Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
Самі яны ўвогуле называлі сябе русінамі, а з пачатку XIX стагоддзя рускімі і захавалі такое саманазванне амаль да нашага часу. Гэта ў першую чаргу тычыцца цэнтра Прыпяцкага Палесся, у тым ліку і Давыд-Гарадка.
Заснаваны горад на працягу трох стагоддзяў быў у межах непасрэдна самога Замка на гары.
3 XV стагоддзя Замак стаў выкарыстоўвацца выключна як ваеннаабарончае збудаванне, і яго пастаянныя жыхары перасяліліся за межы Замка. Спачатку расшырэнне горада ішло на правым беразе Гарыні, а з пачатку XVIII стагоддзя стаў забудоўвацца і яе левы бераг.
3 пачатку XVI стагоддзя ў Гарадку з’яўляюцца жыхары некарэнных нацыянальнасцей татары і яўрэі.
Мы даволі падрабязна расказвалі аб татарах. Многа гора і страт перанёс на працягу чатырох стагоддзяў народ Беларусі ад бясконцых набегаў рабаўнікоў-крымчакоў. Асабліва цярпела ад іх безабароннае вясковае насельніцтва, якое ратавалася як магло.
I ў гэтым сэнсе выклікае цікавасць гарадзішча на левым беразе fa-
рыні, якое мясцовыя жыхары называюць Замчышчам. Уважлівы агляд яго наводзіць на думку, што гэта велізарная чаша была месцам збору жыхароў наваколля Гарадка, якія разам са сваім скарбам укрываліся тут ад ворага і, калі была неабходнасць, абараняліся.
У 1503 годзе ля Гарадка ў лагчыне, якая зараз завецца Татарскай, быў разгромлены значны татарскі загон.
У 1526 годзе недалёка ад Пінска была разгромлена яшчэ адна татарская групоўка.
I пасля першай, і пасля другой бітвы частка татарскіх воінаў трапіла ў палон. Яны былі расселены ў межах уладанняў каралевы Боны; значная колькасць былых ваеннапалонных трапіла ў Гарадок. Аб гэтым расказвалася ў главе “Татарская лагчына”. Нагадаем толькі, ўсе татары на Палессі асіміляваліся, сталі палешукамі: ад іх паходжання засталіся толькі некаторыя татарскія прозвішчы ды іх асобныя традыцыі, перададзеныя нашчадкам.
I зараз даволі часта гарадчукоў клічуць татарамі, хаця татарскіх прозвішчаў у Гарадку адзінкі. Гэта ад зайздрасці, калі бачаць багатыя іх агароды і раскошныя кветнікі, і яшчэ таму, каб падкрэсліць упарты і цвёрды характар гараджан.
Справа ў тым, што спрадвеку ў Гарадку займаюцца агародніцтвам і кветкаводствам. Паўгода купаецца ён у кветках. He злічыць тут сядзібаў, ад якіх здалёк адчуваецца водар вясны, лугоў, зеляніны. I калі крочыш вулкамі Гарадка, сэрца ўсміхаецца, і вока проста цешыцца вясёлкамі кветак, якія радасна зіхацяць з-за плоту.
Працавітыя і прыгожыя гарадоцкія жанчыны ведаюць многа сакрэтаў і з вясны да восені вырошчваюць на сваіх гародах мноства гатункаў кветак, якія потым у выглядзе насення разыходзяцца па розных кутках блізкага замежжа.
Давыд-Гарадок да апошняга часу быў адзіным населеным пунктам Беларусі, дзе ўсё насельніцтва без выключэння займалася гандлем насення кветак.
Цэлы год людзі рупліва і па-майстэрску працавалі на зямлі, каб вясною абудзіцца і, як птушкі, разляцецца па розных краях. Кожную вясну горад проста пусцеў. Палова яго насельніцтва (а гэта каля пяці тысяч дарослых), адпрацаваўшы адну вахту на сваіх агародах, затым пачыналі новую вахту на гэты раз гандлёвую, каб належным чынам прадаць тое, што дала ім зямля і гаспадарчы клопат.
Усе мужчыны і жанчыны самага дзейснага ўзросту з земляробаў пераўтвараліся ў купецкае саслоўе і раз’язджаліся, і разляталіся “на вясну” з мяхамі насення.
