• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    3 каралямі Вялікага княства літоўскага і Рускага не проста было б змагацца Польшчы. Больш таго, хутчэй за ўсё Вялікае княства скасавала б саюз з Польшчай і пайшло б самастойным шляхам. Так што ў кароне Ві гаўта быў захавапы вялікі сэнс, вялікая будучыня Княства і разам з тым добрая будучыня праваслаўнага парода беларускіх зямель.
    Адстойванню гэтых каранёў і прысвечаны драматычны лёс праваслаўнага насельніцтва, многія пакаленні якога змагаліся супраць паланізацыі, акаталічвання, уціску польскай шляхты на правы і прывілеі бацькоў і дзядоў.
    Ёсць адно вялікае адрозненне гістарычных працэсаў у суседзяў: Вялікага княства Літоўскага і Рускага і Вялікага княства Маскоўскага, хаця абодва яны былі нашчадкамі Кіеўскай Русі. Феадальная барацьба ў Масковіі не была рэлігійнай, а ў княстве Літоўскім і Рускім з умяшальніцтвам Польшчы яна хутка набыла выключна рэлігійны харакгар.
    Пастаўлены каталіцкімі коламі вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч, хаця і быў родным братам Вітаўту, загубленаму інтрыгамі Польшчы, і сынам свайго бацькі Кейстута, які супрацьстаяў апалячванню ўлады, трымаўся аднак другога шляху. Ягайла і Польшча былі яму бліжэй, чым спадчына вялікага брата.
    Уладу новага вялікага князя прызналі Літва, Жамойція, Падляшша, Берасцейская, Прынёманская і Менская землі.
    Астатнія землі Беларусі, Украіны і Севернай Русі падтрымалі Свідрыгайлу Альгердавіча, абаронцу праваслаўнага люду. Галоўнай мэтай рускіх (беларускіх і ўкраінскіх феадалаў) было ўраўнаважанне іх з феадаламі-каталікамі.
    Гэту барацьбу ўлады вымушаны былі ацаніць па заслугах. Ягайла і Жыгімонт праз сілу мусілі выдаць прывілеі, згодна з якімі пашыраліся маёмасныя і асабістыя правы праваслаўных феадалаў. Зроблена гэта было з вядомай спакусай, з мэтай падкупіць і раскалоць адзінства праваслаўнага княства. Што і адбылося значная частка феадалаў адышла ад Свідрыгайлы.
    Гэта была трагедыя праваслаўнага руху. У бітве пад Вількамірам у 1435 годзе Свідрыгайла быў разбіты. У наступным годзе барацьба закончылася перамогай Жыгімонта.
    У гэтай вайне на баку Свідрыгайлы прымаў удзел і князь Мітка Гарадзецкі. Ужо пасля заканчэння вайны ён быў выселены з Гарадка і пражываў на Курачы ў Ровенскім павеце, дзе знаходзіўся і Свідрыгайла. Яго жыццё закончылася трагічна. Ягоны службоўца Радзівіл падаў на яго данос аб тым, што князь Мітка Гарадзецкі рыхтуе змову супраць Жыгімонта. Гэта быў паклёп, аднак падазроны і жорсткі вялікі князь аддаў загад кінуць змоўшчыка Мітку, паплечніка свайго ворага Свідрыгайлы, ў турму, дзе ён і загінуў у 1440 годзе. Нам невядома, ці была ў Міткі сям’я. Хутчэй за ўсё, дзяцей у яго не было, таму што па феадальных законах таго часу ўладаром княства стаў бы нашчадак, а яго не аказалася.
    Жыгімонт Кейстутавіч быў фанатычным каталіком, занадта падазроным, усюды ён бачыў інтрыгі і шукаў змоўшчыкаў, хапаў правых і няправых, выкрываў уяўных ворагаў і паслядоўнікаў Свідрыгайлы, жорстка караў і выносіў смяротныя прыгаворы. Для барацьбы з пратэстан-
    тызмам ён адзіны з князёў увёў інквізіцыю, якая праіснавала 43 гады і нарабіла гора многім. У сваіх паводзінах Жыгімонт браў прыклад з фанатыкаў-каталікоў Заходняй Еўропы, якія распалілі ад мора да мора дзесяткі тысяч кастроў для сваіх ахвяр.
    Супраць Жыгімонта была арганізавана змова паўднёва-рускіх князёў Івана і Аляксандра Чартарыйскіх, а таксама віленскага і трокскага ваяводаў Даўгірда і Лялюша. Ад гэтай змовы залежаў лёс дзяржавы і большасці насельніцтва, змоўцы рызыкавалі жыццём. Але вынікі яе былі паспяховымі Жыгімонт быў забіты.
