Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Апошні тэзіс быў узяты на ўзбраенне Ватыканам у правядзенні сваёй знешняй палітыкі, жорсткай і наступальнай, пачынаючы з сярэдневечча, і выклікала мноства ўзброеных канфліктаў і нават народных паўстанняў.
Крыніцай веравучэння каталіцкай царквы з’яўляецца не толькі у першую чаргу Біблія і свяшчэннае паданне, але, у адрозненне ад праваслаўя, уключае ў сябе пастановы праходзячых каталіцкіх сабораў, якія яна, тым не менш, называе усяленскімі, і выказванні рымскіх папаў. У той жа час адзначым, што праваслаўе шануе многіх рымскіх папаў і
лічыць іх святымі, але толькі тых, якія жылі да вядомага расколу агульнай хрысціянскай царквы.
Асаблівасцю каталіцтва з’яўляецца выключна ўзнёслае шанаванне Божай Маці Дзевы Марыі, прызнанне яе нявіннага нараджэння і цялеснага ўзнясення.
Сімвал веры, агульны для хрысціян, у католікаў дапоўнены сцвярджэннем аб тым, што Дух Святы зыходзіць не толькі ад Бога-Айца, але і ад Бога-Сына. Гэта асноўная дагматычная розніца, але вельмі сур’ёзная, паміж усходняй і заходняй царквамі.
Сцвярджаецца таксама, што на нябесным свеце акрамя рая і пекла існуе яшчэ і чысцілішча.
Заслугоўвае ўвагі і тое, што ўсе святары-католікі захоўваюць абяцанне бязшлюбнасці, так званы цалібат.
Яшчэ ў раннім сярэдневеччы склаўся даволі пышны і складаны рытуал правядзення багаслужэнняў, мэта якіх пераканаць вернікаў у тым, што царква (альбо касцёл, як кажуць на Беларусі на польскі манер) — паходзіць не ад гэтага свету, яна адбітак царства нябеснага. Каб склалася такое ўражанне, хрысціянамі было зроблена многа: гэта і асаблівая архітэктура, і выключна паліфанічны рытуал, дзе словы малітваў перамяжоўваюцца спевамі і музыкай, пропаведзямі і таямнічымі падзеямі, у якіх удзельнічае святар у алтары і да якіх далучаюцца ўсе вернікі.
Яшчэ ў VI стагоддзі была ўведзена музыка, і арган стаў неад’емнай часткай кожнага каталіцкага храма, і больш за тое адным з самых прыгожых сімвалаў заходняй культуры.
Мовай набажэнстваў католікаў была спрадвеку лацінская, і толькі ў 1965 годзе Ватыканскі сабор дазволіў ужыванне нацыянальных моў.
Каталіцкая царква выключна цэнтралізаваная, мае адзіны сусветны цэнтр Ватыкан, які з’яўляецца дзяржавай і мае свой сцяг і гвардыю; адзінага папу рымскага, які стаіць на чале многаступенчатай іерархіі. Папа лічыцца намеснікам Бога на зямлі, бязгрэшным у пытаннях веравызнання і маралі. Улада папы выпіэй улады ўсяленскіх каталіцкіх сабораў, а тым больш зямных уладароў. Такое палажэнне чалавека, хаця і першай царкоўнай асобы, катэгарычна не прымаецца Праваслаўнай царквой.
Актыўная місіянерская дзейнасць хрысціян пачалася, як вядома, з апосталаў Хрыста, якія наведалі мноства краін ад Індыі да дняпроўскіх берагоў. Потым місіянеры Праваслаўя і Каталіцтва дзейнічалі паасобку, у розных напрамках. Але трэба прызнаць, што місіянерства католікаў было болын маштабным. Актыўная місіянерская дзейнасць каталіцтва прыпадае на ранняе сярэдневечча ў Еўропе, пазней на Усходзе, у Афрыцы, Амерыцы. Галоўную ролю ў гэтым адыгрывалі манаскія ордэны.
3 самага пачатку свайго існавання дзейнасць каталіцкай царквы насіла ваяўнічы характар, межканфесійныя спрэчкі яна заўсёды вырашала з пазіцыі сілы.
Шматгадовыя крыжовыя паходы ў Святую зямлю для заваявання Труны Гасподняй суправаджаліся войнамі і разбурэннямі, у той жа час для саміх католікаў гэтыя паходы не прынеслі ніякіх вынікаў, усе яны скончыліся паражэннем і гібеллю лепшых рыцараў Еўропы. У чымсці гэтыя паходы былі падобныя на ваяўнічае місіянерства, з якім Лівонскі ордэн і іншыя крыжаносцы хадзілі на Русіь такое місіянерства, разбуральнае і жорсткае, скончылася нічым. Але калі каталіцкія місіянеры ішлі без зброі, яны без агня і мяча дабіваліся вялікіх вынікаў.
