Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Саслоўе склалася да сярэдзіны XV стагоддзя. Яго юрыдычнае афармленне было здзейснена ўжо першым Статутам Княства 1529 года. Да мяшчан адносіліся жыхары гарадоў рамеснікі, гандляры, домаўласнікі, ліхвяры тыя, хто давалі грошы і рэчы ў пазыку пад працэнты
Мяшчане мелі права выбіраць свае кіруючыя органы, судзіцца са шляхтай: у час вайны абавязаны былі з’яўляцца ў войска.
Мяшчане былі падатным саслоўем: плацілі падымное, ардыншчыну, выконвалі дзяржаўныя падводныя (транспартныя) абавязкі. Мяшчанства было спадчынным.
Першыя жыхары Гарадка Давыдава былі дружыннікамі і сялянамі. I першымі жыхарамі ўзнікшага вакол Замка горада былі сяляне. Аднак патрэбы Замка, будаўнічыя і абарончыя, стымулявалі рамесніцтва, і ўжо
з пачатку XV стагоддзя ў горадзе з’яўляюцца майстры розных прафесій і, безумоўна, гандляры, якія аб’ядноўваліся ў свае прафесійныя групоўкі, накшталт еўрапейскіх цахоў.
Гарадзецкія мяшчане плацілі падаткі ўладальніку горада князю Радзівілу, выконвалі замкавыя і дарожныя павіннасці.
Усе яўрэі Гарадка былі залічаны ў саслоўе мяшчан.
Усе мяшчане, за выключэннем яўрэяў, мелі зямельныя надзелы, якія яны арандавалі ва ўладальніка ўсёй гэтай зямлі свайго ардыната князя Радзівіла.
Аб чым гэта сведчыць? Аб тым, што яўрэі трымаліся сваім кагалам, маючы свайго рэбэ ў Пінску, дзе ў яго былі вялікія апартаменты. А ў мяшчанскім асяроддзі не было палякаў, якім забаранялася мець зямлю.
Першымі крыніцамі харчавання палешукоў было збіральніцтва ў лесе і полі, паляванне і рыбалоўства. Здаваліся невычарпальнымі рыбныя запасы рэк і азёраў, незлічонае птаства закрывала вясною і восенню ўсё неба, мноства разнастайных звяроў насяляла бясконцыя пушчы.
Рыба і дзічына не толькі кармілі тутэйшае насельніцтва, але давалі і прыбытак ад гандлю гэтым таварам. He хутка сталі гандляваць русічы, у адрозненне ад сваіх суседзяў, прадметамі вытворчасці гандлявалі багаццямі тутэйшай прыроды.
Выключнае гаспадарчае значэнне мела бортніцтва. У гады яго росквіту ў XVI стагоддзі гэты промысел на Беларусі даваў паўмільёна пудоў мёду штогод. Зразумела, што адначасова ішоў значны гандаль воскам.
Яшчэ не так даўно, да вайны, калодныя вуллі можна было сустрэць даволі часта ўсюды на тэрыторыі Палесся, у тым ліку і ў раёне ДавыдГарадка. Другая сусветная вайна не так сапсавала прыроду, як змяніла быт і былыя звычкі людзей. Куды больш нашкодзіла прыродзе і людзям такая зручная на першы погляд цывілізацыя ў апошнія паўстагоддзя: уся гэта навукова-тэхнічная рэвалюцыя з яе меліярацыяй, хімізацыяй і гэтак далей.
Ніяк мы не паразумнеем, каб абысціся без рэвалюцый. Вось і не стала бортніцтва на Палессі і ці яго аднаго?
Аднак яшчэ ў XV стагоддзі ўлады і грамадства Гарадка Давыдава таго часу заўважылі, што прыродзе наносіцца шмат шкоды, і яна, такая невычарпальная, пачала бяднець. Можна ўявіць, які гэта быў важны крок у свядомасці людзей!
Пачынаюць выдавацца законы аб рэгуляванні высечкі лясоў, лоўлі рыбы, палявання на дзічыну.
У 1538 годзе быў прыняты закон “Аб захаванні лясоў і палявання”. У 1541 годзе створаны першы заказнік для аховы зубраў у Белавежскай пушчы.
Паляванне пачало пераходзіць пад кантроль дзяржавы. У гэтым сэнсе выключную цікавасць прадстаўляе своеасаблівы твор вялікага княжацкага лоўчага (адказны за паляўніцтва) Рыгора Валовіча. “Ревнзня пуш н
переходов зверйных в Велдком княжестве Лйтовском с прнсовокупленнем грамот й прнвнлегнй на входы в пуіцй й на землй”...
