Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
У барацьбе паміж сабою князі даволі часта выкарыстоўвалі іншаземцаў, у тым ліку і даўніх ворагаў Русі полаўцаў. Такая беспрынцыповасць дорага каштавала, як і пастаянная варожасць між гарадамі і землямі, адной у прыпцыпе вялікай дзяржавы Кіеўскай Русі. Узброеныя канфлікты, калі часам брат ішоў на брата, наносілі вялікую шкоду насельніцтву рускіх зямель, іх гаспадарцы і гандлю. Гэта аслабляла Русь і радавала яе ворагаў за межамі, што і прывяло пазней да катастрофы і крывавага нашэсця мангола-татараў.
Пасля смерці Усевалада ў 1093 годзе вялікім князем стаў сын Ізяслава Святаполк, які адначасова захаваў уладу і над Туравам.
Новаму вялікаму князю давялося весці барацьбу і з Расціславічамі, і з Чарнігаўскім князем Алегам Святаславічам. Давыд падтрымліваў вялікага князя.
Пасля некалькіх жорсткіх бітваў, якія заканчваліся з пераменным поспехам, Святаполк заклікаў удзельнікаў міжусобіц пайсці на перамовы.
З’езд князёў праходзіў у 1097 годзе ў горадзе Любечы на Дняпры (зараз у Чарнігаўскай вобласці). У міратворчым з’ездзе ўдзельнічалі
шэсць князёў усе блізкія родзічы. Летапісец перадае хвалюючымі словамі змест міратворчых перамоў і прынятае рашэнне:
“Зачем губнм Русскую землю, самн на себя ссоры навлекая? А половцы землю нашу расхніцают н радуются, что нас разднрают междоусобныя войны. Да с этнх пор об-ьеднннмся чнстосердечно н будем охранять Русскую землю, н пусть каждый владеет отчяной своей... Н на гом целовалн крест”.
Патрыятычны заклік да сумесных дзеянняў супраць агульнага Bopara меў важнае аб’яднальнае значэнне. 3 другога боку, зацвярджэнне вотчыны удзелаў за князямі канчаткова ўзаконьвала раздробленасць на Русі. Разам з тым, з’езд у Любечы быў падзеяй дзяржаўнага значэння, спробай супрацьстаяць трагедыі, якая доўжылася на рускіх землях. Тое ж было і ў Еўропе, але ёй пашанцавала нашэсце з Азіі не пакарала за тую феадальную раздробленасць еўрапейскія краіны. А Русь ужо адчувала подых бяды.
Але міру паміж родзічамі не атрымалася.
Пасля з’езда вялікі князь Святаполк і Давыд прыбылі ў Кіеў. 1 тут нядобразычліўцы рыхтуюць змову супраць яго і Святаполка.
Давыд, у характары якога была падазронасць і недавер да ўсіх, спяшаецца расказаць аб гэтым Святаполку. Уражаны такой хуткай пераменай у настроі міралюбівых князёў, Святаполк выклікаў Васільку да сябе, але той прыехаць адмовіўся. Летапісец расказвае далей трагічную гісторыю:
“Н сказал Давыд Святополку: “Вндншь лн, не думает о тебе, ходя под твоей рукой. Еслп уйдет в свою волость, сам увндншь, что он займет івон города Туров, Пннск н другне города твом. Тогда вспомнншь меня. Но, прнзвав его теперь, захватн н отдай мне”. (Звернем увагу, што тут упершыню у “Повестн времснпых лет” згадваецца Пінск 1097 год. Як бачым, горад ужо існаваў, прычым нароўні з вядомым Туравам).
У гэтай гісторыі і наступных падзеях цалкам праявіўся буйны і нават шалёны ў сваёй падазронасці характар Давыда. Яго націск на вялікага князя працягваецца, Святаполк падпадае пад жорсткі ўплыў Давыда, які проста іграе на патаемнай палахлівасці князя.
Ён другі раз выклікае Васільку, які нічога не ведае і не дапускае ніякай здрады. Святаполк абяцае яму святочны пір, але калі Васілька прыбыў у Кіеў і прастадушна наведаў вялікага князя, ён быў схоплены і выдадзены Давыду.
Нейкая вар'яцкая варожасць захоплівае Давыда: ён не слухаецца ні розуму, ні сумлення. Недалёка ад Кіева бедны Васілька, якога абгаварылі, быў аслеплены. Акрываўленага, яго прывезлі ва Уладзімір-Валынскі.
