Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Езуіты атрымалі шырокае поле дзейнасці пры каралі Стэфане Баторыі (1575-1586), які пасля заняцця Полацка заснаваў для іх касцёл і калсгіум, захапіў і аддаў ім восем праваслаўных цэркваў і манастыроў. У буйнейшых гарадах Беларусі былі адкрыты езуітамі школы, якія сталі цэнтрамі раскольніцкай і калабаранцкай у духоўным плане, уніяцкай дзейнасці.
Галоўным ідэолагам і арганізатарам правядзення ўніі быў рэктар Віленскай акадэміі езуіт Пётр Скарга, выдаўшы кніжку-заклік, больш падобную на пракламацыю: “О едннстве церквн Божьей н о греческом от этого едннства отступленнн”. Яна была прысвечана найбольш актыўнаму абаронцу праваслаўя князю Канстанціну В. Астрожскаму з мэтай перацягнення яго да прыхільнікаў уніі. Але гэтага не адбылося.
Ворагі праваслаўя лоўка і своечасова выкарысталі цяжкае арганізацыйнае і маральнае становішча ў Праваслаўі Рускай Літвы.
Назначэнні вышэйшых духоўных асоб залежалі ад хабараў дзяржаўным асобам і іх акружэнню. Назначаныя ў сваю чаргу бралі хабар ад
благачынных і папоў. У выніку, як вышэйшымі, так і ніжэйшымі святарамі станавіліся людзі, мала падрыхтаваныя да выканання духоўных абавязкаў, і нават амаральныя асобы шарлатаны, п’яніцы, злачынцы. I ўсю гэту кампанію, далёкую ад веры, рыхтавалі і падтрымлівалі тыя, хто хацеў зняславіць царкву людзей тутэйшых, а потым і падпарадкаваць сабе.
У стварэнні ўніі самы непасрэдны ўдзел прымаў кароль Жыгімонт III Ваза (1587-1632), прыхільнік і апякун езуітаў. Менавіта па іх настойлівай прапанове патрыярх канстанцінопальскі ўзвёў на пасаду мітрапаліта Літоўска-Наваградскага Міхаіла Рагозу, заведамага здрадніка праваслаўя і каталіцкага рэзідэнта.
Група епіскапаў на чале з Рагозаю падпісалі зварот да караля і перадалі яму праект уніі, які кароль зацвердзіў, спачатку апрацаваўшы яго на сваю карысць. Рагозу гэта ніколькі не бянтэжыла: усё ішло па плану, распрацаванаму дагэтуль.
У Рым да папы была накіравана дэлегацыя, якую ўзначальвалі Ігнат Пацей і Кірыл Тарлецкі. У Ватыкане ва ўрачыстай абстаноўцы яны былі прыняты папам Кліментам VIII, дзе і было прынята рашэнне аб прыняцці ўніятаў пад апеку каталіцкай царквы. Пацей і Тарлецкі ад імя епіскапа і ўсяго народа прынялі прысягу, у якой, у прыватнасці, гаварылася:
“Прмзнаю святую католнческую апостольскую Рнмскую церковь матерью н наставннцей всех церквей. А папе рнмскому, наследннку святого Петра, князя апостолов н намесннка йнсуса Хрнста, я обешаю н прнсягой подтверждаю нскреннее послушанне. А этой нстннной католнческой вере, без которой ннкто не может получлть спасенле л которую я тут добровольно нсповедую, я буду обучать сволх подопечных ллл тех, которые будут отданы под мою пастырскую опеку”.
Як толькі паслы ўніятаў вярнуліся з Рыма, кароль выдаў універсал, у якім гаварылася:
“...средл друглх нашлх государственных забот склонллл мы наш помысл л на то, чтобы людей греческой реллглл в нашем государстве прлвесть к едлнству с католлческою церковью, рлмскою... Мы для окончанля этого дела велелл собрать собор вашему млтрополлту клр Млхайлу Рогозе собрать собор в Бресте”.
Былі абраны дэлегаты ад католікаў, уніятаў і праваслаўных. Дэлегацыя апошніх была найбольш прадстаўнічай. У яе склад уваходзілі епіскапы і прыхадское, парафіяльнае духавенства, прадстаўнікі патрыярха і святога Афона, сербскай царквы, прадстаўнікі магнатаў і мяшчан, сярод якіх былі і князі Астрожскія, а ўсяго звыш трохсот чалавек.
