Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
У другім раўнаважным цэнтры культуры Заходняй Русі Тураве праходзілі жыццё і дзейнасць сучасніка Еўфрасінні Полацкай, выдатнага асветніка і пісьменніка епіскапа Кірылы Тураўскага, які і жыў прыкладна колькі і яна (каля 1113 каля 1190).
Ён паходзіў з багатай сям’і тураўскага гараджаніна і ўсё свае жыццё прысвяціў служэнню праваслаўнай царкве і асабліва духоўнаму слову. Яго манаская будзённасць была аскетычнай, звычайнай для таго часу, для той багатай подзвігамі эпохі: у той жа час у Кіеве манахі рылі пячоры, жылі пад зямлёю, будавалі падземныя цэрквы, тварылі многа цудаў.
Доўгі час і Кірыла быў пустэльнікам, жыў у стаўпе, ізалявана ад людзей. Тут ён пачаў пісаць свае славутыя “Слова” пропаведзі для вернікаў, якія разыходзіліся па Русі. На яго звярнуў увагу князь Тураўскі Юрый Яраславіч. У “Жлтлл святлтеля Клрллла” гаворыцца:
“...Моленлем князя Юрья Ярославля л людей того града возвсден был на еплскопсклй престол л млтрополлтом поставлен был еплскопом граду Турову, что блнз Клева”.
Гэта адбылося ў 1158 годзе, а мы асабліва адзначым гэтыя словы “бллз Клева” нават сёння, з нашым транспартам і асфальтавымі дарогамі да Кіева шлях не блізкі, дык чаму так піша летапісец? Ён падкрэслівае цесныя духоўныя сувязі, якія існавалі тады паміж Кіевам і паўднёвымі землямі Заходняй Русі.
Як сведчыць “Жлтле...”, новапастаўлены іерарх “добре подвлзается о Церквл Божлей”: ён умела і актыўна кіруе епархіяй, наведвае прыхо-
ды I манастыры, павучае ў сваіх бліскучых пропаведзях прыхаджан і папоў. Несумненна, ён наведваў нядаўна заснаваны Гарадок, да якога было недалёка асабліва водным шляхам, па Прыпяці.
Епіскап Кірыл быў выдатным прапаведнікам, а сказаныя і запісаныя ім “Слова”-гэта шэдэўры царкоўна-праваслаўнай рыторыкі. Гэта “Слово в Велнкую субботу”, “Слово о страхе Божпем”, “Слово о втором прншествнн”, “Слово о мытарствах”, “Прнтча о душе н теле” і інш.
Пропаведзі Кірылы насычаны высокароднай кніжнай мудрасцю, але вобразы яго зразумелыя, блізкія да народнага фальклору: таму яны былі так папулярны і ў асяроддзі манаства і свяшчэнства, і сярод простага народа. У яго творах назіраецца захапленне чалавека хараством прыроды, радасцю жыцця, яны лірычныя і напісаны з вялікай мастацкай сілай.
Як асветнік, Кірыла Тураўскі не мог абысці значэння кнігі, рукапіснага слова. У сваім “Слове о кннжном почнтаннн” ён гаворыць:
“Сладок сок медовый н добро есть сахар, но его же добрее кннжный разум”.
А далей, адзначаючы абыякавасць некаторых вернікаў да сваіх духоўных абавязкаў, святы Кірыла іх гнеўна дакарае:
“Еслн бы я в церквм раздавал мед нлн пнво, сколь же быстро шлн бы все сюда, опережая друг друга; а ведь я пронзношу в церквн слово Божне, лучшее пнва м меда!”
Заўважым, што і праз шмат стагоддзяў гэтыя словы вялікага прапаведніка Палескай зямлі гучаць актуальна і сёння.
Адным з лепшых твораў Кірылы Тураўскага царква лічыць яго патрэбныя і сёння “Молнтвы на всю седмнцу”, што значыць, на ўвесь тыдзень. Па пытаннях царкоўнага жыцця Тураўскі епіскап меў перапіску з Растова-Суздальскім князем Андрэем Багалюбскім, які пазней таксама быў абвешчаны святым. Дзякуючы перапісцы, захаваліся многія думкі і погляды ободвух славутых дзеячоў асветніцтва на Русі. Але гэта не ўсё, а толькі частка спадчыны.
Літаратурныя творы Кірылы Тураўскага распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях па ўсёй славянскай прасторы. Можна ўявіць, колькі такіх спісаў было на самой справе, калі больш за 60 твораў Кірылы Тураўскага захавалася да нашага часу неверагодная для сярэдневяковага пісьменніка колькасць.
