• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Нашэсце мангола-татараў зруйнавала Паўднёвую Русь. Ад самага буйнога горада Еўропы Кіева, з яго залатымі купаламі і 100-тысячным насельніцтвам, засталіся толькі руіны і некалькі соцень жыхароў. Нават праз чатырыста гадоў там пражывалі толькі 15 тысяч чалавек.
    Другая палова XIII стагоддзя прайшла ў палітычным і ваенным суперніцтве паміж Галіцка-Валынскай Руссю і набіраўшым моц Вялікім княствам Літоўскім.
    У першай палове XIII стагоддзя на тэрыторыі паўднёвай Літвы і беларускага Панямоння ўтварылася новая дзяржава, якой было наканавана адыграць выключна важную ролю ў гісторыі нашага народа. Гэта было Вялікае княства Літоўскае, створанае славянска-літоўскімі правадырамі. Яго заснавальнікам і першым вялікім князем быў Міндоўг (12351263). Першай сталіцай дзяржавы быў Навагародак.
    Стварэнне дзяржавы на землях былой Кіеўскай Русі адбывалася звыш стагоддзя. Захопу зямель сілай амаль не было. У большасці выпадкаў адбывалася дабраахвотнае ўступленне ўдзельных рускіх князёў у склад новай дзяржавы. Гэтаму садзейнічала некалькі фактараў: міжнародны, прававы, асабісты, эканамічны і культурны.
    Першы фактар заключаўся ў знешняй пагрозе, якая склалася ў той час на Русі. 3 пачатку XIII стагоддзя ў Прыбалтыцы з’явіліся нямецкія ордэны крыжакоў, якія агнём і мячом праводзілі сваю місіянерскую дзейнасць, каланізуючы і нават знішчаючы карэнныя, пражываючыя там народы і ведучы сістэматычны наступ на славянскія землі.
    3 сярэдзіны гэтага ж стагоддзя на поўдні з’явілася татарская Залатая Арда, якая існавала галоўным чынам за кошт грабежніцкіх паходаў на рускія землі. Як паказалі падзеі, невялікія ўдзельныя княствы не маглі процістаяць як паўночным, так і паўднёвым нашэсцям драпежнікаў.
    Другі фактар прававы. Прысягаючы вялікаму князю, удзельныя рускія князі захоўвалі тэрытарыяльную цэласць свайго ўдзела на правах шырокай аўтаноміі, права сваёй дынастыі на спадчыннае наследаванне зямель і маёмасці, станавіліся суб’ектамі феадальных адносін, якія не былі цалкам новымі, а мелі пераемнасць і падабенства сувязяў у Кіеўскай Русі, з яе вялікім князем Кіеўскім.
    Трэці фактар асабісты. Перыяд стварэння і кансалідацыі новай дзяржавы не меў бы такі паслядоўна паспяховы характар, калі б на чале яе не стаялі такія таленавітыя і энергічныя асобы, якімі былі князь Гедзімін, Альгерд, Вітаўт.
    Чацвёрты эканамічны. Рускае баярства і гандлёва-прамысловыя колы Русі былі зацікаўлены ў стабільнай, моцнай вярхоўнай уладзе, якая магла абараніць іх дзейнасць.
    I нарэшце'культурны. Літоўцы былі ўпартымі язычнікамі, ці, як
    сёння мы гаворым, паганцамі, што было ў той час даволі дзіўна. Ужо чатырыста гадоў Еўропа жыла з хрысціянствам, і Русь тут не адставала ад іншых. Хрысціянства прынесла народам вялікую культуру, вялікі розум іх правіцелям, вялікі станоўчы імпульс да новага, больш свабоднага і развітога жыцця. Але літоўцы трымаліся старых паганскіх звычак.
    Тым не менш у іх валадароў хапіла энергіі, каб пачаць ствараць дзяржаву. Вядома, яе ўлада і ўклад жыцця не маглі заставацца язычніцкімі. Рускія землі ва ўсіх адносінах стаялі намнога вышэй у сваім развіцці. Літоўцы наогул былі непісьменнымі. Таму натуральна ва ўтвораным Вялікім княстве дзяржаўнай мовай стала руская, пазней старабеларуская. Да канца XIV стагоддзя ўсе вялікія князі былі праваслаўнымі, як і магнаты і шляхта мясцовага паходжання
    У сваёй рабоце “Внешняя полнтнка русского царнзма” Ф. Энгельс пісаў:
    “В то время, когда Велнкороссня попала под монгольское нго, Белоруссня н Малороссня нашлн себе заіцнту от азнатского нашествня, прнсоеднннвшнсь к так называемому Лнговскому княжеству”.