Католікі, уніяты і прадстаўнікі караля не дапускалі і думкі аб тым, каб удзельнічаць у Саборы разам з праваслаўнымі. Епіскап брэсцкі Пацей асабіста пазачыняў усе цэрквы, каб не дапусціць у іх збору праваслаўных дэлегатаў: ён толькі фармальна належаў да праваслаўнай царквы, а сам тым часам двудушна рабіў сваё.
Католікі і ўніяты адразу пайшлі на раскол і зрабілі ўсё, каб заблакіраваць праваслаўную дэлегацыю і правесці свой сход ды абвясціць яго, вядома падманна, агульным Саборам.
Раніцаю прыхільнікі ўніі тайна сабраліся ў Свята-Мікалаеўскай царкве, якая была кафедральным саборам горада. Пасля малення езуіт Пётр Скарга аб’явіў аб адкрыцці Сабора, хаця на самой справе гэта быў сектанцкі сход групоўкі з намерам зрабіць цёмную змову і захапіць уладу. Праводзіць дыскусіі было забаронена, і таму работа змоўшчыкаў, якія назвалі сваё мерапрыемства святым словам — Сабор, у той жа дзень была завершана.
Праваслаўныя засталіся самі па сабе і вымушаны былі дзейнічаць. Свой Сабор яны правялі ў прыватным доме пратэстанта Райскага, дзе спыніліся князі Астрожскія. Першы дзень праваслаўныя дэлегаты чакалі запрашэння на агульны Сабор, але гэтага не адбылося. I тады яны правялі сваю дыскусію, у якой выступілі амаль усе дэлегаты: у гэты трывожны час у кожнага знайшлося сваё слова для асэнсавання сітуацыі.
На другі дзень іх наведаў езуіт Скарга і спрабаваў схіліць на свой бок, аднак вярнуўся ні з чым. Праваслаўныя асудзілі раскольнікаў, адлучылі іх ад царквы і, як гаварылася ў рэзалюцыі, вырашылі “...стоять твёрдо в нашей святой вере н прн нстннных пастырях нашей Святой Церквн, особенно прн нашнх патрнархах, не оставляя старого календаря”
Католікі і ўніяты ў саборы святога Мікалая ўрачыста прынялі прысягу, уласнаручна падпісалі і прыклалі свае пячаткі да дэкларацыі, якая абвяшчала аб утварэнні Грэка-каталіцкай царквы. Першым мітрапалітам быў абраны Міхаіл Рагоза, які да гэтага дня ўзначальваў праваслаўную царкву.
Адбылося гэта 9 кастрычніка 1596 года. Новая царква прызнала асноўныя дагматы каталіцызму: аб зыходжанні Святога Духа ад Бога-Айца і Бога-Сына пб чысцілішчы, культ Дзевы Марыі, а ў першую чаргу, для вырашэння зямных спраў верхавенства папы рымскага. Уніяты заўзята пачалі дзейнічаць. Шматвекавая ўрачыстасць і старажытныя традыцыі былі парушаны.
3 праваслаўных храмаў выламваліся і выносіліся іканастасы, і, наадварот, у храмы цягнуліся драўляныя і гіпсавыя скульптуры, устанаўліваліся ў багатых цэрквах арганы.
Для прыцягнення большай колькасці вернікаў было дазволена прытрымлівацца старой практыкі богаслужэння і адпраўлення рэлігійных таінстваў, а таксама дазвалялася, і гэта быў кардынальны крок, праводзіць службы на мясцовай мове. Уніяцкім святарам, у адрозненне ад каталіцкіх, было дазволена жаніцца.
Праз некалькі дзён пасля падпісання ўніі кароль выдаў універсал, аб’явіўшы аб падтрымцы дзяржаўнай уладай уніяцкай царквы. Разам з
тым праваслаўная царква пазбаўлялася ўсіх правоў, яе вернікаў сталі здзекліва называць дысідэнтамі. Што гэта значыла у той час? Толькі адно рэлігійны генацыд, на які былі асуджаны праваслаўныя людзі на сваёй роднай зямлі, у дзяржаве, якая іх падманула.