Шматлікія войны, міжусобіцы князёў, мангола-татарскае нашэсце, ворагі з захаду не змаглі знішчыць спадчыны епіскапа з Турава. Але мы дрэнныя нашчадкі творы славутага святара не вядомыя сёння шырока народу, не ўваходзяць яны і ў школьныя хрэстаматыі, як і іншыя творы праваслаўных філосафаў і красамоўцаў. Дагэтуль няма і зборніка твораў вялікага асветпіка. Чаму б на Палессі не выйсці такому карыснаму збору спадчыны?
Сучаснікі вельмі шанавалі і з вялікай павагай назвалі прапаведніка “Златоуст, паче всех восснявшнй нам на Русй”.
Апошнія гады свайго жыцця, пакінуўшы кафедру епіскапа, Кірыла Тураўскі правёў у Барысаглебскім манастыры горада. Недзе ў ХШ стагоддзі было напісана невядомым аўтарам “Жнтне святнтеля Кмрнлла, епнскопа Туровского” Тады яшчэ хадзіла па Русі мносгва павучэнняў святара і яго “Слова”, напісаныя на ўвесь год на ўсё кола Божых святаў. Як вядомы багаслоў і Залатавуст, Кірыла Тураўскі атрымаў званне Свяціцеля ад Праваслаўнай Царквы і ўваходзіць у сабор Беларускіх святых.
А ўсяго кананізаваны чатыры дзеячы Тураўскай зямлі. Усе яны сучаснікі Кірылы Тураўскага. Гэта яго пераемнік свяціцель Лаўрэнцій, пустэльнік Пячэрскі, прападобры Марцін, пустэльнік Тураўскі і праведны Барыс Юр’евіч, князь Тураўскі і Пінскі.
Так што ў Турава, а значыць і ў нашага палескага краю ёсць свой сонм святых. На нашай Берасцейшчыне наогул многа было святасці: тут здзейснілі свае подзвігі ў імя праваслаўя прападобна-мучанікі Афанасій, ігумен Брэсцкі і Макарый, ігумен Пінскі, прападобны Андрэй, іярэй Пінскі, ды і святая праведная Сафія, княгіня Слуцкая таксаманаша, бо з Палессем Случчына тады была моцна звязана, а вянчалася княгіня Сафія ў брэсцкай царкве.
Калі цікава, дык дзень памяці святога Кірылы Тураўскага 11 мая, a вось дні памяці іншых нашых палескіх святых: Марцін Тураўскі ІОліпеня, Лаўрэнцій, епіскап Тураўскі 11 лютага, Афанасій, ігумен Брэсцкі 18 верасня, Макарый, ігумен Пінскі 20 верасня, Барыс Юр’евіч, князь Тураўскі і Пінскі 6 ліпеня, аб Андрэі, іярэі Пінскім, звестак няма. А дзень памяці Сафіі, княгіні Слуцкай 1 красавіка.
Жыццяпіс нашых палескіх святых не вельмі падрабязны. У ХІП стагоддзі Тураў і многія іншыя гарады заняпалі ад мангола-татарскага нашэсця. 1 ў полымі і бядзе згінулі многія звесткі з жыцця ў тым ліку і тураўскіх святых XII стагоддзя Кірылы, Марціна і Лаўрэнція, і іншых свяціцеляў.
Традыцыйная пераемнасць у арганізацыі тэрытарыяльных праваслаўных аб’яднанняў захавалася ў тым, што і зараз існуе Тураўска-Мазырская епархія.
У час археалагічных раскопак у 1962 годзе П. Ф. Лысенкам у Тураве былі знойдзены некалькі мініяцюрных свінцовых абразкоў ХІІ-ХШ стагоддзяў. На адным з іх маецца выява лысага барадатага чалавека з высокім ілбом. Накінуты на плечы амафор сведчыць, што ён меў сан епіскапа, а прытуленая да грудзей кніга што гэта значны хрысціянскі асветнік і багаслоў. Прааналізаваўшы хрысціянскія абразы, даследчык прыйшоў да высновы, што нерад намі своеасаблівы партрэт славутага Кірылы Тураўскага.
У гэты ж час ленінградскі археолаг М. К. Каргер раскапаў рэшткі старажытнай царквы першага каменнага будынка на Палессі. Мяркуецца, што гэты храм быў пабудаваны Кірылам Тураўскім. Тут жа былі выяўлены тры захаванні ў саркафагах.
