Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў

Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
Але ні конная шляхта, ні апалчэнцы-мяшчане, хаця разам іх было семсот чалавек (роўна столькі ж было і стральцоў) не змаглі перамагчы. Пад Гарадком яны былі разбіты і адступілі ад горада.
Увесь ваенны гарнізон Гарадка ляжаў зараз ў полі ці разбегся па ваколіцах, таму сам Гарадок быў узяты без вялікай аблогі, калі на Гарыні, каля Замкавай гары, з’явілася велізарная флатылія.
Горад быў спалены, але замак часткова ацалеў таму што не было моцнага штурму. 3 Гарадзецкага замка былі забраны толькі ўсе гарматы і іншая зброя з баявымі прыпасамі, якія захоўваліся ў арсенале і парахавым склепе.
3 Гарадка Валконскі пешшу рушыў на Столін, а флатылія з Прыпяці зайшла ў яе прыток Вятліцу і чакала пад аховай казакаў вынікаў паходу на Столін.
Столін быў мястэчкам прыватнаўласніцкага тыпу, а таму тут быў пабудаваны ля Копанай затокі невялікі замак, дзе знаходзіліся некалькі дзесяткаў чалавек аховы. Яны паспрабавалі аказаць супраціўленне стральцам, але былі лёгка разбіты. Мястэчка было разграблена, a столінскі замак спалены і больш ужо ніколі не аднаўляўся.
Загрузіўшыся, флатылія з Вятліцы выйшла ў Прыпяць і зноў пайшла ўверх па рацэ да Пінска. Адпачыўшы два дні, Валконскі на суднах падышоў да горада.
Але і ў Пінску, як у Гарадку і Століне, ніхто не жадаў прысягаць цару Аляксею і сустракаць стралецкую флатылію званамі і хлебам-соллю. Павятовы Пінск быў цэнтрам польскай адміністрацыі і, патоплены ў крыві ляхамі, нізка схіліў сваю галаву. Праваслаўнага люду тут амаль не засталося, і ў сітуацыі падыходу расійскай флатыліі гараджане, запалоханыя уладай, павялі сябе адпаведна.
Расійскія войскі былі сустрэты пінчукамі, яшчэ нядаўна змагарамі за веру і волю, не як праваслаўныя браты, а як ворагі. Насустрач Валконскаму выйшла мясцовае апалчэнне, і адбіла перадавы атрад, які рушыў да горада ў складзе казакаў і часткі паўстанцаў палкоўніка Грыцка Чорнага.
Гэта было мала падобна на братэрскую сустрэчу і яднанне братніх народаў. Паўстанцы-казакі кіпелі гневам:
Рубаць чортавых ляхаў! і рваліся на штурм. Князь Валконскі дзейнічаў спакойна. Стральцы высадзіліся ля Пінкавічаў і 25 верасня ўварваліся ў горад.
Можна адназначна сказаць, што гэты штурм быў справакаваны палякамі, як і тая збройная сустрэча расійскага войска. Так было і ў Гарадку: жыхароў спецыяльна палохалі прыходам рускіх. Чаго было іх баяцца таму ж Пінску, які сам абвясціў сябе чатыры гады таму рускім горадам Рускага гетманства Багдана Хмяльніцкага? I вось гэта правакацыя скончылася новай народнай кроўю.
He паспеўшы залячыць свае раны пасля зверскай расправы з горадам каталіцкай шляхты, Пінск на гэты раз быў зноў спустошаны, але расійскімі войскамі, якія прыйшлі вызваляць Палессе ад чужой навалы і, разам з тым, ад лішніх грошай і маёмасці. Расійскія войскі былі не супраць пажывіцца за кошт гаспадароў.
Два дні ў Пінску ішло сапраўднае грабежніцтва і насілле. Аб гэтым пісалі ў сваёй скарзе самі пінчукі:
“потнранску, разбойно как мужчнн н жонок, н детн немало невнданно мучнлн н на смерть поубнлн... всн скарбы, нсделаны сумы, всякн товары, злато, сребро, волово, медь, звоны костельны н церковны, всяко
жнто н домашнн скарб всё забраннн, до байды н челны вынеслн н повознлн”.
Загрузіўшыся, перад адплыццём, войскі падпалілі горад, і ад яго засталіся “толькн комнны ды печншчн стоять”.
