Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
У грамаце, у прыватнасці, гаворыцца:
“всн купцы турецкнм н волоскнм (малдаўскнм ад аўт.) н всякнн нншын нашнх н чужых, которых кольвек земель, которьш бы мелн с товары свон ходнтп во паньствах нашых, а шлн бы через Городок н через повет Городецкнй сухнм путем н воденым, то есть рекою Прнпетью, Ветлмцею н Горынью платнть мыто 4 грошн”...
У пачатку XVII стагоддзя, згодна з інвентарным перапісам у Гарадку было 222 дымы (падатковыя гаспадаркі). Калі ўлічыць, што сем’і ў той час былі немалымі (ад чатырох да шасці дзяцей ў сярэднім), і ў адным дыме маглі пражываць не толькі бацькі з дзецьмі, але і дзяды, і да
свайго аддзялення дарослыя, і ўнукі, то задача падлічыць гарадчукоў атрымліваецца складанай. Але возьмем колькасць жыхароў дома за восем чалавек: тады агульны лік жыхароў горада будзе каля двух тысяч чалавек. Гэта толькі адзін варыянт разлікаў.
Калі ж мы падкрэслім у лічбах, што старадаўняя сям’я складалася з трох пакаленняў, тады яна будзе дасягаць пятнаццаці чалавек. Карціна атрымліваецца другая. I Гарадок вырастае ўдвая.
Кожны інвентар характарызуе жыхароў горада, замкавых служачых розных прафесій.
У другой палове XVII стагоддзя ў Гарадку была наступная структура рамесніцтва:
1. Дрэваапрацоўка і будаўніцтва 9;
2. Вытворчасць прадуктаў харчавання 8;
3. Кавальская і збройная справа 7;
4. Ткацтва і выраб адзення — 2;
5. Скураная і футравая справа 2;
6. Транспартная справа 1;
7. Іншыя прафесіі 3.
Такім чынам, тут налічвалася 32 спецыяльнасці дзевяці розных прафесій. Калі ўлічыць, што ў той час кожны быў майстрам на ўсе рукі, ад селяніна да мяшчаніна, і паняцця вузкай спецыялізацыі, як сёння, не існавала, то атрымліваецца цэлы букет прафесій. Аднак гэта быў не рубеж.
Для параўнання адзначым, што ў гэты час колькасць спецыяльнасцей у прыватнаўласніцкіх гарадах Радзівілаў была такая:
у Слуцку 66, Міры 49 (як і ў Шклове), Нясвіжы 45, за імі ішоў Гарадок 32.
3 тых прафесій, якіх зараз няма, нагадаем рамеснікаў, якія займаліся збройнай справай. Вышэйпрыведзеная табліца паказвае, што збройнікаў было сем спецыяльнасцей. Самымі старажытнымі з іх былі лучнікі, плавільшчыкі руды і кавалі, пазней з’явіліся пушкары і ліцейшчыкі.
Значны штуршок у развіцці рамесніцтва далі яўрэі, аб чым справядліва пісаў Змітрок Бядуля ў сваёй кніжцы “Жыды на Беларусі”:
“...Гандаль і рамёствы ў нашым краі развівалі жыды. I трэба сказаць, што ў гэтым кірунку яны досыць ажывілі наш край. Кавалі, шаўцы, краўцы былі людзі першай важнасці і пашаны ў вёсках. Дзякуючы пасрэдніцтву ўсюды бываючага жыда-скупшчыка, селянін збываў на месцы ўсе свае прадукты”...
Аб гэтым пісаў і A. I. Луцкевіч у сваёй рабоце “Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры”, выдадзенай у 1921 годзе.
I на самой справе, сваё славутае майстэрства гарадзецкія краўцы, шаўцы і некаторыя іншыя рамеснікі ўдасканальвалі дзякуючы майстрам-яўрэям, але ж яны і пераўзышлі пазней у майстэрстве сваіх колішніх настаўнікаў.
Рамеснікі аб’ядноўваліся ў свае прафесіянальныя суполкі цэхі.
На жаль, цэхавыя дакументы не захаваліся. Толькі ў інвентары Гарадка 1670 года згадваецца цэхмістр шаўцоў Андрэй Быблік, а ў 1692 годзе цэхмістр рыбакоў без указання прозвішча.
Рамеснікаў нізкай кваліфікацыі называлі тады партачамі, а маламаёмасных гультаямі.
