• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    У склад Тураўскай зямлі ўваходзілі новыя гарады Бярэсце і Пінск, якія Святаполк Ігаравіч часта наведваў. Бліжэйшым суседам Турава стаў Гарадок, узнікшы пры Святаполку.
    Пасля смерці Святаполка ў 1113 годзе вялікім князем стаў яго стрыечны брат Уладзімір Усеваладавіч Манамах. Сына Святаполка Яраслава ён пазбавіў Турава, пакінуўшы за ім Валынскую зямлю. У міжусобнай барацьбе Яраслаў загінуў.
    Пасля смерці Уладзіміра Манамаха ў 1125 годзе вялікім князем становіцца яго сын Мсціслаў, які перадаў Тураў свайму брату Вячаславу. Сын Манамаха Мсціслаў Уладзіміравіч быў апошнім аўтарытэтным вялікім князем Кіеўскай Русі.
    Смерць Мсціслава зрабіла кіеўскі стол арэнай барацьбы паміж рускімі князямі. Кіеў паступова страчваў значэнне палітычнага цэнтра, аднак заставаўся па-ранейшаму, як казалі сучаснікі, “матерью городов русскнх” цэнтрам духоўнага жыцця.
    Адзін год пабыў вялікім князем і Вячаслаў Уладзіміравіч, князь Тураўскі. У 1142 годзе Туравам стаў валодаць вялікі князь Усевалад Оль-
    гавіч. аднак пасля яго смерці сюды зноў вярнуўся Вячаслаў, што выклікала незадавальненне новага вялікага князя Ізяслава Мсціславіча.
    Вячаслаў быў пераведзены на Валынь, а ў Тураў накіраваны сын Ізяслава Яраслаў.
    У гэты час у барацьбу за Кіеў уступіў сын Уладзіміра Манамаха Растова-Суздальскі князь Юрый Даўгарукі. У 1149 годзе ён захапіў Кіеў, a сыну свайму Андрэю, пазней названаму Багалюбскім, аддаў Тураў і Пінск.
    Аднак улада бацькі і сына тут была нядоўгай: праз год ім давялося пакінуць захопленыя гарады. Але ў 1155 годзе Юрый зноў захапіў Кіеў і абвясціў сябе вялікім князем. Тураў ён перадаў ужо другому свайму сыну Барысу, які прабыў тут толькі два гады.
    Выкарыстаўшы адсутнасць у Тураве Барыса Юр’евіча, які паехаў у Кіеў на пахаванне бацькі, уладу захапіў бліжэйшы дарадчык Юрыя Даўгарукага Юрый Яраславіч, унук ужо вядомага нам Святаполка Ізяславіча. Такім чынам Юрвій меў дынастычныя правы і на кіеўскі стол.
    Гэта акалічнасць вызваларэзкую рэакцыю Кіева. У 1158 годзе вялікі князь Ізяслаў Давыдавіч разам з князямі Смаленскім, Валынскім, Галіцкім і іншымі выступіў супраць Турава.
    Адбылася небывалая да гэтага часу ў рускай гісторыі аблога. Войскі аб’яднаных князёў аблажылі горад. Тураўцы мужна абараняліся, адбівалі ўсе спробы захопу горада, рабілі нечаканыя вылазкі з-за сцен, наносячы значныя страты нападаючым. Становішча апошніх значна ўскладнілася з-за эпізаатыі, якая прывяла да падзяжу коней.
    Дзесяць тыдняў працягвалася аблога Турава і закончылася безвынікова. У паходзе на Пінск разам з княжацкімі атрадамі ўдзельнічалі і стэпавікі берандзеі, аднак і гэта ваенная аперацыя закончылася беспаспяхова:
    “...ннчтоже возвратншася во своясн не створнвшн с ннм мнра”, — пісаў летапісец.
    Праз два гады Тураву давялося вытрымаць чарговую аблогу. У летапісе гаворыцца:
    “Ton же знме ходн Мстнслав йзяславнч н Ярослав брат его Ярополк Андреевнч Владнмнр брат его Ярополк к Турову на Гюргя на Ярославнча н стояше в поле трн неделе м не вспевше ему ннчтоже возвратншася”... Летапісец тут ужывае тагачасны варыянт імя Юрый Гюргі, якое гучыць для нас сёння на стэпавы манер.
