• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Быў раскапаны сярэдневяковы населены пункт гарадскога тыпу, самы старажытны пласт якога адносіцца да XII стагоддзя.
    Галоўная вуліца была выкладзена колатымі дубовымі плашкамі, якія трымаліся на своеасаблівым драўляным каркасе са шматлікіх моцных лаг, пакладзеных пад насцілам уздоўж і ўпоперак.
    Другія вуліцы былі вузкімі, шырынёю 1,5-2 метры, яны не мелі суцэльнага пакрыцця, а толькі з аднаго боку былі своеасаблівыя тратуары кладкі з абчэсаных доўгіх бярвенняў. Уздоўж вулачак, амаль упрытык адна да другой, стаялі жылыя хаціны. Было раскапана дванаццаць такіх пабудоў. Кожная з іх уяўляла сабой аднапакаёвы квадрат 4x4 метры і будавалася з вельмі трывалай хвоі. Са знешняга боку хаціны абмазваліся жывёльным гноем, змешаным з карою. У хаціну вялі дзверы шырынёю каля паўметра, у хаце была падлога і глінабітная печ. Да хаціны туліліся плеценыя з лазы пабудовы, якія былі хлявамі для хатняй жывёлы.
    Пры раскопках была знойдзена значная колькасць гаспадарчых прылад і прадметаў хатняга ужытку, галоўным чынам драўляных і касцяных. Гэта клёпкі і днішчы драўлянага посуду, вычасаныя сякерай, двухстворкавыя грабяні, лыжкі, лучына для асвятлення.
    3 косці і рога знойдзены шылы, іголкі для пляцення рыбацкіх сетак, пліткі мастацкага вырабу для ўпрыгожвання. 3 металічных прадметаў нажы, наканечнікі коп’яў, шыла з рога з бронзавай ручкай, бронзавы званочак.
    На цэнтральнай вуліцы знойдзена шмат кавалачкаў шкляных бранзалетаў рознага колеру паўднёва-ўсходняга паходжання. У кучах-сметніках шмат касцей, сярод якіх разам з хатнімі косці дзікіх жывёл.
    I усё-такі самае цікавае гэта Княжыя магілы, як назваў іх A. 1. Луцкевіч. Асабістыя ўдачы чакалі тут і Р. Якімовіча ён знайшоў новыя пахаванні.
    Якімовіч адкрыў рэшткі двухкамернай невялікай царквы з кавалкамі драўлянага крыжа, побач са званіцай, пад якой былі папярэднія збудаванні. Пад царквою зноў быў адкрыты склеп, дзе знаходзілася дзесяць драўляных саркафагаў, як іх назваў вучоны; яны былі звыш двух метраў даўжыні, зроблены з чырвоных дубовых дошак, вельмі дасканала апрацаваныя сякерай.
    Якімовіча і гараджан, якія дапамагалі яму на раскопках, вельмі ўразілі тыя саркафагі. Злучэнне асобных частак выключна шчыльнае, з прымяненнем пазавых запускаў без адзінага цвіка. У саркафагах, а ўсяго іх было знойдзена 25, ляжалі астанкі дарослых мужчын і жанчын, дзяцей. Гэта былі людзі з прыгожым гібкім складам цела, з густымі валасамі светлага колеру.
    У трунах ніякіх каштоўнасцей не знайшлося. Захаваліся толькі рэшткі адзення з палатна, фрагменты абутку з мяккай скуры, жаночы каптур, кавалкі вельмі тонкай далікатнай тканіны, а таксама карункі з тасьмой блакітнага шоўку.
    Можна толькі здагадвацца, чаму ў княжых саркафагах не было нічога, акрамя касцей. Вядома, прайшлі стагоддзі і войны. Але хутчэй за ўсё, задоўга да археолагаў XX стагоддзя, у склепах Княжых магіл пабывалі другія, хцівыя “археолагі” і багатыя магілы былі проста раскрадзены.
    Доктар Якімовіч пагадзіўся з A. I. Луцкевічам, што ў саркафагах Княжых магіл знаходзіліся астанкі першых гаспадароў гэтага старажытнага горада, які атрымаў імя свайго заснавальніка.
    У польскай газеце “Слова” ад 22 снежня 1936 года Якімовіч пісаў:
    “Аб тым, што на Замкавай гары ў Давід-Гарадку пахаваны князі, ня можа быць ніякага сумніву. Малы свінтарык у межах княжага гораду можа зьмяшчаць толькі магілы князёў і іхніх сем’яў, найбольш яшчэ ваенных начальнікаў і княжых духаўнікоў”.