Гэта падрабязнае апісанне 39 найбольш значных пушчаў, якія выкарыстоўваліся для палявання.
У кожнай пушчы абазначаны звярыныя пераходы, дадзена агульная характарыстыка лесу і паляўнічай гаспадаркі. Гэта фактычна геаграфічны дапаможнік і біялагічны даведнік жывёльнага свету з інструкцыяй па рэгуляванню паляўніцтва на асобныя віды звяроў.
Адзначым, што людзей пакуль цікавяць только звяры, і сярод іх у першую чаргу толькі самыя буйныя. Стан птушынага царства тады нікога не займаў гэтае багацце здавалася невычарпальным, ды людзі і не ведалі, улічваючы адлёты птушак у вырай, як можна рэгуляваць іх колькасць.
He будзем наіўнымі, грамадская думка тады не абганяла свайго часу, і ніякай вялікай філасофіі і тым болып філантропіі ў гэтых прыродаахоўніцкіх пастановах няма. Шляхта не так дбала аб экалогіі, як аб сваіх прывілеях на добрае паляванне. У гэтым быў асобны гонар, але і каштоўны здабытак шляхта любіла шчодрыя піры. Лясы належалі каралю і магнатам, таму яны, як уласнікі, дбалі аб сваёй маёмасці. Вядома, гэта было на карысць беларускай прыродзе.
Вось вытрымка з “РевйЗйй”, якая характарызуе адзін з пераходаў дзікіх жывёл з поўдня на поўнач каля Давыд-Гарадка:
“Почавшй от Кйева, тою стороною, которою зверье йдет, обопол рекй Прйпятй ку Чернобюлю, ку Мозыру, ку Турову, ку Городку Давыдову й Дубровйцы, через Дубою, межй Стахова й Парохонска, через Прйпять й реку Ясельду й Лахвенскую пуіцу й Пйнскую прнмаючн”...
Хто ведае, што засталося ў наш час ад тых звярыных пераходаў? I хутчэй за ўсё, і звярыны шлях знік у даўніне, як чалавечы шлях з варагаў у грэкі.
He меншую цікавасць уяўляе і такі дакумент, выдадзены ў Княстве некалькі раней:
“Бона Божьей мйлостью королева Польская, велйкая княжня Лйтовская, Руская, Прусская, Жемойтская, Мозовецкая й ййшйх.
Бйлй нам чолом подданные нашй городецкйе — Сергей, Нван, а Грйнь ХодаровйЧй...
установнлн старшймй над всемй бобровнйкамй тамошнймй городецкнмй одного с потужнйков йх на ймя Ходарй Копйя. Н кождый год в Велйце днй (Вялікдзень ад аўт.) по 70 грошей, а о Божьем народжены (Ражаство Хрыстова ад аўт.) горностая, й йа то еслй тым подданым нашым далй наш лйст под нашею печатью.
Пйсан в Кракове.
Под лета Божьего народження 1554, месяца ноября 18 день”.
Жонка караля Жыгімонта I каралева Бона была буйнейшым землеўладальнікам: у тым ліку, ёй належалі землі і лясы былога Гарадзецкага
княства. Вышэйназванай граматай устанаўліваліся абавязкі адной з найбольш значных катэгорый паляўнічых баброўнікаў, якія разам з бортнікамі карысталіся асаблівай увагай сваіх гаспадароў.
Часта бортнікі і баброўнікі займаліся яшчэ нарыхтоўкай драўлянага вугалю і смалы. Смалакурні існавалі ў некаторых маёнтках.У XVI стагоддзі ў Гарадку ўпамінаецца бровар, які існаваў да канца XIX стагоддзя і быў закрыты пасля заснавання завода ў Манькавічах (Століне). Гарадзецкі бровар быў звычайным для таго часу: драўляны будынак з мураванымі печамі і катламі. Знаходзіўся ён бліжэй да ракі Гарыні ля Дольнага замку вінакурні тады будавалі ля вады.
Заўважым, што ў інвентарах пастаянна адзначаецца, што Замак патрабуе ўвагі і клопату гараджан. Бровар у спісы аб’ектаў, па якіх ёсць заўвагі, не трапляе. Значыць, сваю вінакурню гарадчукі даглядалі і трымалі яе ў належным стане, хаця, вядома, бровар ад войнаў, штурмаў і набегаў розных гасцей цярпеў многа ліха. Але, трэба думаць, жыхары адбудоўвалі яго ледзь не ў першую чаргу. Бо хто ведае жывы характар гарадчукоў, разумее, што без шынка чалавеку жыцця няма ні ў сівую даўніну, ні зараз.
