Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Фёдар Іванавіч быў вялікім прыхільнікам мастацтва. У яго замку ў Пінску працавалі лепшыя майстры краю, народныя таленты, прадстаўнікі мастацкіх прафесій. Сярод мастакоў былі выхадцы з ГарадкаНавоша і Цімошка. Першы быў мастаком, а другі залатых спраў майстрам. Аб Навошы гутарка будзе ісці ў главе “Мастак і каралева”, а зараз мы спынімся на згаданай вышэй віслай пячатцы князя Фёдара Іванавіча.
Зараз вядомы тры васкавыя пячаткі, якія захаваліся на двух граматах 1509 года і грамаце 1513 года. Усе яны захоўваюцца ў Вільнюсе ў Нацыянальнай Акадэміі навук Літвы. У лепшым стане віслая пячатка
на апошняй грамаце. Гэта-даравальная на зямлю Прачысценскай царкве святой Багародзіцы ў Пінску. Дакумент напісаны на пергаменце, у якога знізу на чырвоным шаўковым шнуры знаходзіцца карычневая васкавая пячатка. Воск сашчэплівае канцы шнуроў. Адбітак пячаткі рабіўся на падагрэтым круглым кавалку воска і ўяўляе прамавугольны шчыт, вакол якога зроблены надпіс у выглядзе кола. Тэкст надпісу традыцыйны гэта імя, імя па бацьку і тытул уладальніка пячаткі:
“Федор Нванов Ярославнч князь Пнньскнй”.
Радыяльнае размяшчэнне літар паміж двума кругавымі палосамі стварае прыгожае спалучэнне з цэнтральнай часткай пячаткі. У надпіс даволі дасканала і па-майстэрску ўпісаны рускай формы шчыт з выявай конніка.
Пячатка князя Фёдара была залатая, зробленая майстрам Цімошкам з Гарадка, як звычайна звалі яго, у пачатку XVI стагоддзя.
Князь Фёдар быў шырокай душы, высока цаніў чалавечыя таленты, кажучы сучаснай мовай, быў шчодрым мецэнатам. У ліку іншых князь, як добраму майстру залатых спраў, дараваў Цімафею Дзмітрыевічу зямлю ў вёсцы Жыдча, хаця той меў ужо добрую сядзібу ў самім Пінску.
Відавочна, князь Пінска-Гарадзецкі займаўся і літаратурнай дзейнасцю, таму што эпітафію да свайго помніка склаў сам:
“Шнрокйн панства Федор Ярославнч Нвановнч отдеднчнвшнй многою снял я знатностью.”
Ён пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры, як і заснавальнік Гарадка знакаміты князь Давыд.
Велізарныя ўладанні пінска-гарадзецкіх, ужо не існуючых, князёў адышлі да дзяржавы. Яе ўвасабляў кароль і вялікі князь Жыгімонт I. Ён аддаў гэтыя мясціны сваёй маладой жонцы-каралеве, італьянцы Боне з роду герцагаў міланскіх Сфорца. Наступіў новы перыяд у гісторыі Паўднёвага Палесся.
Пачынаючы з XVI стагоддзя Гарадок пачынае называцца Гарадком Давыдавым. Пад такой назвай ён з’яўляецца і на геаграфічных картах. Але яшчэ доўга ў дакументах выкарыстоўвалася першапачатковая назва, а ў мясцовым будзённым ужытку і зараз гучыць старажытнае і мілагучнае, ад часоў Давыдавых Гарадок.
ТАТАРСКАЯ ЛАГЧЫНА
Мы на пярэднш краі хрысціянства
заставай
Орды варожыя грудзі на грудзі
прымаем.
М. Гусоўскі. Песня пра зубра
Страшэнным бедствам для значнай часткі народаў Азіі і Еўропы было мангольскае нашэсце ў першай палове ХПІ стагоддзя.
Своеасаблівай разведкай быў першы іх паход з Каўказа на Паўднёвую Русь у 1223 годзе. У бітве на рацэ Калка ў Прыазоўі рускія войскі пацярпелі паражэнне. Загінула большасць князёў разам з вялікім князем Кіеўскім Мсціславам Раманавічам. У складзе дружыны князя Валынскага Данілы Раманавіча быў князь Дубровіцкі Аляксандр, які таксама загінуў.
У рускіх летапісах і творах з сярэдзіны ХІП стагоддзя заваёўнікаў з Азіі ўжо называюць толькі татарамі. Адно гэта імя наводзіла жах. У Еўропе з дахрысціянскіх часоў ведалі ад грэкаў пра існаванне жудаснай краіны смерці міфалагічнага Тартара. Дзікія качэўнікі нагадвалі яе жыхароў.
