• Газеты, часопісы і г.д.
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    У эпоху неаліта (V II тыс. да н. э.) людзі ўжо займаліся земляроб-
    ствам і жывёлагадоўляй, аднак вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, як і раней, адыгрывала паляванне. I гэта не дзіўна лясныя багацці верна служылі чалавеку. Але вопыт і таленты людзей растуць: каменныя прылады працы становяцца шліфаванымі, пачаў вырабляцца паўсюдна гліняны абпалены посуд.
    Па меркаванню большасці навукоўцаў, гэта быў росквіт мацярынска-радавога ладу, развіцця сямейных адносін, фарміравання плямён.
    Каменны век змяніўся бронзавым. На Беларусі ён наступіў найперш на Палессі у пачатку II тысячагоддзя да н. э. Гэта не выпадкова. Паўсюдна ў гісторыі паўднёвая прырода дапамагала людзям хутчэй крочыць у тыя часы да цывілізацыі.
    Паўднёвае Палессе, у тым ліку і Століншчына, адносіцца да культуры шнуравой керамікі, якую адкрылі і вывучылі ў пасляваенныя гады археолагі У. Ф. Ісаенка і Ю. У. Кухарэнка. Такую назву гэтая культура атрымала ад якаснага выгляду керамічных вырабаў. Посуд вырабляўся з рачной гліны, куды дамешваўся пясок і шамот абпаленая вогнетрывалая гліна. У верхняй частцы згладжанай пасудзіны яе ўпрыгожвалі шнураванымі адбіткамі лінейнага ўзору.
    Прылады працы па-ранейшаму крамянёвыя і касцяныя, толькі больш дасканалыя. Бронзавых і медных трапляецца мала. Гэта перш за ўсё ўпрыгожванні, а таксама наканечнікі коп’яў, сякеры, шылы і некаторыя іншыя прыстасаванні, якія трапілі сюды шляхам абмену. Большасць прадметаў шнуравой керамікі знойдзена на Піншчыне.
    Першыя пісьмовыя звесткі аб жыхарах Палесся мы сустракаем у “бацькі гісторыі”, старажытнагрэчаскага вучонага Герадота, які жыў у V ст. да н. э. У сярэдзіне свайго стагоддзя на працягу дзесяці гадоў ён аб’ехаў многія краіны тагачаснага свету, збіраючы матэрыялы па гісторыі грэка-персідскіх войнаў.
    Падзеям папярэднічаў паход персідскага цара Дарыя на скіфаў. I, збіраючы звесткі аб гэтым, Герадот наведаў шэраг грэчаскіх гарадоў Паўднёвага Прычарнамор’я, так званага Понта Эўксінскага, і асобныя раёны, дзе сяліліся скіфы. Звесткі аб тых далёкіх плямёнах, дзе яму пабываць не давялося, Герадот атрымліваў ад сучаснікаў-відавочцаў і запісваў іх.
    Вынікам гэтага шматгадовага падарожжа і з’явілася яго славутая “Нсторня” першы вядомы ў заходняй традыцыі высокамастацкі сістэматызаваны навуковы твор, маштабная панарама сусветнага агляду, з велізарнай колькасцю фактычнага матэрыялу.
    “Нсторня” Герадота выклікала такую цікавасць і гордасць элінаў сваіх суайчынвікаў, што аўтара запрасілі чытаць яе на Алімпійскіх гульнях 445 г. да н. э., і ён атрымаў узнагароду як пераможца, алімпійскі чэмпіён алімпіёнік.
    Аб Скіфіі, да якой прылягалі і землі тагачаснага палескага краю, Герадот расказвае ў чацвёртай кнізе “Мельпомена” у сувязі з паходам Дарыя ў 512 г. да н. э.
    Спачатку ён расказвае аб рэках, якія працякаюць па гэтай малавядомай краіне. У прыватнасці, аб іх гаворыцца:
    “Йстр первая река Скяфян, за ней мдет Тнрас. Последннй начянается на севере я вытекает яз большого озера на граняце Скнфяя н землн невров... Третья река Гяпаннс берет начало в Скяфня. Вытекает она также нз большого озера”...
    Месцам знаходжання вялікага возера, адкуль выцякалі Цірас і Гіпаніс, Герадот лічыць Няўрыду нейкую міфалагічную краіну, да якой і належала сучаснае Палессе, адкуль і цяклі рэкі. Але што гэта за велічэзнае возера на Палессі?