Цяпер свайго бровара тут няма. I шкада, што жыхар ці госць ДавыдГарадка не можа сталіць смагу куфлем “гарадзецкага” ці “гарынскага” піва, альбо выпіць на здароўе кілішак гарэлкі з назвай “Князь Давыд”.
Спрадвеку жыхары Гарадка Давыдава былі слаўнымі віцязямі, добрымі воямі, смелымі казакамі, мужнымі паляўнічымі і ўдачлівымі рыбакамі. Але асаблівую славу Давыд-Гарадку прынесла рамяство і гандаль.
Самы старэйшы дакумент, у якім упамінаецца Гарадок як гандлёвы населены пункт, маючы камору (мытню), адносіцца да 1480 года. Прывядзем вытрымкі з яго. Гэта грамата вялікага князя Казіміра IV мінскаму купцу Лукашу Церашковічу аб дазволе весці бязмытны гандаль у межах Княства:
“Казнмнр Божью мйлостью, князем нашйм, й паном, й наместннком, й тавуном, й бояром, й мытнйком, й всйм закйзннком тот наш чоловек, меіцанйн менскйй Лука Терешковйч торгует нашйм дубасом (судна пад’ёмнасцю 150 тон ад аўт.) бобруйскйм... а от того нам прйбытку дает. Н вы бы от нашего дубаса мыта не бралй бы. Есте в Глуску, в Луцку, в Вострозе, в Дубровйцы, в Городку, в Турове, в Пйнску, в Берестьн, в Ковне, в Менску, в Смоленску, в Оршй, в Могалёве, в Вязме, в Браньску, в Черннгове, в Кйеве, в Жйтомйрй, в Мозырй... по всйм нашнм мытом, й по князскйм, й по панскнм, й по боярскйм сухйм й водою. A которые бы через наш лйст сйлу ему чйнйтй, а мыто взятй от нашого дубаса й от его комят, тот нам велйкую вйну заплатйть.
Пйсан у Вйльнй, мая 5 день, йндйкт 6”.
Вялікакняжацкі дубас быў, відавочна, “дубам” як называлі палешукі судны, выдаўбленыя з аднаго дрэва. Такі дуб быў знойдзены ў 1966 годзе на дне Гарыні ля Давыд-Гарадка. Гэта судна палескага сярэдневечча было цалкам выдаўблена з сямісотгадовага дуба, як вызначылі вучоныя. Даўжыня яго складала 13 метраў, найбольшая шырыня 2,6 метра. Гэта адзіная такая знаходка на тэрыторыі Беларусі.
Знайшлі гарадзецкі дубас ля ўрочышча Хабішча, дзе непадалёк знаходзіўся і той падкаморак з мытнікамі. Чаму ён быў затоплены і як змог захавацца на дне Гарыні, зараз адказаць нельга. Сляды гарадзецкага дубаса згубіліся.
Такія гандлёвыя граматы цікавыя гістарычныя сведчанні аб тагачасным жыцці.
У папярэдняй главе аб Замку ўказвалася, што важнейшымі дакументамі, якія характарызавалі сацыяльна-эканамічнае становішча Замка і горада, былі інвентары. Але яны захаваліся толькі з пачатку XVII стагоддзя і праводзіліся рэдка.
Таму звернемся да грамат вялікіх князёў і ўдзельных, якія былі звязаны з жыццём горада і краю.
Некаторыя з іх ужо прыводзіліся, аб іншых будзе сказана ніжэй.
У нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца дакументы па гісторыі Столінскага раёна з 1503 года. Сярод іх самыя буйныя фонды тычацца менавіта Давыд-Гарадка.
Гэта эканамічныя і юрыдычныя дакументы да Давыд-Гарадоцкай ардынацыі 1521-1837 гадоў і інвентары Гарадзецкага княства (так называлася частка ардынацыі) 1840-1916 гадоў.
Усе гэтыя дакументы сведчаць аб паступальным эканамічным, сацыяльным і культурным росце Давыд-Гарадка. 3 папярэднім дакументам звязаны і наступны, які гаворыць аб удзеле Гарадка не толькі ва ўнутраным, але і міжнародным гандлі.
Кароль (вялікі князь) Жыгімонт I з мэтай даць магчымасць сваёй жонцы Боне, уладальніцы Давыд-Гарадка, атрымліваць большы прыбытак ад мытных збораў, выдаў у 1540 годзе ўстаўную грамату Гарадзецкаму замку аб пропуску замежных купцоў шляхам толькі праз Гарадок.