Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Нагадваем, што воінскія падраздзялевні Княства маскоўцы па звычцы называлі літвой.
Назад князь Валконскі з флатыліяй вяртаўся па Гарыні і бачыў спалены Замак Гарадка Давыдава. Аб чым думаў пераможйы князь, гледзячы на Замак, які некалі заснаваў такі ж Рурыкавіч, як і ёй сам? Некалі па гэтым шляху плыў у Кіеў-стольны град і князь Давыд, які знайшоў там месца свайго апошняга супакаення.
Князь Валковскі мог з горыччу думаць аб тым, што апошнія стагоддзі яшчэ больш аддалілі адвых рускіх ад іншых: і зараз йа старажытнай рускай зямлі яго, лрадстаўйіка Расіі, сустракалі як ворага. Але ж гэта былі ляхі...
Вось і зараз яны вывялі са зброяй сляпых беларусаў, пралілі кроў. A можна было б зрабіць, як у Тураве з праваслаўнымі абразамі, йа добраму. Шкада...
I князь у апошні раз глянуў у бок пачарнелага Замка Гарадка Давыдава, які знікнуў за паваротам Гарыні.
Гэтая ваенная сутычка была айошняй у шматвекавой гісторыі Гарадзецкага замка.
Праз дзесяць гадоў пасля гэтай йадзеі ў 1665 годзе быў складзены новы інвентар, дзе адзначайы вялікія разбурэнні, якія яшчэ не былі ліквідаваны пасля разгрому горада маскоўскім войскам. Аб узбраенні Гарадзецкага замка тут нічога не гаворыцца.
Інвентар 1670 года пералічвае работы і павіннасці гараджай і сялян па аднаўленню разбураных аб’ектаў Замка. Упершыню даюцца памеры абодвух замкаў Горвага і Дольнага (яны ўжо прыведзены вышэй).
Горны быў акружаны вадою, абнесевы абарончым валам, аднак у ім захоўваўся толькі адзін “дом кухонный”, астатнія пабудовы былі зйішчаны ў час вайны. Упершыню ўспамінаюцца “вывады” патаемныя выхады з Замка за яго межы.
Дольны замак меў парканную агароджу. Пры пераліку ўзбраення гарматы не ўпамінаюцца яны былі вывезены рускімі войскамі. Аднак, як і заўсёды, адзначаюцца пушкары, як самая важная ваенна-рамесніцкая катэгорыя замкавай абслугі. Яны павінны былі займацца рамонтам зброі, а таксама кожны год здаваць па тры мушкеты і 24 фунты пораху.
Усе будаўнічыя і рамонтныя работы абарончых збудаванняў Замка, яго мастоў і грэбляў пры падыходе да яго, выконвала мясцовае насельніцтва “водлуг давнего звычаю”.
Уся кіламетровая абарончая лінія абодвух замкаў была падзелена на пяць частак: першую былі абавязаны трымаць у належным стане мяшчане (245 метраў), а другую Замкавая воласць (150 метраў), трэцюю Палеская воласць (120 метраў), чацвёртую Манькаўская воласць (250 метраў), пятую шляхта і зямяне (свабодныя землеўладальнікі) вышэйназваных валасцей (200 метраў).
Для прыкладу прывядзём пералік вёсак Замкавай воласці, якія выконвалі рамонтныя і будаўнічыя работы на валах Замка.
в. Арлы 12 сажняў (23,4 м),
в. Лыдцы 15 сажняў (29,25 м),
в. Харомская 15 сажняў (29,25 м),
в. Тры Валокі 10 сажняў (19,5 м),
в. Кугорск— 18 сажняў (35,1 м),
в. Альшыня 20 сажняў (39 м),
в. Велямічы 18 сажняў (35,1 м),
в. Малешава 5 сажняў (9,75 м),
в. Бярозкі 15 сажняў (29,25 м).
Усяго: 128 сажняў (249,60 м)
Інвентар 1675 года адзначае добры стан абодвух замкаў, зробленыя новыя масты, якія злучалі вароты, праз якія неабходна было прайсці, каб трапіць у Горны замак. Абодва замкі былі акружаны новымі дубовымі парканамі, збоку ўязной брамы ў Горны замак узвышалася ахоўная вежа. Для таго, каб з горада трапіць у Дольны замак, трэба было прайсці па мосце з парэнчамі, уваход на які вартаваўся і быў на запоры. Шматлікія гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы цягнуліся да левага рукава ўтаймаванай Няволі шырыня якой была да дваццаці пяці метраў.
