Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Перад адыходам казакаў запалаў драўляны замак гарадоцкага кашталяна намесніка князя Радзівіла. А ў гэты час яго ўладальнік, вялікі гетман Літоўскі Крыштоф Радзівіл, на чале значнага войска даганяў паўстанцаў. Ён думаў, што яны адыходзяць да сябе на Валынь, і разлічваў не даць ім гэта зрабіць, а дагнаць і разграміць у сваіх уладаннях.
Прага помсты і надзея на высокую ўзнагароду караля ахапілі гетмана: ён ганарліва спадзяваўся на хуткую і бязлітасную перамогу над праклятымі схізматыкамі. Радзівіл лічыў, што ён нагнаў атрад, які ўзначальвае сам атаман.
Але шляхціч вельмі памыляўся: атаман быў куды больш лепшым стратэгам і тактыкам, чым гэта ўяўлялі сабе палякі. Справа ў тым, што ён пайшоў на ваенную хітрасць: каб адцягнуць увагу палякаў ад Пінска,
адпраўляючы загон Палукошкі, па загаду атамана былі распаўсюджаны чуткі, што атрад узначальвае сам атаман.
У Давыд-Гарадку казацкі сотнік наўмысна выдаваў сябе за атамана, і падмануты Радзівіл быў упэўнены, што гэта так.
На гары гарэў замак, а насупраць яго перапраўляліся казакі. У кожнага з іх было па два кані, важкія паклажы, зброя. Мясцовыя жыхары пад іх наглядам згрузілі ўсё гэта на звязаныя чаўны і паволі адплывалі ад берага.
Абапіраючыся на мушкет, Палукошка глядзеў зверху на казацтва, ён чакаў весткі, каб адразу ж выступіць на злучэнне з атаманам. I вось у гэты час пачуўся крык казака-наглядальніка:
— Атаман, ляхі!
Але пераправа ўжо заканчвалася. На апошнім плыце пераплылі сотнік з назіральнікам. Аднак палякі аказаліся і на тым беразе. Яны рухаліся двумя берагамі, каб не даць паўстанцам адысці па адным з іх.
Грымнуў стрэл, другі, трэці... ГТачаўся бой. Сілы няроўныя: ляхаў было вельмі многа, і яны пачалі акружаць казакаў. У гэты момант да сотніка Палукошкі прабраўся Грычык, адзін з мясцовых хлопцаў, і прапанаваў выйсце са смяротнай пасткі:
Я ведаю месца, дзе можна трымацца доўга. Там мае людзі.
Так паўстанцы трапілі ў лясны замак, на Замчышча, дзе да іх далучылася добрая сотня беглых: хлопаў, якія пры чутках аб казацкім вызваленчым паўстанні сабраліся тут для барацьбы з мясцовай шляхтай. Гаспадары Замчышча рыхтаваліся тут, у лесе, каб адстойваць свае правы на зямлю, волю і веру. Яны зрабілі грэблю, падсыпалі абарончы вал.
Казакі схавалі за валам коней, занялі кругавую абарону. Яна нагадвала ўлюбёную іх тактыку ў адкрытым полі: змагацца за вазамі, пастаўленымі кругам. Казакі былі добра ўзброены, мелі запас пораху, захопленага ў гарнізоне гарадоцкай шляхты, але саміх іх было мала.
Хутка палякі даведаліся пра сховішча, увайшлі ў лес і акружылі Замчышча. Пачалася аблога. Высокі земляны вал добра ратаваў абаронцаў. Казакі і халопы не маглі нарадавацца.
Птушкі і лясныя зверы беглі прэч ад страляніны і грознага рэха. Некалькі дзён штурмавалі палякі замчышча, але абаронцы гераічна адбіваліся. Каб не быць захопленымі знянацку ўначы, хлопцы палілі смалякі, аднак і самі шляхцюкі палохаліся і не лезлі з цемры пад стрэлы трапнай варты Гарадзішча.
Аднак сілы былі няроўныя. Амаль трэць казакаў загінула, шмат было параненых, хапала ахвяр і сярод хлопаў. He было чым карміць коней, і яны рваліся з прывязі, чуючы за валам смачную веснавую зеляніну. Такое ўпартае супраціўленне толькі раздражняла палякаў: яны былі ўпэўнены, што атаман паўстанцаў тут і любымі сродкамі хацелі яго захапіць, жывым ці мёртвым.
