• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    У ЛІТОЎСКА-РУСКІМ ГАСПАДАРСТВЕ
    . (XIV 1-ая палова XVI стагоддзя)
    КНЯСТВА ГАРАДЗЕЦКАЕ
    Всему свое время, й время всякой eeufu под небом.
    Екклезйаспі, глава 3, cmux 1
    Штучна створанае княства Пагарынскае праіснавала нядоўга. Праз год пасля смерці Давыда Ігаравіча памёр у 1113 годзе вялікі князь Святаполк Ізяславіч, новым князем стаў Уладзімір Усеваладавіч Манамах, адзін з дваюрадных братоў, унукаў Яраслава.
    Нашчадкі князя Давыда замацаваліся ў заснаваным ім Гарадку, стварыўшы невялікае княства і новую дынастыю князёў Гарадзецкіх, якое праіснавала чатыры стагоддзі.
    Жонка Давыда Ігаравіча ў “Повестн временных лет” упамінаецца толькі адзін раз у сувязі з ваеннымі падзеямі, якія адбываліся у 1097 годзе:
    “Ярослав же Святополчнч прншел с венграмн... н сталн онн около Перемышля, а Володарь затворнлся в городе. йбо Давыд в это время вернулся нз Польшн н поместал жену свою у Володаря, а сам пошел к половцам. Н встретнл его Боняк, н воротнлся Давыд, н пошлн онн на венгров”.
    Есць меркаванне, што жонкай князя Давыда была палаўчанка, дачка хана Баняка. Жаніцьбы рускіх князёў на прынцэсах драпежных стэпавікоў з мэтай пазбавіцца ад іх пастаяннага рабавання, ад знішчальных нападкаў сустракаліся ў той час. Полаўцы былі пастаяннымі суседзямі, а з суседзямі, нават дрэннымі, жывуць па-рознаму. Часам нават ствараюць саюзы. Хаця саюзы з ворагамі бываюць толькі часовымі.
    Але жонка яе рукавіца, з рукі не скінеш. Тым больш, што гэты шлюб даваў Давыду калі не прывілеі, дык палітычныя перавагі і ваенныя выгоды. I хан Баняк, як мы бачылі, не аднойчы дапамагаў свайму зяцю ў яго барацьбе за ўтрыманне сваёй улады.
    Адзіным сынам Давыда быў Усевалад. У летапісе ён упершыню прыгадваецца ў 1127 годзе як князь Гарадзенскі (Гарадзецкі). У гэты час ішла напружаная барацьба Кіева з Полацкам.
    Вялікі князь Мсціслаў Уладзіміравіч арганізаваў ваенны паход, да якога прыцягнуў значныя сілы. У групоўку, якая наступала на Ізяслаўль (сучасны горад Заслаўе), уваходзілі дружыны суседзяў-князёў: браты Мсціслава Андрэй з Уладзіміра-Валынскага і Вячаслаў з Турава, Вячаслаў Яраславіч з Клецка і Усевалад Давыдавіч з Гарадка.
    Паход для саюзнікаў закончыўся паспяхова. У ліку іншых Усевалад прымаў удзел у аблозе і ўзяцці горада. Расказваючы аб гэтых падзеях, айчынны гісторык М. I. Ермаловіч яшчэ раз падкрэслівае, што Гарадзенскае княства не трэба блытаць з Гродзенскім.
    У 1131 годзе Мсціслаў арганізаваў паход на Літву, саюзніцу Полац-
    ка. У ім удзельнічалі яго сыны, чарнігаўскія князі, а таксама Усевалад Гарадзецкі. Паход закончыўся перамогай.
    Аб смерці князя ў “йстормн Росснйской” В. М. Тацішчава напісана так:
    “6649. (1141 ад аўтара). Того же году преставнлся Всеволод Давыдовнч, городецкнй”.
    На працягу вякоў да канца 30-х гадоў XX стагоддзя вытворным словам-паняццем ад Гарадка было Гарадзецкі: Гарадзецкае княства, Гарадзецкі павет, гарадзецкія мяшчане.
    Жонкай Усевалада Давыдавіча была Агаф’я, дачка Уладзіміра Манамаха. У іх было тры сыны і дзве дачкі. Аб дочках ёсць толькі адна звестка ў Іпацьеўскім летапісе, якую прыводзіць В. М. Тацішчаў:
    “6652. (1144). Тоя ж знмы отдаде Всеволод две Всеволодовны Володнмера внукн, еднну за Володнмера Давыдовнча, другую за Володнмера Ярославнча”.
    Гэта значыць, зімою, на адным тыдні згулялі два вяселлі. Дзве князёўны, дочкі нябожчыка Усевалада Давыдавіча, унучкі Уладзіміра Манамаха, былі выдадзены замуж вялікім князем Усеваладам II Вольгавічам. Абодва мужы былі князямі: першы Дарагічынскім, другі Тураўскім.