    Першым буйным збіральнікам зямель Кіеўскай Русі стаў Гедзімін (1316-1341). Пачатае мірным шляхам аб’яднанне з уваходу Гарадзенскай і Полацкай зямель завяршылася ўваходжаннем амаль усёй тэрыторыі Беларусі ў склад Вялікага княства Літоўскага. У гэты ж час увайшлі і ўсе ўдзельныя княствы Тураўскай зямлі, у тым ліку і Гарадзецкае. Гэта было пры Гедзіміне.
    У 1323 годзе сталіца княства была перанесена з Навагарадка ў Вільню. У ваенных мэтах пры ім было разгорнута будаўніцтва замкаў. Гедзімін запрашаў з Заходняй Еўропы на пастаяннае жыхарства ўмелых рамеснікаў, гандляроў, адукаваных людзей. Пры Гедзіміне была ўтворана незалежная ад Масковіі літоўска-руская праваслаўная мітраполія.
    Энергічным дзеячом, таленавітым ваеначальнікам быў сын Гедзіміна вялікі князь Альгерд (1345-1377). Пры ім у склад княства ўвайшлі паўднёва-ўсходнія землі Беларусі, у тым ліку смаленская, а таксама землі Украінскай Русі Валынь, Кіеўская, Чарнігаўская, Ноўгарад-Северская. Княжанне Альгерда прайшло ў войнах з крыжакамі, татарамі, Масковіяй. Сярод яго значных перамог разгром крыжакоў на Нёмане, разгром татар ля Сініх Вод.
    Прэтэндуючы на расшырэнне сваёй дзяржавы за кошт усходніх рускіх зямель, Альгерд сутыкнуўся з Вялікім княствам Маскоўскім, дзяржаўным аднагодкам Літвы і аднолькава маладым і ваяўнічым.
    Мэта ў абедзвюх дзяржаў была адна аб’яднаць пад сваёй уладай як мага больш зямель, роднасных ім геаграфічна, а разам з тым блізкіх па агульнай гісторыі, культуры, рэлігіі.
    Гэта спаборніцтва ішло чатыры стагоддзі. 3 гэтага часу і да канца XVIII стагоддзя паміж Літвой і Масковіяй існавалі жорсткія антагані-
    стычныя адносіны, шматлікія войны, якія не раз даводзілі бакі да крытычнага стану.
    Падкрэслім, што не адзін век войны ішлі паміж дзяржавамі адной веры. I калі выкарыстаць гістарычныя аналогіі, дык войны Літвы з Масковіяй былі прадаўжэннем княжацкіх міжусобіц, якія давялі магутную Кіеўскую Русь да знікнення. Новыя войны былі паўтарэннем старых, калі адны праваслаўныя княствы біліся з суседнімі, такімі ж блізкімі па крыві і братэрскімі.
    Сёння можна шкадаваць аб гэтых войнах, якія аслаблялі славян і русічаў у прыватнасці на карысць іх шматлікіх ворагаў. Яны і да нашых дзён не змянілі свайго аблічча. Гэта ім пісаў вялікі A. С. Пушкін, маючы на ўвазе былыя войны двух Вялікіх княстваў Маскоўскага і Літоўскага:
    “Что возмутнло вас? волнення Лятвы?
    Оставьте: это спор славян между собою,
    Домашняй, старый сгюр, уж взвешенный судьбою...”
    “Хатняя, старая спрэчка” для двух магутных суседзяў скончылася па-рознаму. Літва, якая спакусілася саюзам з Польшчай, падманулася: згубіла веру, заняпала. Гэты драматычны лёс тычыўся ўсёй Беларусі, але ў асаблівасці Палесся і нашага краю і менавіта Давыд-Гарадка.
    Але аб усім па парадку. Маладыя волаты Масковія і Літва яшчэ толькі набіралі сілу і міжволі дужаліся ў спрэчках.
    У артыкуле “Стенька Разнн” Карл Маркс аб гэтым часе пісаў коратка і зразумела:
    “Русь тогда была разделена на два государства Москву н Лнтву”.
    Гедзімін называў сябе вялікім князем літоўцаў і рускіх. Пазней афіцыйнай назвай дзяржавы згодна са статутам была Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, а гербам стала знакамітая сёння Пагоня коннік з мячом і шчытом, на якім быў крыж з шасцю канцамі, так званы крыж Еўфрасінні Полацкай.