Гэта калецтва па візантыйскаму ўзору было здзейснена на Русі ўпершыню, што відаць са слоў Уладзіміра Манамаха:
“Такого зла не было в Русской земле нн прн дедах нашнх, нн прн отцах нашнх”.
Гэтае вераломства выклікала хвалю новай міжусобнай барацьбы. Уладзімір Манамах і браты Святаславічы Давыд і Алег спешна прыехалі ў Кіеў з патрабаваннем тлумачэння гэтага зладзейства.
Святаполк усю віну пераклаў на мсціўнага Давыда, які абгаварыў Васільку. Князі патрабавалі пазбавіць Давыда княжання на Валыні, a Святаполку выступіць вайной супраць ягэ.
У гэты час вызвалены сляпы Васілька з братам Валадаром асадзілі Уладзімір-Валынскі і заставілі Давыда выдаць ім выканаўцаў знявечання, якіх і павесілі перад сценамі замка.
Выконваючы патрабаванні князёў, выстугпў супраць Давыда і Святаполк. Абодва бакі шукалі дапамогі ў ляхаў. Аднак, атрымаўшы ад Давыда 50 грыўняў золата (10 кілаграмаў), а ад Святаполка яшчэ больш, польскі кароль Ўладзіслаў-Герман не аказаў дапамогі нікому, пры дапамозе хлусні добра нажыўшыся на рускіх князях. Гэта была тактыка паводзін ляхаў у адносінах да сваіх усходніх суседзяў. Так што тут няма нічога дзіўнага. Можна прыгадаць і другое, што сведчыла вельмі красамоўна аб характары адносін між рускімі і ляхамі.
3 летапісаў вядома, што рускія князі вельмі часта бралі жонак за межамі сваёй зямлі па ўсёй Еўропе. Аднак амаль што ніколі тытулаваныя палячкі не станавіліся жонкамі рускіх князёў.
Але Давыд і Святаполк надта спяшаліся да перамогі, таму заплюшчылі вочы натое, што добра ведалі. Аднак падман караля-ляха высвятліў сітуацыю. Гэта была Божая кара за варожасць між рускімі, між родзічамі. Кара за тое, што ў асляпленні яны звярнуліся за дапамогай да іншаземцаў, да закаранелых ворагаў Русі.
На жаль, рускіх князёў гэта не супыніла. 3 Бярэсця, дзе адбываліся перамовы, Святаполк прыйшоў у Пінск, дзе папоўніў сваю дружыну і зноў пайшоў на Давыда.
Цяпер Святаполк аблажыў Давыда ў юрадзе Уладзіміры-Валынскім. Аблога Уладзіміра цягнулася сем тыдняў. Давыд не разлічваў на такую ўпартасць вялікага князя, але той, падмануты ляхамі і раз’юшаны няўдачамі, дзейнічаў цвёрда.
Горад не быў падрыхтаваны да доўгай аблогі, ды і не было на Русі традыцыі штурмаваць свае ж гарады. Жыць у горадзе стала невыносна, і Давыд здаўся. Гэта было і трэба вялікаму князю змірыць ганарыстага Давыда: ніякай помсты не было.
Князь Давыд быў выпушчаны з дружынай з Уладзіміра на пачэсных умовах і накіраваўся ў Польшчу, бо ён так і не супакоіўся.
Святаполк заняў Уладзімір і пасадзіў князем свайго сына Мсціслава. Вялікі князь прадоўжыў наводзіць парадак. He разлічыўшы сваіх магчымасцяў, Святаполк выступіў супраць сваіх саюзнікаў Расціславічаў і пацярпеў жорсткае паражэнне. Ён вярнуўся ў Кіеў, але пакінуў на Валыні сваіх сыноў Мсціслава і Яраслава.
Яраслаў трывожыўся, бо чакаў звестак аб Давыдзе: нездарма ж ён
зноў у Польшчы? Яраслаў накіраваўся ў Венгрыю і атрымаў ваенную падтрымку ад караля Каламана, з дзедам якога у Яраслава Мудрага, як мы памятаем, былі роднасныя адносіны.
У гэты час з Польшчы вярнуўся Давыд ляхі зноў падманулі і не дапамаглі. Для прадаўжэння барацьбы з Кіевам, ён становіцца саюзнікам сваіх ворагаў Расціславічаў, едзе да полаўцаў і прыводзіць іх войска на чале з ханам Баняком.
Ваенная інтрыга закручваецца ўсё болып. На адным полі сустракаюцца атрады стэпавікоў-полаўцаў і войска венграў, ці уграў, як тады іх звалі. Іншаземцы змагаюцца за інтарэсы рускіх князёў: так часам бывае ў гісторыі.