    Сынамі Усевалада Давыдавіча і Агаф’і былі Барыс, Глеб і Мсціслаў. Іх імёны сустракаюцца ў летапісах як удзельнікаў міжусобнай барацьбы на Русі, якой не было відаць канца.
    У год вяселля сваіх сёстраў Барыс і Глеб у складзе тураўскай дружыны Вячаслава Уладзіміравіча прынялі ўдзел у паходзе вялікага князя Усевалада II на Галіцкае княства. Паход быў для ўдзельнікаў паспяховым. Галіцкі князь Уладзімірка выплаціў вялікую кантрыбуцыю 1200 грыўняў срэбра, якую пераможцы падзялілі між сабою. Сваю долю, вядома, атрымалі Барыс і Глеб.
    Пасля смерці Усевалада II зноў разгарэлася барацьба за Кіеўскі стол. Яго пераемнік, брат Ігар Вольгавіч, пратрымаўся толькі год і быў забіты сапернікамі.
    Кіяўляне падтрымалі ўнука Уладзіміра Манамаха Ізяслава Мсціславіча, які і стаў вялікім князем у 1147 годзе. Трэці Вольгавіч, князь Чарнігаўскі Святаслаў, брат папярэдніх двух вялікіх князёў, аднак вырашыў працягваць барацьбу за Кіеў.
    Ён звярнуўся за дапамогай да Растова-Суздальскага князя Юрыя Даўгарукага, сына Уладзіміра Манамаха. Юрыю Даўгарукаму гэта было на руку, і ён, як гаворыцца, ухапіўся за сітуацыю аберуч. Але рука дапамогі князя Юрыя Даўгарукага была своеасаблівая. Ен дбаў пра сваё. I, маючы на мэце пашырыць свой уплыў н? Кіеў, Юрый (за што яго і празвалі “Доўгая рука”) запрасіў Святаслава да сябе ў заснаваную ім Маскву:
    “Прндн ко мне, брате, в Москов”.
    Гэта і было першае ўспамінанне Масквы ў летапісе 1147 год, афіцыйны год яе заснавання.
    Абвясціўшы, што як старэйшы з Манамахавічаў, ён мае найбольшыя правы на Кіеўскі стол, Юрый уключаецца ў барацьбу. “Доўгая рука” ведаў сваю справу. У 1149 годзе ён захапіў Кіеў.
    У гэтай барацьбе князь Гарадзецкі Барыс выступае на баку Ізяслава Мсціславіча. На чале сваёй дружыны ён прымаў удзел у абароне Кіева, ахоўваючы Ляхаўскія (Польскія) вароты, якія знаходзіліся недалёка ад славутых Залатых варот. Калі войскі Юрыя пачалі адступаць, Барысу было даручана праследаваць іх, і ён лесам даганяў суздальцаў, не даўшы ім захапіць Белгарад Кіеўскі. Гэта было ў 1151 годзе. Больш у летапісе Барыс Усеваладавіч не згадваецца.
    А Юрый Даўгарукі ўсё ж такі зноў захапіў Кіеў і прабыў там вялікім князем два гады. Але ён не меў падтрымкі мясцовага баярства, і ў 1157 годзе быў атручаны імі ў час застолля.
    Глеб Усеваладавіч у 1166 годзе па закліку вялікага князя Расціслава Мсціславіча ўдзельнічаў у барацьбе з полаўцамі, якія абклалі Кіеўскую Русь з поўдня, і народ цярпеў ад іх вялікі ўціск. Стэпавікі кантралявалі суднаходства на Дняпры і рабавалі купецкія караваны.
    У гэты час Кіеў чакаў вялікі караван з Царграда. I каб арганізаваць ахову і яго бяспечны пераход, быў накіраваны Глеб Усеваладавіч. Ен знаходзіўся ў Каневе, адганяў полаўцаў і пакінуў сваю справу, калі караван без перашкод прайшоў у Кіеў.
    3 1167 года сустракаецца ў летапісах імя малодшага сына Усевалада Давыдавіча Мсціслава. Глеб і Мсціслаў па-ранейшаму падтрымліваюць вялікага князя Расціслава Мсціславіча, а потым Мсціслава Ізяславіча і Глеба Юр’евіча. У 1169 годзе яны ўдельнічалі ў абароне Кіева, які быў захоплены Растова-Суздальскім гнязем Андрэем Багалюбскім.
    Але праз некаторы час браты мяняюць свой курс і выступаюць на баку Андрэя Багалюбскага, самага энергічнага і папулярнага ў той час князя на Русі. Відавочна, тут у нейкай ступені дапамагло і сваяцтва.