    Афіцыйнай дзяржаўнай мовай стала руская (руськая, як пісалі тады), якая паступова набывала мясцовыя асаблівыя якасці і пазней стала беларускай. Літва пагаджалася з беларускай мовай, мовай праваслаўнага народа, які многаму навучыў літоўцаў. He тое было пад паступовым уціскам Польшчы. Ужыванне беларускай мовы было канчаткова забаронена Сеймам Рэчы Паспалітай у 1696 годзе.
    На працягу доўгага часу славянскае насельніцтва Княства (Гаспадарства) называла сябе рускімі (русінамі). У той жа час за ўсёй тэрыторыяй дзяржавы замацавалася агульная назва Літва.
    “Літвою” называлі жыхароў Княства яго супраціўнікі у тым ліку і маскавіты. У самім Княстве агульная назва ўсяго насельніцтва была ліцвіны. Аднак у этнічным плане праваслаўных называлі ліцвіны рускай веры, ліцвіны-беларусцы. Ф. Скарына называў сябе і русінам, і ліцвінам.
    Пасля смерці Альгерда вялікім князем стаў Ягайла, яго сын ад цвярской князёўны з Русі Ульяны. Яго княжанне пачалося з барацьбы за ўладу са сваім дзядзькам Кейстутам, які быў ім забіты. Барацьбу з Ягайлам прадоўжыў сын Кейстута Вітаўт.
    У 1386 годзе Ягайла прыняў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралеўнай Ядвігай і быў выбраны каралём пад іменем Уладзіслава II. Сваім намеснікам у Княстве Ягайла назначыў брата Скіргайлу.
    Заключаная імі Крэўская ўнія прадугледжвала аб’яднанне абедзвюх дзяржаў і прыняцце літоўцамі каталіцтв?. Гэта вяло да поўнага заняпаду і страты самастойнасці.
    I хаця Вітаўт спачатку пагадзіўся з уніяй і прыняў каталіцтва, аднак праз некаторы час ён аднавіў барацьбу за ўладу і самастойнасць Княства Літоўскага. Гэта барацьба закончылася перамогай Вітаўта. У 1392 годзе Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем Літоўскім. Самастойнасць Княства была адноўлена.
    Гады праўлення Вітаўта Кейстутавіча (1392-1430) гэта час найвышэйшага развіцця дзяржавы ў палітычнай і эканамічнай галінах. Пры Вітаўце Княства дасягнула самых вялікіх тэрытарыяльных памераў і было самай буйной у Еўропе дзяржавай.
    Вялікае княства мела выхады ў Балтыйскае і Чорнае моры. Пагранічньім горадам на ўсходзе была Вязьма усяго толькі каля 200 вёрстаў ад Масквы. Дачка Вітаўта Соф’я стала жонкай вялікага князя Маскоўскага Васілія I, сына Дзмітрыя Данскога.
    А на захадзе справы былі горшыя. Крыжацкая экспансія працягвалася.
    У 1409 годзе пачалася так званая Вялікая вайна Княства і Польшчы з тэўтонамі: тэўтонскі ордэн працягваў традыцыйную нямецкую навалу. 15 ліпеня 1410 года на тэрыторыі Усходняй Прусіі ля вёскі Грунвальд адбылася рашаючая бітва. Бітва закончылася поўным разгромам крыжакоў, загінула ўсё вышэйшае кіраўніцтва Ордэна. Тэўтонамі камандаваў магістр ордэна фон Юнгінген, для якога бітва пры Грунвальдзе стала чорным днём.Саюзнымі войскамі з другога боку кіраваў Вітаўт, перамога якога праславіла Вялікае княства ў свеце. Трэба дадаць, што пасля гэтага няўдалага “Drang nach Osten!” націск на Усход прыкметна аслаб.
    Пасля смерці Васіля I Маскоўскага ў 1425 годзе яго ўдава Соф’я Вітаўтаўна стала рэгентшай і прыняла пратэктарат бацькі, гэта значыць Масковія стала васалам Літоўска-Рускага княства. Пасля Грунвальда гэта было самай вялікай перамогай Вітаўта на ўсходзе. Так было на працягу некалькіх гадоў да смерці Вітаўта.
    Скажам прама, маскоўскія князі не пацярпелі б гэтага, калі б не парадкі пры Вітаўце. Літоўскае княства, авеянае славай Грунвальда, перамогай над ворагамі Русі крыжакамі, дасягнула свайго найвышэйшага росквіту. У Княстве ўстанавілася нацыянальная і рэлігійная цярпімасць.