    Гэта здарылася ў год гібелі апошняга князя Гарадзецкага Міткі (Дзмітрыя) Давыдавіча. Гэта было глыбока сімвалічна: нібыта мсціўны і гнеўны заснавальнік роду князёў Гарадзецкіх легендарны Давыд з магілы ’Замкавай гары, са свайго саркафагу, моцнай рукой пакараў забойцу Жыгімонта.
    Тры з паловай стагоддзі Гарадзецкая княжацкая галіна Рурыкавічаў валодала непарушна Гарадком і сваім удзелам і згасла, як згаслі многія княжацкія роды: Алелькавічы Слуцкія, Астрожскія, Гальшанскія, Бельскія.
    У 1445 годзе княства Гарадзецкае было перададзена ва ўласнасць пражываўшаму на Валыні былому вялікаму князю Свідрыгайлу. Гэта зрабіў для свайго дзядзькі новы вялікі князь сын Ягайлы Казімір, які пазней быў абраны і каралём Польшчы.
    У 1452 годзе Свідрыгайла памёр. Гарадзецкае княства перайшло да яго ўдавы Ганны Іванаўны з роду цвярскіх князёў. Але памяць аб гарадзецкіх князях не згубілася. Традыцыя наследнай вотчыннай спадчыны была настолькі трывалай, што, падпісваючы дакументы, княгіня пасля свайго імя пісала “по князю Мнтка”, што азначала безумоўна адно рысу пераемнасці. Княгіня падкрэслівала, што яна валодае княствам пасля князя Міткі.
    А можа Ганна Іванаўна, у мінулым князёўна Вялікага княства Маскоўскага, рабіла гэта ў гонар і памяць аб мужным Мітку, абаронцы святога Праваслаўя, які быў апошнім, хто лёг у радавы склеп Гарадзецкіх князёў на Замкавай гары ў Гарадку Давыдаве.
    Менавіта так падпісана даравальная грамата княгіні аб перадачы зямель царкве святога Мікалая. Княгіня Ганна памерла ў 1486 годзе. Нашчадкаў у Свідрыгайлаў не было, і па тагачаснаму закону ўласнасць аб’яўлялася вымарачнай, гэта значыць пераходзіла да дзяржавы ў асобе вярхоўнага Гаспадара.
    Новым уласнікам княства Гарадзецкага стаў прадстаўнік князёў Рурыкавічаў з Маскоўскай дзяржавы. Серпухаўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч Харобры быў зяцем вялікага князя Альгерда. Ушаноўваючы памяць свайго славутага продка, яго нашчадкі называлі сябе князямі Яраславічамі.
    За актыўную апазіцыйную дзейнасць супраць вялікага князя Mac-
    коўскага Васіля II сын Яраслава Харобрага Васіль быў арыштаваны. Відавочна, па парадзе мужа яго жонка з сынам Іванам з’ехалі ў Літву, што было ў той час выйсцем для розных уцекачоў ад улады Маскоўскага княства. Тым больш, што на гэты раз бежанцы былі родзічамі Казіміра IV.
    Сын Васіля Іван і стаў наступным уладальнікам Гарадка і гарадзецкіх зямель, але не толькі іх. Іван Васільевіч Яраславіч спачатку атрымаў Гарадзецкае княства. Гэта адбылося да 1492 года, таму што згодна з архіўнымі дакументамі, ён у гэты час ужо тут гаспадарыў. Некалькі пазней ён дадаткова атрымаў Клецкае княства і Рагачоўскую воласць. Атрымалася даволі вялікая феадальная гаспадарка на паўднёвых землях.
    Падобныя падзеі адбыліся і ў ГІінску. Пасля смерці князя Юрыя Сямёнавіча, не маючага нашчадкаў, княства, як пазней Гарадок, стала фактычна вымарачным.
    У 1470 годзе памёр Кіеўскі князь Сямён Алелькавіч. Кіеў адышоў пад уладу вялікага князя, а ўдава Сямёна Алелькавіча Марыя Іванаўна з дзецьмі атрымала Пінск “на кормленне”.
    У 1498 годзе сын князя Івана Гарадзецкага Фёдар ажаніўся з дачкою княгіні Марыі Пінскай Аленай Сямёнаўнай і пераехаў з Гарадка ў Пінск. У дакументах аб гэтым гаворыцца: “дочку ее мнлостн княгннн Мармн Семеновной с тым замком Пннскнм понял”.