    Маці братоў Усеваладавічаў была дачкой Уладзіміра Манамаха, родная сястра Юрыя Даўгарукага, а гэта значыць, Усеваладавічы і Андрэй Багалюбскі былі стрыечнымі (дваюраднымі) братамі. Акрамя таго, Андрэй, пасаджаны бацькам на княжэнне, некаторы час быў князем Тураўскім, а Гарадок знаходзіўся у васальнай залежнасці ад Турава.
    У 1173 годзе Глеб і Мсціслаў разам з тураўцамі і пінянамі ўдзельнічалі ў штурме Кіева ў складзе войска Андрэя Багалюбскага. Гэта апошні год упамінання Глеба Усеваладавіча ў летапісе.
    Чорная бяда насілася па рускіх землях. Выкарыстоўваючы міжусоб’е, полаўцы амаль кожны год рабавалі паўднёвыя землі Русі. Ворагу патрэбна было даць адказ, паставіць яго на месца, але для гэтага трэба было збіраць Русь.
    У 1183 годзе вялікі князь Кіеўскі Святаслаў Усеваладавіч сабраў
    даволі значныя сілы і здзейсніў паход на палавецкага хана Канчака ў стэпы паўднёва-усходняга Задняпроўя. Полаўцы былі разбіты: у палон трапілі каля сямі тысяч стэпавікоў, рускія войскі захапілі многа коней, зброі, прадметаў вандроўнага ўжытку.
    У гэтым паходзе пад сцягамі і харугвамі з Хрыстом-Спасам выступілі і ўдзельныя князі-суседзі: браты Святаполк, Яраслаў і Глеб князі Тураўскі, Пінскі і Дубровіцкі, а таксама Мсціслаў Усеваладавіч, князь Гарадзецкі. Больш у легапісах імя Мсціслава не сустракаецца. 3 нашчадкаў Усеваладавічаў толькі адзін раз згадваецца Юрый Барысавіч.
    Раман Якімовіч лічыць, што раскапаныя на Замквай гары ДавыдГарадка так званыя Княжыя магілы (знойдзена 25 захаванняў) гэта сямейны склеп мясцовых уладароў XII стагоддзя. Другога тлумачэння не знойдзена.
    Пачынаючы з XIII стагоддзя да сярэдзіны XIV, звестак аб княстве Гарадзецкім і дакументаў не захавалася. Яны, вядома, былі ў мясцовых летапісах Турава і Пінска, аднак у віхуры шматлікіх войн і бедстваў страчаны назаўсёды. Будзем спадзявацца, магчыма, што-небудзь яшчэ і знойдзецца.
    У другой палове XII стагоддзя Тураўская зямля падзялілася на ўдзельныя княствы: Тураўскае, Пінскае, Гарадзецкае, Дубровіцкае і Клецкае. У 1241 годзе епіскапская праваслаўная кафедра была перанесена з Турава ў Пінск.
    У гэты час на тэрыторыі сучаснай Заходняй Украіны ўтварыліся два палітычныя цэнтры Галіч і Уладзімір-Валынскі, якія ў асобныя перыяды складалі адзінае цэлае аб’яднанае Галіцка-Валынскае княства. На працягу XIII стагоддзя яно адыгрывала вядучую ролю ў гістарычным працэсе Заходняй і Паўднёва-Заходняй Русі.
    Тураўская зямля была ўцягнута ў арбіту падзей, якія былі звязаны з дзейнасцю князёў Галіцка-Валынскай Русі. У гісторыю ўвайшоў Даніла Раманавіч Галіцкі (1201-1264) князь Галіцка-Валынскі, пры якім былі дасягнуты значныя поспехі ва ўсіх галінах палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця.
    Пінскія князі, выкарыстоўваючы дапамогу літоўцаў, спрабавалі аказаць супраціўленне магутнаму Данілу. У 1227 годзе князь Расціслаў каля Чартарыйска пацярпеў паражэнне.
    У наступным годзе вялікі князь Кіеўскі Уладзімір Рурыкавіч сабраў даволі значную кааліцыю паўднёва-рускіх князёў, полаўцаў, у ёй прынялі ўдзел Пінскі, Тураўскі і Гарадзецкі князі. Гэта была апошняя спроба Кіева дабіцца ад Данілы хаця б традыцыйнага прызнання свайго старшынства, але яна закончылася паражэннем Кіева.
    Адначасова Даніла нанёс некалькі паражэнняў літоўскаму племені яцвягаў і двойчы свае перамогі адзначаў у Пінску. Ён актывізаваў барацьбу з набіраючай сілу Літвой і ў 1247 годзе з Пінска здзейсніў паспяховы паход на Навагародак (Навагрудак).