Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Несумненна, дружыннікі патрабавалі ад Давыда працягваць барацьбу і вырваць перамогу. Яны жадалі рызыкнуць яшчэ раз. Але, дзіўна, на гэты раз не хацеў ніякіх крывавых прыгод сам Давыд, той самы Давыд, які падтрымліваў баявы дух дружыны, ставіў усё на карту і да апошняга моманту верыў у свой шанц.
Відаць, бясконцыя войны і інтрыгі, гульня са смерцю, неўтаймаванае жаданне валодаць вялікім княствам, прага да багацця стамілі сэрца Давыда, змянілі харакгар буйнага князя.
Давыд стаў удзельным князем выдзеленай яму Пагарыні зямель басейна ракі Гарынь. Акрамя вышэйназваных гарадкоў гэтай зямлі, Святаполк дабавіў яму Дарагабуж, якім некалі валодаў Давыд. Гэты горад і стаў яго апошнім прыстанішчам. А ва Уладзімір-Валынскі, вакол якога ішлі спрэчкі і грымелі войны, Святаполк паставіў свайго сына Яраслава.
Недзе ў гэты час Давыд і заснаваў Гарадок, аб якім мы раскажам ніжэй.
Праз тры гады адбыўся трэці з’езд рускіх князёў, на гэты раз па ініцыятыве Уладзіміра Манамаха. Ён праходзіў ля Далобскага возера (на левым беразе Дняпра, насупраць Кіева).
Згодна з рашэннем з’езда, аб’яднаныя сілы князёў вырашана было накіраваць на бітву з полаўцамі, каб апярэдзіць іх ваяўнічыя намеры. Удача была на баку рускіх. Княжацкія войскі нанеслі моцнае паражэнне
полаўцам, якія рыхтавалі паход на Русь. Сярод удзельнікаў з’езда і пераможнага пахода Давыда не было.
Аднак набегі стэпавікоў працягваліся, і ў 1111 годзе Уладзімір Манамах здзейсніў супраць полаўцаў паспяховы паход на Дон. У гэтым паходзе, як сведчыць гісторык М. М. Карамзін, якому былі вядомы недаступныя нам летапісы, прымаў удзел і Давыд Ігаравіч.
Памёр князь Давыд у 1112 годзе, пасля пераможнага пахода з рускімі князямі, супраць якіх ён раней ваяваў, у Дарагабужы ва ўзросце каля 60 гадоў. Аб яго смерці ў “Повестн временных лет” гаворыцца:
“В год 6620. Ннднкта 5.
В том же году скончался Давыд Іігоревнч месяца мая 25 н погребено тело его 29 в церквн святой Богороднцы Влахерны на Клове”.
Кловай называлася невялікая рэчка на тэрыторыі Кіева-Пячэрскага манастыра. Князь памёр у Дарагабужы, а пахаваны ў цэнтры праваслаўнай святыні Русі. Магчыма, апошнія гады жыцця ён праяўляў шчырую набожнасць і рабіў значныя ахвяраванні, чым заслужыў у царквы прэстыжнае месца вечнага супакою.
Няшмат захавалася да нашых дзён лрадметаў таго часу, асабістых рэчаў князёў, наогул, адзінкі. Але князю Гарадзецкаму пашчасціла. У Ровенскім музеі знаходзіцца знойдзеная ў Дарагабужы свінцовая пячатка з рэльефнымі літарамі “ДАВД'Ь”, якая, несумненна, належала Давыду Ігаравічу, дваюраднаму брату і свату славутага рускага князя Уладзіміра Манамаха, унуку Яраслава Мудрага, праўнуку Уладзіміра Святога і Рагнеды Полацкай, Рурыкавічу.
А цяпер уявім сабе, як князь Давыд выбіраў месца для свайго пагранічнага горада.
Дзесяць лоддзяў плылі па рацэ. Мерна падымаліся і апускаліся вёслы, паскрыпвалі ўключыны. Сонца толькі што ўзышло; бялявы туман плыў над вадою, і людзі здаваліся незвычайнымі жывымі істотамі, якія як быццам да чагосьці падкрадваліся. У кожнай з іх знаходзілася не менш дзесяці віцязяў. Аб тым, што гэта яны, сведчылі шаломы на галовах, кальчугі, рукаяці мячоў ды шчыты, на якіх яны напаўляжалі. Да бартоў лоддзяў былі прыстаўлены лукі з калчанамі; весляры без кальчуг: так зручней веславаць. Усе маўчалі.
