• Часопісы
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    У акружэнні каралевы было многа італьянцаў-эстэтаў, але нямала было і русінаў: таленавітая і вытанчаная каралева Бона не магла абысціся без тутэйшых талентаў праваслаўныя былі дойлідамі, мастакамі, разьбярамі.
    Да ліку апошніх адносіўся і Нявон Навоша, ураджэнец Гарадка.
    У пачатку XVI стагоддзя ў Гарадку ўзнік новы від рамяства вытворчасць высакароднага царкоўнага ўбранства. Вырабы мясцовых майстроў сталі шырока вядомымі за межамі Гарадка, з’явіліся заказчыкі з іншых месцаў. I Гарадок стаў цэнтрам царкоўнага мастацтва своеасаблівага палескага накірунку.
    Майстры выраблялі крыжы, надмогілкі, драўляныя і металічныя ўпрыгожванні; мастакі пісалі іконы, распісвалі цэрквы. Гэты выдатны від рамеснага мастацтва захоўваўся да канца XVIII стагоддзя. Ды і пазней заўсёды знаходзіліся сярод жыхароў Гарадка мастакі-іканапісцы, кавалі і разьбяры па дрэву і камені умельства гэта традыцыйна жыве ў народзе. Ёсць умелыя майстры і мастакі і зараз.
    У 1911—1912 гадах вядомы беларускі этнограф і археолаг У А. Сербаў (1871-1943) падарожнічаў па Палессі. Яго мэтай стаў збор матэрыялаў па этнаграфіі і вуснай народнай творчасці. Асаблівую ўвагу ён звярнуў на Давыд-Гарадок. Вучоны прыйшоў да высновы, што на Палессі ўсе крыжы і іконы старажытнай вытворчасці зроблены менавіта ў Давыд-Гарадку. Аб гэтым ён напісаў у сваёй абагульняючай працы “Паездкі па Палессі ў 1911 і 1912 гадах”.
    Вучоны наўрад ці памыляўся: у Давыд-Гарадку, які меў Магдэбургскае права і даволі часта ўпамінаўся ў хроніках Вялікага княства Літоўска-Рускага, спрадвеку існавала атмасфера павагі да майстэрства і высокай чалавечай годнасці. Тут былі старажытныя цэхі майстроў. Але адкуль яны ўзяліся і чаму расквітнелі?
    Вытокі гэтага, вядома, у характары насельніцтва, але не толькі ў ім, а і ў стаўленні да ўмельства мясцовых валадароў. Услед за князем Міткам і іншымі, як мы ведаем, і Пінска-Гарадзецкі князь Фёдар Яраславіч быў вялікім прыхільнікам праваслаўя і яго мастацтва, ён сваёй воляй і сродкамі падтрымліваў дзейнасць гарадзецкіх майстроў і, як уладальнік, даволі часта бываў у Гарадку. Князь Фёдар шукаў у іншых землях і заахвочваў творчымі заказамі таленавітых праваслаўных людзей, перацягваў іх да сябе.
    Як мецэнат, князь Фёдар і запрасіў да сябе ў свой стольны горад Пінск мастака Навошу. Гэта адбылося недзе ў сярэдзіне першай чвэрці XVI стагоддзя.
    Пінск быў даволі буйным горадам таго часу, адным з паважаных цэнтраў Праваслаўя. У ім мелася 15 цэркваў, 2 манастыры і кляштар францысканцаў з касцёлам.
    Навоша стаў прыдворным жывапісцам князя. Ім бьіў распісаны княжацкі палац, які велічна ўзвышаўся на тэрыторыі замка. Ен упрыгожваў цэрквы горада, а таксама, магчыма, выконваў заказы мясцовага магнацтва. Нягледзячы на тое, што князь Фёдар меў дамову з каралём Жыгімонтам I “ннкому ннчого роздаватн”, Навошу ён узнагародзіў шчодра, надзяліў яго маёмасцю, як рыцара шляхты. Мастак меў двор у Пінску, a таксама два зямельныя надзелы за ваколіцай горада.
    Пасля смерці князя Фёдара Яраславіча гаспадыняй усяго велізарнага ўладання князя, як вядома, стала каралева Бона. Уладанні нябожчыка-князя сталі яе маленькім асабістым каралеўствам, дзе яна ўстанавіла свае парадкі. На гэтых землях і праходзіла яе рэфарматарская дзейнасць, а Пінск быў тут яе галоўнай рэзідэнцыяй.
