• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    На палеска-тураўскай мове:
    “He лепшэ ці нам будзе, браціе, пойначыці старым словом трудных повесцеў поход Ігораў, Ігора Святослаўліча? Пойначыці да й песнею по булінах сего урэм’ені, а не замусленню Боянову!”
    Падабенства вялікае. А розніца 800 гадоў.
    Аўтарам “Слова пра паход Ігараў” на турава-палескай (а мы ад сябе дададзім і гарадоцкай) з’яўляецца актыўны дзеяч Тураўскага навукова-асветніцкага таварыства навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат фізіка-матэматычных навук Мікалай Аляксеевіч Саскевіч. Яго радзіма на Тураўшчыне вёска Пагост. Яго родная мова палеска-тураўская, фальклорную спадчыну на якой ён збірае многа гадоў.
    Праца М. А. Саскевіча вялікі творчы ўклад у нашу нацыянальную гісторыю, літаратуру, культуру.
    Павольна нясе свае воды Прыпяць-Струмень, як называюць яе палешукі, старэйшая дачка велічнага Дняпра, ласкаючы правы бераг горада Турава.
    Больш за тысячу гадоў старажытны дзяцінец наводзіць на роздум аб часовасці велічы і вечнасці быцця. I бронзавы мудры Златавуст Кірыла з самага высокага месца сваёй задуменнай варты маўкліва глядзіць праз мітусню стагоддзяў на сучасны Тураў.
    А недалёка ад Кірылы знаходзіцца калодзеж Тура з жывой вадой, якою лячыліся і ратаваліся нашчадкі легендарнага князя Тура, заснавальніка горада, харобрыя рускія віцязі, абаронцы зямлі і героі многіх бітваў, ды і ўсе насельнікі горада.
    Аб гэтым калодзежы ведаюць і зараз, як і пра тое, што вада ў ім асвячоная, таму што трапляла яна сюды з Барысаглебскага храма, першага каменнага храма на Палессі, пабудаванага епіскапам Кірылам Тураўскім. Вада біла не з-пад зямлі, а цякла са святога сабора. Такое вось паданне.
    I не толькі калодзежам Тура славуты і цікавы Тураў. Ёсць тут і другія таямніцы: напрыклад, крыжы, якія самі прыплылі ў горад па вадзе. Гэтыя крыжы сталі святынямі.
    He было б ніякага цуда, калі б крыжы былі драўлянымі, але ж яны былі каменнымі, высечанымі майстрамі з белага пясчаніка. Прыпяць гірынесла крыжы з Кіева першага хрышчонага горада на Русі. I ў гэтым першы цуд.
    Але Кіеў знаходзіцца значна ніжэй Турава на поўдзень, і да таго ж ён стаіць на Дняпры. Як жа прыплылі праваслаўныя крыжы? I ў гэтым другі цуд. Каменныя крыжы трапілі ў горад Тураў па рацэ супраць цячэння.
    Ці не пра тое ж самае пісаў наш Максім Багдановіч у вершы, які я памятаю з дзяцінства:
    “Проці цячэння вады
    Зможа толькі жывое паплыць, Хвалі ракі заўсягды
    Тое цягнуць, што скончыла жыць”.
    Некалі ў Тураве было многа гэтых каменных кіеўскіх крыжоў. Некаторыя з іх захоўваюцца і зараз у цэрквах.
    У першым рускім летапісе “Повестн временных лет” Тураў згадваецца дваццаць восем разоў. Гэта значыць, столькі адбылося значных падзей на погляд гісторыка-летапісца у першыя два стагоддзі жыцця горада Турава.Тэта быў зорны час Турава, аднаго з самых вядомых і старажытных гарадоў Русі.
    Але гэты час прайшоў, і толькі рэха яго жыве ў сціплым правінцыйным гарадку над Прыпяццю.
    Дваццаць гадоў назад адзначалася тысячагоддзе Турава. Адзначалася яно ціха, без патрэбнай для гэтай агульнабеларускай падзеі святоч насці, удзелу навуковых і грамадскіх колаў, без дзеячоў мастацтва і эстрады, такіх актыўных у розных масавых акцыях. Тураўскае свята прайшло незаўважаным рэспубліканскімі ўладамі, друкам і тэлебачаннем, якому, здаецца, да ўсяго ёсць справа.