Створаныя ў сярэдневеччы духоўна-рыцарскія манаскія ордэны былі ў першую чаргу ваеннай сілай, якая большай часткай мячом, а не крыжом намагалася хрысціць народы.
Лёс Беларусі і, у прыватнасці, нашага Палесся, нягледзячы на яго горыч і, часам, трагічнасць, усё ж такі быў больш шчаслівым, чым у некаторых народаў, хаця па нашай зямлі бясконца каціліся чорныя хвалі многіх войнаў. Можна прыгадаць тых жа шматлікіх індзейцаў, гаспадароў Амерыкі, якія ўсталі на шляху каталіцкай цывілізацыі. I гэта тычыцца не толькі далёкіх абарыгенаў. У цэнтры Еўропы непакорныя прусы, старажытнае славянскае племя, былі знішчаны Тэўтонскім ордэнам. Тыя ж вышэйзгаданыя індзейцы з іх высокай і арыгінальнай культурай мільёнамі знішчаліся; на іх палявалі, як на дзікіх жывёл, у толькі што адкрытым Новым свеце не проста па жаданню канкістадораў, вельмі часта крымінальнага асяроддзя Еўропы, але ж з блаславення Рыма. Тое ж было і ў Афрыцы з рабаўласніцтвам, і ў Азіі. А чым лепш было становішча ў Старым Свеце, у Еўропе? На стагоддзі захавалася ў памяці чалавецтва трагічна вядомая крывавая Варфаламееўская ноч. А рэлігійныя войны, якія, як чума, хадзілі па Еўропе і наогул у свеце!
Для барацьбы з вольнадумствам (ерасямі) з XIII стагоддзя дзейнічаў свяшчэнны трыбунал інквізіцыя, якая прымяняла страшэнныя здзекі і прылюдна паліла на кастрах людзей. Яе ахвярамі ў Францыі стала Жана д’Арк, у Чэхіі Ян Гус, у Італіі Джардана Бруна, у Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі. Кастры гарэлі яшчэ і ў XVIII стагоддзі і дзе: у цэнтры Еўропы.
Былі ўведзены індульгенцыі папскія граматы аб адпушчэнні ўчыненых і нават няўчыненых грахоў, якія выдаваліся за грошы альбо бясплатна за вялікія заслугі перад царквою. Абаснаваннем гэтых надзвычайных дакументаў, ніколі нечуваных дагэтуль, было дзіўнае сцвярджэнне, нібыта каталіцкая царква валодае нейкім запасам добрых спраў, якія здзейснілі некалі Хрыстос, Дева Марыя і святыя ўгоднікі.
Усё гэта выклікала Рэфармацыю, у выніку якой у шэрагу краін Еўропы Англіі, Германіі, Швейцарыі, скандынаўскіх краінах зацвердзіўся пратэстантызм — рэлігійны накірунак у хрысціянстве, які не прызнаў улады Ватыкана, увёў дэмакратычную структуру кіравання і спрасціў набажэнства. Рэфармацыя адбывалася ў перыяд Рэнесансу росквіту эпохі Адраджэння і гуманізму.
Рэакцыяй папства на гэта была Контррэфармацыя наступ царквы з мэтай аднаўлення сваёй манаполіі ў духоўным жыцці і яе прыстасаванне да новых умоў.
Была створана кангрэгацыя прапаганды веры, выдадзены “Індэкс забароненых кніг”, цэнтралізавана дзейнасць інквізіцыі, праведзены Трыдэнцкі сабор, які пацвердзіў усе дагматы.
Але самым надзвычайным тварэннем Контррэфармацыі была арганізацыя ў 1534 годзе брацтва “Найсвяцейшага сэрца Іісуса” ордэна езуітаў. Заўважым, што імя гэта стала потым адмоўным, а гэта значыць толькі адно: ордэн папскіх служак, які павінен быў змагацца з грахамі, сам нарабіў іх столькі, што назаўсёды езуіцтва стала сінонімам двайнога стандарту.
