• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    А цяпер разгледзім некаторыя пытанніі, якія ўзнікаюць, калі мы ўглядаемся ў той далёкі час. Гарадок Давыдаў і яго заснавальнік і зараз прыцягваюць да сябе гісторыкаў.
    У папярэдняй главе “Княжыя магілы” было расказана аб выніках раскопак Замкавай гары. У сваёй грунтоўнай рабоце “Туровская земля” П. Ф. Лысенка нагадвае, што ніжэйшы культурны пласт гарадзішча, дзе знойдзены прадметы матэрыяльнага значэння, па якіх можна датаваць тагачасны горад, адносіцца да X стагоддзя, гэта значыць, да часу ўзнікнення Турава.
    У главе “Перуноў Хатомель” расказвалася, што жыхары гэтага язычніцкага паселішча дрыгавічы пакінулі яго ў сярэдзіне X стагоддзя і перасяліліся ў больш выгаднае для іх месца. Частка хатомлян магла пасяліцца ў Тураве, а другая недалёка ад яго.
    Недалёка ад упадзення Гарыні ў Прыпяць, на яе правым беразе, яны
    знайшлі зручны для іх пагорак і пабудавалі на ім сваё гарадзішча. Жыццё пачало новы адлік.
    Прайшло паўтара стагоддзя. Князь Давыд, які княжыў тут кароткі час, пазбаўлены Уладзімірскага стала, нядрэнна ведаў сваё Пагарынскае. Ведаў ён і гарадзішча хатомлян на Гарыні. I, магчыма, быў тут, калі некаторы час княжыў у Тураве.
    Давыд быў ужо стары, але характар у яго застаўся ваяўнічы. I калі ён вырашыў у нізоўях Гарыні пабудаваць замак для нагляду за Туравам і Пінескам, то лепшага месца і жадаць не трэба было.
    Падмурак пабудаваны, людзі ёсць, ад Прыпяцкай магістралі вёрст дзесяць. Так узнік горад, які на працягу чатырох стагоддзяў называўся Гарадок, пазней Гарадок Давыдаў, а з канца XVII стагоддзя ДавыдГарадок. Імя князя-заснавальніка засталося ў назве горада назаўсёды.
    Заўважым, што на геаграфічных картах такіх гарадоў вельмі мала: імёны заснавальнікаў, падчас славутыя, не захаваліся ў памяці. А князь Давыд застаўся.
    Першае ўпамінанне аб Гарадку маецца ў Іпацьеўскім летапісе. Яно звязана з паходам на Полацк, арганізаваным вялікім князем Мсціславам Уладзіміравічам, які стаў ім у 1125 годзе пасля смерці свайго бацькі Уладзіміра Манамаха.
    У паходзе ўдзельнічала значная колькасць князёў. Адбыўся ён у 1127 годзе:
    “...посла князь Мстпслав братню свою четырьмя путн: Вячеслава нз Турова, Андрея йз Володнмнра, Всеволодка нз Городна, Вячеслава Ярославнча нз Кляческа... нтн к Йзяславлю”.
    “Всеволодок” гэта Усевалад, сын Давыда Ігаравіча; змяншальнае імя падкрэслівае, што быў ён князем маладым, можа, нават наймалодшым і не вельмі саноўным. А Гародна гэта заснаваны Давыдам Гарадок.
    У савецкай гісторыяграфіі ўсталявалася думка, што адзначаны Гародна гэта сучасны беларускі Гродна.
    Аднак вядомыя расійскія гісторыкі, якія ведалі крыніцы, што да нас не дайшлі, лічылі інакш.
    В.	М. Тацішчаў (1686-1750), аўтар шматтомнай “Нсторнн Росснйской’", лічыў, што Гарадзень знаходзіўся на Дняпры, а Усевалада ён называў князем Гарадзецкім, апошняе было гістарычна правільным.
    М. М. Карамзін (1766-1826), аўтар славутай “Нсторнн государства Росснйского” у 12 кнігах, размяшчаў месца княжання Усевалада ў Мінскай губерні.
    С.	М. Салаўёў (1820-1879), аўтар 29-томнай “йсторнн Росснн с древнейшнх времен”, пагаджаеццаз Тацішчавым і Карамзіным і пішаў сваіх каментарыях аб гэтай падзеі:
    “Городно счнтаю местечком Мннской губернн Пннского уезда”.
    Гэтай жа думкі прытрымліваецца і старэйшы беларускі гісторык
    М. В, Доўнар-Запольскі (1876-1934), аўтар першай фундаментальнай ‘Тісторыі Беларусі”.
