Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў

Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
Гэта быў той самы, сумна вядомы сваімі перамогамі і расправамі над паўстанцамі, польны гетман Януш Радзівіл. Яго карнікі прайшлі па поўдні Пінскага павета, агнём і жалезам аднаўляючы свае панскія парадкі.
Мясцовая казацкая старшына знаходзілася ў замку. Яны ведалі, што іх чакае, і таму вырашылі трымацца да канца. Прыпасаў і зброі ў іх было няшмат. А Радзівіл, як гаспадар, не хацеў разбураць замак, знішчаць сваю маёмасць.
Замак быў драўляны, і гетман мог бы кожную хвіліну аддаць загад
падпаліць яго, але ён цягнуў, каб заставіць паўстанцаў здацца. Аднак тыя трымаліся. Рэха стрэлаў ляцела над Гарынню, аддавалася ў берагах, палохала рыбу ў рацэ і бедныя сялянскія статкі на папасах. I сяляне ў ваколіцах, пачуўшы стрэлы і шум бітвы, хрысціліся і з жахам чакалі развязкі.
Сілы абаронцаў Гарадоцкага замка былі невялікія, доўга пратрымацца бунтаўнікі не змаглі. Бамбардзіры гетмана Радзівіла стралялі трапна, таму абышлося без пажараў.
Гарматы зрабілі сваю справу, і шляхціцкія штурмавікі змаглі ўварвацца ў замак і захапіць яго. Частка абаронцаў загінула, прарвацца ўдалося нямногім. Сышлі з горада і некаторыя мяшчане.
Аднак жыхароў і сам горад князь пашкадаваў: можа, стаміўся караць, а хутчэй за ўсё перамагла звычайная сквапнасць свая ўласнасць, дык нашто самому сабе рабіць шкоду? Гэта ж свае рамеснікі, гандляры, майстры на ўсе рукі. Працавіты і разумны люд Гарадка Давыдава даваў добрую дабаўку ў кладоўкі фанабэрыстага магната.
А вось з зачыншчыкамі і кіраўнікамі пераможны гетман, камандзір залітага крывёю карнага корпусу, вырашыў паступіць па закону, каб запамяталі назаўсёды, і бунтоўны Гарадок сцішыўся.
На месцы арганізавалі замкавы суд. Такі суд лічыўся павятовым і павінен быў праходзіць у цэнтры павета ў Пінску, але горад быў разбураны, ды і справа датычыла непасрэдна Гарадка, таму і зрабілі яго выязным.
Суддзямі выступілі прадстаўнікі мясцовай шляхты, вядома, пакрыўджанай, і, як выключэнне, прадстаўнікі мяшчан. Меўся і пісар. Галоўным суддзёй быў дзяржаўца прадстаўнік дзяржавы (караля) у павеце, назначаемы пажыццёва. Але, вядома, галоўную ролю тут адыгрываў сам гаспадар, прытым яшчэ і польны гетман — кіраўнік карнікаў з паўнамоцтвамі ад самаго караля. Ён і быў абвінаваўцам.
Суд праходзіў у Горным замку Гарадка. Судовым кодэксам была тагачасная канстытуцыя Статут 1588 года з поўным наборам простых і кваліфікаваных смяротных пакаранняў: ад пяньковай пятлі да парубання на кавалкі, так званага чвартавання.
Падсудным было прад’яўлена самае цяжкае абвінавачванне дзяржаўная здрада, удзел у паўстанні, спроба дзяржаўнага перавароту. Артыкулы Статута прадугледжвалі за гэта толькі адно смяротную кару. Трэба было толькі вызначыць якую: простую ці кваліфікаваную?
Аб выніках карнай справы далажыў сам Радзівіл у сваёй справаздачы “Саноўнікам Вялікага княства Літоўскага”. Ен пісаў, што на аснове пастановы замкавага суда ў Гарадзецкім замку былі пакараны “горлам” (смерцю) васемнаццаць найбольш актыўных удзельнікаў палескага паўстання.
“С места, названного Городок Давндов, н волостей 18 особ казннть смертью от заслуг нх н вчннков... одных на кол повбнто, другне постннано (распяты), а третн порастреляно”.
Прыгавор быў прыведзены ў выкананне ў Гарадзецкім замку, над маўклівай цёмнай Гарынню.