Мэта стварэння ордэна гэта ўсямернае ўмацаванне пазіцый каталіцкай царквы ў свеце шляхам пранікнення ў вышэйшае дзяржаўнае асяроддзе, падрыхтоўка кадраў у спецыяльных навучальных установах, падобных на сучасныя школы падрыхтоўкі шпіёнаў і контрразведчыкаў, для работы ў розных умовах. Галоўная ідэя гэтай ваяўнічай арганізацыі Ігнація Лайолы была ў акаталічванні насельніцтва і жорсткім кантролі над структурамі ўлады ў розных краінах свету. Як бачым, маштаб быў надзвычайны, сусветньі, і па характару дзейнасці і стандартах агульна таталітарны.
Ордэн езуітаў узначальваў генерал, які карыстаўся неабмежаванай уладай над радавымі членамі. Генерал падпарадкоўваўся папу рымскаму. Уступаючы ў гэты ордэн станавіўся манахам і даваў самую суровую прысягу аб паслушэнстве і безадмоўным выкананні любых загадаў і даручэнняў свайго кіраўніка.
Для кваліфікаванай і дзейснай работы ў розных умовах езуіты атрымлівалі ўсебаковую адукацыю і належнае выхаванне. Яны дзейнічалі афіцыйна на аснове дазволу ўлад дзяржавы і былі ва ўсіх каталіцкіх краінах, а нелегальна у астатніх. Становячыся дарадцамі дзяржаўных дзеячоў, духоўнікамі знаці, настаўнікамі іх дзяцей, езуіты ўваходзілі да іх у давер і замацоўвалі сваё становішча.
Яны дасканала карысталіся далёка не лепшымі метадамі збору інфармацыі, хаця знешне гэта былі адукаваныя і нават прывабныя асобы з царкоўнымі словамі на вуснах. Але гэтыя хітрыя выведнікі ў сутанах у жыцці рабілі зусім не так, як на словах: для дасягнення сваёй мэты без клапот выкарыстоўваліся падман, паклёп, парушэнне дадзенага абавязацельства, фальсіфікацыя і нават замах на жыццё, дзе лепшымі сродкамі гэтых “рыцараў плашча і кінжала” былі атрута ці ананімная хлусня.
Ордэн дзейнічаў па прынцыпу, вядомаму яшчэ ад рымлян: “мэта апраўдвае сродкі”.
Названая вышэй ваенізаваная структура і маральныя прынцыпы з двайным стандартам, а таксама некаторыя прывілеі, дадзеныя папствам 136
(права нашэння свецкага адзення, вызваленне ад некаторых манаскіх зарокаў, у тым ліку і аб забароне сувязі з жанчынай), дапамагалі стварыць магутную, уплывовую і багатую арганізацыю, якая мела місіі не толькі ў Еўропе, але і ў Азіі, Афрыцы і Амерыцы.
Як “ордэн вучоных”, езуіты стварылі у той час лепшую ў свеце сістэму адукацыі. Атрымаўшы ў сваё кіраўніцтва духоўныя семінарыі, езуіты заснавалі даволі многа новых, у тым ліку і вышэйшых, навучальных устаноў, дзе навучанне ішло на базе лепшых педагагічных методык. Езуіты хутчэй за другіх пазбаўляліся ад схаластыкі, прывязвалі вучобу да зямнога жыцця, якое яны разумелі на свой капыл эгаістычна і ваяўніча.
На працягу двух стагоддзяў яны адыгрывалі значную ролю ў еўрапейскай палітыцы. Аднак метады іх дзейнасці сталі трывожыць не толькі ўлады многіх краін. Уплыў, багацце, адасобленасць езуітаў выклікалі незадаволенасць і Ватыкана, і ў 1776 годзе ордэн быў распушчаны.
Што можна дадаць ад сябе? Як ні дзіўна, але ж ёсць цікавыя гістарычныя аналогіі. Дзейнасць ордэна езуітаў доўжылася два стагоддзі. I, менавіта гэтыя ж два стагоддзі цягнулася існаванне Беларусі і нашага Палесся ў складзе Рэчы Паспалітай. Трагічны перыяд жыцця беларускага народа, у выніку чаго дзяржаўнасць беларускай мовы была страчана, святая вера айцоў і дзедаў Праваслаўе было заменена ўніяцтвам, якое спачатку нарадзілася ў “мазгавых цэнтрах” езуітаў, а потым было сілай укаранёна на Беларусі пад выглядам “народнай рэлігіі”. Нават славянская кірыліца была заменена на лацініцу. Беларускі лёс рэдкі выпадак такой жорсткай духоўнай апрацоўкі народа, бязлітасны эксперымент над беларускасцю.