Іх можна было сустрэць практычна ў любым кутку былога Савецкага Саюза. Кожны з гарадчукоў ездзіў на аблюбаванае ім месца дзесяткі гадоў, каб потым перадаць яго па традыцыі сваім дзецям і ўнукам. I дзеці, а потым унукі выходзілі на тыя ж агароды. 1 толькі кветкі год за годам
станавіліся больш прыгажэйшымі і вясёлымі у адрозненне ад людзей, якія, жывучы паміж агародам і царквою, адыходзілі ціха ў вечны свет.
Некалі савецкія грамадзяне куплялі выключна насенне кветак, хаця ў той час прадавалі яго сціпла лыжачкамі загарэлыя на свежым паветры гарадчукі. Потым усё змянілася. Знік Савецкі Саюз, і жыхары постсавецкай прасторы і розных “незалежных” ці часткова адасобленых краёў і рэспублік, насёрбаўшыся свабоды і наталіўшыся прымітыўным капіталістычным раем, змянілі інтарэсы.
Цяпер сярэднестатыстычны грамадзянін бліжняга замежжа кветкамі агарод не засявае жаданне абстрактна радаваць вочы прапала. Цяпер грамадзяне спадзяюцца толькі на сваю цыбулю, капусту і моркву. I шукаюць на базарах у гандляроў насенне, адпавядаючае сваім галодным патрэбам.
Так непрыкметна змянілася зацікаўленасць і гарадчукоў. I “вясна” зараз другая: менш у мяшках гандляроў насення кветак. I выгляд давыдгарадоцкіх агародаў таксама іншы. Ужо не так зіхацяць кветкамі агароды. Мала стала кветак, згаслі вясёлкі за плотам. Сярэдні пакупнік шукае зеляніны і гародніны. I давыд-гарадоцкія земляробы вырошчваюць у сябе толькі патрэбнае нармальны закон рынку.
Але будзе час, калі ўсё зменіцца. Наладзіцца жыццё. Больш заможнымі стануць людзі былога Саюза, і Давыд-Гарадок зноў расквітнее “Палескай Венецыяй”, па словах Уладзіміра Караткевіча. 1 зноў морам кветак стане старажытны горад, і пахкая вясёлка з-за плоту будзе паглядаць вачамі півоняў ды мальваў.
Здавён пераходзіць з пакалення ў пакаленне ў Давыд-Гарадку HeftKan дзіўная, паўднёвая любоў да гародніны, кветак, да раскошы зямлі. Ды і самі сядзібы ў гарадчукоў узор практычнасці і высокай культуры.
Умельства ў гарадчукоў не тутэйшае. Адкуль яно? Першае, што прыходзіць у галаву гэта ўплыў Захаду, ад рыцарскай культуры Еўропы, якая ў эпоху Рэнесансу засадзіла замкі і манастыры багатымі садамі і кветнікамі. Культ розы быў у Еўропе выключна высокім, Рыцары Алай і Белай Ружы біліся ў войнах не адно дзесяцігоддзе.
Але ж захапленне кветкамі ў Еўропе таксама не тутэйшае вырошчваць сады і кветкі навучылі еўрапейцаў маўры (арабы): спачатку Іспанію, а потым і іншых.
Давыд-Гарадок адзіны кветкавы горад у рэспубліцы. Напрыклад, як тая ж Галандыя славутая на ўсю Еўропу сваімі цюльпанамі. Ад гарадчукоў і суседнія вёскі навучыліся кветкаваму “рамяству”.
Кветкі ў Гарадку не тутэйшыя. Як і ў Іспаніі без маўраў, так і тут без уплыву гасцей не абышлося. Толькі ў Давыд-Гарадку ўсё было куды прасцей.
Гэтаму ўмельству навучылі гараджан Давыд-Гарадка далёкія і нечаканыя госці крымчакі з сонечнай Таўрыі, якія сталі для некаторых жыхароў і продкамі, даўшы ім сваю кроў, свой характар і сваё прозвішча.
I той, хто, падчас жартуючы, назаве гарадчука татарынам, мае рацыю: нярэдка і сёння тут можна сустрэць смуглявую прыгажуню с паўднёвым абліччам.
Хаця адразу папярэдзім можна і памыліцца: нацыянальны склад давыд-гарадоцкіх жыхароў складаны. Паўднёвая постаць з чорнымі валасамі і цёмнымі, як ноч, вачыма можа паходзіць тут і ад іншых продкаў: напрыклад, запарожскіх казакаў, якія ў свой час добра асіміляваліся з туркамі.