У жорсткай бітве Давыд з полаўцамі разграмілі ўгорскае войска. Давыд зноў ідзе на Уладзімір. Цяпер ролі змяніліся: Давыд сам бярэ ў аблогу горад, у якім не так даўно прасіў міра.
У час аблогі горада Давыдам загінуў сын вялікага князя Мсціслаў, пакінуты тут бацькам. Але Давыд апёкся яго аблога не прывяла да поспеху.
He здолеўшы ўзяць свой горад самастойна, Давыд зноў прызваў Баняка з яго качэўнікамі і з дапамогаю полаўцаў каля Луцка разбіў сваіх праціўнікаў і заняў Уладзімір.
Вось такія, падчас заблытаныя і трагічныя, падзеі адбываліся на працягу трох гадоў на Валыні. У цэнтры іх знаходзіўся Давыд Ігаравіч, які ўвесь час дамагаўся сваёй вотчыны, каб не лічыцца князем-згоем. Ён рабіў гэта ўпарта і жорстка, нягледзячы на абставіны і перашкоды. Можна па-рознаму ставіцца да яго асобы і яго дзейнасці. Ён быў і мужны, і карысталюбівы, і вераломны, і адданы адной высакароднай мэце вярнуць сваю зямлю.
Давыд змагаўся за бацькоўскае імя, за яго спадчыну. Гэта выклікае павагу. Але робіць ён гэта, на жаль, не мірам, а вайною, ды яшчэ супраць сваіх родзічаў.
У 1100 годзс адбыўся другі з’езд паўднёва-рускіх князёў, на якім канчаткова быў вырашаны лёс гэтага дзёрзкага князя.
Цікава тое, што з’езд сабраўся па прапанове самога Давыда. Ён звярнуўся да ўдзельнікаў міжусоб’я з заклікам спыніць барацьбу і ^ырашыць пытанне аб замацаванні вотчын больш дакладна.
З’езд праходзіў у Віцічаве на Дняпры 10 жніўня. Яго ўдзельнікамі былі пяць князёў, і ўсе яны з’яўляліся адзін другому стрыечнымі, гэта значыць дваюраднымі братамі: вялікі князь Святаполк Ізяславіч, князь Пераяслаўскі Уладзімір Усеваладавіч Манамах, Ноўгарад-Северскі князь Давыд, Чарнігаўскі Алег Святаславіч і Уладзіміра-Валынскі князь Давыд Ігаравіч.
Сустрэча ледзь не сарвалася з-за ганарыстасці Давыда. Князі не сталі з ім размаўляць, селі на коней і сталі раіцца са сваімі дружынамі.
Момант быў крытычны, бо ніхто не перашкодзіў бы з’яднаным
князям з войскамі паставіць кропку ў гэтай балючай справе. Давыд устрывожыўся. Але князі абыйшліся з ім высакародна, яны нічога не зрабілі яму, акрамя таго, што абвясцілі рашэнне. Каб падкрэсліць нежаданне выслухоўваць Давыда, яго перадалі праз сваіх дарадцаў.
Летапісец так яго пераказвае:
“He хотйм тебе дать стола Владнмнрского, потому что ты вонзнл нож в нас, чего не было в Русской земле. Н вот мы тебя не трогаем н ннкакого нного зла тебе не сделаем, но вот что даем тебе саднсь в Бужском остроге, а Дубен н Чарторыйск дает тебе Святополк, а Владнмнр дает тебе 200 грнвен, а Давнд с Олегом 200 грнвен”.
Сам ініцыятар гэтага з’езда Давыд, вядома, не чакаў, што яго пазбавяць вотчыны. Ён меў значныя сілы, яго саюзнікамі былі зараз Расціславічы і даволі магутны палавецкі хан Баняк. Але аспрэчваць рашэнне стрыечных братоў, такіх жа, як і ён унукаў Яраслава Мудрага, Давыд не стаў.
Можна ўявіць сабе, як хвалявалася яго дружына, гэтыя смелыя воіны, якія траплялі з Давыдам не ў адзін пераплёт, скакалі з ім ад Чорнага мора да Кракава, сядзелі ў галоднай аблозе, і самі штурмавалі горад, біліся ў смяротных бітвах і ўжо зведалі смак цяжкіх перамог... Адносіны князя і дружыны ў той час былі братэрскія, і ад дружыны залежала вельмі многа.