    Такім чынам, Якімовіч выказаўся адназначна: у Замкавай гары ляжалі ўладары старажытнага горада рускія князі, мясцовая руская арыстакратыя, а, можа, і духоўнікі.
    Па выніках свайго даследавання доктар Якімовіч выдаў цікавую работу “Давыд-Гарадок”, якая выйшла ў 1939 годзе на польскай мове.
    Прааналізаваўшы гістарычныя крыніцы ХІ-ХП стагоддзяў, ён зрабіў вывад, што заснавальнікам Давыд-Гарадка быў адзін з Рурыкавічаў князь Давыд Ігаравіч (1060-1112), унук Яраслава Мудрага, а Княжыя магілы гэта сямейныя склепы пахаваных нашчадкаў уладароў заснаванага імі горада і замка.
    Матэрыялы даследаванняў і экспанаты былі перададзены A. I. Луцкевічам Беларускаму музею ў Вільні, a Р. Якімовічам Археалагічнаму музею ў Варшаве, такім чынам, гістарычнаму музею ў Мінску з гэтых першых знаходак нічога не дасталося.
    Наступныя, і ад сябс дададзім, і апошнія, раскопкі Замкавай гары
    праводзіліся праз 30 гадоў-у 1967 годзе. Яны былі праведзены Тураўскім атрадам археалагічай экспедыцыі інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, пад кіраўніцтвам Пятра Фёдаравіча Лысенкі зараз доктар гістарычных навук, прафесар.
    На ўсходняй частцы Замкавай гары быў зроблены раскоп, у якім адкрыты культурны пласт аказаўся таўшчынёй звыш чатырох метраў. У сваю чаргу гэты пласт дзеліцца на пяць стратэграфічных пластоў, кожны з якіх належыць да адпаведнага перыяду, што ахоплівае адно-два стагоддзі.
    Тут зноў былі адкрыты рэшткі пабудоў, якія ўзводзіліся ярусамі адна на другую па меры разбурэння папярэдніх. Жылыя і гаспадарчыя памяшканні адносяцца да аднаго тыпу, які быў у Тураве і Пінску. На старажытнай Русі жыллё традыцыйна будавалася вугламі па напрамках свету. Улічваючы гэта, вуліцы горада на Замкавай гары мелі паўночназаходні напрамак.
    Было адкрыта 15 пабудоў, якія адносіліся да шасці будаўнічых ярусаў. Самы ніжні ярус належыць да сярэдзіны XII стагоддзя. Галоўны будаўнічы матэрыял бярвенні да 20 см таўшчыні з трывалай смалістай сасны, а ніжнія падрубы даволі часта дубовыя.
    Своеасаблівым падмуркам былі тоўстыя бярвенні пад вугламі. Падлога з тоўстых колатых допіак, пакладзеных на лагі. Былі знойдзены адны дзверы вышынёю ў адзін метр. Дзвярныя праёмы квадратныя.
    Асаблівасць культурнага пласта заключаецца ў тым, што ў зямлі Замкавай гары добра захаваліся прадметы як арганічнага, так і неарганічнага паходжання.
    3 прадметаў узбраення знойдзены наканечнік кап’я, некалькі наканечнікаў стрэл, свінцовая булава.
    Археолагаў парадавала мноства прадметаў працы — кавальскія абцугі, прабойнік, долата, бандарны разец, сякера, нажніцы, многа розных нажоў, сапожныя калодкі, шылы, верацёны, сярпы, касцяныя іголкі для вязання рыбалоўных сетак.
    Ювелірных вырабаў мала: віты бронзавы бранзалет, вісочнае кольца, медны пярсцёнак, свінцовая падвеска. I хутчэй за ўсё, не таму, што жанчыны Давыд-Гарадка не любілі ўпрыгожвацца, а проста прыгажуні былі беражлівымі да падарункаў мужчын і рэдка гублялі свае любімыя рэчы. Нагадаем, што культурны слой, які даследуюць археолагі, гэта тое, што застаецца на мссцы былых будынін. Хаціны раслі, як грыбы, адна на другой. Так што здабыткам вучоных хутчэй за ўсё становяцца рэчы, якія згубіліся ці проста былі паламаны. Рэдка, але трапляюцца і клады.
    3 кладамі на раскопках Замкавай гары не пашчасціла. Сустракаліся загатоўкі касцяных вырабаў мабыць для ўпрыгожвання адзення, фрагменты скуранога абутку.
