• Часопісы
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    рацэ Ворскле (левы прыток Дняпра). Вітаўт у асляпленні сваімі геапалітычнымі планамі не разлічыў сілаў і пацярпеў страшэннае паражэнне. У той лютай бітве загінулі лепшыя войскі Княства некалькі тысяч воінаў, у тым ліку 16 літоўска-рускіх князёў. Удзел у бітве прымалі воіны з Пінска, Турава, Гарадка.
    Велічная Кулікоўская бітва зламала хрыбет Залатой Ардзе, і праз паўстагоддзя яна распалася на некалькі ханстваў. Геапалітычным авантурам Вітаўта на ўсходзе прыйшоў канец ніхто і ніколі цяпер ужо не мог даць яму ярлык на Вялікае княства Маскоўскае. Але самым жывучым з ханстваў, на якія разбілася Арда, аказалася менавіта Крымскае, створанае ў 1443 годзе ў барацьбе за ўладу, дзе з дапамогай Польшчы і Літвы замацавалася дынастыя Гірэяў.
    Надзея была на тое, што татары будуць змагацца з Маскоўскай Руссю, і гэтая надзея спраўдзілася. Але татары, гэтая драпежная стыхія, грабілі і землі Княства. Ды і княства Маскоўскае неаднаразова выкарыстоўвала татараў у сваіх мэтах.
    Крымскае ханства, нашчадак Залатой Арды, было дзяржавай-драпежнікам. Развіццё прадукцыйных сіл тут знаходзілася на даволі нізкім узроўні, але шырока была развіта вандроўная конегадоўля і вырошчванне авечак.
    Традыцыйна з часоў Чынгіс-хана адным са звычайных спосабаў матэрыяльнага забеспячэння свайго дабрабыту для качэўнікаў заставалася ваеннае грабежніцтва, якому падвяргаліся суседнія краіны. Гэта было прымітыўнае, нахабнае жыццё за кошт другіх, значна вышэй развітых народаў.
    Каб здзяйсняць грабежніцтва рэгулярна ў вялікіх маштабах, ды яшчэ паспяхова, трэба было асаблівае выхаванне. Ваенная арганізацыя Tarapay была дасканалай. Кожны мужчына з дзяцінства выхоўваўся жорсткім воінам, для якога інтарэсы племені і падпарадкаванне непасрэдным военачальнікам было вышэй за ўсё.
    Татары лічыліся выдатнымі нястомнымі коннікамі і за кароткі тэрмін рабілі глыбокія рэйды на сотні кіламетраў, на сваіх трывалых напаўдзікіх конях. У паход кожны воін-татарын адпраўляўся з двума-трыма коньмі.
    Акрамя матэрыяльных каштоўнасцяў, якіх качэўнікі самі зрабіць не маглі з-за сваёй адсталасці, дарагіх тканін, зброі, упрыгожванняў, важнейшай крыніцай абагачэння быў палон. Гэта былі рабы маладыя мужчыны і жанчыны, прыгожыя і моцныя, якія маглі перанесці доўгія спякотныя дарогі качэўяў, і нават дзеці. Палонныя, статныя і высокія, з доўгімі і светлымі, як жнівеньскае жыта, валасамі і сінімі гораснымі вачыма, прадаваліся пасля набегаў крымчакоў на нявольніцкіх базарах Бахчысарая, Кафы, Стамбула, Каіра, папаўняючы рады рабоў Асманскай імперыі. Трэба сказаць, што чорныя валасы ў насельніцтва, цёмныя вочы і маленькі рост на Русі з’явіліся толькі пасля ардынскага іга.
    Ёсць пісьмовыя сведкі замежных падарожнікаў, якія апісвалі Русь да нашэсця з Азіі: рускія былі залатакудрыя, стройныя і высокія, як прыгожыя кіпарысы.
    Прыгажосць была лепшым таварам у гандляроў людзьмі. Дзяўчынкі славянскага паходжання для гарэмаў каштавалі даражэй за іншых, a хлопчыкі даволі часта выхоўваліся як будучыя воіны-захопнікі. Для гэтага яны павінны былі не памятаць сваёй радзімы. Гвардыя султана янычары ў сваёй большасці складалася з выхадцаў славянскага паходжання.
    Набегі крымчакоў сталі яшчэ больш частымі і разбуральнымі пасля прыходу да ўлады дынастыі Гірэяў. У другой палове XV стагоддзя быў такі перыяд, калі набегі адбываліся штогод на працягу 20 гадоў. Асабліва лютымі і спусташальнымі яны былі ў 1482 і 1496 гадах. Абрабаванню падвергліся Валынь, Падолія, Навагарадчына і Палессе.