    Толькі ў 1162 годзе Юрый Яраславіч дабіўся прызнання самастойнасці Тураўскага княсгва. Шляхам доўгай і ўпартай барацьбы, дзякуючы дыпламатычным здольнасцям і воінскаму майстэрству Юрыя Яраславіча, яго аўтарытэту сярод насельніцтва і падтрымцы людзей простых, было здзейснена аднаўленне дынастыі Ізяславічаў на тураўскім стале, менавіта так тады зваўся княжы трон і ўлада.
    Далейшае княжэнне Юрыя было спакойным. Яго нашчадкі знаходзяцца ў Тураве, а пазней і ў Пінску.
    А што ж Давыд-Гарадок, які ляжаў на шляху з Турава у Пінск? Ён таксама прымаў удзел ва ўсіх падзеях княжацкіх сутыкненняў, ва ўсіх усобіцах. Жыхары Гарадка Давыдава былі людзьмі актыўнымі, дзейснымі. Але княства Гарадзецкае было не моцным, і Гарадок Давыдаў не быў вялікай крэпасцю, таму тое, што тут адбывалася, не заўсёды трапляла на старонкі летапісаў.
    У 1162 годзе Святаполк Юр’евіч удзельнічае ў паходзе на полаўцаў, пазней у барацьбе за кіеўскі стол на баку Мсціслава Ізяславіча.
    Гісторыя яго родзічаў такая: Іван Юр’евіч удзельнічаў у зборы князёў у 1170 годзе. Глеб Юр’евіч у 1183 годзе са сваёй дружынай хадзіў на полаўцаў. Сярод удзельнікаў гэтага паходу ўпершыню згадваецца “Ярослав князь Пнньскнй”.
    Другі раз у 1190 годзе Пінскім князем называецца Яраполк. Гэта сведчыць аб устанаўленні ў Пінску самастойнага княжацкага праўлення з дынастыі тураўскіх Юр’евічаў. Упершыню ў летапісе ўпамінаюцца князі Дубровіцкі і Гарадзенскі. Усё гэта сведчыць аб тым, што ў другой налове XII стагоддзя на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыліся ўдзельныя княствы Тураўскае, Пінскае, Дубровіцкае і Гарадзенскае.
    Пасля мангола-татарскага нашэсця хана Батыя ўшчэнт разбураны Кіеў страціў канчаткова сваё палітычнае значэнне. На паўднёвым захадзе найбольш моцным аб’яднаннем стала Галіцка-Валынская Русь. 3 сярэдзіны XIII стагоддзя пад яе ўплыў трапіла Тураўская зямля. А праз год яна ўвайшла ў склад новай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.
    ХІ-ХІІ стагоддзі былі перыядам адме.нага развіцця тураўскай зямлі. Тураў стаў другім пасля Полацка палітычным цэнтрам Заходняй Русі Беларусі. Ён быў буйнейшым гандлёвым пунктам на заходняй галіне воднага шляху “нз варяг в грекн” Прыпяцка-Бужскай. 3 XII стагоддзя гэты шлях стаў асноўным, па якім падтрымліваліся гандлёвыя сувязі Заходняй Русі з Заходняй Еўропай.
    Раскопкі старажытнага горада далі вялікі матэрыял, які сведчыць аб наяўнасці ў тыя часы на Палессі і канкрэтна ў Пінску даволі развітой рамеснай вытворчасці, сярод якой найбольш складанымі былі металургічная, ювелірная, ганчарная, шкляная, збройная.
    Тураў быў і другім культурным цэнтрам Заходняй Русі. У 1006 годзе ў Тураве была адкрыта другая пасля Полацка епіскапская кафедра, якая распачала культурна-асветніцкае развіццё краю царква выконвала ў той час ролю школы.
    Пачала распаўсюджвацца славянская пісьменнасць, створаная першымі асветнікамі славянства братамі святымі Кірылам і Мефодзіем. Гэтая пісьменнасць, царкоўна-славянская, захавалася да нашага часу і ўжываецца разам з юліянскім календаром Праваслаўнай Царквой.
    Летазлічэнне ў той час вялі па візантыйскаму календару — “от Сотворення мнра”. Розніца з сучасным календаром складала 5508 гадоў. Гэта значыць, цяперашні 2000 год па гэтаму календару будзе: 5508 + + 2000 = 7508 год ад Стварэння Богам свету.
    Назвы месяцаў і сямідзённы тыдзень былі ўзяты з рымскага календара, дні тыдня атрымалі славянскае гучанне. Новы год спачатку пачынаўся 1 сакавіка, а з 1492 года 1 верасня. Візантыйскі каляндар у Расіі быў заменены юліянскім1 студзеня 1700 года.