Сярод пакараных быў і памочнік палкоўніка Багдашэвіча ад шляхты сотнік Іеранім Шаламіцкі, што прыняў самую пакутніцкую смерць ён быў пасаджаны на кол. Аб самім кіраўніку паўстання Івану Багдашэвічу звестак няма. Магчыма, ён загінуў у баі, а, магчыма, з той невялікай групай паўстанцаў, якая вырвалася з акружэння, сышоў у Запарожжа.
Так было падаўлена паўстанне ў Давыд-Гарадоцкай акрузе, і сёння змаганне народа за веру і волю адна з лепшых старонак гісторыі Гарадка Давыдава.
Барацьба за веру і волю на Беларусі працягвалася яшчэ год. Але з затуханнем яе на Украіне, спыненнем адтуль казацкай дапамогі, яна пайшла на спад. Апошняй буйной бітвай была Лоеўская ў ліпені 1651 года, у якой загінулі некалькі тысяч паўстанцаў.
Пасля гэтага Я. Радзівіл рушыў на Украіну і, амаль не сустракаючы супраціўлення, заняў Кіеў. Пасля паражэння Б. Хмяльніцкага пад Бярастэчкам, у Белай Царкве паміж ваюючымі бакамі быў падпісаны мірны дагавор, адзін з пунктаў якога прадугледжваў вывад казацкіх загонаў з Палесся. Рэч Паспалітая не прызнала гэту тэрыторыю ўкраінскай.
Гэтым і закончылася Вызваленчая антыфеадальная вайна на Беларусі. Але казацкі вольны дух яшчэ доўга лунаў па Палессі, гучалі песні пра атаманаў Байду і Налівайку, старыя расказвалі ўнукам пра подзвігі народных герояў і пра іх смерць на полі боя ці ад рук катаў, а па Прыпяці і Гарыні, непрыкметна для ляхаў, часам праплывалі казацкія чаўны....
Яшчэ ў самым пачатку вайны Б. Хмяльніцкі ў сваім пісьме да маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча звяртаўся з просьбай аб дыпламатычнай і ваеннай падтрымцы. Сувязь з Масквой падтрымлівался ўвесь час. 3 боку Украіны была ініцыіравана ідэя аб далучэнні яе да Рассіі на федэратыўнай аснове. Але рускі ўрад цягнуў са станоўчым адказам.
Прычына была ў нежаданні Масковіі парушыць мір з Польшчай, у тыя часы моцнай дзяржавай, патрэбе прыглядзецца да новага няўрымслівага саюзніка і перасцярозе ад нечаканых крокаў актыўнай і свабодалюбівай Украіны. Але шматвекавая ідэя яднання братніх народаў перамагла, і па рашэнню Земскага сабора Расіі на Пераяслаўскай радзе 8 студзеня 1654 года было абвешчана аб аб’яднанні Украіны з Расіяй: “чтоб есмп вовекн всн еднно былп”.
Фактычна ж далучана была толькі Левабярэжная Украіна.
У маі 1654 года вайну супраць Рэчы Паспалітай пачала Расія. Праваслаўнае насельніцтва гарадоў і вёсак сустракала расійскія войскі вельмі
прыязна. Расійская агітацыя на вызваленых тэрыторыях была таксама накіравана на ўстанаўленне добрых адносін. Аднак да неправаслаўнага насельніцтва праводзілася палітыка, якую акрэсліў сам цар:
“...костелам не быть, а петь в домах, уннатам не быть, жндом в Белорусснн не быть н жптня ннкакого не нмета”.
Гэтыя ўстаноўкі суправаджаліся праследаваннямі і выгнаннямі католікаў і ўніятаў, пагромнымі дзеяннямі ў адносінах да яўрэяў. Да канца 1654 года расійская армія заняла ўсю Усходнюю Беларусь.
Б. Хмяльніцкі, які лічыў Палессе сваёй тэрыторыяй, накіраваў сюды вялікі казацкі загон з трох палкоў на чале з Іванам Залатарэнкам. Асноўныя сілы казакаў рушылі на ўсход.
У ліпені адзін з атрадаў казакаў прайшоў па Гарадзецкай і Тураўскай валасцях. Пасля падаўлення паўстання карнікамі гетмана Януша Радзівіла прайшло толькі чатыры гады. I можна ўявіць, што рабіла казацкая конніца на сваім шляху — помсціць было каму і за што: крывавыя сляды палякаў яшчэ балюча жылі ў сэрцах людзей.
А восенню таго ж года ў Гарадок Давьідаў і ваколіцы зайшло і расійскае войска.
Пінскаму павету быў нанесены значны ўрон. Тураў і яго наваколле былі моцна разбураны: спалены вёскі Верасніца, Букча, Храпіна, Колкі.
