Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Апошнім вядомым цемрашалам з польскіх каралёў быў Ян III Сабескі (1674-1696). Ён асабіста прысутнічаў са сваім дваром 30 сакавіка 1689 года ў Варшаве пры пакаранні смерцю мысліцеля і грамадска-палітычнага дзеяча Казіміра Лышчынскага, ураджэнца Берасцейшчыны. Лышчынскі быў асветнікам, прадаўжаў традыцыі Рэнесансу і гуманізму, адкрыў у сябе ў маёнтку школу, дзе вучыліся і яўрэйскія дзеці. У
прысудзе інквізіцыі гэтая школа з яўрэйскімі дзецьмі была адным з самых важкіх абвінавачванняў.
Прысуджаны да спальвання на кастры вольнадумец быў “памілаваны” дабрадзейным каралём: ён быў абязгалоўлены і спалены.
Вось такія “заходнія каштоўнасці” і шчасце ад апалячвання атрымоўвала беларускае грамадства на працягу не аднаго стагоддзя перад прыходам Расіі.
Нягледзячы на заключаны ім мірны дагавор з Расіяй і абяцанне не ўмешвацца ў справы тутэйшай праваслаўнай царквы, якая і так хавалася ад прыгнёту па самых аддаленых кутках, кароль Ян III арганізаваў у апошнія гады свайго кіравання нябачанае да гэтага часу ганенне на праваслаўных.
Пры падтрымцы езуітаў і штурмавікоў-уніятаў былі здзейснены сапраўдныя пагромы праваслаўных прыходаў і асабіста грамадзян. Фанатыкам, мабыць, не давала спакою Варфаламееўская ноч у Парыжы. I вось пачалася акцыя на Беларусі.
Праваслаўныя цэрквы рабаваліся, разбіваліся святыні, храмы пераўтваралі ва ўніяцкія, нават за невялікае супраціўленне праваслаўных вернікаў жорстка каралі.
Аднак супраціўленне праваслаўных насільнаму пераводу ва ўніяцтва працягвалася. Было яно і ў Пінскім павеце, на Століншчыне. Прыкладам такой барацьбы было сяло Плотніца, у якім гвалтам, без згоды вернікаў, паспрабавалі ўвесці ўніяцкае набажэнства.
У 1670 годзе агульны сход прыхаджан вырашыў аднавіць праваслаўнае. Уніяцкі non быў выгнаны з сяла.
Раз’юшаны ўніяцкі епіскап Марцін Белазор накіраваў з Пінска ў Плотніцу двух уніятаў у суправаджэнні ўзброенай аховы. Жыхары сустрэлі іх варожа і выгналі з царквы. У час сутычкі быў забіты адзін з ахоўнікаў уніятаў, шляхціч Я. Валадкевіч.
Тады Белазор вырашыў асабіста прывесці да розуму непаслухмяных платнічан. Разам з узброенай шляхтай ён накіраваўся ў Плотніцу, але ў сяло ўвайсці не асмеліўся, таму што жыхары цвёрда вырашылі не дапусціць уніятаў, “прнготовнв ружья п разного к бою орудня”. Сяляне былі настроены так рашуча, што, нават узброеныя, шляхцічы не ўвайшлі ў сяло ні тады, ні потым.
Некалькі гадоў уніяты не чапалі Плотніцы. Але ў 1678 годзе прадстаўнік епіскапата Савіцкі з узброенай аховай зноў зрабіў спробу захапіць царкву, але быў выгнаны з Плотніцы ўзброенымі зямянамі і ад пабояў памёр.
Апошняя спроба ліквідаваць праваслаўную царкву Пакрова Маці Божай адбылася праз дзесяць гадоў пасля сутычкі і зноў закончылася беспаспяхова.
Так Плотніца адстаяла сваё права на захаванне сваёй праваслаўнай веры, сваёй беларускасці, свайго гонару.
Супраціўленне навязваемай уніі было ў Давыд-Гарадку, Тураве, навакольных вёсках і сёлах. He ўсюды яно заканчвалася паспяхова для праваслаўных, аднак адзначым, што Пінскі павет быў адзіным на Беларусі, дзе ўніяцтва дасягнула найменшых вынікаў. Праваслаўнымі тут засталіся 90 цэркваў са 150 тысячамі прыхаджан.
