Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
У бітве на рацэ Вядрашы ў 1500 годзе пацярпеў паражэнне ад маскавітаў, быў узяты ў палон, адкуль уцёк у 1507 годзе. У Аршанскай бітве
1514 года ён меншымі сіламі таленавіта дабіўся перамогі над маскоўскім войскам. Яго апошнімі перамогамі былі разгромы татараў: ва ўжо згаданай бітве пад Пінскам і ў 1527 годзе на рацэ Альшанцы паміж Кіевам і Каневам.
Князь К. I. Астрожскі быў адным з буйнейшых землеўладальнікаў. Багацце магнатаў і шляхты было адзіным паказчыкам іх абавязковага ўкладу ў вайну. Такім укладам была колькасць конных воінаў, якіх магнат павінен быў выстаўляць ад сваіх маёнткаў. У канцы жыцця Астрожскі быў другім у дзяржаве пасля Віленскага ваяводы Гаштольда ён выстаўляў 426 воінаў.
Але князь быў не толькі праслаўленым палкаводцам, дзяржаўнікам і патрыётам, але і грамадскім дзеячом. I тут ён зрабіў дабра свайму народу не менш, чым на ратным полі. Князь Канстанцін быў не проста праваслаўным вернікам, але і актыўным абаронцам веры сваіх продкаў ад наступства каталіцызму. Каб выстаяць, Праваслаўе павінна было быць моцным, незалежным і абапірацца не толькі на просты народ, але і на шляхту, магнатаў, феадалаў, якія маглі на сваіх землях абараніць людзей і веру.
Такім узорам духоўнага гераізму і быў славуты князь. Канстанцін Іванавіч Астрожскі ў адрозненне ад іншых шляхціцаў цвёрда трымаўся сваіх каранёў, не гледзячы на агульны ўціск і спакусы, якімі ўлады дзяржавы і каталіцкія колы цягнулі да сябе нашчадкаў Кіеўскай Русі і літоўска-рускіх традыцый часоў Вітаўта.
Князь быў фундатарам значнай колькасці цэркваў у Віленскай зямлі, на Беларусі і Украіне. Ім была пабудавана царква і ў Тураве, якім ён валодаў і дзе жыў з 1508 года. Тут ён і памёр і быў пахаваны ў КіеваПячэрскай лаўры, ва Успенскім саборы. Вялікі змагар за Праваслаўе знайшоў вечны спакой і прытулак у манастырскай зямлі разам са святымі зямлі рускай.
Яго сын Канстанцін Васіль (1527-1608) выхоўваўся сваёй маці Аляксандрай Слуцкай у Тураве. Ён быў прадаўжальнікам справы свайго бацькі па абароне Праваслаўя, праціўнікам сумна вядомай Брэсцкай уніі, з якой пачалося масіраванае знішчэнне тутэйшай гісторыі і веры. Князь падтрымліваў праваслаўныя брацтвы, заснаваў школы ў Слуцку, Тураве, Астрозе. Ім была заснавана Астрожская друкарня, у якой працаваў першьі рускі друкар Іван Фёдараў.
У 1988 годзе, у юбілейны год 1000-годдзя хрышчэння Русі, у Мінску адбыліся шостыя епархіяльныя навукова-багаслоўскія чытанні, прысвечаныя памяці благавернага князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага. Адкрываючы чытанні, мітрапаліт Філарэт сказаў:
“Нанбольшая заслуга князя Константнна Острожского пред Господом, Церковью н Отечеством как раз н состонт в том, что его полнтнческая, церковная, нздательская н благотворнтельная деятельность, в конечном счете, была направлена на сохраненне этой простой,
сердечной, совестлнвой любвн народа к Богу н к Святой Церквн. йменно снлою этой любвн была упразднена уння н восстановлена вера отцов”.
А цяпер вернемся да выніку разгрому татараў каля Пінска гетманам Астрожскім. Вядома, адной з мэтаў грабежніцкіх набегаў татараў быў захоп палонных, гэтай жывой каштоўнасці самых здаровых і працаздольных мужчын і жанчын, якімі можна было гандляваць нароўні са статкамі коней ці авечак.
Але захопам у палон мірнага насельніцтва для продажу ў рабства займаліся не толькі татары, якія наляталі перад каляднымі маразамі, калі сяляне адпачывалі пасля летняй працы і на сядзібах хапала зімовых прыпасаў.