    У 1501 годзе памерла цёшча, княгіня Марыя Іванаўна, а ў 1508 годзе бацька, князь Гарадзецкі Іван Васільевіч Яраславіч, і Фёдар становіцца адзіным гаспадаром значнай часткі тэрыторыі Палесся Пінскага, Гарадзецкага і Клецкага княстваў і Рагачоўскага стараства.
    Каб не дапусціць драблення ўладання, пад націскам вярхоўнай улады Фёдар Яраславіч разам з жонкай падпісалі ў 1509 годзе з вялікім князем Аляксандрам Казіміравічам пагадненне, згодна з якім у выпадку адсутнасці роднасных нашчадкаў усе іх уладанні пераходзяць ва ўласнасць вялікага князя, а пакуль ім забаранялася завяшчаць, перадаваць альбо дарыць асобныя зямельныя надзелы ў княствах.
    У 1508 годзе адбылося паўстанне праваслаўных феадалаў на чале з князем Міхаілам Глінскім. Цэнтрам паўстання стаў Тураў прыватнаўласніцкі горад князя. Мэтай Глінскага было стварэнне самастойнага ад Польшчы Княства, у якім асноўнай сілай і апорай будзе “руські” шляхціч, праваслаўе, традыцыі продкаў.
    Вядома, што гэта выступленне падтрымала Масква, але яно пацярпела паражэнне. Глінскія сышлі ў Маскву, дзе сталі адной з самых уплывовых груповак. Вялікі гетман Канстанцін Астрожскі, дзеянні якога канчаткова вырашылі лёс паўстання, атрымаў у прыватнае ўладанне Тураў. Пінска-Гарадзецкае княства ў гэтым выступленні ўдзелу не прымала.
    Пасля Аляксандра Казіміравіча вялікім князем і каралём польскім стаў яго брат Жыгімонт I (1606-1648).
    У 1512-1522 гадах адбылася чарговая маскоўска-літоўская вайна. 8 верасня 1514 года на рацэ Крапіўна пад Оршай меншае па колькасці войска літоўска-рускае нанесла паражэнне маскоўскаму. Вынікі бітвы прагучалі на ўсю Еўропу, якая была прыемна ўражана. Еўрапейскія манархі віншавалі Літву з перамогай над маскавітамі.
    Пераможца, гетман князь К. Астрожскі, быў задаволены: так ён адпомсціў Масковіі за свой сямігадовы палон, адкуль ён уцёк. Аднак гэтая бітва не мела рашаючага значэння, гэта быў адзінкавы, выключны выпадак. Смаленск Літва не адваявала, а вайна закончылася на карысць Масквы. У гэтай вайне пінска-гарадзецкія харугвы не сустракаюцца. Магчыма, неабходныя сілы былі патрэбны нашым землякам для абароны ад татараў.
    У 1518 годзе памерла княгіня Алена (Аляксандра) Сямёнаўна, a 24 жніўня 1520 года памёр князь Фёдар Іванавіч Яраславіч. Дзяцей у іх не было. Так згасла яшчэ адна галінка з велізарнага дрэва Рурыкавічаў, якое магутна раскінулася і гучна шумела на неабсяжных землях Усходняй Еўропы мноства вякоў. Нейкі нядобры рок дзейнічаў на гарадзецкіх землях: яны ўвесь час гублялі сваіх гаспадароў.
    Нашчадак серпухаўска-бароўскіх Рурыкавічаў князь Фёдар Іванавіч Яраславіч (каля 1470-1520) выдатная асоба ў сярэдневяковай гісторыі Палескага краю. Ён быў высокаадукаваным чалавекам, добрым адміністратарам і гаспадаром, вялікім прыхільнікам рускай культуры, актыўным дзеячом праваслаўнай царквы.
    Да нашага часу дайшло даволі многа дакументаў князя Фёдара. Гэта граматы і прывілеі, напісаныя на пергаменце. Самы ранні з іх ад 10 чэрвеня 1501 года. Дзякуючы гэтым дакументам, мы маем магчымасць устанавіць першапачатковыя даты ўпамінання шматлікіх пунктаў значнай часткі Паўднёвага Палесся, у тым ліку і Століншчыны. У дакументах князя Фёдара згадваецца шэраг розных асоб, іх прозвішчы, а таксама гаспадарчыя аб’екты.
    Усе дакументы, як правіла, князь падпісваў: “сполна co княгнней своей Оленей”, і яны замацоўваліся іх асабістымі пячаткамі. Аб гэтым сведчаць пацвярджальныя прыпіскі, якія захаваліся на некаторых граматах: “Нашу печать прнвеснстую прнложнлн”, “Печатн есмо своя прнвеснлн”.