    I нікому з навукоўцаў не прыйшло ў галаву паставіць такое пытанне: а чаму, уласна кажучы, Тураў з’яўляецца гарадскім пасёлкам, гэты найстарэйшы горад Беларусі, старажытная кашгоўнасць усёй Русі, гістарычны помнік праваслаўнага славянства? I на якой падставе ў славутага Турава адабралі статус горада?
    Знайшліся ж разумныя людзі, што ў 1940 годзе вярнулі старажытнаму Давыд-Г'арадку званне горада. А старэйшы за яго Тураў, які ў летапісах сустракаецца разам з Кіевам, калі ні Масквы і ні Мінска яшчэ не было, сёння так незразумела і незаслужана пакрыўджаны.
    У сузор’і Палескага краю тры старажытныя браты: Пінск, ДавыдГарадок і Тураў, якія больш за іншых захавалі сваё духоўнае аблічча,
    сваю адметнасць, заслугоўваюць права насіць аднолькавае ганаровае званне горад.
    I я спадзяюся, што так і будзе, і сённяшнія нашчадкі выдатнай гісторыі Турава зробяць гэта, выправяць недарэчнасць. I горад славутага і легендарнага князя Тура зноў атрымае статус горада.
    КНЯЖЫЯ МАГІЛЫ
    Pod проходйт, йрод прйходйт, а земля пребывает вовекй.
    Екклезйаст, гл. 1, стйх 4
    Усё пачалося з пажару. 6 мая 1936 года, у дзень святога Юр’я, у першай палове дня, калі большасць гараджан былі на богаслужэнні ў Юр’еўскай царкве за Сежкай, ва ўсходняй частцы Давыд-Гарадка ўспыхнуў пажар. Вецер, які раптам узняўся, нібыта страшэннымі крыламі раскідаў агонь ва ўсе бакі, і полымя літаральна за некалькі хвілін ахапіла кварталы.
    Спалоханыя людзі, якія прыбеглі сюды з усіх бакоў, у жудаснай спякоце амаль што не змаглі змагацца са стыхіяй, у выніку чаго згарэла трэць гарадка.
    3 гэтага ж боку, на правым беразе ракі Гарынь, знаходзіцца векавечная Замкавая гара, на якой размяшчалася драўляная Васкрасенская царква. У гэты святочны дзень яна не працавала. Пад уплывам моцнага ветру пажар дацягнуўся сваімі чырвонымі рукамі і сюды, узняўся па схілах гары, і пакуль гэта заўважылі, ахапіў царкву, якая разам стала вялізнай палаючай свечкай.
    У роспачы стаялі гараджане перад чорнай Замкавай гарою. Царква згарэла разам з сотнямі дамоў. Чорным стаў для Давыд-Гарадка гэты святочны веснавы дзень.
    Па ініцыятыве праваслаўных прыхаджан было вырашана пабудаваць на гэтай жа старажытнай гары новую, толькі ўжо мураваную царкву. Пачалі капаць катлаван для падмурку і ніяк не маглі дакапацца да прыроднага грунту. Замкавая знаёмая гара аказалася, як гаворыцца, з начынкай як той пірог.
    Пры капанні ўвесь час сустракаліся рэшткі невядомых забудоў і прадметы гаспадаркі: калы, дошкі, бярвенні, насцілы, якія распілоўвалі і выкідвалі. Траплялася многа будаўнічага смецця, нейкіх незразумелых старажытных дробязяў асколкі цэглы, якой ніколі не бачылі, керамічная плітка, рэшткі посуду.
    Здзіўленню гараджан не было канцана пустой Замкавай гары, аказваецца, жылі людзі. I жылі не адно стагоддзе культурны пласт аказаўся звыш чатырох метраў!
    Урэшце дайшлі да памосту з тоўстых дубовых струхлелых дошак, груба апрацаваных. Памост разабралі, і пад ім убачылі таямнічы склеп, у якім у рад стаялі трынаццаць масіўных трунаў.
    Людзі былі ўсхваляваны адкуль труны пад царквою, у Замкавай гары? Паклікалі свяшчэнніка.
    I тут мясц^вы свяшчэннік Бяляеў зрабіў недаравальную памылку. Ён палічыў, што гэта астанкі нейкіх паганцаў людзей дахрысціянскага
    часу... Па яго распараджэнню труны былі разбіты, астанкі перамешаны і закапаны ў другім месцы. Ці былі ў трунах якія рэчы засталося невядома.