Шырокая Прыпяць здавалася спакойнай, цяжка адразу адзначыць, куды нясе яна свае цёмныя воды. Берагі густа пакрыты лесам і хмызняком, безліч птаства насілася над ёю, не перастаючы, плёскала вялікая рыба.
На пярэдняй ладдзі выдзялялася фігура віцязя з непакрытай галавой у больш багатым адзенні. Сівыя валасы і барада, велічная постаць, увесь яго выгляд паказваў на даволі сталы ўзрост. Побач сядзеў малады віцязь.
Гэта былі князь-згой Давыд Ігаравіч і яго сын Усевалад. Са сваёй дружынай князь вяртаўся з горада Турава, куды адправіўся для сустрэчы з вялікім князем Кіеўскім і Тураўскім Святаполкам Ізяславічам, сваім стрыечным братам. Абодва яны былі ўнукамі вялікага і магутнага князя Яраслава Мудрага, і дваюраднасць іх многа значыла ў тыя часы: яны былі адзінымі галінамі на залатым дрэве легендарнага Рурыка.
Спачатку князь Давыд накіраваўся ў Пінеск, дзе павінен быў сустрэць Святаполка, аднак там яго не застаў. Ваявода Тарчыла сказаў, што вялікі князь з коннай дружынай накіраваўся ў град-Тураў, адкуль вернецца ў стольны Кіеў.
Давялося спяшацца. Наскора павячэраўшы, князь Давыд адправіўся з дружы. ай назад. Пры запаленых смаляках, каб не сутыкнуцца, яны плылі ўсю ноч і раніцай былі ў Тураве.
Святаполк сустрэў князя-згоя насцярожана, спачатку не дазволіў пускаць яго дружыннікаў у замак, і віцязі Давыда ўвесь дзень правялі ў лоддзях. Аднак вечарам ім дазволілі ўвайсці ў горад. Пад уважлівымі позіркамі варты яны падняліся наверх, прайшлі мост і высокія вароты і разышліся па цесных вуліцах.
Тры дні вялі перамовы браты-Рурыкавічы. Князь-згой прасіў у вялікага князя дазволу заснаваць свой град у гэтых мясцінах. Святаполк вагаўся. Ён асцерагаўся непакорнага Давыда. Баючыся, што той можа быць пагрозай, калі заснуе свой град-замак паміж Пінескам і Туравам гарадамі вялікага князя, а гэта значыць, у любы момант зможа перарэзаць дарогу і кантраляваць сітуацыю. Вялікі князь добра памятаў паводзіны Давыда, калі той у Тмутаракані захапіў горад, а за ім гандлёвы порт і мытню.
Святаполк не дазволіў Давыду будаваць свой замак на Прыпяці, якую лічыў ракой стратэгічнай, а толькі на Гарыні, ды і то не ў яе вусці. Гэты дагавор быў замацаваны ў новай царкве, пабудаванай жонкай Святаполка грачанкаю Варварай.
I вось зараз князь Давыд са сваімі віцязямі набліжаўся да Гарыні. Яны падышлі да яе, калі ліпеньскае сонца было амаль што на палавіне дня.
Лоддзі павярнулі за княжацкай, якая ішла наперадзе, перасекшы роўную, як адведзеную шнуром паласу, што раздзяляла цёмную Прыпяць ад светлай Гарыні. Весляры адразу ж адчулі моцнае супраціўленне плыні і больш энергічна запрацавалі вёсламі.
Суровы і нахмураны князь уважліва глядзеў то на адзін, то на другі бераг ракі. Але вось ён усміхнуўся: на левым беразе заўважыў двух зубраў. Магутныя быкі насцярожана глядзелі на раку, па якой рухалася нешта дзіўнае і нечаканае. Чорныя вочы старэйшага зубра сутыкнуліся позіркам з князем Давыдам. Стары князь сваёй велічнай постаццю быў падобны на сівога зубра.
Рухавы малады княжыч Усевалад схапіў кап’ё, але было далекавата. Чорныя рудаватыя быкі ў адзін момант зніклі ў гушчары...
Лоддзі паволі рухаліся ўверх па рацэ.
Было далёка за поўдзень, а яны так і не спыніліся ўсё ішлі ўверх, супраць цячэння. Па гэтай воднай дарозе яны ўжо рухаліся некалькі дзён назад, выйшаўшы з Дарагабужа ў Тураўскую зямлю.
