Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
рызыка, бо зямля гэта багацце, гэта святое. Была небяспека і ў тым, што судовая справа без усякага перапынку ішла за папярэдняй. Гэта магло раздражніць як улады (бо толькі што справу вырашыў Сенат), так і выклікаць надзвычайныя дзеянні самога Радзівіла.
Але гарадчукі вырашылі рызыкнуць. Яны былі людзьмі добра дасведчанымі ў заканадаўчых справах, у гаспадарчай дакументацыі, якую у гарадскім магістраце захоўвалі не адно стагоддзе. Але галоўныя паперы знаходзіліся ў гаспадара.
Гарадоцкія жыхары, ужо мяшчане, а не сяляне, звяртаюцца зноў у Мазырскі павятовы суд са смелай просьбай:
“1 . обязать князя Льва Радзнвнлла к предоставленмю ннвентарей 1551 н 1558 годов дворяняном Войною по повеленню Снгнзмунда III короля польского составленных, н всех документов к местечку Давндгродку относяіцнхся
2. назначнть нзследованне по всех нх претензням относяіцммся к неправшіьному нх укрепленню н вымогательству нзлншннх повннностей
3. прнговорнть вознагражденне за те претензнн, какне по нзследованню обнаружены будут
4. возвратнть нм все землн, ннвентарем 1551 годадля ннх назначенныя”.
I зноў Мазырскі суд вырашае справу жыхароў Давыд-Гарадка станоўча. Тут ўжо заварушыліся мясцовыя улады Мінскай губерні. Такіх разумных мяшчан, якія на вачах абзаводзіліся і зямлёй, тут яшчэ не бачылі.
“Но жнтелн Давндгродка подаля 10 нюня 1838 года к Мннскому губернскому прокурору прошенне, в котором указывалн, что за воспоследованнем означенного указа Правнтельствуюіцего Сената определенне Мозырского уездного суда прнзнавшн нм свободу на землях н прочнх претензнях... вошло уже в окончательную снлу, н что по определенню 2009 ст. 10 тома свода законов гражданскнх не может быть перешено нн в суіцестве ннже в последствнях оного”.
Прайшоўшы ад павятовага суда праз губернскага пракурора ўжо знаёмы шлях да царскага Сената і да самога імператара Мікалая I, які падпісваў указы “по Высочайшему Его Нмператорского Велнчества повеленню”, мяшчане Давыд-Гарадка зноў перамаглі. Гэта была другая перамога над славутым магнатам, флігель-ад’ютантам цара палкоўнікам Львом Радзівілам.
Зямлю, якую некалі іх продкам разам з Магдэбургскім правам даравала у Вялікім княстве Руска-Літоўскім каралева Бона, і якую магнаты Радзівілы адабралі ў час Рэчы Паспалітай, ім урэшце вярнула Расія.
Цяпер на сваёй роднай зямельцы можна было і разгарнуцца!
Амаль сорак гадоў для Давыд-Гарадка былі непрадукцыйнымі. Рамёствы і гандаль заняпалі.
А ў свеце ў тыя гады праходзілі бурныя падзеі: Напалеон ускалыхнуў Еўропу. Вайна дакацілася і да Расійскай імперыі. У 1812 годзе адбылася Айчынная вайна рускага народа супраць напалеонаўскага ўтаржэння. Яна прынесла вялікі ўрон Беларусі, галоўным чынам тым раёнам, дзе адбываліся ваенныя падзеі.
На поўдні Беларусі ваенных дзеянняў не было, толькі восенню 1812 года з Мазыра па левым беразе Прыпяці да Пінска прайшоў сфарміраваны тут ваенны атрад генерала Запольскага, які ў Пінску злучыўся з асноўнымі сіламі. Верагодна, што ў гэтым атрадзе былі рэкруты і з Давыд-Гарадка.
У 1830-1831 гадах у Польшчы, Беларусі і Літве адбылося шляхецка-каталіцкае паўстанне за аднаўленне Рэчы Паспалітай, але яно было падаўлена. У праваслаўным Давыд-Гарадку і яго ваколіцах гэтыя чужыя праблемы цікавасці не вызвалі, тым больш як раз у гэты час, стаўшы раптоўна сялянамі, яны змагаліся супраць католіка-магната Радзівіла. Ці да Рэчы Паспалітай было простаму народу? I да шляхецка-каталіцкіх праблем? Гарадчукі займаліся скаргамі ў расійскіх інстанцыях. I як паказаў час, гэта быў лепшы шлях да волі.