Аднак яшчэ раней на Барысаглебскіх могілках быў выкапаны каменны саркафаг, унутры якога знаходзіліся астанкі пахаванага і рэшткі вышыванай тканіны з кавалачкамі залатых нітачак. Магчыма, гэта быў епіскап Кірыла, які закончыў сваё жыццё ў Барысаглебскім манастыры. Але гэта мог быць і другі святар, пытанне засталося.
3 таго часу захавалася даволі шмат каменных крыжоў, якія ўстанаўліваліся ў горадзе і навакольных вёсках. Акрамя музеяў, некалькі з іх захоўваюцца ў Тураўскай Усясвяцкай царкве.
У 1993 годзе на гарадзішчы старажытнага Турава ўстаноўлены велічны помнік выдатнаму старажытнарускаму асветніку свяціцелю Кірылу, епіскапу тураўскаму у асобе якога ўслаўлены многія святыя нашага краю.
У гэтым жа годзе на ўстаноўчым сходзе навукоўцаў і аматараў старажытнасці было створана Тураўскае навукова-асветніцкае таварыства. Старшынёй яго праўлення абраны Пётр Фёдаравіч Лысенка, які так многа зрабіў для Турава, Давыд-Гарадка і наогул Берасцейшчыны. Намеснікам стаў таксама прафесар, доктар гістарычных навук Леанід Давыдавіч Побаль, які ўнёс свой значны ўклад у вывучэнне гісторыі Тураўскай зямлі ранняга сярэднявечча.
Згодна са Статутам, галоўнай мэтай дзейнасці таварыства з’яўляецца паглыбленне навуковых ведаў пра гэты рэгіён і распаўсюджванне іх ў грамадстве. Мэта не такая простая, бо нават выданне новых навуковых даследаванняў сёння рэч складаная і патрабуе дапамогі.
Разгледзім адно з апошніх выданняў Таварыства, якое выйшла ў 1999 годзе. Гэта пераклад “Слова о полку Нгореве” са старарускай мовы на тураўска-палескую. Нагадаем, што гэты геніяльны і таямнічы твор напісаны таленавітым сучаснікам няўдалага паходу на полаўцаў Ноўгарад-Северскага князя Ігара Святаславіча ў 1185 годзе.
Пытанне аб аўтарстве “Слова о полку Нгореве” не вырашана да цяперашняга часу. Сярод шматлікіх гіпотэз ёсць і такая, якая лічыць аўтарам гэтага твора Кірылу Тураўскага, бо мяркуюць, што Залатавуст славянства памёр пасля 1190 года. Ёсць думкі, што ён меў дачыненне да напісання Тураўскага летапісу, таксама страчанага ў час татарскага іга. Так ці інакш, але творца “Слова о полку йгореве” быў не меншым златавустам, чым Кірыла Тураўскі, хаця і застаўся ананімным.
“Слово” перакладзена на шматлікія мовы; на беларускую празаічныя і паэтычныя пераклады былі зроблены Я. Купалам, М. Гарэцкім, Р. Барадуліным. I вось пераклад на палеска-тураўскую мову. Што гэта за мова, і чаму выкарыстана менавіта яна?
Справа ў тым, што тураўская гаворка з’яўляецца самай архаічнай на Беларусі і стаіць бліжэй за іншыя да старарускай мовы. Рэгіён гэтай гаворкі ці мовы знаходзіцца ў Жыткавіцкім і Столінскім раёнах і мае строга акрэсленыя дакладныя межы.
У Жыткавіцкім гэта правабярэжжа Прыпяці на Тураўшчыне з на-
селенымі пунктамі: Тураў, Азяраны, Буразі, Бярэжцы, Варонін, Верасніца, Дварэц, Запясочча, Крэмна, Любавічы, Малое Маляшава, Пагост, Рыдча, Рычаў, Сямурадцы, Старажоўцы, Хачэнь, Хільчыцы, Чэрнічы.
У Столінскім гэта правабярэжжа Гарыні на Гарадоччыне з населенымі пунктамі: Давыд-Гарадок, Аздамічы, Альгомель, Альпень, Альшаны, Велямічы, Кароцічы, Луткі, Вялікае Маляшава, Мачуль, Рамель, Рубель, Сямігосцічы, Талмачава, Хатомель, Цераблічы.
А цяпер возьмем першы абзац твора і прачытаем яго ў арыгінале і перакладзе.
На старарускай мове:
“He лепо лн ны бяшеть, братне, начятн старымн словесы трудных повестнн о ітьлку Нгореве, Нгоря Святьсловлнча? Начятн же ся тьн песнн по былнном сего временн, а не по замышленню Бояню!”