Нашэсце мангола-татараў на Русь на чале з ханам Батыем, унукам Чынгіс-хана, адбывалася ў 1237-1240 гадах. Яно суправаджалася страшэнным разбурэннем і спусташэннем краіны, зруйнаваннем гарадоў і здзічэннем палёў, знішчэннем культуры і гібеллю многіх тысяч людзей, нявольніцтвам і палонам.
Заваёўнікам садзейнічала раздробленасць Русі, адсутнасць адзінства паміж удзельнымі князямі. Толькі Наўгародская зямля і Заходняя Русь (Беларусь) не падвергліся нашэсцю.
Восенню 1240 года Батый авалодаў Кіевам. Як і другія гарады, ён быў спустошаны: воіны і жыхары былі перабіты, тысячы людзей захоплены ў рабства. Сталіца старажытнай Русі перастала існаваць, цэрквы і палацы сталі руінамі, і на доўгія стагоддзі Залаты Кіеў, маці гарадоў рускіх, застаўся невялікім горадам.
Адсюль Батый рушыў на Галіцка-Валынскую зямлю. Галіч і Уладзімір спасціг лёс Кіева. Ацалелых жыхароў татары “нзбн не іцадя”. Тое ж было з “нннн градн мнозн, нм же несть чнсла”. Потым трыма калонамі мангола-татары пайшлі на захад: пыл і смурод ад арды падымаліся да сонца, так што змрок ахінаў зямлю, знішчаную бедную Русь. Так гавораць фалыслорныя крыніцы, якія захаваліся ад тых гаротных часоў.
У рускіх летапісах пры апісанні гэтага паходу ўпамінання аб утаржэнні татараў на поўдзень Беларусі няма. Аднак у многіх гістарычных выданнях сцвярджаецца, што орды Батыя прайшлі і тут.
У сінадальным выданні 1867 года “Воспомннанне о древнем православнн Западной Русн” аб нашэсці Батыя на Палессе гаворыцца так:
“Татары, покончнв с Туровом, двннулнсь к Давнд-Городку; ДавндГородок постнгла такая же участь, что н Туров. Но, завладевшн ДавндГородком, татары почему-то полюбнлн это место н заселн в Давнд-Городке”.
Згадванне такога цікавага факта цвёрда і без акалічнасцяў наводзіць на думку, што аўтары гэтай кнігі валодалі нейкімі дакументальнымі крыніцамі, якія невядомы сучасным гісторыкам.
Адзін з вядомых беларускіх гісторыкаў Л. С. Абэцэдарскі (19161975) лічыў, што манголы прайшлі на поўдзень Беларусі і што ў ДавыдГарадку знаходзіўся баскак ханскі намеснік Тураўскай зямлі. Гэты факт быў выкладзены ў першым выпуску “Нарысаў па гісторыі Беларускай ССР” (1949), а таксама ў першым томе акадэмічнага выдання ‘Тісторыя Беларускай ССР” (1972).
Але гэты гісторык савецкага часу, на жаль, не прыводзіць ніякіх доказаў свайго сцвярджэння аб баскаках у Гарадку. Як няма таго ж самага і ў кароценькім гістарычным паведамленні, змешчаным у часопісе “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” (№ 1 за 1988 год):
“Упершыню татарскія атрады з’явіліся на поўдні Беларусі ў 1240 годзе. Крывавы след арды пад камандай ханаў Гаюка і Кайдана прайшоў па зямлі Турава-Пінскага княства праз Мазыр, Тураў, Петрыкаў, Клецк, Слуцк... Галоўная стаўка арды размяшчалася ў Давыд-Гарадку, куды татарская раць звозіла даніну з усіх навакольных гарадоў і мястэчак”.
Як бачым, апетыты гісторыкаў растуць: баскак ператварыўся ў галоўную стаўку арды і зноў жа ніякіх доказаў. Ці трэба чакаць, што заўтра напішуць аб Бату-хане, які таксама сядзеў у Давыд-Гарадку, бо ён яму палюбіўся?
Разгледзім факты. Верагодна, татары паўночнай групоўкі ваеначальніка Бурундая прайшлі вузкай паласой Прыпяці з усходу на захад, разграбіўшы Мазыр, Петрыкаў, Тураў, Гарадок, магчыма, і Пінск. Далей на поўнач яны не заходзілі. Есць звесткі, што яны абрабавалі і Бярэсце перад уваходам у Польшчу.
