Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Каралева і князь вырашылі рассяліць палонных татар на Піншчыне. Частка іх была паселена ў самым ГІінску. Як добрая гаспадыня, Бона не абмінула і Гарадок. Некаторая ж колькасць татар была паселена Астрожскім і ў яго гарадах Астрозе і Тураве.
Як прыроджаныя коннікі і воіны, татары папоўнілі ваенна-службовую групу абслугі замкаў, у тым ліку і Гарадка.
Але новае жыццё паставіла перад імі цяжкую задачу нацыянальнакультурнага характару. Вядома, што гэтыя якасці ў народа дапамагае захоўваць яго радзіма і яе найменшая ячэйка сям’я. I першага, і другога ў татар ужо не было.
Але для іх у новых умовах было створана нармальнае жыццё свабодных людзей. У Княстве, вядома, былі іншыя законы, звычаі, культура, рэлігія, нават свая прырода больш суровая, чым паўднёвыя землі. I новыя жыхары краіны, татары, паступова ўжываліся ў яе асяроддзі.
Прысягнуўшы на вернасць новай уладзе і пачаўшы выконваць свае абавязкі, часам небяспечныя, як вайсковая служба, татары пачалі ствараць сем’і. Гэта было нялёгка для мусульман, таму што жонак іх веры тут не было. Мясцовыя жыхары аддавалі замуж сваіх дачок за татар толькі пры ўмове, калі яны прымуць хрышчэнне.
Большая частка новых грамадзян так і рабіла. 3 гэтага і пачаўся працэс асіміляцыі, які прывёў да знікнення большай часткі татар як народнасці і пераўтварэння іх у беларусаў. Гэта было цячэнне самаго жыцця, і ніякіх карных законаў самой дзяржаваю не прымалася. Татары самі пагадзіліся і парадніліся са звычкамі і традыцыямі мяккага і добрасумленнага народа. Адзначым, што ў гісторыю сваёй новай Бацькаўшчыны татары ўвайшлі нетолькі нечаканымі і нечуванымі дагэтуль прозвішчамі, але і сваімі ўчынкамі і справамі як патрыёты і цвёрдыя абаронцы радзімы, добрыя гаспадары.
А гарадчукоў, жыхароў Давыд-Гарадка, і зараз часам клічуць татарамі, каб падкрэсліць іх цвёрдасць ці незгаворлівасць у чым-небудзь. Ды і аб татарскім паходжанні некаторых сведчаць іх прозвішчы, якія даволі часта сустракаюцца ў Давыд-Гарадку і наваколлі: Бясан, Булыга, Булат, Казак, Каліта, Каратай, Кардаш, Кунай, Курган, Кучук, Крым, Майсюк, Мазан, Машляк, Місюра, Сеген, Шабан, Шарамет і іншыя, паходжанні якіх не заўсёды проста вызначыць, бо з цягам часу татарскія прозвішчы змянялі аблічча.
А ў вёсцы Беразцы, недалёка ад Пінска, дзе адбылася ў 1526 годзе бітва, амаль палова жыхароў носіць прозвішчы Бут-Гусаім і лічаць сябе нашчадкамі хана Гусаіма. I маюць рацыю, таму што ў Пінскім рэгістры 1567 года згадваецца татарын Фёдар Бут-Гусаім, прыняўшы хрысціянства. Пазней гэты род атрымаў шляхецтва. Але не трэба думаць, што ў Вялікім княстве Літоўска-Рускім чужынцы-татары так проста пераходзілі ў саслоўе арыстакратыі шляхтай станавіліся выхадцы з татарскіх князёў і саноўнікаў.
3 цюрска-татарскай мовы ў мову ўсходніх славян з тых часоў прыйшло нямала слоў, якія ўжо сталі сваімі, тутэйшымі, народнымі. Напрыклад: атаман, базар, баран, богатырь, днван, халат, сарай, сундук, пурга, тюрьма, чулок, шайка, яма і іншыя.
А я з дзяцінства памятаю, як маці называла малое цяля ласкавым словам рахманае.
Мне не раз бацька рабіў заўвагу, якую я ўжо сам пазней адрасаваў дзецям і ўнукам, калі яны прыбягалі ў хату са двара:
Адкуль гэта ты з’явіўся такі мурзаты?
I вось толькі зараз, праз некалькі дзесяцігоддзяў, успомніўшы гэта, я адзначыў, што і першы прыметнік рахманы, і другі мурзаты цюркскага паходжання.