    Добра захаваліся ў сухой зямлі вырабы з дрэва. Больш за ўсё сустракаліся клёпкі і донцы бандарнага посуду, лыжкі, прадметы ткацтва, ры-
    балоўныя рэчы. Многа фрагментаў глінянага посуду, вельмі блізкага да керамікі Турава і Пінска.
    Жыхары старажытнага Давыд-Гарадка займаліся рознымі відамі рамяства: яны былі кавалямі і ганчарамі, цеслярамі і бондарамі, ткачамі і шаўцамі, рэзчыкамі па дрэву і косці.
    Значнае месца ў гаспадарцы займала земляробства. 3 прылад працы выдзяляюцца сярпы, па тыпу старажытнарускага перыяду лепшае з таго, што давялося сустракаць археолагам. На лязе іх маюцца насечаныя зубілам зубцы, што паляпшала іх рабочую якасць. Давыд-Гарадоцкія кавалі наогул парадавалі сваім майстэрствам: на сякерах наварваліся стальныя пласцінкі ляза мабыць з лепшай сталі.
    Цікава, што мала было знойдзена воінскіх прадметаў горад уяўляецца больш гандлёвым, гаспадарчым і як крэпасць сябе мала праяўляў. Спачатку гэта быў невялічкі гарадок паміж вядомым Туравам і Пінскам.
    Жывёльныя астанкі ў гаспадарчых ямах сведчаць, што жывёлагадоўля пераважала над паляваннем: лясоў і зараз вакол Давыд-Гарадка няма відаць, што мала было іх і ў старажытнасці. Жылі больш рыбалоўствам. I знойдзеныя рыбныя косці сведчаць, што рыбы хапала, і была яна вялізная у рэках і на азёрах, у ямах і старыцах. Плялі з лазы спецыяльныя кашы, куды рыба набівалася, рабілі сеткі ды прыносілі ў горад багаты ўлоў.
    Адным з шаноўных рамёстваў была будоўля лодак. Без лодкі на Палессі, больш паўнаводным, чым сёння, натуральным Герадотавым моры, было не абыйсріся. Але фрагментаў старажытных лодак у Замкавай гары не знойдзена. Мабыць, рачны порт быў значна ніжэй, на беразе, і не захаваўся.
    Вынікі вывучэння старажытнага горада XII XIII стагоддзяў сведчаць, што яго матэрыяльная культура былз на ўзроўні агульнарускіх паказчыкаў.
    Вынікам вывучэння гісторыі Тураўскай зямлі ранняга сярэдневечча П. Ф. Лысенка прысвяціў работы “Города Туровской земля” (1974) і “Туровская земля” (1990).
    Археалагічнымі раскопкамі патрывожана зусім нязначная плошча Замкавай гары ў Давыд-Гарадку. Наперадзе даследчыкаў чакае мноства цікавых адкрыццяў.
    КНЯЗЬ ДАВЫД БУЙНЫ I ЯГО ГОРАД
    Рассцеле жнівень па дарозе стынь. Загасне ноч пад пылам далягладу. ГІад ногі пенай кінецца Гарынь,
    Дзе пад вярбой кудлатаю прысяду. Цень ад яе па хвалі прабяжыць, Нібы таропкі коннік з доўгай дзідай. I ўявіцца за рэчкай на мяжы Ледзь бачны прывід грознага Давыда.
    Раіса Баравікова
    Найвышэйшага эканамічнага, палітычнага і культурнага росквіту старажытная Русь дасягнула ў перыяд княжання Яраслава Мудрага (9781054). Сын Уладзіміра Святога і Полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны, ён стаў вялікім князем у 1019 годзе, пасля шматгадовай барацьбы за кіеўскі стол.
    Кіеў, “маці гарадоў рускіх”, з’яўляўся найвялікшым горадам у Еўропе, мацнейшым горадам-крэпасцю, славутым горадам-портам, цэнтрам унікальнага рамяства і багатага гандлю, горадам каменных цэркваў і магутных бастыёнаў. Пад даглядам моцнай улады ствараюцца першыя кнігі, пішуцца літаратурныя творы, поўныя мудрасці, як соты духавітага мёда. Пачынаецца летапісанне.
    У пачатку XII стагоддзя летапісец Нестар стварае славутую “Повесть временных лет”, якая сёння з’яўляецца асноўнай крыніцай ведаў па гісторыі старажытнай Русі. Вось і для гэтай главы асноўныя факты і падзеі расказваюцца на аснове аповесці Нестара.