Сёння слова “дысідэнт” атрымала выключна палітычную афарбоўку, а ў сярэдневеччы дысідэнцтва мела толькі рэлігійны сэнс. Дысідэнтаў, хрысціян-вернікаў, нязгодных з пануючым веравызнаннем, парадзіў уціск каталіцкай царквы ў краінах Заходняй Еўропы. Дысідэнты прыцярпелі незлічоныя пакуты ад каталіцтва: і інквізіцыя, і езуіцтва былі створаны, каб змагацца і знішчаць нязгодных. Самае вядомае злачынства супраць дысідэнтаў чорная Варфаламееўская ноч, калі католікі патапілі ў крыві Парыж, выразаўшы дзесяткі тысяч гугенотаў. Акрамя гугенотаў, дысідэнтамі лічыліся анабаптысты і квакеры, кальвіністы і лютэране і інш.
I вось дысідэнтамі былі аб’яўлены праваслаўныя, гаспадары сваёй Бацькаўшчыны. Гэта было дзяржаўнае злачынства, гэта было духоўнае гета, у якое заганялі беларускі народ.
А ў жыцці гэта было куды прасцей прызнаць над сабою польскага пана, пагадзіцца з апалячваннем. Для гэтага трэба было адмовіцца ад сябе, ад мовы, ад продкаў, ад веры, якую некалі прынёс на дняпроўскія берагі апостал Андрэй ад самаго Іісуса Хрыста. Вядома, народ не мог пайсці на гэта, хаця многіх спакусілі.
Амаль усе святыя мучанікі Праваслаўнай царквы Беларусі, нашы заступнікі перад Богам за Радзіму, з’яўляюцца менавіта ў час злавеснага існавання на беларускай зямлі ўніі і езуітаў, жорсткіх наступстваў каталіцтва. Так было і сярод другіх народаў, дзе ў дысідэнты траплялі людзі сумлення і волі, змагары за чалавечую годнасць і свабоду. Шлях дысідэнтаў, якіх каталіцкая царква ставіла па-за законам, — шлях пакутаў і самаахвяравання.
Грамадзянскія правы дысідэнтаў парушаліся паўсюдна, іх цкавалі, як “адступнікаў”.
Улада пачала са шляхты, яна больш не магла трапляць у сеймы, суды, трыбуналы, струкгуры ўлады і органы мясцовага кіравання. Потым дабраліся і да простага народа.
Пачаўся двухсотгадовы пакутніцкі шлях Праваслаўнай царквы ў ганарлівай шляхецкай Рэспубліцы (Рэчы Паспалітай), якая лічыла сябе самай свабоднай у свеце.
А што ж Палессе і наш Давыд-Гарадок? Нашы мясціны заўсёды традыцыйна былі праваслаўнымі. I без сумненняў можна сказаць, што на раскольным сходзе ўніятаў і католікаў у Брэсце прадстаўнікоў з Гарадка і наваколля не было.
Больш таго, вядома, што толькі адзін пінскі епіскап пазней стаў уніятам, асноўная частка цэркваў засталася з верай продкаў. Думаецца, што з пункту гледжання польскіх уладаў, Давыд-Гарадок і наваколле
заўжды траплялі ў разрад дысідэнцкіх. Гараджане і тутэйшыя жыхары былі людзьмі смелымі, прадпрымальнымі, з высокімі маральнымі якасцямі і вялікім пачуццём чалавечай годнасці. Жаданне мець свой погляд на белы свет і прага да свабоды і зараз існуюць як характэрныя рысы сярод палешукоў і асабліва-сяроджыхароў Давыд-Гарадка. Такія людзі, свабодалюбівыя і стойкія ў сваіх традыцыях, проста не маглі аддаць свае цэрквы, дзе маліліся іх бацькі і дзяды.
Праваслаўе і ў самыя цяжкія часы зберагалася па глухіх кутках Палесся. Аўтару гэтых радкоў давялося пачаць свой настаўніцкі шлях у Плотніцы. Невялічкая палеская вёска, але асобы гонар вяскоўцаў быў у тым, што Пакроўская царква Пакрава Багародзіцы ніколі не была ўніяцкай, яна і яе свяшчэннікі не скарыліся перад абразай веры продкаў.
Гэты блакітны драўляны храм, падобны на прыземістага віцязя ў баявым шаломе, яго простую веліч і багатырскую моц, якая зыходзіла ад яго, я запомніў назаўсёды.
Уваходзячы ў склад Рэчы Паспалітай, Палессе перажывала ўсе тыя змены ў сацыяльна-грамадскім жыцці, якія адбываліся ў дзяржаве.
Валочная памера, якая спачатку пачала праводзіцца ў нашым краі, завяршылася ўвядзеннем новай сістэмы землекарыстання і канчатковым запрыгоньваннем сялян.