіх вернікаў Страшным Судом і пакутамі, чым каталіцызм, яно больш давярае міласэрнасці Божай, спадзяецца на ласку Багародзіцы і таму больш святочнае.
    Вялікае значэнне ў праваслаўі надаецца абраднасці, якая актыўна ўздзейнічае на сэрцы, тут многа для людзей таямнічага і цудадзейнага. Найбольш важнымі элементамі гэтага з’яўляюцца таінствы.
    Праваслаўе, як і каталіцызм, прызнае сем таінстваў. Але амаль кожнае з іх у абодвух канфесіях адпраўляецца па-свойму. Напрыклад, пры хрышчэнні ў праваслаўных дзіця апускаюць у ваду, а ў католікаў кропяць; мірапамазанне ў праваслаўнай царкве робіцца разам з хрышчэннем, а ў католікаў праз некалькі гадоў; у праваслаўных прычашчаюцца хлебам і віном усе прыхаджане і свяшчэннікі з клірам, а ў католікаў толькі святары і г. д.
    Цэнтрам культавай дзейнасці з’яўляецца храм, алтар якога знаходзіцца на ўсходзе. У алтар, адгароджаны ад службоўні іканастасам, могуць заходзіць толькі мужчыны.
    Галоўным храмавым набажэнствам з’яўляецца літургія (абедня) паміж узыходам сонца і поўднем. Толькі ў гэты час адбываецца прычасце.
    Характэрна для праваслаўя шанаванне абразоў (ікон) жывапісная перадача вобраза Бога, Багародзіцы, святых угоднікаў; некаторыя іконы аб’яўлены цудатворнымі. Асаблівыя шанаванні аддаюцца Крыжу, які ўспрымаецца не толькі як атрыбут пакут і смерці Іісуса Хрыста, але і як сродак выратавання вернікаў шляхам пакорнасці Боскай волі.
    Галоўная апора праваслаўнай царквы манашаства. Узнікшы на заранку хрысціянства, яно дасягнула ў сярэдневеччы надзвычайнага росквіту. Манастыры адкрываліся не толькі ў глухамані і пустэчах, як мага далей ад людской мітусні, каб манахі маглі займацца духоўнымі подзвігамі; яны былі ў многіх гарадах, а ў буйных іх было па некалькі. Большасць манастыроў былі мужчынскімі, самыя ўплывовыя ў праваслаўных называліся лаўрамі: Кіева-Пячэрская, Троіца-Сергіева, Аляксандра-Неўская, Пачаева-Успенская.
    Епіскапы, архіепіскапы, мітрапаліты і патрыярхі з’яўляюцца манахамі. Жанчыны, у тым ліку і манашкі, святарамі быць не могуць.
    Мовай набажэнства з’яўляецца нацыянальная мова, у Рускай праваслаўнай царкве царкоўна-славянская. У апошнім стагоддзі ў Расіі, Беларусі, Украіне царква паступова пераходзіць на нацыянальныя мовы.
    Асаблівасцю каталіцызму з’яўляецца тое, што, з’яўляючыся рэлігійным напрамкам, які мае выключна духоўныя мэты, ён так глыбока пранік ва ўсе сферы жыцця грамадства, так цесна звязаў сябе з яго зямнымі клопатамі, што ўяўленне аб еўрапейскай цывілізацыі сёння немагчыма без уліку месца і ролі ў ёй каталіцкай царквы.
    Стрыжнем дзейнасці заходняга хрысціянства стала імкненне аб’яднаць усіх хрысціян пад уладай рымскага папы і забяспечыць вернасць яму, як намесніку Іісуса Хрыста на зямлі. Ідэя адзінства і сваёй універсальнасці даўно адлілася ў формуле “без царквы няма выратавання”.
    Буйнейшымі аўтарытэтамі каталіцызму з’яўляюцца Аўгусцін (V стагоддзе) і Фама Аквінскі (XIII стагоддзе). Першы сфармуляваў закладзеную ў каноне царквы этыку каталіцызму: свабода і прадвызначэнне, прырода чалавека і раскоша, сапраўднае і падманнае дабро, барацьба са спакусамі, шляхі выратавання і інш.
    Фама Аквінскі з’яўляецца творцам артадаксальнай схаластыкі, а яго філасофія афіцыяльнай дактрынай каталіцкай царквы, пацверджанай папам Львом XIII у канцы мінулага стагоддзя. Згодна з вучэннем Фамы, мэта чалавека дасягненне пасмяротнага шчасця, а дабрачыннае жыццё сродак да яго дасягнення.
    Ён лічыць, што ўсе віды ўлады на зямлі ад Бога. Галоўная мэта дзяржаўнай улады садзейнічанне агульнаму дабрабыту, клопаты аб захаванні міру і справядлівасці ў грамадстве. Жорсткага правіцеля народ мае права звергнуць. Прыгэтым Фама Аквінскі выказаў ідэю, што царкоўная ўлада вышэй за свецкую і ўсе гасудары павінны падпарадкоўвацца папу рымскаму, улада якога, прычым падкрэсліваецца сусветная ўлада, уручана яму асабіста самім Іісусам Хрыстом.