Рахманы гэта спакойны, лагодны, паслухмяны, прыкладна гэта азначае і корань слова. А вось з другім словам больш цікавая гісторыя. Мурза гэта татарскі князь, а ў народзе ад гэтага імя атрымалася жартаўлівае слова, сэнс якога падабенства на смуглявага, цёмнага, нават запэцканага чалавека (такімі здаваліся чорныя ад сонца і вандраванняў госці), але ж, заўважым, не абы каго, а князя. Дык, можа, некалі гэта слова мела нават адносна пахвальны сэнс?
Трэба берагчы беларускую мову, адну з найстарэйшых у славянскіх народаў. Мова народа мова гісторыі.
МАСТАКI КАРАЛЕВА
Путь доброй жешцйны, действытельно, усеян цветалш, но онй являются за пройденнымй ею шагамй, а не впередй йх.
JI. Н. Толстой. “Мыслй мудрых людей”
У пачатку пяцідзесятых гадоў мне даволі часта даводзілася наведваць Пінск, які быў у той час абласным цэнтрам, а для мяне, апрача таго, адным з цэнтраў беларускай старасвеччыны.
I кожны раз я з вялікай цікавасцю і задавальненнем аглядаў помнікі старажытнай мінуўшчыны. Асаблівае захапленне і нейкую ўрачыстую ўзнёсласць выклікаў велічны касцёл Успення Дзевы Марыі ў акружэнні прыгожага архітэктурнага ансамбля кляштара францысканцаў, каталіцкага манастыра.
У мясцовым музеі я даведаўся, што ён заснаваны ў 1396 годзе для манахаў францысканскага ордэна. Спачатку касцёл быў драўляным, а ў 1510 годзе на яго месцы пабудавалі мураваны. Ён аказаўся пашкоджаны ў час нацыянальна-вызваленчай вайны пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага ў 1648 годзе, але кляштар захаваўся. У першай палове XVIII стагоддзя былі пабудаваны мураваныя карпусы кляштара і перабудаваны касцёл, а пазней пастаўлена і чатырох’ярусная званіца адзін з найбольш высокіх будынкаў горада.
3 супрацоўнікам музея A. I. Лазіцкім мы абышлі велічны комплекс і спыніліся на беразе мнагаводнай Піны, партовая набярэжная якой лічыцца адной з самых прыгожых. Памаўчаўшы, як бы нешта ўспамінаючы, Аляксандр Іванавіч сказаў:
- А вы ведаеце, што тут, у Пінску, працаваў адзін з першых вядомых беларускіх мастакоў пачатку XVI стагоддзя?
Гэтага я не ведаў, і мой субяседнік сказаў:
- Дарэчы, ён ваш зямляк родам з Давыд-Гарадка. Мастак Навоша.
I расказаў мне кароткую легенду, якая усхвалявала мяне сваёй навіной і прыгажосцю. Я пачаў збіраць матэрыялы, і легенда ажыла для мяне ў падрабязнасцях і фарбах палескай даўніны.
3 гэтай легенды мы і пачнём.
Каралева пакідала каралеўства. А перад тым, як пакінуць яго, аб’язджала свае велізарныя ўладанні ў Вялікім Літоўска-Рускім княстве. Зараз яе шлях быў накіраваны ў Пінск...
Некалькі шыкоўных карэт шпарка імчалі па Берасцейскаму шляху.
Наперадзе, збоку і ззаду іх, гойдаючыся ў сёдлах, гарцавалі ахоўнікі каралевы рыцары з лепшых шляхецкіх радоў.
Калі паказаліся першыя будынкі прыгожага палескага горада, над якім здалёк былі відаць званіцы, каралеўская кавалькада спынілася. Да пярэдняй, найбольш прыгожай карэты з пышным гербам, падбеглі два рыцары, імгненна саскочыўшы з коней.
Рыцары адчынілі дзверы і, грацыёзна пакланіўшыся, дапамаглі выйсці з карэты высокай пажылой жанчыне ў прыгожым касцюме амазонкі, прызначаным для конных прагулак.
У гэты горад я ўеду вярхом на кані, цвёрда заявіла яна.
Ёй зараз жа падвялі каня, але не з дамскім, а з рыцарскім сядлом. 3 дапамогай вяльможных рыцараў яна села на каня, і кавалькада рушыла наперад.