Калі з усіх прафесій вылучыць тыя, якімі гарадзецкія майстры славяцца і зараз, то гэта цесляры, печнікі, бондары, лодачнікі, шаўцы і краўцы. Майстроў з Давыд-Гарадка і зараз запрашаюць будаваць асабістыя дамы не толькі жыхары мясцовай акругі, але і даволі аддаленых месцаў, у тым ліку і Брэста.
А калі глянеш па Давыд-Гарадку, то тут амаль кожны рамеснік: ці па факту, ці па старажытнаму паходжанню, аб чым сведчаць прозвішчы і мянушкі.
I такія прозвішчы, як Бондар ці Бандарэнка, Ганчар ці Ганчарык, Гарбар, Кавалец ці Кавальчук, Мельнік, Партач, Рымар, Стэльмах, Ткачык ці Ткач, Цяслюк і многія іншыя нагадваюць тым, хто іх носіць, чым займаліся іх продкі.
3 другой паловы XV стагоддзя Гарадок становіцца важным месцам гандлю валынска-палескага рэгіёну.
Таварам былі перш за ўсё харчовыя прадукты збожжа, мясныя вырабы, рыба розных гаіункаў, дзічына, мёд, грыбы, ягады, а таксама жывёла, пушніна, разнастайныя вырабы рамеснікаў.
Нам сёння ўжо цяжка ўявіць, якая гэта была вялікая справа быць у тыя часы месцам пастаянных кірмашоў! У наша стагодцзе мы проста закормлены інфармацыяй з каляровых экранаў тэлевізараў, радыё, са старонак газет і проста ад багацця і інтэнсіўнасці самога жыцця. Нам нават хочацца спакою і адзіноцтва.
У тыя часы зямля была адносна маланаселенай, а тым больш наша глухаватае і дзікаватае сваімі пушчамі і балотамі Палессе. Тады людзям наадварот хацелася мець зносіны, якіх не хапала. I месца кірмашоў і вялікіх базараў услаўлялася і развівалася, як самае карыснае для людзей.
Кірмаш тады быў сапраўды грандыёзнай з’явай: і сродкам зносін, і школай жыцця, і выставай дасягненняў народнай гаспадаркі, і тэатрам, і месцам, куды сцякаліся самыя апошнія навіны.
Хаця і сёння базар ці кірмаш ў Давыд-Гарадку святочнае мерапрыемства, дзе гарадчук распраўляе плечы і высока трымае галаву. Бо для яго, як і для продкаў пяцьсот гадоў таму, удзел у базары прадмет гонару, аўтарытэту і прафесіяналізму.
Базар, як і той усход, справа тонкая.
Зараз гандлёвыя рады з дзесяткам магазінаў ля кінатэатра “Зара” зусім не тое, што было некалі: гэта цень ад былога росквіту.
Справа ад уваходу ў Замак знаходзілася Гандлёвая плошча, якая злучалася з Лучнікоўскай вуліцай. Яна была агароджана, мела спецыяльны ўваход, які быў замкнёны ў негандлёвы час.
У 1691 годзе на плошчы было 67 крамаў: па адной з іх валодалі 59 мяшчан, тры належалі магнацкаму двару, па адной мелі ксёндз, уніяцкі пратапоп і два яўрэі.
Як мы бачым, праваслаўныя свяшчэннікі сваіх крамаў не мелі. Але хутчэй за ўсё не таму, што былі бедныя, проста не было патрэбы. Давыд-Гарадок заўсёды быў традыцыйна-праваслаўным горадам. I сваіх бацюхнаў гараджане падтрымлівалі, як належыць: таму ў іх не было патрэбы гандляваць на плошчы. У католікаў і ўніятаў справы выглядалі горш.
Інвентар 1760 года быў складзены праз тры гады пасля вялікага пажару, які знішчыў большую частку горада. У дакуменце даволі падрабязна даецца план забудовы Гандлёвай плошчы на сродкі магната князя Мікалая Юзафа Радзівіла.
Плошча знаходзілася на ранейшым месцы. Яна мела чатыры уваходы, галоўны з паўднёвага боку, з цэнтра горада.
У цэнтры было пабудавана 50 крамаў драўляных, пакрытых драніцай і размешчаных квадратам. Яны былі прызначаны для продажу рамеснікам і гандлярам.
За 70 гадоў, якія прайшлі ад старога інвентара, многае змянілася ў Гарадку. 39 крамаў былі ўжо прададзены гандлярам-яўрэям, астатнія былі куплены пазней мясцовымі гараджанамі.