Так што з павагай і асцярожнасцю будзем падыходзіць да гарадчука: асоба ён сур’ёзная, цікавая і загадкавая. Многа розных людзей пакінула тут свой след, таму што Г арадок Давыдаў спрадвеку знаходзіўся на славутым шляху з варагаў у грэкі.
Зусім іншая справа была з яўрэямі. Яны з’явіліся з Еўропы, галоўным чынам з Германіі, у канцы XIV стагоддзя, ратуючы сваё жыццё і маёмасць ад інквізіцыі. Прытулкам для іх стала Польшча і асабліва Руская Літва, дзе гаспадары зразумелі, што пасяленне тут гэтых выгнаннікаў і бадзягаў прынясе эканамічную выгаду. Так яно і было.
Уцекачоў іўдзейскай веры назвалі жыдамі (ад нямецкага юдэн), і гэтая назва была замацавана без усякай абразы ў афіцыйным заканадаўстве Вялікага княства Літоўска-Рускага, як і іншых краін.
Гэта назва яўрэйскага народа існавала на працягу некалькіх стагоддзяў, укаранілася ва ўсіх мовах Усходняй Еўропы, і самі яўрэі не грэбавалі ёю і не адвяргалі, як нешта ганебнае.
У пачату XX стагоддзя ў дэмакратычнай беларускай газеце “Наша Ннва”, дзе друкавалася многа аўтараў-яўрэяў, ужывалася назва народа жыды. Выдаўцы, у тым ліку і Янка Купала, лічылі гэта слова тутэйшым, беларускім, а слова “яўрэй” (габрэй ці габрай) замежным, чужым.
У 1918 годзе беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля (яўрэй па нацыянальнасці) выдаў кніжку-нарыс “Жыды на Беларусі”, дзе разглядае пытанні гістарычнага шляху народа, які ён сам спакойна называе яго традыцыйнай назвай.
А ў наступным годзе Янка Купала ў вершы “Жыды” пісаў: “Калі ў Гішпаньі ўзбунтаваны людзі
3 сваёй краіны
выгналі вас напасмех, На беларускім полі вашы грудзі Навек знайшлі дняванне,
страву і начлег”...
I на самой справе рассяленне яўрэяў у Рускай Літве (Беларусі) было іх выратаваннем. Паратунак яўрэяў на беларускай зямлі быў не толькі ў
іх фізічным выжыванні ад генацыду і каталіцкага фанатызму. Уратаванне яўрэяў было і ў іх сацыяльным стане: яны маглі займацца ўласцівымі справамі, згодна са звычкамі, характарам і менталітэтам.
У Княстве яўрэі карысталіся значнымі льготамі ў эканамічнай галіне, мелі сваё самакіраванне-жылі кагалам, свабоду веравызнання. Ніхто не асіміляваў іх і не ўціскаў маральна. Заўважым, што такія адносіны склаліся пры Вітаўце, які выключна мудра глядзеў на жыццё краіны, калі заклікаў і рассяляў на тутэйшых землях іншаземцаў: монанацыянальныя краіны хутчэй у гісторыі прыходзілі да выраджэння. I той жа мангола-татарскі этнас, хаця і крывавым шляхам, але значна ўзбагаціў сілы рускага народа.
Тое, што ў тыя часы імя “жыда” не было абразлівым у Рускай Літве, і кожны яўрэй быў паўнапраўным грамадзянінам на Беларусі, даказваецца вельмі проста пры дапамозе канстытуцыі і законаў. Гвалтоўная смерць яўрэя, віноўнікам якой быў шляхціч, каралася адэкватна, аб чым сведчыць адзін з артыкулаў тагачаснай канстытуцыі Статута 1588 года, які дзейнічаў да 1840 года:
“А еслн бы шляхтнч убнл жнда н был бы пойман, то должен быть смертью наказан...
а самн жнды, еслн будут обвннены воеводамн, старостамн н державцамн нашпмн, суднмы н прнговорены быть должны на основе данных нм прав н прнвнлеев...
а еслн онн прннялн хрнстнанскую веру, тогда каждая такая особа н нх потомство за шляхтнчей почнтаться должны”.
Такім чынам, кожны яўрэй-хрысціянін адразу трапляў не ў сялянскае саслоўе ці гандлярскае, і нават не ў купецкае, а ў эліту грамадства шляхту, гэта значыць, на расійскі манер у дваранства. Хаця па логіцы яўрэі хутчэй за ўсё былі купцамі. Але ж з такой павагай ставіліся да яўрэяў у Вялікім княстве, Рускай Літве.