Лета канчалася. На нівах ўсё было сабрана. У прыдарожных гумнах чуваць было, як весела білі цапы ішла малацьба. Праз вуліцы сялян і рамеснікаў карэты і коннікі выехалі на гарадскую плошчу, што знаходзілася на самым высокім месцы горада. За плошчай узвышаўся белымі сценамі касцёл Успення Дзевы Марыі.
Ля храма стаяў вялікі натоўп людзей, узрушаных надзвычайнай падзеяй. 3 яго выйшлі некалькі самых паважаных шляхціцаў на чале са старастам і рушылі насустрач ехаўшай вярхом каралеве. Яны нізка пакланіліся, а стараста дапамог ёй сысці з каня на зямлю горада. Каралева аглядзела натоўп, выслухала першыя красамоўныя прывітанні гарадской шляхты...
Потым, як бы між іншым, паклікала старасту бліжэй і нешта ціха яму прамовіла. Стараста гэтак жа непрыкметна перадаў загад аднаму з сваіх памочнікаў. Той жвава некуды падаўся.
Пасля выслуханых прывітанняў і прыняцця падарункаў каралева пайшла ў касцёл, дзе была сустрэча з манахамі-францысканцамі на чале з прыёрам кляштара.
Каралева пасядзела ў крэсле, слухаючы арган, памалілася, але нядоўга, устала і пачала абыходзіць касцёл, уважліва гледзячьі на роспісы на сценах. Яе вочы нешта шукалі.
Ля аднаго з роспісаў яна спынілася і стаялаасаблівадоўга. Гэтабылі постаці Адамы і Евы, яны былі намаляваны без усялякага адзення ля райскага дрэва. Ева працягвала Адаму яблык, яе вусны ўсміхаліся, а Адам трошкі палахліва адхіляўся ад яе. Змей-спакуснік вісеў на дрэве з яблыкамі, абкруціўшыся вакол ствала.
У змроку касцёла на халоднай сцяне жывым цяплом дыхалі постаці мужчыны і жанчыны. Нешта знаёмае бачыла каралева ў прыгожых фігурах першых людзей. I калі б хто мог уважліва паглядзець на яе твар у гэты час, то ўбачыў бы, што Ева і каралева ўсміхаюцца на дзіва аднолькава. У іх тварах было падабенства.
Да каралевы падышоў стараста і нешта прамовіў. Яна адвяла вочы
ад роспісу, уздыхнула, павярнулася і пайшла да адных са шматлікіх дзвярэй касцёла: ёй тут было ўсё даўно знаёма.
Каралева рухам паказала, каб яе не суправаджалі, адчыніла дзверы з боку ад алтара, зайшла туды і зачынілася. Нейкі манах адразу ўзнік ля дзвярэй, але з’явіўся адзін з ахоўнікаў каралевы і адціснуў манаха. Манах знік у змроку.
За дзвярыма было цемнавата, і некаторы час яна стаяла, прывыкаючы да гэтага паўзмроку. Сэрца яе стукала па-ранейшаму гучна.
Ну, дзе ты тут? запытала яна.
На гук яе голасу адказаў нейкі шорах. Ад сцяны аддзялілася высокая фігура чалавека з непакрытай галавой. Ён падышоў да каралевы, нізка пакланіўся ёй і апусціўся на адно калена.
Каралева ўглядзелася ў постаць маўклівага чалавека, уздыхнула і працягнула яму рукі. Той пачціва іх пацалаваў, пакрыўшы сваімі доўгімі сівымі валасамі, што падалі яму на плечы, і прамовіў:
Прывітанне Вам, каралева. Я ўжо і не думаў, што калі-небудзь удасца Вас убачыць яшчэ.
Каралева ўзяла чалавека за руку, падняла з кален і пайшла ў куток, куды трохі падала святло ад высокага каляровага вітражу. Яна падышла да драўлянай разной канапы, села сама і пасадзіла ля сябе свайго субяседніка.
Даўно мы не бачыліся з табой, Ян, сказала ціха.
Даўно, мая каралева, больш за дваццаць гадоў, адказаў мужчына імкліва.
Я доўга разглядала твой роспіс, ты яго некалькі паправіў, каралева ўсміхнулася.
Вы пакрыўдзіліся? з трывогай спытаў мужчына.
— Няхай будзе па-твойму, адказала яна. Магчыма, ты ведаеш праўду. I яшчэ. Ты зрабіў Адама і Еву сталейшымі, больш зямнымі і цялеснымі. Ты сапраўдны мастак, Ян.