• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    У міждзяржаўных адносінах аўтарытэт Яраслава, а значыць, і Русі, быў даволі высокім. Жонкай самога Яраслава была дачка шведскага караля Олафа Інгігерда Ірына. Яго старэйшая дачка Ганна была жонкай караля Францыі Генрыха I, другая дачка Лізавета жонкай нарвежскага караля Гаральда, трэцяя Анастасія жонкай венгерскага караля Каламана. Роднасныя сувязі з іншымі краінамі былі і ў нашчадкаў вялікага князя.
    Аднак яшчэ пры жыцці Яраслава далі парасткі прычыны, якія прывялі да распаду старажытнай Рускай дзяржавы. Адна з іх падзел зямель Русі Яраславам паміж сваімі сынамі. Іх было шэсць. Звяртаючыся да іх, бацька сказаў:
    “Я поручаю заместнть меня на столе моем, в Кневе, старшему сыну моему н брату вашему йзяславу; слушайтесь его, как слушалнсь меня, пусть он заменнт вам меня”.
    Ізяслаў разам з вялікім княжаннем атрымаў і Тураў, Уладзімір ужо княжыў у Ноўгарадзе, Святаслаў атрымаў Чарнігаў, Усевалад Пераяслаў, Вячаслаў Смаленск, Ігар Уладзімір-Валынскі.
    Полацкае княства ў той час пры князі Усяславе Чарадзеі дабілася самастойнасці ад Кіева.
    Пасля смерці ў 1054 годзе Яраслава Мудрага кіеўскі стол паслядоўна займалі яго старэйшыя сыны Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад. У цэнтрах зямель Кіеўскай Русі ўстанавілася ўлада дынастый Яраславічаў (Рурыкавічаў), якія лічылі сябе спадчыннікамі выдзеленых удзелаў. 3 часам вялікія княствы пачыналі драбіцца на меншыя ўдзелы, якія выдзяляліся бацькамі сваім нашчадкам. Дзяцей і пляменнікаў станавілася ўсё больш і кожны хацеў княжыць самастойна і мець свой асабісты удзел.
    Усё развівалася па народнай мудрасці: мой дом мая крэпасць. Яно і нядрэнна, але гэта вяло да расколу адзінага цэлага. Вялікія княствы знікалі, на месцы іх узнікала мноства дробных і непаслухмяных. Ваенная моц і эканамічная магутнасць Русі слабелі. З’явіліся першыя згоі князі Рурыкавічы, якія па розных сямейных прычынах засталіся без удзелаў. Лёс гэтых людзей быў цяжкі, часам нават трагічны.
    Палітычнае жыццё на Русі з другой паловы XI стагоддзя заключалася галоўным чынам у інтрыгах князёў, якія ўсё шырэй вырашаліся ваеннымі сродкамі: князі спачатку варагавалі, а потым змагаліся адзін з другім.
    Улада вялікага князя паступова слабела і ўсё больш станавілася намінальнай. Родпаснае права на спадчыну вялікакняжацкага стала паступова замянілася выбраннем вялікага князя з’ездам удзельных князёў, a даволі часта вырашалася зброяй, і стол займаў мацнейшы. Паступова манархічнасць вялікага князя страчвае свой змест, яго тытул становіцца пачэсным, а сам ён сярод князёў лічыўся першым сярод роўных. Аднак вялікі Кіеў па-ранейшаму заставаўся культурна-рэлігійным цэнтрам усходняга славянства.
    Пяты сын Яраслава Мудрага Ігар атрымаў ад бацькі княжанне ва Уладзіміры на Валыні, але ў 1057 годзе пасля смерці свайго брата Вячаслава па рашэнню старэйшых братоў-князёў ён быў пераведзены ў Смаленск, дзе праз трьі гады памёр і сам.
    Жонкамі ободвух братоў Вячаслава і Ігара былі саксонскія графіні Ода і Кунігунда. Пасля смерці мужоў яны вярнуліся на сваю радзіму ў Германію.
    Адзіным сынам Ігара быў Давыд. Ён нарадзіўся, відавочна, ва Уладзіміры каля 1055 года. Яго маці была саксонка Кунігунда, якая вярнулася ў Саксонію ні з чым без мужа і дзіцяці. У тыя часы такое вяртанне на радзіму тытулаваных удоў, выдадзеных замуж за іншаземцаў, было не рэдкасцю.