Больш ніякіх падзей на праваслаўным Палессі не было. Вось толькі пазней хадзілі чуткі, што тут недзе нейкі час хаваўся “Дубровскнй”.
Са школьных гадоў вядома ўсім хрэстаматыйная аповесць A. С. Пушкіна “Дубровскнй”. Аднак не ўсе ведаюць, што Дуброўскі гэта не выдуманы персанаж. Яго прататыпам стаў адзін з удзельнікаў паўстання 1830-1831 гадоў Павел Астроўскі, выхадзец з небагатай шляхецкай сям’і, чый двор быў у вёсцы Раванічы Ігуменскага (Чэрвеньскага) павета.
Як і ў Пушкіна, ён быў разораны багатым суседам, настаўнічаў, кінуў гэтую справу і заняўся проціпраўнымі дзеяннямі, яшчэ да паўстання на чале атрада “проказннчал долго, лет пять-шесть” у Мінскай і Віцебскай губернях так называлі некалі звычайнае рабаўніцтва.
У паўстанні Астроўскі “вступнл в мятежное ополченне, действовал вооруженною рукою”. Ён быў узяты ў палон, а ў 1832 годзе “содержаіцнйся в г. Пскове в чнсле военнопленных польскнх н лмтовскнх мятежннков шляхтнч Павел Островскнй, коему от роду 22 года, нензвестно куда отлучнлся”, гэта значыць, уцёк.
Яго беспаспяхова шукалі па ўсіх паветах Мінскай губерні, аб чым сведчаць рапарты з паліцыі Мінска, Бабруйска, Мазыра, Слуцка, Пінска і іншых гарадоў, адрасаваныя мінскаму губернатару.
Астроўскага шукалі пяць гадоў. У архівах кожнага павета захаваліся справы аб гэтых пошуках. А ён, казалі старыя людзі, быў у Мазырскім павеце, у тым ліку і ў Давыд-Гарадку.
У Давыд-Гарадку ёсць вуліца Астроўскага. Можна зрабіць здагадку, што гэта вуліца імя палескага авантурыста, прататыпа героя аповесці Пушкіна.
Інфармацыю аб падзеях на Беларусі атрымліваў у Лондане A. I. Герцэн. Некалькі разоў яго “Колокол” звяртаўся да становішча сялян ва ўладаннях князёў Радзівілаў.
У артыкуле “Под суд” расказвалася, што ў мястэчку Давыд-Гарадок і бліжніх вёсках, якія ўваходзілі ў фальварак, гаспадарыў арандатар Машэўскі, “нзвестный свонмн подвнгамн обогаіцення за счёт мужнков”. Ён абкладаў сялян спецыяльнымі паборамі за развядзенне імі хатняй жывёлы; загадаў сабраць усе жорны і выкінуць іх у Прыпяць, каб сяляне малолі на яго млынах; непакорных збівалі.
Герцэн у артыкуле падкрэслівае, што “о помеіцнчьнх доблестях Мошевского нзвестно в Европе, за что он возбуднл негодованпе этнмн н подобнымн действнямн”.
У Еўропе гэта было вядома, але гэта ніяк не цікавіла самога Радзівіла, які сам у той жа Еўропе жыў сабе на радасць.
А ў 1863-1864 гадах адбылося другое шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай. Яго ўдзельнікамі былі 80 працэнтаў каталіцкай шляхты, ксяндзы. Праваслаўнае насельніцтва яго не падтрымала.
У сучаснай гісторыяграфіі значэнне гэтага паўстання ў гісторыі Беларусі, як і сама роля К. Каліноўскага значна перабольшана і ідэалагічна апрацавана. Кіраўніку паўстання наўмысна надаецца, як і сэнсу самога паўстання, нейкае агульнабеларускае гучанне, хаця гэтага ў рэальнасці не было. Гэта была прапольская акцыя, каталіцкі мяцеж супраць праваслаўнай улады, і ўрэшце, як гэта ўжо было ў беларускай гісторыі, і супраць самога праваслаўнага насельніцтва, супраць большасці беларусаў.
