Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
3 1572 году, пасля Ягелонаў, дынастычнае наследаванне перастала існаваць: каралі выбіраліся прадстаўнікамі шляхты выбарчым сеймам толькі аднагалосна.
Пасля каралевы Боны і яе бяздзетнага сына-караля на палескіх землях з’яўляюцца новыя ўладальнікі. Лёс Палесся і Давыд-Гарадка немагчыма ўявіць без Радзівілаў, якія пакінулі ў тутэйшых месцах незабыўны след. Напрыклад, той жа горад Столін: як упрыгожвае яго старажытны парк славутых арыстакратаў!
Русінскі род Радзівілаў вядомы з сярэдзіны XV стагоддзя. Яго роданачальнікам быў віленскі кашталян Осцік. Сын яго Радзівіл у 1475 го124
дзе наследаваў пасаду бацькі. Яго імя стала прозвішчам славутага магнацкага роду, які трывала ўвайшоў у гісторыю Беларусі.
Радзівіл прыняў каталіцтва, але яго шматлікія нашчадкі заўсёды лічылі сябе ліцвінамі (русінамі) і былі патрыётамі Літоўска-Рускага гаспадарства да канца яго існавання.
Сын Радзівіла Мікалай Стары ў канцы свайго жыцця зай\?аў пасаду канцлера начальніка канцылярыі вялікага князя, якая была пажыццёвай. Гэтую ж пасаду займаў і яго сын Мікалай Малодшы. Другі сын Мікалая Старога Юрый апошнія дзесяць гадоў свайго жыцця быў вялікім гетманам гаспадарства (галоўнакамандуючым войскамі).
Як і яго папярэднік Канстанцін Астрожскі, Юрый Радзівіл вядомы як таленавіты военачальнік, удзельнік у шматлікіх ваенных паходах супраць крымскіх татараў і маскавітаў. За перамогу ў трыццаці бітвах ён быў празваны літоўскім Геркулесам. У 1523 годзе Юрый Радзівіл стаў уладальнікам Нясвіжа, дзе пабудаваў драўляны замак. Пазней Нясвіж стаў сталіцай велізарнага магнацкага ўладання, дзе быў створаны буйнейшы ў дзяржаве замак, шэдэўры архітэктуры і мастацтва, музей, карцінная галерэя, тэатр, друкарня. Памёр Юрый Радзівіл у 1541 годзе. Некалькі пазней памёр і яго зяць, трокскі ваявода Станіслаў Гаштольд дачка Юрыя Барбара засталася 20-гадовай удавой. Яе старэйшы брат Мікалай Руды і дваюрадны брат Мікалай Чорны (мянушкі ім дадзены па колеру валасоў) прынялі дзейсны ўдзел у збліжэнні Жыгімонта II Аўгуста і Барбары.
Але гэтаму каханню, аднаму з найвялікшых у гісторыі, рамантычнаму і ўзнёсламу, трагічна не пашанцавала. I да сваёй смерці кароль Жыгімонт II, якому не пашчасціла на зямлі, найбольш вылучаў Радзівілаў у сваёй дзяржаве, памятаючы Барбару і смуткуючы аб ёй.
Мікалай Руды (1515-1584), як і яго папярэднікі, таксама займаў вышэйшыя пасады ў гаспадарстве. З’яўляўся трокскім і віленскім ваяводам, вялікім гетманам і канцлерам, быў удзельнікам Лівонскай вайны. У час заключэння Люблінскай уніі ўзначальваў антыпольскую групоўку шляхты. У 70-я гады бескаралеўя да абрання Стэфана Баторыя з’яўляўся неабмежаваным уладаром Вялікага княства, кіраваў падрыхтоўкай трэцяга Статута, быў адным з пачынальнікаў рэфармацыйнага руху.
Найбольш цесныя, сапраўдныя сяброўскія адносіны склаліся ў Жыгімонта II Аўгуста з дваюрадным братам Барбары і Мікалая Рудога -Мікалаем Чорным (1515-1565). Рана страціўшы бацьку, ён быў узяты да каралеўскага двара, дзе выхоўваўся разам з нашчадкам караля. Добра ведаючы міжнародную мову таго часу лацінскую, Мікалай Радзівіл даволі часта выконваў дыпламатычныя даручэнні.
У 1547 годзе ён вёў перамовы з імператарам Свяшчэннай Рымскай (Германскай) імперыі Карлам V. Яму ўдалося станоўча вырашыць даручаныя яму пытанні. Ацаніўшы яго здольнасці, імператар дараваў MixaBara Чорнаму тытул князя Нясвіжскага: у тыя часы тытулы арыстакра-
тыі Еўропы раздаваў германскі імператар. Тытул Мікалая Чорнага быў прызнаны каралём і зацверджаны за ўсім магнацкім родам Радзівілаў назаўсёды.