    Пасля смерці бацькі княжыч Давыд застаўся дзіцем гадоў пяці-шасці. Дзе і як выхоўваўся княжыч, як прайшло яго сірочае жыццё, нам невядома. Мабыць, ён зведаў адзіноту і горыч сіраты-пляменніка пры княжацкім двары аднаго з сваіх дзядзькоў. А можа, нават, часова жыў пры адным з багатых кіеўскіх манастыроў.
    Вядома толькі, што ён стаў згоем, таму што ніякага княжацкага ўдзелу не атрымаў. Ужо з дзяцінства ў яго фарміраваўся пратэст роўнага сярод роўных, абыдзенага імі і пакінутага без вотчыны. 3 дзяцінства ён зразумеў, што спакойнае жыццё гэта не яго лёс, і ён можа спадзявацца толькі на сябе.
    У Давыда выпрацаваўся характар жорсткага, мужнага і беспрынцыпнага князя-воіна, які дзейнічаў па правілу мэта апраўдвае сродкі. А мэтай яго жыцця было: вярнуць сабе вотчыну бацькі, якую той атрымаў ад дзеда Яраслава Мудрага Уладзіміра-Валынскае княства.
    У 1078 годзе ў міжусобнай барацьбе загінуў вялікі князь Ізяслаў Яраславіч і кіеўскі стол заняў яго брат Усевалад. Згодна з летапісам ён перадаў Уладзімір-Валынскі і Тураў свачму пляменніку Яраполку Ізяславічу. Аднак гісторык В. Н. Тацішчаў пісаў, што ў гэтым годзе вялікі князь Давнду, сыну РІгореву, дал Туров”.
    Пад 1081 годам у “Повестн временных лет” мы чытаем першае ўпамінанне аб Давыдзе:
    “В лето 6589. Бежал Давыд Нгоревнч с Володарем Ростнславнчем, 18 мая. Н прншлн онн к Тмутараканн, н захватнлн Ратнбора, н селн в Тмутараканн”.
    Вышэйназваны гісторык Тацішчаў пісаў больш канкрэтна: уцёкі Давыда адбыліся з Турава.
    Няма ніякага сумнення ў тым, што прычынай уцёку былі вынікі міжусобнай барацьбы, якую Давыд вёў з Турава за авалоданне Валынню. Гэта было выступленне не толькі супраць Валынскага князя Яраполка, але і самога вялікага князя. Яно закончылася паражэннем Давыда, і ён вымушаны быў пакінуць Тураў.
    Яго паплечнікам быў пляменнік Валадар Расціславіч, такі ж самы князь-згой. Згубіўшы Тураў, з гэтага часу Давыд становіцца бяздомным вандроўнікам, князем-бадзягай. У яго не было ні зямлі, ні дружыны, ні грошай нічога, акрамя княжацкага тытулу. Такіх бадзячых рыцараў удачы многа вандравала ў той час па дарогах Еўропы, у тым ліку былі яны і на Русі.
    Але менш за ўсё Давыд быў падобны на іспанскага ідальга ДонКіхота, хаця знешне ў вандроўным жыцці між імі ёсць некаторае падабенства. Сам сабе гаспадар, Давыд быў падобны на князя-разбойніка. Hi адзін з рускіх князёў таго часу не рабіў такіх учынкаў і столькі авантурных дзеянняў, як Давыд.
    На самым краі паўднёва-ўсходняй Русі, на Таманскім паўвостраве, знаходзілася рускае княства, цэнтрам якога з’яўляўся горад Тмутаракань у вусці ракі Кубані (зараз г. Тамань Краснадарскага краю).
    Гэта быў паўднёвы фарпост Русі, яе далёкі бастыён. Княства з усіх бакоў было акружана стэпавікамі-полаўцамі, хазарамі, аланамі, з якімі русічам пастаянна даводзілася весці смяротную барацьбу за выжыванне.
    Да V стагоддзя Таманскі паўвостраў уваходзіў у склад Баспорскага царства грэкаў, якое было знішчана гунамі. Але старажытныя грэчаскія гарады ў Крыме захаваліся. Яны былі пад пратэктарам Візантыйскай імперыі, якая не выпускала з поля зроку і былыя грэчаскія калоніі, у тым ліку і Тмутараканскае княства.
    У разглядаемы намі час тут княжыў стрыечны брат Давыда Алег Святаславіч. Ён актыўна змагаўся з хазарамі саюзнікамі Візантыі, аднак пацярпеў паражэнне. Хазары захапілі князя Алега і адаслалі палоннага ў Візантыю ў ссылку.
