• Часопісы
  • Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

    Давыд-Гарадок. Час і людзі.

    Міхаіл Шэлехаў

    Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
    Памер: 304с.
    Брэст 2000
    95.86 МБ
    Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай пацярпела ў першую чаргу ад догляду езуітаў, якія тайна і яўна праводзілі тут работу па выкараненню “усходняга хрысціянства”, так званых схізматыкаў. Эксперымент скончыўся роўна праз два стагоддзі, калі Беларусь трапіла ў склад Расіі, і вера айцоў вярнулася і на наша Палессе. Але ж і дагэтуль дзейнасць езуітаў на Беларусі застаецца адной з самых загадкавых і нераспрацаваных праблем, адной з белых, а лепш сказаць, адной з самых чорных плямаў нашай гісторыі, уплыў якой доўжыцца і па сённяшні дзень.
    Безліч грахоў у каталіцкай царквы, і самы галоўны злачынствы супраць чалавечнасці і чалавецтва. Пачынаючы ад крыжовых паходаў і інквізіцыі і канчаючы асвяшчэннем дзейнасці нацызму з яго лозунгам “Got mit uns”, што значыць, “бог з намі”, выключна цыпічным.
    I ўсё ж такі прыйшоў час пакаяння.
    Гэта адбылося ў год двухзысячагоддзя хрысціянства, 12 сакавіка 2000 года. I зрабіў гэта раб рабоў Божых (адзін з тытулаў папы) Іаан
    Павел II, мудры нашчадак славян і, што вельмі цікава, паляк па паходжанню, у саборы святога Пятра ў Рыме.
    Ад імя святога прастола ён папрасіў прабачэння ў людзей і пакаяўся за ўсе грахі каталіцкай царквы перад чалавецтвам. Сярод злачынстваў царквы ён назваў крыжовыя паходы і дзейнасць інквізіцыі, праследаванні яўрэяў і індзейцаў Амерыкі, садзейнічанне нацызму і навуковае цемрашальства. Ну, што ж, даўно пара!
    Цікава, што адбылося гэта ў праваслаўную даравальную нядзелю перад Вялікім пастом. Супадзенне? Ці новы і добры крок да збліжэння хрысціян Захаду і Усходу?
    3 часу раздзялення Хрысціянскай царквы на дзве Рыма-каталіцкую і Грэка-праваслаўную на працягу стагоддзяў паміж імі ішла ідэалагічна-багаслоўская барацьба і захоўвалася варожасць.
    Параўноўваючы дзейнасць абедзвюх цэркваў, трэба адзначыць, што на працягу ўсёй сваёй гісторыі каталіцкая царква выкарыстоўвала радыкальныя і даволі жорсткія метады ў барацьбе за душы сваіх вернікаў. Яскравае сведчанне гэтаму сярэдневечча.
    Адзіны вярхоўны цэнтр і адзіны яго глава рымскі папа, улада і ўчынкі якога, на думку Ватыкана, не маглі крытыкавацца нікім на зямлі, далі магчымасць стварыць дысцыплінаваную сусветную арганізацыю, якая, акрамя ідэалагічнага, аказвала значны ўплыў на міжнародныя падзеі ў хрысціянскім свеце.
    Значная колькасць рымскіх папаў былі выдатнымі рэлігійна-дзяржаўнымі дзеячамі, знаўцамі літаратуры і мастацтва, мецэнатамі.
    Каталіцкую ідэалогію ўзбагацілі шэраг буйных багасловаў-філосафаў: усе вышэйшыя прэлаты кардыналы, легаты і вікарыі былі высокаадукаванымі асобамі, нядрэнную адукацыю мелі і святары ніжэйшага рангу.
    Шматлікія манаскія саюзы ордэны займаліся не толькі асабістымі малітоўнымі справамі, але і значнай місіянерска-асветніцкай работай. Усё гэта давала магчымасць каталіцкай царкве дзейнічаць энергічна і наступальна.
    Грэка-праваслаўная царква саступала каталіцкай па многіх дадзеных. Яна ніколі не была цэнтралізаванай. Яшчэ задоўга да схізмы 1054 года ўтварыліся аўтакефальныя (самастойныя) александрыйская, іерусалімская і анціахійская цэрквы, якія аддзяліліся ад канстанцінопальскай. Апошняя пасля падзення Візантыйскай імперыі толькі намінальна лічылася першай. Руская праваслаўная царква, аўтакефальная з 1448 года, ужо ў той час была самай вялікай па колькасці вернікаў і з увядзеннем патрыярхата фактычна стала займаць першае месца ў праваслаўным свеце.
