Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
I вось тагачасны ардынатар Мікалай Юзаф Радзівіл пераводзіць гарадзецкіх мяшчан (за выключэннем яўрэяў) у сялянскае саслоўе. I гараджане фактычна становяцца прыгоннымі.
Як гэта ўдалося? Як кажуць у падобных выпадках: “тайна сня велнка есть”.
Радзівіл мог правярнуць гэтую аперацыю яшчэ да таго, як горад згубіў Магдэбургскае права, даведаўшыся, што гэтая акцыя рыхтуецца. Горад быў прыватнаўласніцкім, і Радзівіл цішком аформіў патрэбныя паперы, сваёй воляй зрабіўшы са старажытнага горада вялікае сяло. Так што аднойчы, прачнуўшыся раніцай, жыхары доўга не маглі прыйсці ў сябе, даведаўшыся пра навіну, якая была для іх як гром з яснага неба.
А што яны маглі зрабіць? Яны ж жылі на Радзівілавай зямлі і ад зямлі залежалі. Кожны праваслаўны мешчанін меў у сваім карыстанні зямельны надзел, за які трэба было плаціць чынш і адбываць паншчыну.
I спатрэбілася нейкая хітрая канцылярская закавыка, каб Радзівіл скарыстаў гэтую акалічнасць. Вядома, не абышлося без хабару там, дзе трэба.
Былыя мяшчане выкручваліся, як маглі. Яны ж былі перш за ўсё выдатнымі майстрамі-рамеснікамі і добрымі гандлярамі. Гэта былі іх спрадвечныя заняткі, ад якіх адмовіцца ім не дазваляла майстэрства і сумленне.
Стаўшы спачатку на паперы, а потым фактычна і ў жыцці сялянамі, жыхары Давыд-Гарадка страцілі свабоду. А свабода гэта вольны час. А час, як вядома, грошы.
Спачатку яны неяк адкупляліся ад магната, але свабода перамяшчэнняў у прыгонных сялян зусім іншая, чым у мяшчан. Прыгонны селянін з Давыд-Гарадка разам з таварам клікаў законную падазронасць ў паліцыі: чаму ён не ў сваім фальварку і ці не збеглы часам? А калі не займацца гандлем, то з чаго жыць?
Пачаліся хваляванні. На працягу некалькіх гадоў гараджане пратэставалі перад адміністрацыяй фальварка, пісалі асабістыя і калектыўныя прашэнні князю, аднак ніякага адказу ад яго не атрымалі.
I тады ў 1816 годзе, ад імя неіснуючага ўжо гарадскога магістрата Давыд-Гарадка, яны накіравалі ў Мазырскі павятовы суд скаргу аб парушэнні князем Мікалаем Юзафам Радзівілам іх патомных і нашчадных прывілеяў. Пачалася шматгадовая судовая валакіта.
Улічваючы класавы характар суда, дабіцца станоўчага вырашэння свайго пытання сялянам было нялёгка. Магнат Радзівіл быў чалавекам не бедным, ды і гарадчукі беднымі не лічыліся. Таму судовым кручкатворам перападалі асігнацыі з двух бакоў. Але гарадчукі мала таго, што былі не беднымі, яны яшчэ былі і ўпартымі.
Праз чатыры гады яны зноў узбуджаюць справу супраць князя сваёй скаргай на моцны прыгнёт і павелічэнне прыгонных павіннасцей. Адзначым гэта. Ці магчыма было ў фанабэрыстай Рэчы Паспалітай прыгонньім сялянам скардзіцца на пана? А калі і скардзіліся, то справу вырашалі каты гаспадара. 3 прыходам расійскай ўлады жыццё змянілася. У лепшы бок.
Зробім невялічкае адступленне. Сёння нацыяналістычнае асяроддзе проста захлынаецца слінай і “праведным” гневам пры добрым слове аб “расейцах” і знаходжанні Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.
Пры гэтым што цікава: іх рыторыка слова ў слова супадае з лозунгамі і рыторыкай бальшавіцкіх аратараў, якія клікалі да знішчэння Расійскай імперыі. У гэтым няма нічога дзіўнага: усе яны з адной гліны разбуральнікі, якія могуць толькі псаваць і жыць адным пратэстам.
Аб тым, як жа на самой справе жылі беларусы ў “турме народаў”, расказвае нам менавіта гісторыя, якая абылася з жыхарамі Давыд-Гарадка. Сама Расійская імперыя ў асобе свайго Сената абараніла гараджан-беларусаў ад гвалту з боку іх гаспадара, старажытнага тутэйшага шляхціча магната-католіка Радзівіла. Якая б Польшча абараніла ў такіх абставінах праваслаўных? Тут ключ да праўды жыцця і адказ на пытанне, чаму беларусам непатрэбны былі паўстанні Касцюшкі і Каліноўскага. Шляхта, нават тутэйшая, не змяніла свайго аблічча, і сутнасцю яе паранейшаму заставаліся пагарда, гвалт і прымус.