Сёння, як і тады, гэта павінна быць прадметам нашага гонару і славы: побач з Польшчай, на заходнім рубяжы, сярод апалячвання і акаталічвання, у Рэчы Паспалітай існавала цэлая Палеская праваслаўная краіна, адной з апор якой заслужана быў Давыд-Гарадок. Наш Палескі край быў духоўным цэнтрам нацыянальнай ідэі і беларускай свядомасці. Будзем помніць пра гэта.
I гэта ў той небяспечны час, калі ўсё ў Рэчы Паспалітай стаяла супраць беларускасці і нават самога гэтага слова тады не існавала ужывалася “ліцвінства”.
Законы супраць праваслаўных усё больш і больш абмяжоўвалі іх правы.
У 1673 годзе праваслаўныя былі пазбаўлены права атрымання шляхецтва.
У 1685 годзе было забаронена праваслаўным пераходзіць пад кіраўніцтва маскоўскага патрыярха.
У 1699 годзе праваслаўныя былі пазбаўлены права займаць пасады ў магістраце.
У 1720 годзе адзіна законнай царквой (акрамя каталіцкай) была абвешчана грэка-рымская (уніяцкая).
Круг замкнуўся. Праваслаўная царква апынулася па-за законам. I вось якая склалася грамадская сітуація на Беларусі і Правабярэжнай Украіне ў выніку таго рэлігійнага і культурнага працэсу, які актыўна праходзіў у XVI-XVIII стагоддзях.
Вынікам зламыснай апрацоўкі беларускага насельніцтва стала тое, што адна нацыя аказалася падзеленай.
Тое, што кожны народ, кожная нацыя складаецца з розных сацыяльна-эканамічных груповак класаў з’ява нармальная і гістарычна заканамерная.
Тое, што нягледзячы на неаднолькавасць свайго месца ў грамадстве, розныя класы адной нацыі маюць адну мову, культуру, рэлігію, з’ява таксама заканамерная і гістарычна нармальная.
Але тое, што пануючы класс нацыі мае адну мову, а прыгнечаны клас гэтай жа нацыі мае другую, так званую халопскую, гэта ўжо нацыянальная бяда.
I гое, што пануючы клас нацыі мае адну рэлігію, а для прыгнечанага класа гэтай жа нацыі створана другая рэлігія, умоўна іншага гатунку, гэта бяда, якой свет не ведаў.
Так атрымалася на Беларусі. Шляхта паступова ўспрыняла польскую рэлігію, польскі менталітэт, польскую культуру і польскую мову. Скла-
даней было з ніжэйшымі саслоўямі сялянамі і мяшчанамі. Яны не паддаліся да канца, і гэтым пацвердзілі сваю годнасць як асноўнага грунту беларускай нацыі, яе мацерыка. I што ўрэшце адбылося?
Цяпер селянін альбо мешчанін глядзеў на свайго пана не проста як на класавага прыгнятальніка (гэта нармальна), але разам з тым як на “папежніка” (іншаверца-католіка і “ляха”), што выклікала пастаянную варожасць. I было ад чаго. Класавы прыгнёт акрамя эканамічнага аказаўся густа замешаным на нацыянальным і рэлігійным, што было асабліва балюча.
Калі да гэтага дадаць тую анархію, якая тварылася ў дзяржаве ад самавольства шляхты, то становіцца відавочным, што такая дзяржава доўга існаваць не магла. Як той Карфаген, яна павінна была быць разбурана з Захаду ці Усходу. I суседзі дапамаглі Рэчы Паспалітай з абодвух бакоў.
Больш за ўсіх, вядома, цярпелі прыгонныя сяляне. У першай палове XVIII стагоддзя ад бесчалавечнага жыцця сяляне ратаваліся толькі адным спосабам уцёкамі: народ не паўставаў супраць палякаў, а уцякаў. 3 усходніх зямель уцякалі ў Расію, з Палесся на блізкую Украіну, на паўночныя землі.
Гэта выклікала вялікую занепакоенасць гаспадароў. 3 гэтай прычыны Радзівілы абодвух ардынацый выдалі статут для сваіх фальваркаў (таварных сельскагаспадарчых уладанняў).
Статут змяшчаў своеасаблівыя заклікі да сялян заставацца на сваіх сядзібах і падпарадкоўвацца сваім гаспадарам.
У 1753 годзе князь Геранім Радзівіл выдаў статут для Давыд-Гарадоцкага фальварка, у якім збеглыя сяляне заклікаюцца вярнуцца на сваё ранейшае месцажыхарства. А гэта значыць, што і адсюль, з Замкавай воласці, з ваколіц Давыд-Гарадка незадаволеныя сяляне ўцякалі ад панскага прыгнёту, хаця гэта і былі не самыя горшыя паны Радзівілы.
У статуце князь абяцаў уцекачам вярнуць ім раней належаўшую маёмасць, а таксама дадатковыя льготы па выкананню прыгонных павіннасцей. Калі гэта так непакоіла багатых магнатаў, значыць, уцёкі былі масавымі.
А шляхта як з ланцуга сарвалася... Нягледзячы на тое, што апошні кароль Станіслаў Панятоўскі ў 1765 годзе выдаў грамату з загадам спыніць ганенні на праваслаўных, рэлігійны тэрор яшчэ больш узмацніўся. Сейм прыняў закон аб’яўляць ворагам айчыны кожнага, хто на сейме падыме голас у абарону дысідэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў).
У 1768 годзе на Правабярэжнай Украіне (польскай частцы) успыхнула народнае паўстанне гайдамакаў. Яно было страшным па сваёй жорсткасці, нагадваючы расправы казакаў стогадовай даўніны. 3 натуралі-
стычнай падрабязнасцю апісваў гэту “Коліўшчыну” Тарас Шаўчэнка ў паэме “Гайдамакі”.
Удзел у гэтым паўстанні прымалі і збеглыя сяляне з Пінскага павета, цяперашняй Століншчыны. Імі былі жыхары наваколля Давыд-Гарадка і яго фальварка, да якіх са статутам звяртаўся князь Радзівіл, але сваёй панскай добразычлівасцю яму так і не ўдалося апярэдзіць падзей.
Сярод удзельнікаў паўстання згадваюцца таксама жыхары вёскі Тмінь (зараз Цмень). Раней яны збеглі на Валынь, пасяліліся ў вёсцы Бярэзніца Луцкага павета і, калі сюды дакацілася хваля паўстання, прынялі ў ім удзел.
Суседзі Рэчы Паспалітай Расія, Прусія і Аўстрыя пільна наглядалі за ўнутраным становішчам Рэчы Паспалітай, якая па сутнасці знаходзілася ўжо ў канвульсіях. Але на цвёрдую прапанову Расіі і Прусіі рэальнаўраўняць у правах з католікамі праваслаўных і пратэстантаў, Польшча адказала адмоўна.
Гэта ўзруйіыла сітуацыю ў Рэчы Паспалітай. Там пачалася ўзброеная барацьба паміж сабой шляхецкіх канфедэрацый пракаталіцкай і болый-менш дэмакратычнай, якая непакоілася аб будучьші і ўзяла бок падтрымкі правоў праваслаўных.
Расія выкарыстала сітуацыю і ўвяла свае войскі на тэрыторыю Беларусі ў падтрымку шляхты, якая рэалістычна падтрымала праваслаўнае насельніцтва.
5 жніўня 1772 года ў Санкт-Пецярбурзе была падпісана канвенцыя паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй аб частковым падзеле тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Прусія захапіла паўночна-заходнюю частку Польшчы, Аўстрыя частку Паўднёвай Польшчы і Заходняй Украіны. Да Расіі адышлі Інфлянцкае ваяводства, Віцебскае, Мсціслаўскае ваяводствы і частка Полацкага з гарадамі Полацк, Віцебск, Магілёў, Орша, Гомель і інш. Польшча прызнала гэты падзел.
На астатняй, “польскай” частцы Беларусі, шырыўся нацыянальнавызваленчы рух. Ён асабліва ўзмацніўся пасля арышту ў Слуцку назначанага расійскай імператрыцай Кацярынай II праваслаўнага першасвяшчэнніка епіскапа Віктара Садкоўскага.
Вясной 1790 года пачаліся буйныя сялянскія хваляванні на поўдні Пінскага павета. Яны праходзілі ў Плотніцы, Дубаі, Асавой, а таксама ў наваколлі Давыд-Гарадка у Альшанах, Велямічах, Рублі.
Прыгонныя патрабавалі змяншэння чыншу (грашовага аброку) і паншчыны, больш дакладнага і справядлівага землеўпарадкавання.
Мяшчане Давыд-Гарадка, арандатары зямлі, патрабавалі пашырэння сваіх правоў на карыстанне пашавымі ўгоддзямі і ляснымі высечкамі. Былі сутычкі паўстаўшага народа з княжацкай адміністрацыяй і павятовай аховай.