    Аб гэтым таямнічым возеры праз некалькі стагоддзяў успамінаў другі вялікі вучоны Элады Пталемей, які ў сваёй славутай і капітальнай ‘Теографня” назваў яго морам Герадота. I сапраўды, вясною Палессе ўяўляла сабою сапраўднае мора, калі ўлічыць, што вады тады было больш, і ўзровень рэк быў куды вышэйшы. Ды і наогул, шматлікая колькасць азёр, якія пасля высахлі і сталі балотамі, стварала ўражанне існавання адзінага вадаёму.
    Згаданыя вышэй рэкі Істр, Цірас і Гіпаніс гэта Дунай, Днепр і вытокі Дняпра, а неўры жыхары Йяўрыды, дзе знаходзілася Герадотава мора.
    Апісанне Скіфіі і яе плямёнаў Герадот вядзе з поўдня на поўнач, пачынаючы ад царскіх скіфаў, якія мелі сваю дзяржаву:
    “Наконец еіце выше нх (скяфов-земледельцев) жявут невры, а севернее невров, насколько я знаю, ядет уже безлюдная пустыня”.
    I далей:
    “У невров обычая скнфскне. За одно поколеняе до похода Дарня нм прншлось покянуть зсю свою страну яз-за змей, нбо не только ях собственная земля лронзвела множество змей... Поэтому-то невры вынуждены былн покннуть свою землю н поселнться средя будянов. Этн людя, по-вяднмому, колдуны. Скнфы н жнвуіцне средя нях элляны по крайней мере утверждают, что каждый невр на несколько дней ежегодно обраіцается в волка, а затем снова лрннямает человеческнй облнк. Меня этн россказнн, конечно, не могут убеднть; тем не менее так говорят н даже клятвенно утверждают это”.
    Буйнейшым даследаваннем звестак Герадота аб Скіфіі з’яўляецца работа савецкага акадэміка Б. А. Рыбакова “Геродотова Скяфяя”. У ёй змешчана некалькі карт, дзе акрэслена геаграфічнае становішча апісваемых Герадотам нлямён. Няўрыда знаходзіцца на Палессі ў басейне Прыпяці, а рака Гарынь з’яўляецца паўночна-заходняй граніцай Скіфіі. Пад змеямі Рыбакоў мае на ўвазе нашэсце балтаў, культам якіх была змяя. Што ж датычыць пераўтварэння неўраў у ваўкоў, то даследчыкі лічаць,
    што нешматлікія відавочцы жыцця гэтых лясных людзей маглі быць уражаны іх адзеннем са звярыных шкур.
    Герадот падрабязна апісвае аб паходзе Дарыя на Скіфію ў 512 г. да н. э. і адносінах скіфскіх плямён да гэтай вайны. Велізарнае персідскае войска несла Скіфіі пагрозу рабства і разбурэння, і яе цары звярнуліся да роднасных ім плямён за дапамогай. Аднак іх правадыры, у тым ліку і неўраў, далі такі адказ:
    “Мы ннчем не обнделн этнх людей н теперь первымн вовсе не будем враждовать с ннмн. Еслн же персы вступят н в нашу страну н нападут на нас, то мы не допустнм этого. Но пока мы этого не внднм, то останемся в нашей стране”.
    Царскія скіфы самі даволі паспяхова выступілі супраць захопнікаў, і да таго мужна змагаліся з ворагам, што нашэсце Дарыя правалілася. A дрымотная зялёная Няўрыда, да якой персы так і не дайшлі, і далей жыла ў сваім лясным і балотным сне.
    Вывучаючы археалогію Няўрыды, вучоныя пацвердзілі факт існавання на яе тэрыторыі ў VIII—III ст. да н. э. асобнай культуры. Яна атрымала назву мілаградскай ад в. Мілаграды Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе ў 1935 годзе А. Д. Каваленя адкрыў першыя гарадзішчы і селішчы неўраў.
    Да цяперашняга часу адкрыта каля 150 месцаў падобных паселішчаў. На Прыпяцкім Палессі яны размяшчаліся часцей за ўсё на ўзвышшах забалочаных мясцін, на берагах рэк і азёраў. Умацаваныя землянымі валамі і агароджамі, гарадзішчы з’яўляліся цэнтрам рода і месцам, дзе развіваліся быт і культура, а таксама крэпасцю для абароны ў неабходны час.
    Селішчы знаходзіліся недалёка ад гарадзішча і складаліся з двухтрох дзесяткаў жытлаў паўземлянога тыпу першыя хаты старажытных продкаў палешукоў нагадвалі звычайныя зямлянкі, якія вярнуліся сюды ў гады страшэннай Другой Сусветнай вайны, што нібыта абрынула нас у дагістарычную эпоху.