Сотнік Палукошка быў таксама паранены. Каб выратаваць хоць частку людзей, ён вырашыў накіраваць да атамана пасланцаў з просьбай аб дапамозе. Былі адпраўлены два казакі ў суправаджэнні Грычыка, які добра ведаў дарогу. Ноччу яны спусціліся з вала і зніклі ў цемры.
III
He ўдалося пасланцам дабрацца да атамана. Грычыка, мусіць, забілі, а абодвух злоўленных казакаў палякі прывялі сюды, да Замчышча. Яны хацелі зрабіць паказальнае пакаранне, каб напалохаць і зламіць волю абаронцаў.
3 сумам глядзелі казакі і хлопы зверху на тое, што рыхтаваліся зрабіць іх ворагі. Вывесці бы коней ды абрынуцца на ляхаў адбіць братоў ды пасячы ворагаў! Але дзе там: аслаблі коні без корму, ды і казакі ніводнага здаровага і ўцалелага.
А палякі, пасміхаючыся, нагіналі маладыя дубкі і прывязвалі да іх палонных. Адпусцяць верхавінкі, і гнуткія дрэвы выканаюць жудасны прысуд...
Да месца расправы пад’ехаў сам вялікі гетман. Суправаджаючыя яго шляхцічы размахвалі белымі хусцінкамі, даючы знак паўстанцам, каб тыя не стралялі. Адзін з іх пракрычаў:
Апошні раз пан вялікі гетман прапануе вам выдаць бунтоўцу Налівая, які хаваецца сярод вас, як баязлівы заяц. За гэта вы ўсе атрымаеце магчымасць выбрацца адгэтуль. Калі ж вы гэта не зробіце, то з вамі будзе тое, што зараз будзе з імі.
Падняўшыся на страмёнах і тыцнуўшы шпагай ў бок збітых палонных, Радзівіл гаркнуў:
Налівай, пся крэў! Глядзі, як будуць зараз енчыць і прасіць літасці твае лайдакі!
Але здзейсніць жудасную расправу карнікі не паспелі. Стрэлы асаджаных казакаў зліліся з моцнай і нечаканай стралянінай, якая ўспыхнула за спінамі палякаў.
Праз вал раптоўна перакінуўся жывы Грычык, які нешта радасна пракрычаў сотніку Палукошку. Казакі ўсхапіліся ўсе, як адзін: тут бацька! Тут Налівайка!
А неўзабаве над Замчышчам грымнуў грамавы голас атамана:
Што, чортавы ляхі, вольнае казацтва думалі знішчыць? Слаўнае товарівство! Сячы іх, праклятых!
IV
Леў Сапега пісаў Радзівілу:
“Сяляне, нашы падданыя, усё знішчаюць, пануюць над намі, а ў нас рукі як звязаныя: не толькі не можам адплаціць ім, але і абараніцца нават не можам ад іх”.
У словах канцлера адчуваецца разгубленасць: Княству, магнатам цяжка было сваімі сіламі трымаць у пакорнасці шматлікія масы прыгонных.
Гледзячы на казакаў Налівайкі, якія ўчора былі такімі ж, як яны, палескія сяляне ўбачылі, што ёсць сіла, якая можа весці барацьбу з панствам за веру і волю казацтва.
Сам Налівайка непасрэдна кіраваў захопам Пінска. Пінск быў ненавісны Налівайку тым, што гэта была радзіма Кірылы Тарлецкага, епіскапа з яго Валыні, аднаго з арганізатараў уніі, а таксама месца служэння епіскапа пінскага Лявонція Пальчынскага, здрадніка праваслаўя. Горад быў захоплены, уся маёмасць Тарлецкага знішчана, а каштоўнасці падзелены паміж героямі штурму. У ваколіцах Пінска былі разбураны маёнткі брата Тарлецкага.
Баркулабаўскі летапіс паведамляе: “Тут яны пачалі тварыць вялікую замкам і панам шкоду”.
У пачатку вясны Налівайка пакінуў Палессе. Як піша летапісец: “...а Налнвайко з Петрнковнч, бывшн в Турове н в Городку болшей, удалсе до Высоцка н на Волынь”.
У пачатку красавіка загоны Налівайкі і Шавулы злучыліся каля Белай Царквы на Кіеўшчыне і вырашылі перайсці за рускую мяжу, аднак былі акружаны польскімі войскамі гетмана С. Жалкеўскага. Казакі ўмацаваліся на рацэ Салоніца каля мястэчка Лубны (зараз Палтаўскай вобласці). Два тыдні казакі паспяхова адбіваліся ад палякаў, але апошнім дапамагло здрадніцтва. 17 ліпеня кіраўнікі паўстання на чале з Севярынам Налівайкам былі захоплены, некалькі тысяч казакаў загінула ў акружэнні.