    Сучасны вядомы знаўца гісторыі ранняга сярэднявечча Беларусі М. I. Ермаловіч у сваім выключным па глыбіні даследавання творы “Старажытная Беларусь” адзначае, што сцвярджэнне аб тым, нібыта Усевалад быў князем з Гродна, з’яўляецца бездоказным.
    Гэтаму пытанню гісторык прысвяціў асобны раздзел “Дзве загадкі”. Адной з загадак, на якую яшчэ канчаткова няма яснага адказу, ён лічыць месцазнаходжанне летапіснай Гародні Усевалада.
    Ермаловіч піша:
    “Хутчэй за ўсё пад ім трэба разумець іншае княства побач з Туравам і Пінскам, магчыма, бліжэй да апошняга... Гарадзеняў, як і Гарадных, у той час было нямала, і таму да іх геаграфічнай лакалізацыі трэба падыходзіць вельмі асцярожна, улічваючы ўсе іншыя даныя”.
    Думкі гэтых знакамітых вучоных для нас важныя і пераканаўчыя ў тым, што ўсе яны лічаць: князь Усевалад Давыдавіч княжыў у горадзе, які ніяк не з’яўляецца сучасным Гродна.
    Іншы раз, у сувязі з праблемай, згадваецца населены пункт Гарадная, які знаходзіцца зараз у Столінскім раёне амаль на аднолькавай адлегласці паміж Туравам і Пінскам. Упершыню ў дакументах Гарадная ўпамінаецца ў XV стагоддзі. He маючы воднага шляху і добрых дарог для зносін, знаходзячыся ў глухамані, Гарадная проста не магла ў той час быць цэнтрам княства. Слядоў існавання замка тут няма, ніякіх князёў тут ніколі не было.
    У вырашэнні нашага пытання дапамагла археалогія, якой у часы былых расійскіх гісторыкаў-класікаў яшчэ сур’ёзна не займаліся.
    Свае першыя вынікі раскопак Замкавай гары і высновы аб адкрытых там Княжых магілах доктар Раман Якімовіч выказаў у вялікім артыкуле на старонках віленскай газеты “Слова” ад 22 снежня 1936 года. Ён выказаў меркаванне, што нейкі Давыд выкарыстаў паселішча, якое ўжо тут было, і заснаваў на яго аснове горад.
    Якімовіч быў першым адкрывальнікам Перунова Хатомеля, але яму ў той час было невядома, што хатомляне перасяліліся ў другое месца. Ён устанавіў, што імя Давыд мелі дзесяць рускіх князёў XI пачатку XIII стагоддзяў. 3 гэтых дзесяці ён спыніўся на Давыдзе Ігаравічы, князі Пагарынскім.
    Свой вывад ён абасноўвае:
    “Самы назоў мясцовасці выразна кажа, што Давыд-Гарадок заснаваў нейкі Давыд, або ён падняў даўнейшае паселішча да годнасці горада... Ім быў князь Пагарынскі Давыд Ігаравіч з 1100 году.
    Гэты князь, дастаўшы пад сваю ўладу землі паўз Гарыні, мусіў ацаніць усё значэнне валодання вадзяным шляхам, які прадстаўляла Прыпяць і ўпадаўшая ў яе ў адзінаццаці вёрстах ад Давыд-Гарадка Гарынь.
    Прыпяць і Гарынь — гэта былі вадзяныя шляхі, якія з Валыні, Галіцкага княства, зямель заходнебеларускіх, і з краю ляшскага вялі да Дйяпра, а па Дняпры на міжнародйы гістарычны шлях “йз варяг в грекй”, якім можна было папасці і да Чорнага, і да Балтыцкага мора.
    У той час, калі Давыд Ігаравіч атрымаў Пагарынскае княства, галоўным местам яго быў Дарагабуж. Але ён стаяў на сярэднім цячэнні Гарыні далёка ад Прыпяці. Дык трэба лічыць зусім натуральным, што гэты вельмі актыўны і далёказоркі князь надумаў перанесці сталіцу свайго ўдзелу ў ваколіцы ўтоку Гарыні ў Прыпяць. Гэта давала яму магчымасць налажыць сваю руку і на Прыпяць, ды мець з гэтага вялікія матэрыяльныя выгоды”.
    Як бачым, каментарыі тут не патрэбны свае погляды доктар Якімовіч выклаў проста і пераканаўча. Але да гэтага трэба дадаць яшчэ і палітычную прычыну: з заснаванага Гарадка праз Тураў куды зручней наглядаць за вялікакняжацкім Кіевам, чым з далёкага заходняга Дарагабужа.