    У 1497 годзе ўварванне адбылося тройчы, але ўпершыню ўсе тры разы татары атрымалі належны адпор ад літоўска-рускага войска на чале з князем Канстанцінам Астрожскім. У адной з бітваў татарскія атрады каля Мазыра былі літаральна загнаны ў Прыпяць, дзе і загінулі. Палессе не так пацярпела ад хана Батыя, як ад крымчакоў.
    У 1500 годзе татары зноў шырокім фронтам прайшлі па Валыні і Заходняму Палессю і дайшлі да Бярэсця. У летапісе сказана:
    “У лнтовское землн воевалн Бересте н посад попалено, а з городу выкуп взялн, ды воевалн Каменец-Лнтовскнй...” Але Белую Вежу татары ўзяць не змаглі.
    Для арганізацыі барацьбы з рабаўнікамі патрэбны былі значныя сродкі. Для гэтай мэты ў XV-XVI стагоддзях у княстве Літоўскім быў уведзены дзяржаўны падатак татаршчына (ардыншчына), які ішоў на ўтрыманне войска і даніну крымскаму хану. Ваенны падатак на войска называўся сярэбшчынай і збіраўся грашыма, бо без срэбра шляхта не служыла. А даніна хану збіралася пераважна пушнінай. Гэтым падаткам абкладваліся воласці, гарады і мястэчкі, і спаганяўся ён толькі з мяшчанскага і сялянскага саслоўяў.
    Татаршчына ішла на дыпламатычныя выдаткі, а гэта былі, галоўным чынам, падарункі ханам, іх жонкам, найпершым саноўнікам.
    Татарскія падаткі ў першыя гады кіравання Жыгімонта і складалі больш за палову дзяржаўнага скарбу.
    У 1513 годзе было заключана пагадненне з ханам, паводле якога саюз з ім і бяспека зямель дзяржавы былі куплены цаною штогадовай даніны ў 6 тысяч коп грошаў (напалам з Польшчай). Так лёс караў Літву і Польшчу як памочнікаў у стварэнні драпежнага ханства.
    Выплата татаршчыны спынілася пасля ўтварэння Запарожскай Сечы ўкраінскага казацтва, якая стала моцным заслонам на поўдні Княства. Запарожская Сеч стала ратаваць славянства Русі не толькі ад нашэсця татар, але і ад наступстваў каталіцтва.
    Масковія, Літва і ГІольшча на працягу чатырох стагоддзяў выкарыстоўвалі татараў Залатой Арды, а потым і Крымскага ханства як наёмную сілу ў сваёй знешняй ваеннай палітыцы.
    У 1502 годзе татары двойчы ўрываліся на Палессе. Яны абрабавалі і спалілі Тураў, асаджалі, але беспаспяхова, Слуцк.
    Няма ніякага сумнення, што шмат разоў рабаваўся і гарэў, разам з другімі ахвярамі татараў, і Гарадок.
    У наступным годзе татары зноў прыйшлі па гэтаму ж шляху, імкнучыся захапіць багаты, але добра ўмацаваны Слуцк. Аб гэтым у “Хроніцы Быхаўца” напісана:
    “В год 7012 от початка света, а от Божьего нароженья 1503 прнходнлн татаре, трн тысячн нх, н бывшн под Слуцком н под Новым Городком н много учнннв зла, пошлн назад дорогою, чрез Грнчянское болото ко Городку. А паны-рада Петровнч, зовемы Кншка да пан Ольбрах-Гаштольд да пан Юрый Немнровнч ведалн. К ннм прнеде князь Семен Мнхайловнч Слуцкнй м совокупнвшнся все пошлн за нмн, н перешлн реку Прііпять, дошлн нх за Городком в мнлн, н з ннмн поставнлн бой. 3 Божьей помоіцью нашн побнлн татарове, полон весь освободнлн, н з велнкою честью н здобытком возвратнлнся”.
    Удакладнім шлях адыходу, абцяжаранага нарабаваным скарбам і захопленымі ў палон людзьмі татарскага войска. Ад Слуцка яно рухалася на поўдзень уздоўж ракі Случ праз Грычынскае балота, асноўная частка якога знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне.
    Пераправіўшыся каля Турава праз Прыпяць, татары павярнулі на захад і пайшлі правым берагам Прыпяці, а потым Гарыні. Відавочна, яны ўжо заўважылі пагоню ліцвінаў, таму што і ў Тураў, і ў Гарадок не заходзілі. Ліцвіна-рускія дагналі іх за Гарадком і разбілі.