Вяртаючыся з Пінска, стральцы разбілі шляхецкі атрад ля вёскі Стахава, потым зайшлі ў мястэчка Латва ( Лахва) і Кажань (Кажан-Гарадок), дзе прывялі насельніцтва да прысягі рускаму цару, але і тут без насільных пабораў не абышлося. Расійскія войскі па звычцы бачыць на землях Літвы сваіх супраціўнікаў вялі сябе з пазіцыі сілы, нібыта гэта была сапраўдная вайна (якой яна, па сутнасці, і была), а не далучэнне да саюза Масквы і Кіева старажытных і родных зямель.
На гэтым сухапутна-рачная аперацыя расійцаў на Палессі была завершана. Запоўніўшы дзесяткі чаўноў кантрыбуцыяй, паляшуцкім дабром, войска князя Валконскага даволі хутка па Прыпяці і Дняпру вярнулася ў Кіеў. Назад лодкам, хаця і загружаным, ісці было лягчэй па цячэнню.
Хмяльніцкі па-ранейшаму праяўляў настойлівасць у падпарадкаванні гэтага краю Украіне і, лічачы Пінск цэнтрам краю, у 1657 годзе яго прадстаўнікі падпісалі з пінскімі ўладамі акт аб прызнанні Пінскім паветам улады гетмана. Аднак пінская каталіцкая шляхта, якая зноў імкнулася захапіць усю ўладу ў горадзе, гэты акт не прызнала.
На працягу некалькіх гадоў той жах, які навялі крывавыя карнікі гетмана Радзівіла, трохі забыўся, і зноў аднавіўся мясцовы казацкі рух. 1, як дзесяць гадоў назад, яго цэнтрам стаў Гарадок Давыдаў.
Гарадзецкія і тураўскія мяшчане прызналі, што землі на правабярэжжы Прыпяці і Гарыні не літоўскія, а рускія і павінны падпарадкоўвацца рускаму гетману.
У Гарадку пастаянна знаходзіўся казацкі загон, якім камандаваў Карней. Ён быў падначаленым кіеўскага палкоўніка Дварэцкага. Хто быў сам Карней і адкуль невядома. Казакі аднавілі Гарадзецкі замак і трымалі яго ў належным стане. Ніхто не ўспамінаў, што некалі падманутыя палякамі гарадчукі пайшлі на бой з расійскімі войскамі і казакамі. Зараз Гарадок Давыдаў быў казацкай сталіцай краю. I можна ўявіць, заглядваючы ў даўніну гісторыі, як лунаў над Гарадзецкім замкам штандар гетмана Багдана Хмяльніцкага.
Летам 1660 года Пінск зноў зведаў спусташальны напад. На гэты раз ён пацярпеў з боку сваіх жа землякоў. Гэта былі паўстанцы з Гарадка і Турава на чале з Карнеем, падтрыманыя расійскім атрадам. Пінск, з яго касцёламі і кляштарамі, зноў і зноў станавіўся базай каталіцка-ўніяцкага супраціўлення. Таму вырашана было зноў правучыць гэты горад, аблюбаваны эмісарамі з Варшавы.
Вось што пісалася ў польскіх дакументах таго часу:
“Непрнятель москвнтнн с козакамн город, костелы, церквы Божмн огнём попалшш, копланы, шляхта, шляхтянкн, месчане кого поймалн одннх тнранскн мучнлн, поубнлн, другнх в неволю побралн”.
Гэтыя скаргі пісаліся ў польскую адміністрацыю, і зразумела, хто быў іх ініцыятарам. Пра тое ж, як сама польская адміністрацыя ў асобе гетмана Радзівіла сцірала з зямлі Пінск, паўстаўіпы за веру і волю, скаргаў не пісалі, бо нс было каму.
Аб выступленні сялян-змагароў сведчыць скарга ад 14мая 1661 года таго ж самага князя Чацвярцінскага, які скардзіўся ў самым пачатку Вызваленчай вайны. На гэты раз ён піша, што “...знмяне н меіцане подданные туровскне н давндгородецкне, панов Четвертннскнх огнем попалнлн, за што кладемо от ннх собе шкоды на четыре тысячн коп грошей лнтовскнх”.
У гэтым жа годзе ў даносе мясцовых уладаў павета ўказвалася, што тут дзейнічае атрад “своевольных козаков” пад кіраўніцтвам палкоўніка Кургана, у які ўваходзяць паўстанцы “как нз города Турова н Туровской волостн, так н нз Давнд-Городецкой волостн н Полесья”.