Практыку “вываду” рамеснікаў і сялян з Заходняй Русі (Вялікага Літоўска-Рускага княства) шырока практыкавалі маскоўскія князі, якія рассялялі іх па сваіх землях. Хаця ў меншай ступені, але гэта рабілі і літоўска-рускія князі. I ў маскавітаў, і ў ліцвінаў прычына была адна: малая колькасць свайго насельніцтва. Гэта была адмоўная практыка, але хто ведае, дзе людзі ў той час знаходзілі сваё шчасце: усё ж такі ў Масковіі ўціску для простага люду з прычыны веравызнання не было. Да таго ж, гэта была своеасаблівая міграцыя насельніцтва ў два бакі, між якімі было шмат агульнага і больш за тое роднаснага.
У канцы XIV стагоддзя ў Княстве з’явіліся першыя “тутэйшыя” татары. Яны былі запрошаны на ваенную службу вялікім князем Вітаўтам, і лепшыя з іх атрымалі правы саслоўя шляхты. Значную колькасць татарскіх сем’яў Вітаўт вывеў з Крыма ў час свайго паходу. Яны былі расселены ў Вільні і некаторых іншых гарадах.
У Мінску на правабярэжжы Свіслачы некалькі стагоддзяў існавала Татарская слабада з мячэццю, якая была разбурана ў 60-я гады нашага стагоддзя ў раёне старой Старажоўкі.
У цяперашні час невялікая татарская абшчына пражывае ў гарадскім пасёлку Іўе Гродзенскай вобласці, дзе існуе адзіная на Беларусі мячэць. Гэтыя татары захавалі сваю мусульманскую веру, звычаі, традыцыі.
У Вялікім княстве Літоўска-Рускім правы і абавязкі татараў рэгламентаваліся вялікакняжацкімі і каралеўскімі граматамі і дзяржаўнымі статутамі. Улічваючы іх ваенныя здольнасці і вывучку, усе яны ў залежнасці ад знатнасці атрымлівалі зямельныя надзелы і ўліваліся ў свабоднае саслоўе. Аб гэтым сведчыць асноўны закон дзяржавы Статут 1588 года.
У атрыкуле першым другога раздзела ў лік ваеннаабавязаных уключаны і татары, якія павінны былі з’яўляцца на ваенную службу па выкліку вялікага князя.
Артыкул 48 трэцяга раздзела забараняе асобам, маючым зброю і ваенныя прыпасы, прадаваць іх іншаземцам. Сярод уладальнікаў зброі згаданы і татары.
Артыкул 76 чацвёртага раздзела адзначае, што сведкам у судзе можа быць толькі хрысціянін, а таксама “...татаре те, которые на службу нашу военную ездят...”
Артыкул 14 дзесятага раздзела мае азначэнне, што татары могуць быць землеўласнікамі.
Артыкул 33 адзінаццатага раздзела носіць назву “О разбое, учнненном татарамн”. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: “Н после проведення такого дознання, прн налнчнн какнх-ннбудь верных прнзнаков... суд так должен суднть, как выше о разбое, учнненном шляхтнчу шляхтнчем...”
Аднак татарам забаранялася мець больш адной жонкі, браць хрысціянак карміцелькамі дзяцей, валодаць прыгоннымі хрысціянамі.
Усё гэта гаворыць, разам з тым, аб высокім узроўні адносін з прадстаўнікамі гэтага чужога этнічнага народа, аб павазе да новай шляхты з татарскімі прозвішчамі. Татары шчасліва пазбеглі ўціску з пункту гледжання веры, акрамя тых, хто хрысціўся ў праваслаўе. He мелі яны і тых праблем другога малога народа яўрэяў, якія з часам апынуліся за мяжой аселасці.
Татары ў Гарадку з’явіліся недзе ў сярэдзіне XV стагоддзя, а магчыма і раней. Хутчэй за ўсё, гэта былі паселеныя тут ваеннапалонныя. Захавалася грамата княгіні Ганны Свідрыгайлавай, якая ў гэты час валодала Гарадзецкім княствам. У грамаце гаворыцца аб вызваленні нейкага Машляка ад выплаты татаршчыны пры захаванні за ім абавязкаў ваенна-коннай павіннасці. Гэта вельмі цікавы дакумент, які сведчыць аб мудрай палітыцы ў княстве Гарадзецкім у адносінах да праблемы татараў.