    Атрымаўшы звесткі аб дзіўнай знаходцы, з Вільні, якая была у той час цэнтрам грамадска-культурнага жыцця беларусаў у Польшчы, у Давыд-Гарадок прыехаў вядомы вучоны і грамадскі дзеяч Антон Іванавіч Луцкевіч (1884-1946). Луцкевіч зразумеў, што пры капанні катлавану адбыліся нечаканыя археалагічныя раскопкі. Ад Замкавай гары ў Давыд-Гарадку пачуўся подых старажытнай Белай Русі.
    Вось вытрымкі з пратакола Луцкевіча, частка якога была змешчана ў віленскім літаратурна-навуковым часопісе “Калоссе” № 2 за 1937 год у рэдакцыйным артыкуле “Княжыя магілы ў Давыд-Гарадку”.
    “Гэтак званая Замкавая гара ў Давыд-Гарадку прадстаўляе круглаватае ўзвышша, схілы якога да Гарыні шмат вышэйшыя. Верх гары абведзены земляным валам. У паўднёвай частцы валу выемка: уезд... Вакол перарэзаў у розных месцах рэшткі драўлянага замка. У паўночнай частцы гарадзішча, на глыбіні 4-5 метраў пад драўляным памостам адкрылі склеп, у якім правільнымі радамі, у адступах каля паўметра, стаялі дубовыя труны лікам 13. Пры нас былі адкрыты ў выкапе яшчэ дзве такія труны.
    Труны прадстаўляюць вельмі цікавы і рэдка сустракаемы тып. Гэта скрыні з дубовых дошак, даўжынёю 2,30 метра. У канцах днішча і крышкі зроблены пазы, у якія ўстаноўлены канцавыя і бакавыя сценкі без нахілу да дна і крышкі. Нідзе няма цвікоў і наогул слядоў жалеза. Дошкі грубыя, высечаныя сякерай, знакаў ужывання пілы няма.
    У трунах былі косці, але падчас пераносу ўсе яны перамяшаліся. Ніякіх рэчаў пры іх не было знойдзена, апрача туфляў з ласінай скуры (дзве пары іх прывезены ў Беларускі музей)... Пад чэрапамі ўсюды сляды густых валасоў”.
    Пасля вывучэння месца знаходак і іх саміх Луцкевіч прыйшоў да высновы, што землякопы дайшлі да рэшткаў замка і месца пахавання яго ўладароў — мясцовых князёў.
    Гэтае месца ён так і назваў Княжыя магілы.
    Чарапкі посуду, знойдзеныя Луцкеврчм у раскопе, былі дасланы на экспертызу буйному спецыялісту па славянскай кераміцы прафесару Пастэрнаку ў Львоў. Вучоны адказаў, што чарапкі з ніжніх пластоў адносяцца да XII стагоддзя, а з верхніх да XVII XVIII стагоддзяў.
    Адкрыццё Княжых магіл у Давыд-Гарадку стала сенсацыяй і абышло ўсю польскую прэсу. Палякі меркавалі, што знойдзены сляды польскай старасвеччыны, яны лічылі ўсе замкі сваімі, і ніякай рускай старажытнасці не ўяўлялі. А што, на іх думку, магло быць на Замкавай гары, акрамя польскага замку? Але гэта была руская старажытнасць. I рускі замак.
    Навіной зацікавілася афіцыйная навука. У Давыд-Гарадок была на-
    кіравана археалагічная экспедыцыя, каб паставіць усе кропкі над “і”. Узначаліў экспедыцыю доктар філасофіі і гісторыі Раман Іванавіч Якімовіч (1889-1951).
    Беларус па паходжанню, ён нарадзіўся ў горадзе Юр’еве-Польскім Уладзімірскай вобласці ў Расіі. Быў удзельнікам рэвалюцыі 19051907 гадоў. Вучыўся ва універсітэтах Львова і Кракава. Яго навуковая дзейнасць была звязана з археалогіяй не выпадкова, Якімовіч любіў гэту цяжкую, клапатлівую працу.
    З’яўляючыся прафесарам Познаньскага універсітэта, арганізаваў там Археалагічны музей, кіраўніком якога і быў у гэты час. Адначасова ён рэдагаваў польскі навуковы часопіс “Вядомосці археологічнэ”. Чытаў лекцыі ў Віленскім універсітэце. Пасля Другой сусветнай вайны быў прафесарам Торуньскага універсітэта. Даследаваў гісторыю Беларусі ранняга сярэдневечча. У навуковых колах карыстаўся аўтарытэтам.
    Пад кіраўніцтвам доктара Якімовіча раскопкі Замкавай гары ў Давыд-Гарадку вяліся два летніх сезоны 1937-1938 гадоў.