Вялікі статак кароў (да шасці тысяч галоў) быў адагнаны на Украіну. Грашовыя паборы былі ўзяты і ў Гарадку. Цяжка апраўдваць такія паводзіны арміі, якая адначасова выконвала і вызваленча-аб’ядноўчую місію, але гэтыя факты прыводзяць аўтарытэтныя гісторыкі.
Наступны, 1655 год быў для расійскай арміі таксама паспяховым. Была занята амаль уся Беларусь. A 31 ліпеня ўпершыню ў сваёй гісторыі была ўзята сталіца Княства Вільня, якой дагэтуль шанцавала, нягледзячы на шматлікія войны. Шэсць гадоў пасля гэтага Вільня была ў руках рускіх.
Здавалася, што дні шматвекавой суперніцы, Вялікага княства Літоўскага злічаны. Цар Аляксей Міхайлавіч, прыехаўшы ў Вільню, да свайго тытулу далучыў:
“...Велнкнй князь Лнтовскнй н Белой Росснн, Волынскнй н Подольскнй”.
Выконваючы агульную стратэгічную задачу канчатковага захопу Княства, расійскія войскі імкнуліся весці наступленне з розных бакоў. Але яно даволі часта мела разбуральна-грабежніцкі характар.
Так адбылося на Палессі зноў, як і год назад. У чэрвені кіеўскі ваявода князь Ф. Валконскі накіраваў з Кіева для разведвальных мэт расійска-казацкі загон палкоўніка П. Яненкі. Казакі прайшлі ад Турава да Петрыкава, дзе 5 ліпеня разбілі невялікі шляхецкі атрад і вярнуліся назад.
Ваявода звыш месяца рыхтаваў палескі паход. Было падрыхтавана болыц за пяцьдзесят суднаў, на якіх у канцы жніўня з Кіева быў адпраў-
лены экспедыцыйны корпус — семсот стральцоў на чале з пляменнікам ваяводы стольнікам князем Дзмітрыем Валконскім.
Флатылія накіравалася ўверх па Дняпру, потым павярнула на захад і пайшла зноў уверх па Прыпяці.
Аперацыя пачалася з Турава. Жыхары добра памяталі паборы таго году, і, каб не паўтарылася летаіпняе, вырашылі прыняць стральцоў самым лепшым чынам. Гараджане сустрэлі войска з абразамі, малітвамі і званамі і прысягнулі рускаму цару. Аднак царкоўныя званы не перашкодзілі флатыліі выконваць сваю місію дзеля папаўнення вайсковай касы. Жыхары Турава вымушаны былі, пачухаўшы патыліцы, заплаціць значную суму грошай.
3 Турава расійскае войска пешшу накіравалася да Гарадка Давыдава. А побач з калонамі стральцоў, справа плыла флатылія.
Першая сустрэча была прыемнай. Паміж Туравам і Гарадком расійскае войска сустрэў загон мясцовых казакаў-паўстанцаў пад камандаваннем палкоўніка Грыцка Чорнага. Гэта былі ўцалелыя ўдзельнікі падаўленага чатыры гады таму паўстання ў Гарадку Давыдавым і Тураве. Некаторыя меркавалі, што пад імем Грыцка Чорнага дзейнічаў Іван Багдашэвіч, але доказаў гэтаму няма.
Загон далучыўся да расійскага войска і дзейнічаў разам з ім на працягу ўсёй кампаніі.
17 верасня каля Гарадка стральцоў і казакаў сустрэла даволі значная ваенная групоўка, у якую ўваходзілі 400 конных шляхцічаў і 300 апалчэнцаў-мяшчан.
Карныя суды гетмана Радзівіла зрабілі сваю справу. Каталіцкая і ўніяцкая шляхта высока трымала галаву на Палессі. I жыхары Гарадка павялі сябе зусім не так, як насельніцтва Турава, якое сустрэла іконамі і званамі флатылію стральцоў: гэта прывяло толькі да грашовай кантрыбуцыі, сам жа Тураў войскі не кранулі.
He так было ў Гарадку, дзе запраўлялі стаўленікі Радзівіла, якія заклікалі людзей змагацца з расійскімі войскамі. Была тут і другая прьічына: заможныя гарадчукі былі ўдзячны свайму гаспадару, які, нават з’яўляючыся камандзірам корпуса карнікаў, не стаў паліць і разбураць Гарадок, шкадуючы сваю маёмасць, як уласніка.