Праз некалькі гадоў Мікалай зноў вёў перамовы з імператам Карлам V. На гэты раз ён выступаў у якасці свата. Яму ўдалося атрымаць згоду ад іКіператара на шлюб дачкі яго нашчадка Фердынанда з каралём Жыгімонтам II Аўгустам. Па старому звычаю, каб зацвердзіць факт сватання, Радзівіл у поўным рыцарскім убранні прылёг на ложак каля будучай жонкі караля.
Дзейнасць Мікалая Чорнага была патрыятычнай. Як і Мікалай Руды, ён быў праціўнікам аб’яднання Літоўска-Рускага княства з Польшчай. 3-за сваёй непрымірымай пазіцыі, займаючы пасаду вялікага канцлера, ён дамогся адтэрміноўкі уніі на некалькі гадоў. За гэты час у перыяд Лівонскай вайны з Маскоўскай дзяржавай, яму ўдалося Лівонскі ордэн пераўтварыць у пратэктарат Княства.
Мікалай Чорны ўзначальваў рэфармацыйны рух ў Літоўска-Рускім гаспадарстве. Спачатку ён лічыўся лютэранінам, потым стаў кальвіністам. Ён абвясціў Нясвіж цэнтрам пратэстанцтва на Беларусі, адкрыў тут друкарню, пры ім працаваў вядомы асветнік Сымон Будны.
I на Берасцейшчыне Мікалай Чорны пакінуў добры след. Ён з’яўляўся брэсцкім старостам і заснаваў тут першую на Беларусі друкарню, дзе была надрукавана вядомая “Брэсцкая Біблія”.
Кароль Жыгімонт II Аўгуст за адданасць і добрую службу надзяліў свайго сябра значнымі зямельнымі ўладаннямі. Вядома, што каралева Бона валодала цэлым падуласным ёй каралеўствам у каралеўстве велізарнымі зямельнымі абшарамі з гарадамі і вёскамі, рэкамі і лясамі. У гэта своеасаблівае каралеўства Боны ўваходзіла Палессе і нашы мясціны. У час напружаных адносін паміж ёю і каралём-сынам, апошні частку гэтых уладанняў перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму ў 1151 годзе, у прыватнасці гарады Клецк і Гарадок.
У даравальнай грамаце аб гэтым гаварылася:
“Радзнвнл Ннколай берет подаванья монастырей, костелов н церквей, с местамн н волостьмн, с нменьямм бояр-шляхты н co вснм правом н волосностью, потому яко тые замкн Клецко н Городок... князь Федор Ярославовнч н Фалнмнчн князь Васнлнй Сангушковнч н по ннх к рукам королевое ее мшіостн н велнкое княгннн Боны держано”.
Зноў у Гарадка з’явіўся новы гаспадар. На гэты раз надоўга. Прыватнаўласніцкія гарады былі пажыццёвай уласнасцю магната і пераходзілі ў спадчыну старэйшаму па ўзросту нашчадку па мужчынскай лініі.
Можна сказаць, што Гарадку пашанцавала. Як і часы каралевы Боны, так і часы Радзівілаў былі нягоршымі ў яго гісторыі. Радзівілы са сваёй патрыятычнай пазіцыяй у дачыненні Беларусі былі гуманнымі гаспадарамі. Іх чалавечнае гаспадаранне дазволіла застацца Пінску і Гарадку
цэнтрамі Праваслаўя, кіраванне Радзівілаў не было рэфарматарска-разбуральным: гарады захаваліся са сваімі традыцыямі, са сваім гістарычным тварам.
Давыд-Гарадок быў уласнасцю князёў Радзівілаў да 1793 года, калі па другому раздзелу Рэчы Паспалітай у ліку іншых зямель Беларусі цэнтральнае Палессе ўвайшло ў склад Расійскай імперыі.
Вялікае княства Маскоўскае, якое стварылася ў канцы ХПІ стагоддзя, стала цэнтрам барацьбы супраць феадальнай раздробленасці. Першым “собнрателем Русн” з’яўляўся вялікі князь Іван Каліта, які правіў з 1325 года і за пятнаццаць гадоў золатам і хітрасцю, вялікім розумам дыпламата і цвёрдай воляй уладара шмат зрабіў для адраджэння Русі. Нездарма яго празвалі Калітою, гэта значыць мехам з грашыма.