    Адміністрацыйна-рэлігійным цэнтрам спачатку быў Кіеў, потым Уладзімір, а з 1320 года Масква. У юрысдыкцыю Маскоўскай мітраполіі ўваходзіла і праваслаўная галіна Заходняй Русі (Беларусь і Украіна), аднак Масква паступова губляла свой уплыў у связі з пастаяннымі варожымі адносінамі паміж Літоўска-Рускім княствам і Маскоўскай дзяржавай і наступствам каталіцызму. Разам з тым, мітрапаліты, а пазней і патрыярхі былі цалкам залежнымі ад манарха. Калі ж гаварыць аб іх багаслоўска-творчай дзейнасці, то, за выключэннем патрыярха Нікана, усе яны былі малаініцыятыўнымі.
    Змен у царкоўным жыцці амаль не адбывалася, а калі што крыху і мянялася, то толькі па ініцыятыве саміх уладаў. Другая справа народная вера і подзвігі святароў і манахаў. Вялікая вера ў хрысціянскае праваслаўе стварыла цэлы сонм сапраўдных падзвіжнікаў, якія сваім жыццём і дзейнасцю заслужылі ўсенароднае шанаванне і прызнанне царквою святасці іх навечна.
    Праваслаўныя манастыры Расіі, за выключэннем некалькіх самых буйных, не сталі носьбітамі асветы. Фактычна да сярэдзіны XVII стагоддзя не было нават духоўных навучальных устаноў. Значная колькасць, а, магчыма, нават большасць праваслаўных святароў былі неадукаванымі.
    Фактычная самаізаляцыя Масковіі, як дзяржавы, існавала да другой паловы XVII стагоддзя. Просты народ знаходзіўся ў невуцтве.
    Царква не толькі нічога не рабіла для адукцыі народа, але нават супраціўлялася новаўвядзенням.
    Спатрэбіўся Пётр Вялікі, які не толькі расчыніў акно ў Еўропу, але і пачаў выводзіць Расію “варварскімі метадамі з варварскага становішча”, як пісалі некалі.
    I ўсё-такі тысячагадовыя ідэі праваслаўя былі захаваны народам, дзякуючы магутнай шчырай і сардэчнай веры простых людзей, якія маліліся, дапамагалі сродкамі, ахвяравалі, будавалі цэрквы і манастыры і дзякуючы дзейнасці самой Праваслаўнай царквы. А дзейнасць яе ва ўсе часы была глыбока патрыятычнай.
    Гістарычна склалася так, што дзве суседнія дзяржавы Польскае каралеўства і Літоўска-Рускае гаспадарства жылі і дзейнічалі ў цесных эканамічных, палітычных, культурных і нават сямейных адносінах.
    Аднак адносіны гэтыя не былі раўнапраўнымі. Дамінавала Польшча. Яна адразу пачала праводзіць паланізацыю (апалячванне) і акаталічванне свайго суседа з мэтай яго асіміляцыі. Пачалося гэта ў 1385 годзе, калі вялікі князь Ягайла Альгсрдавіч, ажаніўшыся з каралевай Ядзвігай, стаў польскім каралём Уладзіславам II, заснавальнікам дынастыі Ягелонаў, якая правіла ў абедзвюх дзяржавах да 1572 года.
    Адначасова Ягайла і літоўска-рускія князі на чале з Вітаўтам падпісалі Крэўскую ўнію, якая прадугледжвала “на вечные времена долучнть свое землн лнтовскне н русскпе до польской короны”.
    Былі ахрышчаны па каталіцкаму абраду літоўцы, а Вітаўт і некаторыя рускія князі перайшлі з праваслаўя ў каталіцтва. Так пачалося апалячванне і акаталічванне Заходняй і ГІаўднёвай Русі.
    Трэба адзначыць, што ў некаторых гістарычных умовах дзяржаўны саюз літоўска-рускі і польскі быў станоўчым. Так адбылося ў час вайны з крыжакамі, калі аб’яднаныя сілы дзвюх дзяржаў разграмілі іх пад Грунвальдам у 1410 годзе.
    Асабістая Крэўская ўнія была пацверджана новай, Гарадзельскай, у 1413 годзе. У дадатковым да яе прывілеі абвяшчалася, іпто з прыняццем каталіцтва Княства Літоўска-Рускае “далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца” Польскаму каралеўству.