    Імперыя даволі часта прымала саноўных аднаверцаў, і там пабывала нямала рускіх князёў. Гэта быў адзін з метадаў свайго ўплыву на ўнутраныя справы Русі. Трэба яшчэ мець на ўвазе, што канстанцінопальскі патрыярх з’яўляўся кіраўніком і рускай праваслаўнай царквы свайго патрыярха тут многія стагоддзі не было, толькі мітрапаліт.
    У тыя часы кожны князь імкнуўся мець асабістую дружыну, якую утрымліваў за свой кошт. Гэта былі воіны-прафесіяналы. Пазней яны атрымлівалі за слаўную і верную службу зямельныя надзелы, станавіліся васаламі свайго князя.
    На чале такой дружыны разам з Валадаром Давыд захапіў Тмутаракань. Аб гэтым сведчыць другі запіс аб ім у летапісе, які канстатуе гэтае здарэнне. Згаданы ўжо Рацібор быў у Тмутаракані пасаднікам.
    У Тмутаракані Давыд прабыў два гады. Наступныя звесткі аб ім даюцца ў летапісе пад 1083 годам:
    “Пріішел Олег нз Греческой землн к Тмутороканн н захватнл Давыда н Володаря Ростііславнча, н сел в Тмутороканн. Н перебнл хазар, прнчастных к убнйству брата его н умышлявшнх протнв него сам^го, a Давыда н Володаря отпустнл”
    Валадар вярнуўся на Русь і пайшоў служыць Яраполку Ізяславіч^ ва Уладзімір-Валынскі.
    Згой Давыд паступіў інакш. У вусці Дняпра на гандлёвым шляху з Візантыі ў Кіеў знаходзіўся тады горад Алеш’е (сучасны Цюрупінск Херсонскай вобласці). Алеш’е было важным пунктам па перагрузцы тавараў з марскіх суднаў на рачныя. Тут знаходзілася тагачасная мытня, сустракаліся купцы розных краін, гучала гаворка розных народаў, звінела золата.
    Са сваёй дружынай, такой жа авантурнай, як і ён сам, Давыд захапіў Алеш’е, а разам з багатым горадам і маёмасць грэчаскіх купцоў. Але гандлёвыя людзі нічога не ведалі аб тым, што ўлада ў горадзе перамянілася. Караблі прыходзілі адзін за другім. Падарожнікаў сустракаў, гаворачы на сучаснай мове, сапраўдны рэкет. Прыбываючыя купцы падвяргаліся ледзь не рабаванню.
    Чаму Давыд так паводзіў сябе ў чужым горадзе? Такімі паводзінамі князь, які лічыў сябе пакрыўджаным, хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу вялікага князя і дабіўся гэтага.
    У Кіеве занепакоіліся парушэннямі гандлёвых зносін. Усевалад Яраславіч выклікаў Давыда ў Кіеў і даў яму, каб супакоіць, горад Дарагабуж усходнюю ўскраіну Валыні (зараз у Ровенскай вобласці).Такі падарунак дзёрзкаму Давыду не прынёс спакою.
    Гэтым быў незадаволены князь Валынскі Яраполк Ізяславіч і выступіў супраць Кіева.
    Усевалад накіраваў супраць Яраполка свайго сына Уладзіміра Манамаха, які разам з Давыдам нанёс каля Луцка яму паражэнне.
    Давыд быў пакінуты ў стольным Уладзіміры, аднак доўга там не ўтрымаўся. Яраполк знайшоў дапамогу ў Польшчы, і, вярнуўшыся адтуль з войскам, перахапіў ініцыятыву са згоды вялікага князя ён зноў займае Уладзімір.
    Акрамя Давыда Ігаравіча, прэтэндэнтамі на Валынскія землі былі два браты Расціславічы Валадар і Васілька, стрыечныя ўнукі вялікага князя. Як сцвярджае летапіс, яны арганізавалі ў 1088 годзе забойства Яраполка.
    Аднак некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта не абышлося без Давыда, які застаўся ва Уладзіміры-Валынскім. 3 таго часу пачалася яго шматгадовая бескампрамісная барацьба за ўтрыманне бацькавай вотчыны, да якой нарэшце дацягнуліся яго рукі.
    Гэтая міжусобіца, у якую ўцягнуліся ўсе князі Паўднёвай Русі, даволі падрабязна апісана ў “Повестн временных лет”.
    Браты Расціславічы валодалі Чэрвеньскімі гарадамі: Валадар Перамышлем, Васілька Церабаўлем. Былы паплечнік Давыда па тмутараканскай авантуры Валадар умацоўвае свае пазіцыі ў Прычарнамор’і. Ён стаў цесцем візантыйскага імператара Ісаака Камніна.