    Знойдзеныя на раскопках селішчаў прылады працы, зброя, упрыгожванні скіфскага паходжання. Сярод каменных прылад значная частка бронзавых, сустракаюцца і жалезныя. Асноўныя заняткі неўраў земляробства і жывёлагадоўля; з’явіліся новыя віды рамяства ткацтва і зачаткі металургіі.
    На Століншчыне адкрыты і даследаваны два помнікі мілаградскай культуры Дубайскі і Давыд-Гарадоцкі.
    Першы з’яўляецца буйнейшым помнікам гэтага перыяду на Беларусі. Ён знаходзіцца на паўднёвай ускраіне в. Дубай на пясчаным узвышшы і складаецца з трох груп курганоў. Яны былі адкрыты ў 1955 го-
    дзе Ю. У. Кухарэнкам. Да першай групы належыць 60 курганоў, да другой 20, да трэцяй 22 курганы. Іх вышыня 0,5 2,5 метра, дыяметр 5-22 метра. Даследаваны яны не ўсе: у 80-я гады Кухарэнка апрацаваў вынікі раскопак трынаццаці курганоў, а Г. М. Залашка чатырох.
    Усе яны з’яўляюцца месцамі пахаванняў. У кожным кургане на ўзроўні гарызонта пахаваны 1-3 нябожчыкі. Пахаваныя ляжалі на спіне, у выцягнутым становішчы, галовамі на паўднёвы ўсход. Ва ўсіх выпадках каля ступняў ног пахаваных стаялі гліняныя пасудзіны, як можна ўявіць з рэшткамі ежы для нябожчыка на тым свеце. А ў пяці выпадках каля шкілетаў неўраў былі знойдзены жалезныя наканечнікі коп’яў вялікая каштоўнасць у тыя часы, што сведчыць аб мужнасці гаспадароў і аб павазе да герояў, якім прадвызначалася змагацца з ворагамі племені і пасля смерці.
    Таксама былі знойдзены жалезны нож і залатая завушніца самы старажытны прадмет з гэтага металу на Століншчыне.
    Над усімі пахаваннямі ўзводзіліся драўляныя дамавіны, а потым насыпаўся курган. У сучасны момант з агульнай колькасці каля 100 курганоў на Століншчыне захаваліся толькі 28, астатнія пераўтвораны ў поле.
    Непадалёку ад Дубайскага могільніка каля в. Бор-Дубянец выяўлены 20 курганоў падобнага тыпу, але да гэтага часу яны не вывучаны: таямніцы іх належаць нашчадкам новага тысячагоддзя.
    На правым беразе р. Гарынь, за два кіламетры на поўнач ад ДавыдГарадка, ва ўрочышчы Леваноўшчына ў 1981 годзе быў адкрыты бескурганны могільнік мілаградскай культуры. Яго даследаваў археолаг Г. М. Залашка.
    Быў зроблены раскоп плошчай 24 м2. На глыбіні каля метра ў ім была выяўлена прамавугольная яма з усходу на захад, у якой знаходзіліся рэшткі попелу і перапаленых касцей Непадалёк знаходзіліся рэчы, якія суправаджалі продкаў у апошні шлях вялікі кругладонны гаршок, а з краю кар’ера — меншы, з адагнутым вонкі венчыкам, што сведчыла аб удасканаленні тэхналогіі керамічнай вытворчасці.
    У гэтым жа годзе Г. М. Залашка зрабіў вельмі цікавае адкрыццё каля в. Хільчыцы, у пяці кіламетрах ад Турава. На селішчы неўраў былі знойдзены фрагменты ляпной керамікі, звыш 600 частак гаршкоў, прасліцы, сярпы, рэшткі жалезных вырабаў, падвескі, пярсцёнкі, шпілька, рымская шкляная пацерка. Але самай важнай знаходкай былі 13 бронзавых наканечнікаў стрэл скіфскай вытворчасці VII ст. да н. э. Такой колькасці і такога ўзросту гэтай збройнай прылады на Беларусі яшчэ не знаходзілі. Сюды яны трапілі, верагодна, двума шляхамі: альбо ў выніку абмену, альбо як ваенны трафей неўраў.
    Такім чынам, тры тысячы гадоў таму на тэрыторыі Палесся, у старажытнай Няўрыдзе, на тэрыторыі так званага Герадотава мора, пра-