Менавіта ў гэты час заможным мешчанінам Гарадка быў схаваны грашовы скарб з 196 сярэбраных і медных манет польскай і шведскай чаканкі. Самая маладая манета была 1660 года. Скарб быў знойдзены ў Давыд-Гарадку ў 1932 годзе і з’яўляецца самай буйной знаходкай такога роду ў Столінскім раёне. Знаходзіцца ў адным з музеяў Польшчы.
Да гэтага часу адносіцца і скарб, знойдзены ў 1967 годзе недалёка ад Давыд-Гарадка паміж вёскамі Туры і Лядзец. У прыгожым паліраваным гаршчочку гараднянскага вырабу знаходзілася 147 сярэбраных манет чаканкі Віленскага манетнага двара 1627-1665 гадоў. Скарб захоўваецца ў Столінскім краязнаўчым музеі.
Гаспадары за гэтымі скарбамі так і не з’явіліся. У неспакойны час, калі ўлада пераходзіла то да расійцаў, то да казакаў, то да палякаў, яны даверылі свае грошы зямлі. А яна перадала скарбы нашчадкам.
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай працягвалася, аднак у сувязі са зменай міжнародных адносін і ўмацаваннем пазіцый Федэрацыі, літоўскія улады з дапамогай Варшавы паступова ліквідавалі паўстанскія новаўвядзенні, казакаванне, незалежныя тэндэнцыі, рабаўніцтва. Казацкія загоны пакінулі Палессе ў другі раз, і ў сярэдзіне шасцідзесятых гадоў край вярнуўся да ранейшага даваеннага ўкладу.
Амаль трынаццаць гадоў доўжылася вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалігай і закончылася Андросаўскім перамір’ем 30 студзеня 1667 года. Яно было заключана на трынаццаць з паловай гадоў.
Да Рассіі перайшлі ад Княства Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы. Польшча прызнала далучэнне Левабярэжнай Украіны, а таксама Кіева да Расіі. Запарожская Сеч пераходзіла над кіраўніцтва абедзвюх дзяржаў. Была прызнана свабода і недатыкальнасць праваслаўнага веравызнання і епархій. Аднак апошняя ўмова Рэччу Паспалітай не выконвалася.
На паўднёвай Беларусі вайна працягвалася звыш 18 гадоў. Гэта вайна была самай цяжкай з усіх папярэдніх войнаў. Вынікі яе для Беларусі былі трагічнымі.
Напярэдадні Вызваленчай вайны на Беларусі пражывалі 2,9 мільёна чалавек, пасля вайны засталося 1,4 мільёна, а гэта значыць, што загінулі ці сталі бежанцамі больш за палову жыхароў краіны. У працэнтных адносінах больш, чым у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Г эта былі вынікі не толькі бітваў, але грабяжоў і пагромаў, палону і вываду, голаду і эпідэмій. Усё гэта страшэнна разарыла Беларусь. Многія гарады былі ўшчэнт зруйнаваны.
У буйнейшым горадзе таго часу Слуцку засталося каля 1000 жыхароў, у Магілёве 700, у Мінску 500. Гэтыя лічбы нагадваюць становішча Кіеўскай Русі пасля татара-мангольскага нашэсця. Але ж у нашым выпадку было другое: на Беларусі прайшла нацыянальна-рэлігійная вайна, якую проста немагчыма ўявіць сабе ў часы таго ж “залатога веку” Вітаўта. Польская палітыка і каталіцкі ўціск справакавалі на Беларусі гэтыя выбуховыя з’явы. Унія з Ватыканам і унія з Польшчай сталі самай трагічнай з’явай у гісторыі Беларусі, куды больш цяжкай па працягласці часу і катастрафічнасці вынікаў, чым фашысцкае нашэсце ў XX стагоддзі.
Гэта вайна і на самой справе застаецца для нас невядомай, як піша ў сваёй манаграфіі “Невядомая вайна” Г. Сагановіч. У кнізе прыводзяцца дадзеныя аб стратах насельніцтва за час вайны на Беларусі. Вось некаторыя з іх.
3 дзевяці ваяводстваў Княства найбольшыя страты панесла Полацкае: да вайны было 185632 чалавекі, пасля вайны 51953, такім чынам страты 72 працэнты.
Берасцейскае ваяводства па стратах займала пятае месца: да вайны было 509736 чалавек, пасля вайны 276016, страты 45,8 працэнта.