    У краінах заходняй Еўропы каталіцкага накірунку з 325 года існавала летазлічэнне ад Ражаства Хрыстова на аснове юліянскага календара. 3 канца XIV стагоддзя, пасля прыняцця вялікім князем Літоўскім Ягайлам каталіцтва, юліянскі каляндар пачаў ужывацца і на Беларусі. 3 15 кастрычніка 1582 года ў Рэчы Паспалітай, тагачаснай Польшчы, дзейнічае грыгарыянскі каляндар. Расія ж увяла яго 14 лютага 1918 года.
    Вядучую ролю ў распаўсюджванні пісьменства і асветніцтва адыгрывала Праваслаўная Царква. Цэнтрамі духоўнай культуры сталі манастыры, дзе перапісваліся кнігі, пісаліся іконы, манахі па-майстэрску займаліся рамяством і агародніцтвам, рыбнай гаспадаркай і вырошчваннем садоў. У манастырах вучылі просты народ грамаце, займаліся навукамі, тут вялося летапісанне, гэта значыць стваралася гісторыя. Пісаўся летапіс і ў Тураве, хутчэй за ўсё у Барысаглебскім манастыры, найстарэйшым у горадзе. На вялікі жаль, гэты тутэйшы летапіс не захаваўся.
    У XI стагоддзі было напісана Тураўскае Евангелле самы старажытны помнік пісьменнасці на Беларусі.
    Гэта рукапісная, напісаная на пергаменце кніга, упрыгожана складанымі ініцыяламі, якія выкананы на зялёным фоне і размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі. Тэкст Евангелля размешчаны ў парадку царкоўнага чытання па днях тыдня на ўвесь год. На жаль, захавалася толькі 10 яго аркушаў (20 старонак). Арыгінал захоўваецца ў Акадэмічнай бібліятэцы Літвы.
    Пасля хрышчэння Русі адукаваных людзей тут стала многа. “Маці гарадоў рускіх” Кіеў высока ставіў імя князя. Для князёў таго часу было характэрна быць граматным і высокаадукаваным, строга выконваць абрады царквы, акрамя воінскай падрыхтоўкі штодзённа многа гадзін праводзіць у малітве.
    Адукаваным чалавекам быў Тураўскі, а пазней вялікі князь Кіеўскі Святаполк Ізяславіч (1050—1113). Вось так апісваў яго вядомы расійскі гісторык XVIII стагоддзя В. М. Тацішчаў:
    “...Сей князь велнкмй был ростом высок, сух, волосы черноваты н прямы, борода долгая, зренне острое. Чнтатель был кннг н вельмн памятен, за многая лета бывше мог сказать, яко напнсанное. Болезней же радн мало ел м весьма редко н то по нужде другнх упнлся... Прнтом был вельмн сребролюбнв н скуп... Наложняцу свою поял в жену н так ее
    любнл, что без слез на малое время разлучлться не мог, л, много ее слушая, герпел поношенле”...
    Любімай наложніцай тут завецца другая жонка Святаполка грачанка Варвара. У Тураве яна заснавала жаночы манастыр, які быў названы Варварынскім, у гонар вялікамучаніцы Варвары. Пасля смерці князя яна з двума дзецьмі вярнулася ў Тураў, у свой манастыр, стала яго ігуменняй і была ёю да канца свайго жыцця, памершы ў 1125 годзе.
    Перыядам выключнага рэлігійнага і асветніцкага руху была другая палова XII стагоддзя. Буйнейшых асветнікаў агульнарускага значэння дала ў той перыяд Заходняя Русь тагачасная Беларусь. Імі з’яўляюцца Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі самыя вялікія зоркі сузор’я святых праваслаўнай Беларусі.
    Унучка Усяслава Чарадзея і Уладзіміра Манамаха Еўфрасіння Полацкая, свецкае імя якой было Прадслава (1101-1167) заснавальніца СпасаЕўфрасіньеўскага манастыра, цэнтра асветніцтва на Полацкай зямлі.
    Яна была першай жанчынай, якая была кананізавана Рускай Праваслаўнай царквой і атрымала званне прападобнай. Святая Еўфрасіння зорка жаночай славянскай святасці. У яе гонар устаноўлена ўзнагарода ордэн Крыжа Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Адным з першых ім быў узнагароджаны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь A. Р. Лукашэнка.