У гэты ж час на паўднёва-заходніх землях Русі ўтварылася дзяржава, валадары якой таксама ставілі сваёй мэтай аб’яднанне зямель былой Кіеўскай Русі Вялікае княства Літоўска-Рускае. Абодва Вялікія княствы Маскоўскае і Літоўска-Рускае вымушаны былі збройнымі метадамі дзяліць спадчыну продкаў.
Адзіныя мэты аб’яднання, альбо, прама кажучы, захопу адных і тых жа зямель прывялі роднасныя па паходжанню і культуры дзяржавы да шматвяковага проціборства. 3 другой паловы XIV стагоддзя пачаліся сістэматычныя ваенныя сутычкі, якія паступова перайшлі ў зацяжныя войны. Абодва Княствы адчувалі сябе аднолькава моцнымі і лічылі, што толькі кожнае з іх асабіста і выключна з’яўляецца паўнамоцным нашчадкам велізарных зямель прадзедаўскай Кіеўскай Русі. Кожнае з Княстваў разлічвала перамагчы раз і назаўсёды, таму войны доўжыліся і доўжыліся.
Масковія прыцягвала да сябе новыя і новыя землі, а Літоўска-Рускае княства трымалася за тое, што мела, абмежаванае на Захадзе Польшчай, якая націскала на Княства дзеля яго войнаў з ненавіснай для Польшчы Масковіяй. I цякла, цякла кроў суродзічаў, кроў праваслаўная.
Пры Вітаўце Літоўска-Рускае гаспадарства было самай вялікай еўрапейскай дзяржавай, межы якой на ўсходзе знаходзіліся недалёка ад Масквы. Літоўска-Рускае княства рэальна мела шанс завалодаць маскоўскімі землямі, і Вітаўт, як мы памятаем, пускаўся ў авантуры з татарамі, але нічога не атрымалася.
У XVI стагоддзі адбылося пяць войнаў паміж Літвой і Масковіяй (так узаемна называлі свае дзяржавы-супраціўнікі, а народы, якія жылі ў іх літвой і маскавітамі). Масковіяй афіцыйна называлі Маскоўскую Русь і ў Еўропе. Напрыклад, буйнейшая праца аб рускай дзяржаве таго часу, надрукаваная ў Еўропе ў 1549 годзе С. Герберштэйнам, называлася “Запнскн о Московнн”.
Пяць войнаў Літвы і Масковіі вяліся сорак адзін год. Першыя дзве вайны праходзілі на маскоўскіх землях, але Масковія адціснула Літву на захад.
Пачынаючы з трэцяй вайны 1512-1522 гадоў ваенныя дзеянні адбываюцца амаль выключна на тэрыторыі Літвы (Беларусі), што прыносіць народу і беларускім землям бедствы і разбурэнні. Асабліва значныя страты былі нанесены Беларусі ў час інфлянцкай (Лівонскай) вайны (1558— 1583), якую Руская дзяржава Івана Грознага вяла за Прыбалтыку. 3 1562 года вайна ішла на землях паўночнай і ўсходняй Беларусі.
Войны XVI стагоддзя не закранулі Палесся, і Гарадзецкі замак не зведаў яшчэ аблогі маскавітаў. Гэта адбылося пазней, у сярэдзіне наступнага стагоддзя. Але мяшчане Гарадка, навакольная і мясцовая шляхта, служылыя баяры і зямяне на аснове існуючых у Княстве законаў, у час войнаў станавіліся ў шэрагі войска.
Гарадоцкі замак не ваяваў, але няспынна быў заняты падрыхтоўкай і, як кажуць, трымаў порах сухім. Акрамя таго, на працягу ўсяго года вяліся работы па падтрымліванню ў належным стане абарончых збудаванняў замка, узбраення; навучаліся і рыхтаваліся абаронцы.
Гэта было выключна неабходна з-за шматлікіх набегаў паўднёвых драпежнікаў крымчакоў. Яны не раз штурмавалі замак, палілі горад і рабавалі яго і наваколле. Захоплівалі ў палон. I хто ведае, на якія нявольніцкія базары траплялі жыхары Давыд-Гарадка, продкі сённяшніх гарадчукоў, і сярод насельніцтва якіх паўднёвых краін трапляюцца сёння блакітныя палескія вочы і саламяныя валасы?
Асабліва частымі грабежніцкія набегі татар былі ў канцы XV пачатку XVI стагоддзя. I толькі з сярэдзіны XVI стагоддзя яны значна скараціліся. У крымчакоў, якія мучылі Беларусь, з’явіўся магутны ворагЗапарожская Сеч, гэты надзейны шчыт, які абараніў на поўдні ўкраінскія і беларускія землі.