У Баркулабаўскім летапісе сказана:
“Того ж року 95, з войском лнтовскнм погоннвшн в селе Лубнн, на речце Суле, козакнв побнлн. Первей Савулу стялн, Панчоху чвертовалн, а Налнвайка Севернна, поймавшн по самой суботе, до кроля послалн, там же его, зковавшн, держалм аж до осенн святого Покрова: там же его чвертовано”.
Гэта адбылося 21 красавіка 1597 года ў Варшаве, якая толькі што стала сталіцай Рэчы Паспалітай пасля Кракава. Каралеўскі статус Варшавы быў замацаваны крывёю народнага героя, праваслаўнага паўстанца. Казацкага атамана секлі на кавалкі пры вялікім наплыве гараджан. Касцёл і езуіты былі задаволены.
Так пачалася Рэч Паспалітая. I так закончылася першае на Беларусі выступленне прадстаўнікоў народа за веру і волю.
Што можна дадаць? Шлях Севярына Налівайкі пралягае з Валыні на Палессе да Давыд-Гарадка і Пінска — і зноў на Валынь. А гэта дзіўна
супадае з жыццёвым шляхам і дарогамі князя Давыда Гарадзецкага. I часам здаецца, што гэта буяны і гнеўны дух князя Давыда Ігаравіча, заснавальніка Давыд-Гарадка, падняўся з труны Кіева-Пячэрскай лаўры, каб дапамагчы свайму народу і заступіцца за палешукоў.
Самую актыўную ролю ў прыняцці і рэалізацыі Брэсцкай уніі адыграў кароль Жыгімонт III Ваза. Змяніўшы на яго месцы М. Рагозу епіскап Іпацій Пацей прыгнятаў праваслаўных асабліва сурова. Кароль перадаў яму ўладу над праваслаўнай царквой і зацвердзіў правы ўніятаў над адабранай імі ў праваслаўных маёмасцю. Пачаліся шырокія ганенні на брацтвы, друкарні: хворыя прылюдна выкідваліся з праваслаўных лякарняў і прыютаў.
Ударнай сілай уніятаў стаў ордэн базыльян, заснаваны мітрапалітам Іосіфам Руцкім, генералам рымскага папы. Папа Урбан III у пісьме да Руцкага асабіста выносіў яму падзяку “за абарачэнне ў святую ўнію каля двух мільёнаў схізматыкаў”.
Прыкладам зневажання чалавечай годнасці і недастойнай царкоўнага іерарха дзейнасці з’яўляюцца “місіянерскія” паводзіны полацкага архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча, празванага “душахватам”. Аб яго паводзінах у выданні Віленскага праваслаўнага Свята-Духаўскага брацтва “Правда об Носафате Кунцевнче” у 1896 годзе гаворыцца:
“Могнлёвскне меіцане, не желая впустнть его, расставнлн заряженные пушкн н грознлн стрелять в него.. В Мстнславле некто Массальскнй едва не убнл его нз ружья... В Орше меіцане хотелн утопнть его в Днепре. По распоряженню Кунцевнча, во всех этнх местах церквн былн запечатаны, свяіценннкн православные разогнаны нлн разосланы в заключенне... В своем днком фанатнзме Кунцевнч дошел до того, что прнказывал вырывать нз могнл недавно умершнх православных, злейшнх врагов свонх, н отдавал нх на сьеденне собакам”.
Дзейнасць Кунцэвіча выклікала незадаволенасць урада Княства, якое баялася народнага паўстання. 1 да “душахвата” з пісьмом звярнуўся сам канцлер Леў Сапега. Вось што ён, у прыватнасці, пісаў:
“...Вы свонм неосмотрнтельным наснлнем подстрекнулн н прннуднлн народ русскнй к сопротнвленню н нарушенню прнсягн. Разве вам нензвестен ропот нерассуднтельного народа, выражавшнйся желаннем его скорее прннять турецкое подданство, чем терпеть такое прнтесненне своей веры н благочестня?..”
Кунцэвіч накінуўся на Сапегу, абвінавачваючы яго, што ён сваім дэмакратызмам садзейнічае супраціўленню ўніятам і ў апантанасці дапісаўся да поўнай бязглуздзіцы. Сапега ставіць яго на месца: