Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Улічваючы, што сем’і сялянскія ў той час былі шматлюднымі (у асноўным жылі разам тры пакаленні), то ў адным “дыме” (гаспадарцы) было не менш дзесяці, а звычайна і больш, чалавек.
Сялянства ў асноўным было прыгонным. Яно было непісьменным, але зрабіла галоўную справу для сваіх нашчадкаў; захавала сваю нацыянальную беларускую мову, свае старадаўнія звычаі і традыцыі, а таксама аснову свайго духоўнага жыцця і апраўдання на зямлі, веру айцоў Праваслаўнае веравызнанне.
РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
У РАСШСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ
ПАЧАТАК АДРАДЖЭННЯ
Вас, браты, я помніць буду, Я не сніў такога цуду, Каб, выросшы між ліцвінаў, Палюбіў беларусінаў.
В. I Дунін-Марцінкевіч. 1857 год.
Веру, братцы: людзьмі станем, Хутка скончым мы свой сон; На свет Божы шырэй глянем, Век напіша нам закон.
Цётка (А. Пашкевіч). 1905 год.
Вызваленчая вайна за веру і волю на Беларусі закончылася безвынікова. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай закончылася ўмацаваннем пазіцый Расіі на Украіне, хаця і не прывяла да вызвалення беларускага народа. Але з гэтага часу Расія пачала актыўна ўмешвацца ва ўнутрыпалітычнае жыццё Рэчы Паспалітай у сувязі з пагаршэннем становішча праваслаўных і несканчаемым наступствам на іх польскіх уладаў разам з каталіцкай і ўніяцкай цэрквамі.
Дзве вайны гэтага перыяду нанеслі Беларусі нябачаны за ўсю гісторыю ўрон: была страчана палова насельніцтва і палова гаспадарчага патэнцыялу. Абязлюдзелі гарады і вёскі, запусцела сельская гаспадарка, заняпалі рамёствы.
Але шляхта не толькі не змяніла сваіх адносін да простага, знявечанага і затаптанага ў зямлю сялянства, не толькі не асэнсавала сваіх даўгоў перад Бацькаўшчынай, не толькі не пакаялася перад сваім народам і стала б служыць яму, а наадварот, яна станавілася ўсё больш жорсткай, нахабнай і некіруемай. Духоўна разбэшчаная, адчуваючы сябе запраданай і здрадніцкай, некалі тутэйшая, а зараз чужынская, гэтая шляхта баялася свайго народа. Вядома, шкада беларускай шляхты і горка ад яе трагедыі людзей тутэйшых. Але, на жаль, адрыў яе ад людзей простых быў масавым. Гэтая шляхта, павінная прыпадабняцца да ляхаў, была сродкам апалячвання і падчас вяла сябе больш бесчалавечна, чым польскія паны. Усё гэта назаўсёды ўбіла клін паміж ёю і простым народам, які, з’яўляючыся цёмным і непісьменным, свята зберагаў па цёмных кутках і балотах праваслаўную веру і сваю родную мову.
Так было не заўсёды, і ў далёкія часы народ русінаў на беларускіх землях быў адзіным, стоячы ў сваёй веры і звычаях даўніны. Трагічны працэс пачаўся з дзяржаўнага аб’яднання з паганскай тады Літвою і прывёў, крок за крокам, да поўнага знішчэння самасвядомасці і маральнасці кіруючага класа на Беларусі. Гэта пачалося са здрадніцтва ў веравызнанні, а потым закранула і многія чалавечыя рысы шляхты.
3 далёкіх часоў Ягайлы і Вітаўта ў свядомасць шляхціча быў закладзены асабісты гонар, пагарда да іншых саслоўяў і марнатраўства не па кішэні. Апошняе заключалася ў тым, што кожны шляхціч даволі часта пускаў пыл у вочы, дэманструючы сваю раскошу і дабрабыт, якіх на самой справе не было.
Беларускі народ умеў смяяцца над такімі хлуслівымі і недабрасумленнымі шляхцюкамі, і зараз жывуць трапныя словы з тых часоў: “на пузе шоўк, а ў жываце шчоўк”, “гэткія паны па сорак у штаны” і многа іншага.
Зразумела, у такіх паводзінах нашчадкаў тутэйшай шляхты было многа малпавання, імітацыі чужых паводзін і звычак: спачатку гэта былі літоўцы, якія першымі далі прыклад недобрасумленнасці ў веравызнанні, калі іх князі кідаліся з праваслаўя ў каталіцтва, а потым прыйшлі палякі. Менавіта ўся фанабэрыя і пагарда да болыіі бедных і простых разам з бязмернай сквапнасцю прыйшлі да ліцвінскай шляхты разам з апалячваннем.
Гэтае малпаванне кіруючага класа, які ад чужынцаў браў толькі горшае, вялікім цяжарам пала на худыя плечы гаротнага беларускага сялянства, для якога было ўсё роўна “свая” гэта шляхта, ці польская.
3 тых жа самых далёкіх часоў Ягайлы і Вітаўта Руская Літва была ледзьве не самай дэмакратычнай дзяржавай ў Еўропе, вядома, у першую чаргу для пануючага саслоўя шляхты, а таму выдатна зручнай для пражывання. Гэта прадоўжылася ў Рэчы Паспалітай.
Паступова шляхта дабілася па сутнасці неабмежаванай улады, калі кароль быў пазбаўлены наогул права вырашаць якія-небудзь больш-менш дзяржаўныя пытанні.
Шляхта дабілася права арганізоўваць для абароны сваіх інтарэсаў ваенныя саюзы (канфедэрацыі) і нават законна падымаць бунт супраць караля. I гэта даволі часта рабілі буйныя магнаты, якія мелі сваё войска, часам большае, чым каралеўскае.
Дэмакратыя ў сейме Рэчы Паспалітай дайшла да таго, што пры вырашэнні любога пытання дастаткова было аднаму дэпутату прагаласаваць супраць і пытанне не вырашался.
У выніку ў 1652-1764 гадах былі сарваны сорак чатыры сеймы з васьмідзесяці. Даволі часта на сеймах у Варшаве у ход пускалася зброя, і нямала дэпутатаў, для якіх сутычкі і варагаванне пераносілася і па-за сцены сейма, раней часу накіроўваліся на той свет.
Такая практыка ў сейме наогул была не новая ў сусветнай гісторыі. Ужыванне магчымасці блакіравання адным дэпутатам, гэта значыць адным голасам, волі ўсяго схода Еўропа ўжо ведала. Для гэтага трэба было пагартаць падручнік гісторыі. Але трагедыя чалавецтва ў тым, што людзі забываюць сваю гісторыю. 1 таму гэта гісторыя паўтараецца зноў і зноў, каб людзі вучыліся і пазбаўляліся слепаты і невуцтва. Толькі адбываецца гэтая навука часта праз вялікія трагедыі.
Так было з варшаўскім сеймам і наогул з Рэччу Паспалітай, фанабэрыстай і дэмакратычнай да шляхты, і варожай і прыгнятальнай да карэннага насельніцтва беларускіх зямель. Рэч Паспалітая паступова і неадольна канала. Інстытуты яе ўлады, яе ўнутраная і знешняя палітыка фатальна ішлі да разбурэння.
Калі адзін дэпутат можа паралізаваць работу ўсяго парламента, гэта ўжо не дэмакратыя, гэта клініка. Але так жыў варшаўскі сейм, над крыклівасцю і баламуцтвам, з якога тады смяялася ўся Еўропа, і тыя польскія сваркі ў сейме сталі прыказкай.
Паводзіны дэпутатаў нагадвалі старажытнарымскі прынцып liberum veto. А парадкі ў варшаўскім сейме былі падобны на становішча ў старажытным Рыме ў час крушэння рэспубліканскага ладу. Але ж пасля гэтага прыйшоў заняпад.
А для шляхты гэта быў час “залатой вольнасці”, якая нагадвала баляванне ў час чумы ці халеры. Рэч Паспалітая была ў глыбокім палітычным і дзяржаўным крызісе, а шляхта, кіруючы клас, у дадатак ставіла сябе над законам. Гэта і было першай прычынай гібелі дзяржавы.
Якой жа справядлівасці заставалася чакаць беларускаму народу ў складзе дзяржавы, якая была для яго чужой?
Яму заставалася толькі маліць Бога ды чакаць пагібелі польскай дзяржавы. I яна прыйшла. Прыйшла не па віне “злога” суседа Расіі, гэтага варвара з усходу, як любіць сцвярджаць і сёння рознае панства, і не з прычыны прагнасці імперыі.
Рэч Паспалітая загінула па законах гістарычнай справядлівасці. Палякі атрымалі тое, чаго яны заслугоўвалі. I жыццё іх у складзе Расіі было лепшым, чым беларусаў у Рэчы Паспалітай.
Уніяцтва вялікім маральным, ці лепш антымаральным прыгнётам, ляжала на беларускім народзе. Таму з такой лёгкасцю беларусы з прыходам расійскай улады вярнуліся да веры продкаў. Гэтатычылася і іншых звычаяў.
1 яны не шкадавалі аб дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай, якая паглынула ў свой час Вялікае Руска-Літоўскае княства.
Сёння варагуючыя да рускіх нацыяналісты-фронтаўцы з падставай і без падставы чапляюцца да расійскага перыяду беларускай гісторыі, ніколі нават паўсловам не згадваючы Рэч Паспалітую, ад якой расійскім уладам засталася вельмі дрэнная спадчына.
Беларусь была падчаркай ў складзе Рэчы Паспалітай. 1 палітыка паланізацыі (апалячвання) і акаталічвання насельніцтва Княства, якая доўжылася не адно стагоддзе, прывяла да таго, што гісторыя вынесла свой прысуд Рэчы Паспалітай.
Расія атрымала ад Рэчы Паспалітай Беларусь у выглядзе заняпаўшай калоніі, і вельмі шкада, што ёй не хапіла гістарычнага часу, каб пераўтварыць яе ў нешта лепшае.
Гэты перыяд перадапошні ў беларускай дзяржаўнасці і гістарычна
вельмі блізкі, таму ўсе рысы яго больш-менш вядомыя. Аб іх мы пагаворым у гэтай главе. А зараз падвядзём рысу пад Рэччу Паспалітай, спадчынай якой давялося займацца Расіі.
Андросаўскае перамір’е 1667 года, а потым так званы “Вечны мір” 1686 года паміж Расіяй і Польшчай, прадугледжвалі абавязкі апошняй не рабіць ніякага ўціску на карэнных жыхароў за іх праваслаўнае веравызнанне. У канчатковых дакументах перамоў і дагавораў Рэч Паспалітая абавязвалася дазволіць свабодную дзейнасць цэркваў і праваслаўных епархій з спіскапатам.
Але на самой справе ўмовы гэтых дагавораў не толькі не выконваліся, а, наадварот, уціск дысідэнтаў стаў яшчэ больш жорсткім. Адзначым, што ўмовы значна пагоршыліся не толькі для праваслаўных, але для ўсіх рэфармантаў пратэстантаў-лютэран, кальвіністаў і іншых. Апошніх католікі не любілі асабліва, бо кальвіністы ўжывалі строгую царкоўную структуру і вельмі жорсткую дысцыпліну.
Калі мы гаворым толькі аб уціску праваслаўных і ўвазе да становішча карэннага насельніцтва на Беларусі і Украіне ў складзе Рэчы Паспалітай з боку Расіі, то не трэба забываць, што такую ж трывогу выказаў і Захад. Але ў дачыненні да сваіх вернікаў з ліку рэфарманцкіх цэркваў.
Рэфарманты актыўна дзейнічалі ў Англіі і Германіі, Нідэрландах і Шатландыі, Францыі і Венгрыі. I іх вельмі абуралі паводзіны Польшчы.
Рэч Паспалітая была адзінай еўрапейскай дзяржавай, дзе адбываўся працэс насільнага пераўтварэння аднаго народа ў другі з заменай яго мовы, рэлігіі і культуры. Беларус быў чалавекам другога гатунку, з якога было патрэбна зрабіць чалавека першага гатунку паляка.
У 1696 годзе дэпутаты сейма правялі ўсесаслоўную канфедэрацыю, якая прыняла рашэнне аб забароне рускай (беларускай) мовы ў Княстве як дзяржаўнай і афіцыйнай і ўвядзенне замест яе — польскай.
Гэты акт быў накіраваны на хутчэйшую асіміляцыю беларускага народа, канчатковае яго апалячванне.
3 гэтага часу друкаванне кніг на старабеларускай мове спынілася.
Толькі нешматлікія друкарні апошніх брацтваў друкавалі невялікую кол^касць рэлігійных выданняў на царкоўна-славянскай мове.
Навучанне ва ўсіх установах было на лацінскай і польскай мовах. Астраўкамі нацыянальнай свядомасці для людзей карэнных і тутэйшых былі пачатковыя школы пры брацтвах, якія вялі праваслаўна-рускае навучанне.