    Другі даследчык Давыд-Гарадка, П. Ф. Лысенка ў сваіх вывадах не такі катэгарычны, як яго папярэднік, аднак і ён лічыць погляды Р. Якімовіча правільнымі. У сваёй кнізе “Туровская земля” па гэтаму пытанню ён піша:
    “Веіцевой матернал йз раскопок Давйд-Городка позволяет говорйть о возннкновеннн города в начале XII века. В связй с этйм получает подкрепленне версйя об основанйй города Давыдом Нгоревнчем после йзгнання его с Владймйрского княжества в 1100 году”.
    Але ёсць меркаванне, што горад быў заснаваны раней. Яго выказаў A. М. Рапаў у рэцэчзіі йа кнігу П. Ф. Лысснкі “Города Туровской землн” (журнал “Вопросы йсторйй”, № 7 за 1976 год). Там гаворыцца:
    “Что касается Давнд-Городка, то он стойт прн впадеййй Горыйй в Прйпять, в нелосредственной 6лйзостй от Турова, как бы прйкрывая его с юга. Вряд лй кйсвскйй князь Святополк Нзяслэвйч мог разрешйть такому коварному князю, какнм являлся Давйд, постронть свою крепость по соседству с Туровом, ему в ту пору прннадлежавшйм. Скорее всего Давыд-Городок был основан Давыдом Пгоревччем, когда он был, согласно татйіцевскйм йзувестаям, туровскйм князем, то есть в 10781081 годах”.
    А што? Вельмі цікавы вывад. I выключча гістарычна абаснаваны палітычйа і псіхалагічна. Аднак ён застаўся незаўважаным беларускімі гісторыкамі. Ніяк не адрэгаваў на гэту рэцэнзію і Лысенка. Наша сучасная беларуская гісторыяграфія лрыняла дату заснавання Давыд-Гарадка 1100 год, аяго заснавальнікам назаўсёды прызйачы Валынскі князьзгой Давыд Ігаравіч.
    Хаця ўсё магло быць трошкі ійакш. I 1100 год гэта ўмоўная дата заснавання ваенчай крэпасці, якой на самой справе на чвэрць стагоддзя больш, а можа і на цэлае стагоддзе. Калі ўлічыць, што тут было месца
    старога паселішча дрыгавічоў. Пытанняў многа, але адкажуць на іх толькі новыя археалагічныя даследаванні, калі яны адбудуцца.
    А зараз мы кіруемся агульна прынятым пунктам гледжання. Аб гэтым сведчаць артыкулы ва ўсіх акадэмічных выданнях апошніх гадоў.
    Пачатак гэтаму быў пакладзены “Беларускай Савецкай энцыклапедыяй”. У яе чацвёртым томе (1971) у артыкуле “Давыд-Гарадок”, напісаным М. У. Шэлехавым, аб заснаванні горада сказана:
    “Паводле археалагічных даследаванняў узнік у пачатку XII ст. як горад Кіеўскай Русі. Магчыма, назва ад імя валынскага князя Давыда Ігаравіча, які атрымаў на валоданне Пагарынне ўзамен адабранага ў 1100 г. Уладзімірскага княства”.
    Такога ж зместу гістарычная даведка змешчана і ў артыкуле “Давыд-Гарадок” у трэцім томе “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” (1996). У акадэмічным выпуску першай часткі “Нарысаў гісторыі Беларусі” (1994) у раздзеле аб узнікненні гарадоў у ХІ-ХШ стагоддзях згадваецца і Давыд-Гарадок як адметны населены пункт таго часу:
    “Устаноўлена існаванне Давыд-Гарадка, узнікшага на р. Гарынь на рубяжы ХІ-ХІІ стст.”.
    У гонар гэтай выключнай падзеі ў Давыд-Гарадку быў праведзены ў 1987 годзе першы Дзень горада, прысвечаны 50-годдзю адкрыцця яго старажытнай гісторыі і Княжых магіл. На Замкавай гары, дзе былі тады адкрыты карані старасвеччыны і магілы князёў Гарадзецкіх, устаноўлены памятны камень з надпісам:
    “Отсюда есть пошел Городок Давыда. XII век”.
    А ў дзень святкавання 900-годдзя горада будзе ўстаноўлена велічная бронзавая статуя яго заснавальніка князя Давыда работы ўраджэнца гэтых мясцін скульптара Аляксандра Валянцінавіча Дранца.
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