    Гэта адбылося ў двух кіламетрах на поўдзень ад Гарадка. Гэтую мясціну і зараз называюць Татарскай лагчынай.
    А цяпер аб тым, навошта было даваць бой татарам у чыстым полі? Гэта была рызыкаваная і смелая аперацыя, без якой, на першы погляд, можна было абысціся. Несумненна, замак Гарадка аказаў бы грабежнікам супраціўленне. У замку хапала месца: змясціліся б у ім і ўсе жыхары горада. Але ў іх была па-за сценамі замка маёмасць, акрамя таго побач пражывалі залежныя ад замка сяляне. Гэта і вызначыла смелы рэйд.
    Аднак у сялян таксама было сваё сховішча. Куды ж хаваліся яны? I вось тут нам, магчыма, дапаможа яшчэ адзін помнік гісторыі.
    Насупраць Давыд-Гарадка, на левым беразе Гарыні, ёсць вёска Туры. На паўднёвы захад ад яе, на адлегласці каля кіламетра, у лесе, знаходзіцца даволі цікавае месца, якое тутэйшыя жыхары называюць Замчышчам.
    Гэта вялікая пляцоўка дыяметрам сто метраў, размешчаная на прыродным грунце. Яна абнесена земляным валам пяці-сямі метраў вышыні і шырынёй у дванаццаць-пятнаццаць.
    Час пабудовы гэтага гарадзішча невядомы, але з упэўненасцю можна сказаць, што ў XV стагоддзі яно ўжо існавала. Яно не было месцам пастаяннага жыхарства, а толькі прытулкам сховішчам людзей з іх маёмасцю на нейкі абмежаваны час, галоўным чынам у выпадку ваенных дзеянняў, якіх тады хапала.
    Былі гэта жыхары як Гарадка, так і навакольных селішчаў. Калі ўзнікала неабходнасць, сховішча ператваралася ў абарончы лагер.
    Летам 1506 года крымчакі зноў уварваліся на Беларусь. Зноў яны ішлі на Слуцк і Навагарадак. I зноў яны былі разгромлены войскам Княства на чале з князем Міхалам Глінскім у бітве на рацэ Лань каля Клецка.
    Васьмітысячнае войска Глінскага гналася за татарамі некалькі соцень кіламетраў, ловячы іх і забіраючы ў палон. Рэйд Глінскага прайшоў ад Слуцка да Прыпяці, ён рушыў каля Петрыкава на Украіну. 12-тысячнае татарскае войска перастала існаваць. Клецкая бітва была буйнейшай і найбольш пераможнай у барацьбе з крымчакамі. Было вызвалена звыш 30 тысяч чалавек, захопленых татарамі нявольнікаў, некалькі тысяч татараў захапілі ў палон, узялі звыш 20 тысяч коней.
    А вось у 1521 годзе крымчакі беспакарана разграбілі тэрыторыю паміж Слуцкам і Пінскам, спалілі Мазыр і з людскім палонам і нарабаваным дабром вярнуліся ў Крым.
    Вясной і летам на Палессі разлівалася мора, восенню яго рабілі непраходным дажджы сама прырода ратавала людзей ад ворагаў, і татары гэта ўлічвалі. Таму крымчакі ўтаргаліся сюды даволі часта ў зімовы час. Так было і ў 1526 годзе.
    Вялізны татарскі атрад рушыў раз’юшанай лавай праз Валынь на Пінск. Аднак да горада яны дайсці не паспелі. Іх дагнаў са сваім войскам выйшаўшы з Турава князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Недалёка ад Пінска, ва ўрочышчы Беражцы на Прыпяці, татары былі разбіты ўшчэнт, застаўшыхся ў жывых захапілі ў палон.
    Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460—1530) належаў да першага рускага княжацкага роду князёў Рурыкавічаў. Яго продкі сталі ўладальнікамі горада Астрог на Гарыні (зараз у Ровенскай вобласці).
    Князі Астрожскія былі адным з самых уплывовых магнацкіх радоў у Літоўска-Рускай дзяржаве. Князь Канстанцін дасягнуў найвышэйшых дзяржаўных пасад, стаў славутым палкаводцам свайго часу. Ён удзельнічаў у 60 бітвах(!), многа разоў выганяў са сваёй зямлі крымчакоў, ваяваў з Масквою. Звыш трыццаці гадоў да самай смерці займаў вышэйшую ваенную пасаду быў найвышэйшым гетманам Княства.