    Месцамі часовага яе пражывання маглі быць альбо княжацкі палац у замку, альбо кляштар прыгожы манастырскі комплекс францыскайскага ордэна каля касцёла, які выглядаў як сапраўдны замак. Хутчэй за ўсё гэта быў палац князя Фёдара, бо каралева, як гаварылася, была жанчынай свецкай, не аскетычнай.
    Каралева Бона любіла мастацтва, і спадчына для гэтай высакароднай італьянскай герцагіні ад рускага князя Фёдара, вялікага мецэната і таксама аматара мастацтваў, дасталася самая найлепшая. Палац быў упрыгожаны ўмельствам многіх талентаў. Вельмі хутка актыўная і цікаўная каралева пазнаёмілася з усімі майстрамі, апекуном якіх быў князь Фёдар.
    Маладая каралева, якая любіла ездзіць і ўсё бачыць сама, несумненна, была і ў Гарадку, дзе пазнаёмілася з мясцовымі прадстаўнікамі рамеснага мастацтва. Ей былі патрэбны майстры для асабістай рэзідэнцыі, а, магчыма, і для афармлення культавых пабудоў. Адным з такіх майстроў, на якога яна звярнула ўвагу, быў знакаміты Нявон Навоша.
    Аб гэтым сведчыць грамата самой каралевы. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца:
    “Навоша, малер наш пйнскйй поведал, што князь Федор Нвановйч Ярославйч дал ему два дворніцн в селе нашом в Сернйках, а еіце дал ему двор в месте нашом Пйнском, на што й лйст князя Федоров нам вказывал й 6йл нам челом. Ему на то далй наш лйст й to ему нашым лйстом подтвердйлй, бачачй того ремеснйка нам к месту нашому быть потребного й попйточного тые две прнречные дворніца й двор Пйньска ему самому, й его жене, й детем йх й потомках йх... абы ой й его дета й его потомства нашым потомком служалй тою службою малярскою...
    Дано в Кракове 1525 году 20 апреля от Божьего нарожденйя”.
    Відавочйа, у Навошы ўзйіклі нейкія праблемы з новымі мясцовымі ўладамі аб яго праве на валоданне дараванымі яму князем Фёдарам сядзібамі. I ён звярнуўся асабіста да сваёй гаспадыні. У грамаце ўказваецца, што ён паказаў грамату (“лйст”) самой каралеве. Сам Навоша йазваны “нашым пінскім мастаком”, што сведчыць аб яго творчай залежнасці ад каралевы, бо ён быў латрэбны для горада (“к месту”) рамеснік.
    А можа, усё было інакш. I сама каралева Бона звярнула ўвагу на незвычайнага прыдворнага мастака, які быў уладальнікам трох сядзібаў. I выказала незадаволенасць таму, што кйязь Фёдар не меў права так вольна распараджацца маёмасцю караля, а зараз каралевы. Яна загадала паклікаць да сябе мастака, і тут адбылося іх знаёмства, якое ўразіла каралеву. Гэта відаць са слоў яе граматы, якія гучаць так урачыста.
    Навоша і сапраўды, відаць, быў унікальным мастаком, калі былую італьянскую прынцэсу, выхаваную ў Рыме з яго тысячамі помнікаў архітэктуры, сярод магутных твораў старажытных майстроў, пачынаючы з часоў антычнасці, у гэтым горадзе-музеі, магла ўразіць яго творчасць.
    Практычная каралева адразу замацоўвае сваёй граматай творчы саюз улады і мастака, каб і нашчадкі Навошы служылі сваёй творчасцю каралеве і яе нашчадкам.
    I ўсё ж такі тут ёсць пытанне. Вядома, што каралева Бона выхоўвалася Рэнесансам і была надзвычай чалавечнай і дэмакратычнай асобай. Але ж неяк незвычайна гучаць гэтыя словы каралеўскай граматы: “абы он н его детн н его потомство нашым потомком служнлн”. Нашчадкі звычайнага “малера” неяк дзіўна ўраўноўваюцца з каралеўскімі нашчадкамі. Так вольна і смела выказваліся каралі і князі архаічных часоў, a польская каралева, няхай і італьянка, з чалавекам наўрад ці шляхецкага саслоўя параўноўваць сябе не магла. А тым больш, і сваіх нашчадкаў.