Праз рэчку Дольны замак з Горным злучаўся пад’ёмным праезжым мастом на металічных ланцугах, па якім госці і самі жыхары праз уязную браму паміж двума вежамі падымаліся наверх.
Артылерыі ўжо не было, і больш яна тут ужо не ўстанаўлівалася: відаць, Радзівілы падлічылі, што за свой кошт вазіць гарматы сюды накладна.
Адзначана ў наяўнасці толькі 80 прысланых гакаўніц. Гакаўніца вялікая і цяжкая стрэльба (вага да 15 кілаграмаў), якая высоўвалася з байніцы і прымянялася для абароны замкаў і гарадоў. Гэта была агняст-
рэльная замена такіх жа цяжкіх арбалетаў, якія прымяняліся ў замках для той жа справы некалі. Агульная колькасць гакаўніц дае нам уяўленне аб велічыні Гарадзецкага замкавага гарнізона і наогул аб памерах Замка, у якім было да сотні байніц.
He абмінаюцца, як заўжды, увагай ў інвентары і пушкары. На іх абавязку зараз ужо і кавальская работа і рамонт, акрамя зброі, вайсковай амуніцыі. Як і раней, яны павінны былі кожны год здаваць зробленыя імі самімі ручніцы альбо мушкеты і порах. Ручніцу яшчэ называлі ручной пішчаллю ці рускім самапалам. 3 ручніцамі і мушкетамі, як і гакаўніцамі, у бой не хадзілі: гэтыя цяжкія стрэльбы на апорах прымяняліся для абароны.
Гадавая плата кожнаму пушкару 4 капы 18 грошаў.
Цікава, што канец XVII стагоддзя, а ў арсенале замка маецца 60 коп (3600) стрэлаў для лукаў і 60 дзідаў (коп’яў). Яны вырабляліся рамеснікамі-лучнікамі з вуліцы Лучнікоўскай, якая існуе ў Давыд-Гарадку і зараз.
Інвентар 1702 года быў апошнім, у якім адзначаны ваенна-будаўнічыя работы, якія выконваліся на аснове традыцыйных абавязкаў.
Павышаная ўвага была звернута ў сувязі з Паўночнай вайной Расіі са Швецыяй, у якой удзельнічала і Рэч Паспалітая на расійскім баку. У 1706 годзе шведы былі параўнальна недалёка ад Гарадка. Карл XII заняў Пінск, разграбіў і спаліў яго, але пайшоў адтуль на захад.
Праз год з Валыні праз Пінск на ўсход прайшоў расійскі корпус генерала Б. П. Шарамецьева. I пасля гэтага ніякіх ваенных падзей на працягу двух стагоддзяў на Палессі не адбывалася. Замак спакойна існаваў і без радзівілавых гармат.
У гэтай сітуацыі ваенная неабходнасць у Гарадзецкім замку наогул адпала. Пасля таго, як беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай дзяржавы, войны на Палессі часова прыпыніліся.
I хаця Замак у Гарадку праіснаваў яшчэ стагоддзе, аднак паступова ён прыходзіў у заняпад і страціў сваё былое значэнне. Яго гаспадары Радзівілы ператварылі ў адміністрацыйны цэнтр прыватнаўласніцкага горада і Гарадзецкай воласці.
Адміністрацыя размяшчалася ў драўляным аднапавярховым палацы, пабудаваным у канцы XVII стагоддзя. Ён знаходзіўся ў цэнтры Верхняга замка ў акружэнні гаспадарчых пабудоў. Палац быў прамавугольным, знешне прыгожа аздобленым у стылі барока. Пакрыты ён быў гонтавым дахам.
Перад уваходам быў вялікі крыты ступенчаты ганак. Масіўныя дзверы вялі ў прасторную прыхожую. Злева знаходзілася вялікая сталовая з васьмю вокнамі, упрыгожанымі алавянымі пераплётамі. У сталовай былі камін і грубка з зялёнай паліванай кафлі. 3 гэтага ж боку было пяць жылых пакояў.
3 правага боку ў палацы было таксама пяць пакояў і алькеж прасторная зала пасяджэнняў. Планіроўка пакояў анфіладная. У палацы па-
стаянна пражываў гараднічы начальнік Замка (горада), які нёс адказнасць за ваенна-тэхнічны стан яго ў мірны час. Тут часова размяшчаўся прыязджаючы гаспадар адзін з князёў Радзівілаў. Пазней палац быў пераабсталяваны для размяшчэння службовых асоб адміністрацыі.