Фактычна кожны рамеснік спачатку быў і гандляром. Вырабленую прадукцыю ён прадаваў сам. Вось чаму гэта пацвярджае і інвентар:
“...Весь люд в этом городе заннмается купечеством н торговлей н от поездкн челном нанболее доходы себе ніцет”...
Аб чым гэта гаворыць? Гарадзецкія рамеснікі не мелі сваіх крамаў ці не жадалі аддаваць свой тавар на месцы, за тую цану, якую тут давалі, — і грузіліся ў чаўны. Гарадчукі мелі свой гонар, але ўпартыя яўрэі выціскалі іх з Гандлёвай плошчы.
Звернем увагу на яўрэяў, якія, як мы бачым, ужо выціснулі з рынка і ксяндза, і папа-ўніята.
Сваю дзейнасць у Гарадку яны пачалі рамеснікамі і высокага класу, а праз стагоддзе значная частка іх стала займацца толькі гандлярствам. Аб гэтым сведчыць факт куплі большай часткі новых пасля пажару крамаў толькі яўрэямі. Цікава, што пасля пажару, ад якога пацярпелі ўсе, сродкі знаходзяцца менавіта ў яўрэйскіх рамеснікаў. Дапамагала, мабыць, тое самае яўрэйскае золата, хоць невялічкі кавалачак якога павінен быў мець з даўніх пор па звычцы і закону кожны іўдзей.
3 цягам часу, ужо ў складе Расійскай імперыі асноўная частка фінансава-прамысловага капіталу заходніх губерняў знаходзілася ў руках яўрэйскай буржуазіі, якой сталі колішнія рамеснікі, бежанцы з Заходняй Еўропы.
3 XV стагоддзя на Беларусі і Украіне ў прыватнаўласніцкіх гарадах пачалі будавацца бровары.
Правам вытворчасці і продажу (шынкарствам) спіртных напояў валодала выключна шляхта. Вядома, гэта былі магнаты, бо справа была звышпрыбытковая.
У кожным горадзе былі бровары, там жа адкрываліся гаспадарамі і харчэўні, якія называліся карчмамі, а месцы, дзе прадавалася гарэлка шынкамі. Паступова яны ператвараліся ў заезджыя двары, дзе аказваліся падарожныя паслугі, і былі гасцініцы.
Аднак, адкрыўшы карчму, шляхта фанабэрыста лічыла ганебным займацца абслугоўваннем праезджых і здавала карчмы ў арэнду. Арандатарамі-карчмарамі станавіліся ў большасці яўрэі. Яны былі добрымі эканамістамі і гаспадарамі, маглі размаўляць і з уладамі, і з наведвальнікамі.
Для лепшага вядзення справы яўрэі пачалі адкрываць карчмы з дазволу ўлад на праезджых месцах, на кірмашах часовыя палаткі, і пастаянныя на гандлёвых плошчах і, нават, у вёсках. Харчэўні яўрэяў цікавілі менш: яны імкнуліся гандляваць там, дзе дазвалялася ў продажы гарэлка у шынках. I гаспадарам, і шынкарам гэта давала значныя прыбыткі.
Шкада, што нам нічога невядома аб гарадзецкіх шынках. Шкада і забытых традыцый: ніводнага шынка сёння ў Давыд-Гарадку няма. “Закусачная” ці “сталовая” гэта толькі прафанацыя, як кажуць, жанра. I як бы ўпрыгожыў гарадское жыццё каларытны гарадзецкі шынок з беларускімі традыцыямі, па народнаму аздоблены, з палескімі стравамі гарынскаю рыбкаю і старажытнымі, на мёдзе напоямі.
Гарадок вырас на астравах ракі Гарынь, у нізіннай мясцовасці, дзе амаль кожны год адбываліся вялікія паводкі. Мясцовым жыхарам добра вядомы разбуральныя дзеянні Гарыні апошніх дзесяцігоддзяў. Аднак калі прырода падчас і дае аб сабе ведаць, дык ўвогуле не катастрафічна.
А ў тыя часы Палессе вясной, а часам і не толькі вясной, было Герадотавым морам. Вось чаму спрадвеку значную частку свайго жыцця палешукі праводзілі на вадзе ў лодках, якіх у кожнага гаспадара было не менш двух-трох рознай грузападымальнасці і прызначэння.
Яшчэ ў пасляваенныя гады сустракаліся дубы-лодкі, выдаўбленыя майстрамі, як гаворыць назва, з аднаго ствала дуба. Лодкі выкарыстоўваліся ў гаспадарчых работах дровы, сена, рыбалоўства, паляванне, перавоз, і ў гандлі.