У час гэтага паходу ніякіх баскакаў яшчэ не назначалася: у імклівым наступе было не да таго. Гэта пачалося пасля таго, калі орды Батыя праз два гады вярнуліся з Еўропы і пасяліліся ў Ніжнім Паволжжы, стварыўшы грабежніцкую дзяржаву Залатую Арду. Ханскія намеснікі баскакі назначаліся для ўмацавання ардынскай улады ва ўсе рускія княствы Усходняй Русі. На Беларусі іх ніколі не было.
Першае па часе ўпамінанне пра нашэсце татараў на Беларусь належыць да 1263 года. Яно змешчана ў “Хроннке лнтовской н жмойтской”. Унук Батыя хан Кайдан быў разбіты князем Міндоўгам у вусці Прыпяці і выратаваўся ўцёкамі.
Рабаўнічыя паходы ардынцаў былі ў 1275 і 1287 гадах. Да гэтага
часу яны абжыліся ў Крыме, а стэпавыя прасторы паўднёвай Украіны сталі выганам для іх шматлікіх табуноў. Адсюль яны і рабілі свае набегі галоўным чынам на Беларусь.
Першы адчувальны ўдар па грабежніках нанёс вялікі князь Альгерд. У 1362 годзе ў бітве на рацэ Сінія Воды (левы прыток Паўднёвага Буга) ён разграміў групоўку з трох ордаў, якія ўладарылі на гэтых стэпавых прасторах. Пераможцы завалодалі вялікім абозам і ўздоўж Паўднёвага Буга дайшлі да Чорнага мора.
У гэтым паходзе прымала ўдзел Пінская дружына князя Патрыкія Нарымунтавіча, у якой, магчыма, быў і князь Гарадзецкі Дзімітрый. Вынікам гэтага пераможнага паходу было канчатковае далучэнне Кіеўскай, Чарнігаўскай, Падольскай і Валынскай зямель да Вялікага княства Літоўска-Рускага.
Вялікі князь Вітаўт быў першым, хто ахвотна браў да сябе на службу татараў. А ў 1937 годзе ён прыняў хана Залатой Арды Тахтамыша, пацярпеўшага паражэнне ў міжусобнай ардынскай барацьбе. Гэта быў той самы Тахтамыш, які праз два гады пасля Кулікоўскай бітвы, выкарыстаўшы адсутнасць князя Дзімітрыя Данскога, падманным шляхам захапіў на кароткі час Маскву.
А зараз безуладны хан лісліва прасіў у Вітаўта дапамогі замацавацца ў Крыму. Татары былі вялікай сілай, якая адна магла прыпыніць узмацненне Масковіі, а прыарытэты ў Вітаўта былі ранейшыя: з насцярогай глядзеў ён на вялікага суседа княства Маскоўскае. Вядома, што вялікі князь Літоўскі Ягайла быў саюзнікам хана Мамая і на Кулікоўскім полі літоўскія войскі, якія спяшаліся туды, не з’явіліся выпадкова, бо спазніліся.
Нягледзячы на грабежніцкія набегі ардынцаў на беларускія землі Княства, Вітаўт меў зносіны з татарамі у барацьбе з Масковіяй ён не цураўся нічога. Славутая Кулікоўская бітва, як выбух, уразіла яго растаптаная Масковія падымалася на ўсходзе велічным волатам.
I Вітаўт пайшоў Тахтамышу насустрач. Летам са сваім войскам ён дайшоў да нізоўяў Дона, а адтуль выступіў у Крым каля Кафы (зараз Феадосія). Там Вітаўт разбіў крымчакоў і дапамог замацавацца Тахтамышу. 3 Крыма Вітаўт вывеў вялікі палон татараў, якія былі расселены ім у розных гарадах Княства.
Спробы Тахтамыша захапіць уладу ў Ардзе пасля Крыма зноў для яго закончыліся ўцёкамі да Вітаўта. Апошні паабяцаў дапамогу хану ў захопе трона Залатой Арды, за што Тахтамыш павінен быў выдаць яму ярлык (дазвол на ўладанне) на Вялікае княства Маскоўскае, якое і пасля поля Кулікова яшчэ плаціла даніну, а таксама на Наўгародскую і Пскоўскую землі.
Прагнасць Вітаўта да маскеўскіх зямель мела свой канчатак, як і яго небяспечныя гульні з ханамі Залатой Арды. Канчатковая і вялікая бітва з Залатой Ардой за трон Тахтамыша адбылася ў жніўні 1399 года на