Паступова Замак страціў свой ваяўнічы выгляд. Размываліся земляныя валы, радзелі і абрушваліся абарончыя агароджы, былі разабраны струхнелыя вежы.
Патухла рудня, змоўк гучны перазвон кузняў, не стала чутна воінскіх загадаў Замак застаўся без гарнізона. А значыць і без свайго арсенала. Лепшую зброю вывезлі ў Нясвіж, а астатнія старыя гакаўніцы прадалі ў Гарадку кавалям на жалеза, ды некаторыя ручніцы купілі мясцовыя паляўнічыя.
Апошні інвентар быў састаўлены ў 1793 годзе, напярэдадні далучэння Беларусі да Расіі. У ім няма апісання ніякіх ваенных аб’ектаў. Адзначаецца, што ў цэнтры Замка знаходзіцца адміністрацыйны палац, а сам Замак абнесены парканам. Захоўвалася яшчэ брама, запіраліся вароты, аднак запоры былі ўжо нескладанымі.
Пасля ліквідацыі польскай улады і прыватнаўласніцкага ўладання Давыд-Гарадком Радзівіламі, рэзідэнцыяй княжацкай галіны Радзівілаў на Палессі стаў маёнтак Манкавічы (Манькавічы) побач з мястэчкам Столін за трыццаць кіламетраў на паўднёвы захад ад Давыд-Гарадка.
Першым знік Дольны (Ніжні) замак. Ужо ў пачатку XIX стагоддзя яго не было. На яго месцы ўзнікла вуліца, якая зараз называецца Замкавай. Яна вядзе проста на колішні ўезд Замкавай гары.
Настала чарга Горнага (Верхняга) замка. Зусім абмялела Чартарыя, яе левы рукаў Няволя перасох, стаў невялічкім ручаём Няпраўдай правы рукаў, а потым і ён знік зусім. Толькі адна Гарынь па ранейшаму абмывала сваімі бялесымі ад пяску водамі Замкавую гару з аднаго боку.
3 абарончых збудаванняў засталіся толькі земляныя валы. Замкавы палац перастаў рамантавацца: Радзівілы сюды не ездзілі, зала пасяджэнняў пуставала, таму што колькасць адміністрацыі была скарочана, а гараднічы жыў у меншым і больш утульным доме. Аднойчы замкавы палац разабралі, і неяк непрыкметна зніклі і астатнія пабудовы, якія яшчэ напаміналі аб Замку.
На гары засталася толькі Васкрасенская царква, якая несла свой крыж і будзіла зранку гараджан сваімі званамі ад самага пачатку існавання горада і, як аднагодка Гарадка, мноства разоў аднаўлялася.
Для лепшага падыходу да Васкрасенскай царквы быў засыпаны роў, які аддзяляў Верхні замак ад Ніжняга. У апошнія гады свайго існавання побач з царквою была званіца і вартоўня. Царкоўны комплекс быў выдатна ўпарадкаваны, а па краях гары пасаджаны пладовыя дрэвы. Вось чаму гару доўгі час называлі Царкоўнай.
Пажар 1936 года знішчыў гэту апошнюю спадчыну далёкіх продкаў,
якая надавала ім і іх нашчадкам духоўную годнасць і падтрымлівала ў цяжкія часіны.
I на Замкавай гары наступіла цішыня.
Я стаю на цэнтральнай плошчы Давыд-Гарадка, якой нададзена імя князя Давыда. Сонца за маёй спіною, якое зараз на поўдні, кідае на горад прыгаршчы залатога святла.
Злева ад мяне ажыўлёна і старанна працуюць майстры. У дні святкавання 900-годдзя горада будзе адкрыты помнік князю работы скульптара, ураджэнца нашай мясцовасці: Аляксандр Валенцінавіч Дранец, тутэйшы аўтар, робіць зараз апошнія штрыхі на велічнай скульптуры князя. Я ўжо ведаю, як гэта будзе выглядаць.
Князь Давыд стаіць на высокім пастаменце, які нагадвае дзве лоддзі, альбо дзве хвалі Гарынь і Прыпяць, якія сустрэліся і зліліся паміж сабою, як адзінае цэлае.
Адкінуўшы правую руку, князь Давыд кап’ём паказвае на Замкавую гару, каб напомніць нам: “откуда есть пошел городок Давыдов”.