Сама асоба Каліноўскага таксама ў пэўных мэтах “падчышчана” і ідэалізавана зноў жа з прапагандысцкім ухілам, звычайна антырасійскага накірунку. На самой справе Каліноўскі быў фігурай не самастойнай: радыкал, за ідэямі якога праглядвала Рэч Паспалітая, і дэмакрат рэвалюцыйнага накірунку, падобны да нарадавольцаў у Расіі. Нарадавольцы скончылі тэрорам, хіліўся да тэрору і Каліноўскі. Гэта быў адзіны шлях, на якім пазней з’явіліся, абагульняючы ўсе іх намаганні, нашчадкі ўсіх бунтаўшчыкоў бальшавікі.
Спробы яго гаварыць з народам пры дапамозе “Мужыцкай праўды” поспеху не мелі, бо не былі як след натуральнымі і шчырымі.
Шкада, што менавіта ў савецкі перыяд гісторыі, зноў жа ў прапагандысцкіх мэтах, паўстанні на Беларусі і сам Каліноўскі былі ахарактарызаваны скажона і сёння нават гучаць правакацыйна. Гэтага няма ў вядомых працах па гісторыі Беларусі М. В. Доўнар-Запольскага, У. М. Ігнатоўскага і В. Ю. Ластоўскага.
Насельніцтва Палесся не прымала ўдзелу ў паўстанні. Аднак на Століншчыне адбыліся падзеі, звязаныя са спробай пашырэння тэрыторыі паўстання.
3-пад Брэста на Палессе рушылі два атрады паўстанцаў пад кіраўніцтвам Р. Траўгута і Я. Ваньковіча агулызай колькасцю звыш двухсот чалавек. 1х мэтай было пракрасціся на Валынь для злучэння з мясцовымі аднамыснікамі.
Шляхце ўдалося балотамі прабрацца да Століна, аднак, зразумеўшы бесперспектыўнасць паходу, яны вярнуліся назад. Ля вёскі Калоднае ім удалося разбіць абоз расійскай роты, але на другі дзень, 13 ліпеня 1863 года, паўстанцы былі разбіты: каля дзесяці чалавек загінулі, звыш паўсотні накінулі атрад і склалі зброю, астатнія малымі групамі сышлі на захад. Рэшткі зніклі ў лясах і балотах.
Зараз на месцы бою ў Калодным устаноўлены памятны знак.
Рамуальд Траўгут у палескай дрыгве не загінуў. Ён дабраўся да Варшавы, атрымаў чын генерала, быў дыктатарам паўстання, а пасля яго падаўлення быў пакараны смерцю.
ГІасля таго, як расійскі Сенат важка падтрымаў гарадчукоў, жыццё тут закіпела. 3 аднаўленнем сваіх мяшчанскіх правоў рамеснікі, гандляры, прадпрымальнікі даволі хутка аднавілі былую славу Давыд-Гарадка і значна ўзвысілі яе. Многія харчовыя тавары (рыба, вяндліна, мёд, бярозавы сок, каўбасы, марожанае), шавецкія вырабы (славутыя боты), плеценыя рэчы, куфры, лодкі славіліся далёка за межамі мясцовых кірмашоў.
У выдадзенай ў 1882 годзе пад рэдакцыяй акадэміка П. П. Сямёнава-Цянь-Шанскага “Жнвопнсной Росснн” (том 3) беларускі вучоны A. К. Кіркор (1819-1866) пісаў:
“На островах рекн Горынн расположено местечко Давнд-Городок... на реке есть прнстань. Торговля довольно значнтельная, куда стекаются нз дальннх мест окрестные жнтелн, чтобы продать нлн передать комнсснонерам для развоза по другнм городам свон домашнне заготовлення, как, напрнмер, ветчвну, сушеную рыбу, днчь в разных вндах, грнбы, сушеные слнвы м т. п., но главное, чем славнлнсь сапожннкн Давнд-Городка это высокне с длнннымн голенніцамм сапогн.
Все это ежегодно прнвознтся в Внльно, Варшаву н другне города. Местные жнтелн нзвестны также отлнчною отделкою плетеных брнчек”...
I зараз мясцовыя жыхары з прафесійнай гордасцю ўспамінаюць, што менавіта Давыд-Гарадок абуў польскага прэзідэнта. I сапраўды, сюды звярнуўся з просьбай пашыць яму шыкоўныя непрамакальныя боты ў 1932 годзе прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масьціцкі.
Пытанне гэта абмяркоўвалася на агульным сходзе мясцовых майстроў. Па даручэнню шавецкай суполкі гэту пачэсную работу выканаў Якаў Іванавіч Матусевіч, за што атрымаў падзяку і падарунак ад прэзідэнта.