Весляры сталі мяняцца часцей прытаміліся. Трэба было недзе зрабіць прыпынак, адпачыць, падсілкавацца. Але князю хацелася хутчэй знайсці тое месца, дзеля чаго ён і рушыў не конным, а водным шляхам.
Давыд яшчэ раз уважліва паглядзеў налева і ля невялікай рэчкі, якая ўпадала ў Гарынь, убачыў невысокі пагорак. На ім гарэла вогнішча, ля якога сядзеў чалавек. Першы чалавек у гэтай глушы. Гэта была нечаканая, але патрэбная сустрэча.
Князь махнуў рулявому, ладдзя павярнула да берага і мякка ткнулася ў прыбярэжны пясок. Віцязь хацеў дапамагчы князю, але Давыд, паправіўшы на поясе меч і не надзяваючы шалома, лёгка саскочыў на бераг. За ім пачалі выходзіць на бераг і дружыннікі з зычным гоманам і звонам даспехаў, абрадаваныя даўгачаканым прыпынкам.
Князь паволі падышоў да вогнішча. Чалавек падняўся, абапіраючыся на лук. Ля вогнішча ляжалі тушы аленя і дзіка.
Ты хто? Чый смерд? спытаў князь Давыд.
Дрыгавіч я, з роду Хатомеля, адказаў паляўнічы.
А чым ваш род займаецца, хто старэйшына?
Палюем мы, рыбу ловім, бортніцтвам займаемся, а старэйшына у нас Ляшук, без хвалявання гаварыў дужы палясоўшчык.
Князь яшчэ раз уважліва паглядзеў навокал. Месца добрае, Гарынь тут шырокая, а бераг прасторны, можна зрабіць добрыя прычалы для лоддзяў, ды і невялікія рэчкі, што абмываюць прыгожы пагорак, будуць нядрэннай аховай.
Давыд паглядзеў у правы бок: і Прыпяць недалёка. Вельмі зручная дарога ў Тураў і Пінеск. Вось толькі зямлі многа трэба, каб зрабіць гару накшталт той, якая ў градзе Туравым. Але нішто, будзе і гара, будзе на ёй і замак.
Замак Давыда!
Князь уздыхнуў: вось і канец яго вандраванням, яго клопатам і бедам. Лёс прывёў яго ў гэты палескі кут, каб ён пабудаваў тут пагранічны замак на заходняй мяжы Русі. Замак, каб бараніць Русь.
Давыд агледзеўся. Месца стратэгічна чымсьці нагадвала Тмутаракань, але там горад быў фарпостам супраць полаўцаў. Там паўднёвы бастыён, а тут заходні. Што ж, такая воля князёў рускіх, яго братоў, такая Божая воля.
Адпачывайце, другі, падмацоўвайцеся! крыкнуў князь сваім дру-
жыннікам, а княжычу Усеваладу, які ўзняўся да яго на пагорак, сказаў цвёрда:
Тут будзе горад Давыдаў! I ты, сыне, будзеш першым князем Гарадзецкім.
I быў гэта 6608 год ад стварэння свету па візантыйскаму календару, альбо 1100 год ад ражаства Хрыстова.
Лёс князя Давыда нам больш-менш вядомы. У адрозненні ад іншых князёў, рускія летапісы прысвячаюць яго авантурнаму бурнаму жыццю даволі шмат месца.
Куды менш вядома аб жыцці заснаванага ім горада. Гэта быў невялічкі дзяцінец для яго дружыны, які з часам стаў разрастацца і пераўтварацца ў сапраўдны горад. Давыд заснаваў горад для сваіх нашчадкаў і спачыў. Праз два гады ўсімі справамі, гаспадарчымі і ваеннымі, давялося займацца яго сыну Усеваладу. Гэта быў малады князь, які апынуўся не ў простым становішчы: княства невялічкае, небагатае.
Многа давялося сыну Давыда займацца будаўніцтвам горада, гандлёвага прычалу для рачных суднаў. Трэба думаць, ён быў цвёрды і ўпарты у бацьку, і жадаў зрабіць Гарадок Давыдаў такім жа багатым і вядомым, як былі ў той час Тураў, Бярэсце, Пінеск. He ўсё атрымалася, як хацелася, і справы ішлі марудна: у глухім палескім куце проста не хапала народу для вялікіх намаганняў.
Адно было нязменным насельніцтва: пашанцавала з народам, які быў тут на Палессі простым, добразычлівым, таленавітым у працы прыродны прыгожы народ.
Гарадзецкае княства пачалося з новабудоўлі насыпу для высачэзнага замка, падыходаў да яго, рвоў і мастоў.