Татарын Машляк плаціў татаршчыну падатак на абарону ад татарскага нашэсця. Такім чынам, гэты чужынец хутчэй уліваўся ў грамадства, звязаны агульным лёсам і абавязкамі. 3 другога боку, плоцячы TaKia падаткі, Машляк не адчуваў сябе, так сказаць, “пятай калонай” сярод тутэйшых жыхароў вядома, хрысціян.
Гартаючы старонкі гісторыі, цікава сачыць за лёсам нашчадкаў гэтага татарына з яго татаршчынай. У наступным стагоддзі Машлякі залічаны ўжо да баяр панцырных (зямян).
Адкуль баяры ў Гарадку? Ды яшчэ баяры-татары! Тут трэба растлумачыць. Так атрымалася, што для нас найбольш звыклая назва вышэйшага саслоўя ў тыя часы шляхта, якая аб’ядноўвае ўсе класы і адценні кіруючага асяроддзя: багатага і збяднелага, саноўнага і сціплага.
He так было ў старажытнасці. Перш-наперш, баяры больш старажытнае імя, чым шляхта, і азначала ваенна-служылых людзей. Спачатку існавалі баяры і дружыннікі вялікіх князёў Літоўска-Рускай дзяржавы. Потым яны сталі звацца баяры-шляхта. Некаторыя з іх былі буй-
нымі феадаламі, а большасць не мела ніякіх сялян і маёмасці і знаходзілася паміж панамі і сялянамі.
Акрамя вышэйшага слоя баяр, якія мелі саслоўныя прывілеі феадалаў, хаця фактычна маглі імі і не быць, былі прадстаўнікі самых дробных баяр, якія вылучаліся з багатага сялянства.
Гэтыя выхадцы з простага люду падзяляліся на некалькі катэгорый баяры панцырныя, баяры путныя, слугі путныя і дамавыя. За ваенную службу баяры атрымоўвалі надзелы зямлі, найбольш здольныя і спрытныя пераходзілі ў баяры-шляхту. Але калі адна частка баяр стала шляхецкім саслоўем, то другая з цягам часу зрабілася звычайным сялянствам, выконвала павіннасці, плаціла чынш.
Але нашчадкі татарына Машляка-гарадзецкага выбіліся ў людзі: спачатку ў панцырныя баяры з вайсковай павіннасцю, а потым і вышэй. У XVIII стагоддзі Машлякевічы (так змянілася іх прозвішча) ужо афіцыйна лічацца шляхтай герба Куша.
Вось так жылі, між іншым, гарадзецкія баяры.
Другім гарадзецкім татарынам, аб якім маюцца дакументальныя звесткі, быў Ігнат Ахмат. У пачатку XVI стагоддзя ён атрымаў ад князя Пінскага Фёдара Яраславіча грамату-прывілей на атрыманне землеўладання ў Гарадзецкім княстве і залічэнні яго да баяр путных. Калі панцырныя баяры былі воінамі і некалі насілі панцыр, то путныя баяры выконвалі паштовую службу як у мірны, так і ў ваенны час. Як бачым, татары ў Гарадку былі людзьмі кемлівымі і надзейнымі, бо паштовую службу даверыць маглі не кожнаму.
Значная частка татар трапіла ў палон пасля іх разгрому ў 1503 годзе каля Гарадка, а праз чвэрць стагоддзя, у 1526 годзе, яны апынуліся ў палоне і пад Пінскам.
I ў першым, і ў другім выпадках ваеннапалонныя татары не былі выкуплены ханам, ды, магчыма, пераможцы і не жадалі гэтага. Ім самім патрэбны былі рабочыя рукі. Княства, з яго балотамі і пушчамі, як і ў часы дрыгавічоў, было маланаселеным.
Так зрабіў і князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Пасля бітвы пад Пінскам ён сустрэўся з тагачаснай гаспадыняй Пінска і Гарадка каралевай і вялікай княгіняй Бонай. Трэба адзначыць, што князь уваходзіў у акружэнне блізкіх да каралевы асобаў. У свой час ён быў у складзе дэлегацыі, якая сустракала Бону пры яе прыездзе ў Кракаў, браў удзел у шлюбнай ды каранацыйнай урачыстасцях караля і вялікага князя Жыгімонта I і каралевы Боны.