    Да таго ж, Навоша быў праваслаўным. I такая міласцівая сувязь схізматыка (так зняважліва называлі праваслаўных у Польшчы) з каталіцкім каралеўскім родам, несумненна, была надзвычайнай. I, калі ўгледзецца ў словы каралевы Боны, то гучыць у іх, нават у афіцыйнай грамаце, нешта асабістае, нават інтымнае.
    Ну, а як жа з легендай аб каханні каралевы і мастака? Ці можна сцвярджаць што-небудзь станоўчае?
    Пачнём з таго, што ўжо вядома. Бона была выхаванкай колаў вышэйшай арыстакратыі Італіі XVI стагоддзя, дзе норавы нават у папскім Ватыкане былі, мякка кажучы, свабоднымі. А ў грамадстве, тым больш у раскошы магнацкага асяроддзя, забарон наогул было мала. Аб гэтым сведчыць славуты “Дэкамерон” італьянскага пісьменніка-гуманіста Дж. Бакачча, а яшчэ больш Ф. Рабле, які, дарэчы, быў манахам.
    Бона выйшла замуж не дзяўчынкай, а 24-гадовай жанчынай, якая пры сваёй выключнай прываблівасці і прыгажосці мела вялікі поспех сярод лепшых кавалераў Італіі і, верагодна, усёй Еўропы, калі яе ведаў і шанаваў германскі імператар. Нагадаем і тое, што шлюбы тады браліся з 14—16 гадоў, прыкладна ў гэтым ўзросце пачыналіся для залатой моладзі першыя прыгоды Венеры.
    Так што маладая герцагіня Сфорца д’Арагона ўжо добры дзесятак гадоў правяла ў гульнях, балях і каханнях, калі пажаданне папы рымскага раптоўна накіравала яе ў Польшчу. Халодная Польшча гэта не вясёлая цёплая Італія, дзе ўсё жыццё як баль. I можна ўявіць, што прыгажуня Бона згадзілася на гэта пасля нейкай заблытанай рамантычнай гісторыі з дуэлямі і смерцю. Тады гэта было звычайнай справай.
    I вось такая прыгажуня, крыху стомленая і расчараваная, з’яўляецца ў Кракаве. Жыгімонт быў старэйшы за сваю жонку, як мы памятаем, на 27 гадоў і цалкам знаходзіўся пад уплывам Боны не толькі ў сямейных, але і ў дзяржаўных справах.
    Маладая каралева была непаседлівай асобай. I ў час сваіх паездак па Польшчы, і асабліва па Беларусі, у яе мелася шмат сустрэч, знаёмых. Яна асабіста назначала кіраўнікоў сваіх гаспадарак, разглядала скаргі падданых, мноства разоў вырашала свае пытанні ў судах. Судзілася яна па-майстэрску, хутчэй за ўсё была нават сама абаронцам і следчым і выйгравала многа працэсаў.
    У асяроддзі каралевы былі музыканты, артысты, мастакі, вучоныя, бліскучыя рыцары. Усё гэта ёй мог даць польскі Кракаў, бо не дарэмна існуе такая крыху жартоўная думка, што палякі гэта італьянцы сярод славян.
    Але каралева Бона жыла больш у княстве Літоўска-Рускім, ды не ў Вільні, а ў Пінску. Штосьці яе трымала ў нашых мясцінах, глухой правінцыі Еўропы, якія не маглі ісці ў параўнанне з вяльможным Кракавам. Тым больш, што Палессе, у тым ліку Пінск і Гарадок, з’яўлялася краем у асноўным праваслаўным. А магчыма, каралеву Бону прываблівала паляванне?
    Хутчэй за ўсё гэта было каханне. Доказаў, прамых і дакументальных, што мастак Навоша і каралева знаходзіліся ў блізкіх адносінах, няма. Ніхто не ведае гэта, акрамя Бога. Але, як кажуць, дыму без агню не бывае, калі легенда дажыла да нашых дзён. На пустым месцы такія неверагодныя гісторыі не ўзнікаюць.
    I калі аўтар гэтай кнігі паспее, ён абавязкова напіша пра мастака і каралеву рамантычны мастацкі твор.
    Акрамя агульных псіхалагічных і эмацыянальных разважанняў, ёсць адно цікавае сцвярджэнне, якое не толькі гіпотэза. Гэта думка наконт характару прыгажуні-італьянкі: яна была даволі супярэчлівай асобай. Вельмі багатай, але скупой судзілася за кожны кавалачак зямлі.