    Кароль і вялікі князь абяцалі назначаць на вышэйшыя пасады ў дзяржаве толькі католікаў, даваць ільготы выключна касцёлам, кляштарам і другім каталіцкім аб’яднанням. Прадугледжвалася выбранне караля і вялікага князя са згоды абодвух бакоў.
    Польскія феадалы імкнуліся прыцягнуць на свой бок феадалаў заходнерускіх сваёй шляхецкай сімволікай. Сорак сем палякаў-католікаў надзялілі сваімі гербамі такую ж колькасць католікаў-русінаў, што азначала прыняцце іх у сваё гербовае брацтва. 3 гэтага часу пачало развівацца шляхецтва ў Княстве, яго дзяржаўная і грамадская ідэалогія польскага накірунку.
    Аднак наступства Польшчы і каталіцкай царквы разам з тым сустракала актыўнае супраціўленне большай часткі літоўска-рускіх феадалаў, якія былі праваслаўнымі. Ягайла вымушаны быў адмовіцца ад вялікага княжэння на карысць Вітаўта, пры якім гаспадарства дасягнула найбольш значнага палітычнага і эканамічнага развіцця. Аўтарытэт Вітаўта на Захадзе быў даволі высокім. I калі Вітаўт пажадаў каранавацца каралеўскай каронай, яго жаданне было задаволена папам рымскім і павінна было быць выканана рымскім (германскім) імператарам.
    Аднак гэтага не адбылося.
    Польшча не магла пагадзіцца з тым, каб у апекаванай ёю Літве глава дзяржавы меў таксама каралеўскі тытул. Палякі пайшлі на ўсё, каб толькі не адбылася каранацыя. Два гады “ехала” карона Вітаўта з Германіі, і ў самы апошні момант “згубілася”.
    Кароткае двухгадовае княжанне Свідрыгайлы было адзіным у гісторыі Гаспадарства, калі сам князь адкрыта ігнараваў Польшчу і касцёл і ў сваёй дзейнасці абапіраўся на праваслаўных тутэйіпых феадалаў і праваслаўную царкву. Гэта выклікала незадавальненне магнатаў-католікаў, якія былі своеасаблівай “пятай калонай”, менавіта таму яны пры падтрымцы Польшчы абвясцілі вялікім князем фанатычнага католіка Жыгімонта Кейстутавіча.
    Аднак Свідрыгайла не скарыўся і падняў паўстанне, якое перарасло ў грамадзянскую вайну (1432-1436).
    Гаспадарства раздзялілася на два лагеры. Свідрыгайлу падтрымлівалі Полацка-Віцебская, Смаленская, Турава-ГІінская, Валынская, Ноўгарад-Северская і Кіеўская землі.
    Аб гэтым часе пісалася ў Супральскім летапісе:
    “14 Лнтва же посаднша велнкого князя Жнгнмонта Кестутевнчь на велмкое княженне на Внлян н на Троцех месяца сентября 1 день. Н прнде Швндрнгайло на Полотескь н на Смоленскь, н князн руськьш н бояре посаднша князя Швндрнгайло на велнкое княженне на Русское”.
    Адбылася незвычайная падзея, якой палякі і іх прыхільнікі ў Княстве ніяк не чакалі!
    Утварыліся дзве дзяржавы Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Княства Жыгімонта і Княства Свідрыгайлы. Гэта быў цудоўны гістарычны момант, калі старажытлыя рускія землі маглі застацца з верай продкаў, аднак абраць свой шлях, асобны ад Масковіі, Польшчы і Літвы.
    Пачалася грамадзянская вайна. Гэта грамадзянская вайна была вайной паміж сабой толькі пануючых класаў, сяляне і рамеснікі мелі да яе ўскоснае дачыненне. Шкада, што гэта вайна не мела разам з тым прынцыпова канфесіянальнага характару у той час апалячванне і ўціск на праваслаўных не дасягнулі той жорсткасці, як гэта здарылася пазней, таму барацьба вялася за ўладу, а не за сэрца народа. I праваслаўны люд моцна памыліўся, калі не падтрымаў усёй сілай справу Свідрыгайлы.
    Але і сам рускі князь Свідрыгайла дзейнічаў не заўсёды паслядоўна, часта ўступаў у канфлікты са сваімі прыхільнікамі, што прыводзіла да адыходу іх ад барацьбы. Паўстанне пацярпела паражэнне, Рускае княства перастала існаваць.