3 апошнім прадстаўніком славутай шляхты былога Вялікага княства і змагаліся гарадчукі за сваю высокую годнасць. Гэта быў цікавы паядынак.
Цэлае пакаленне гарадчукоў, стаўшых прыгоннымі сялянамі, мірным шляхам, без усякіх паўстанняў з віламі і косамі, без правакацыйных заклікаў тыпу “стрэльбу, хлопчыкі, бяры!” і агрэсіўнасці “Мужыцкай праўды” дабіваліся праўды і вольнасці. I гэты шлях праз дзяржаўныя органы ўлады, юрыдычны і абгрунтаваны, аказаўся пераможным. Значыць, расійскія законы таго часу гэта дазвалялі.
Справай гарадчукоў займаўся міністр юстыцыі статс-сакратар цара і правадзейны тайны саветнік Дзмітрый Мікалаевіч Блудаў. А канчаткова ўказ падпісьаў сам імператар Мікалай I.
Правіцельствуючы сенат неаднаразова звяртаўся да вырашэння розных аспектаў справы. А пачалося з загаду “частное дело флнгель-адьютанта князя Льва Радзнвнла о свободе, отыскнваемой от него жнтелямп ордннацкого местечка Даввдгродка, ра^смотреть в обіцем собранші Правмтельствуюіцего Сената”...
Нагадаем, што свабоды шукалі жыхары Давыд-Гарадка ў той час, калі прыгонніцтва пры цары Мікалаі I лічылася непарушным і вечным.
Хто быў павераным і хадайнікам давыд-гарадоцкіх жыхароў, невядома, а вось імя паверанага князя Радзівіла ў дакументах ёсць. Гэта быў дваранін Калікст Карповіч.
Вакол гэтай фігуры ўся справа і закруцілася: менавіта дзякуючы яму Давыд-Гарадок і атрымаў зноў сваю гарадоцкую вольнасць, а гарадчукі зноў сталі мяшчанамі.
Гэты таямнічы Калікст Карповіч неяк дзіўна своечасова ўзнік якраз перад судовымі справамі жыхароў Гарадка. Да гэтага галоўным павераным Радзівіла быў губернскі сакратар Багдашэўскі. Багдашэўскага змяніў надворны саветнік Тулоўскі, якога абраў ізноў жа сам Радзівіл.
Пасля гэтага князь Радзівіл выязджае за мяжу, у Парыж: у яго былі свае інтарэсы, магнат любіў жыць арыстакратычна, у віхуры баляў і свецкіх задавальненняў.
Гарадчукі і вырашылі скарыстаць гэты зручны момант. Тут, як Піліп з канапель, і з’яўляецца Калікст Карповіч. А ў звычайнага двараніна Карповіча на руках з’яўляецца даверанасць, выдадзеная яму “надворным советннком н кавалером Леопольдом Оснповым сыном Туловскнм”, якая сведчыла, што Карповіч цяпер прадстаўляе ва ўсіх справах князя Радзівіла.
I вось урэшце Мазырскі павятовы суд прыняў рашэнне аб вяртанні жыхарам Давыд-Гарадка асабістай свабоды і залічэнні зноў у мяшчанскае саслоўе. Вось як гэта гучыць на канцылярскай мове таго часу: “крестьяне местечка Давндгродка начав в 1836 году... дело о свободе, когда прнзнана нм была таковая Мозырскнм уездным судом... того же года апреля 16 состоявшемуся”...
Victoria! У гісторыі феадальнага ладу такіх фактаў вельмі мала, а ў гісторыі Беларусі гэта, можа, і адзіная шчаслівая падзея, каб цэлы горад стаў вольным!
I тут пачынаецца самае цікавае. Павераны князя Карповіч, як добрасумленны дваранін, павінен быў падаць апеляцыю. Вядома, калі ён быў на баку Радзівіла, а не з’яўляўся тайным добразычліўцам гарадчукоў, Калікст Карповіч апеляцыю не падае. Час упушчаны. Мазырскі павятовы суд зацвярджае сваё рашэнне.
Як адбылося на самой справе, мы ніколі не даведаемся. Ёсць некалькі варыянтаў развіцця падзей: дваранін Карповіч наўмысна становіцца павераным князя, каб ў асабістых мэтах адпомсціць яму за нешта. Гісторыя з жыхарамі Давыд-Гарадка лепшы для гэтага сродак, бо, зразумела, ніякім павераным князя пасля такой гучнай судовай справы, якой займаліся потым Сенат, міністр юстыцыі і нават імператар, дваранін Карповіч больш быць не мог.
Карповіч узнік у гэтай справе нібыта для таго, каб змарнаваць час і, як гаворыцца, тарпедзіраваць сітуацыю сваімі паводзінамі. Так і хочац-
ца сказаць, што ён быў фігурай, якую разумныя і празорлівыя гарадчукі нанялі для вырашэння вельмі простай судовай камбінацыі. Нездарма хітрасці і прадбачлівасці жыхароў Давыд-Гарадка зайздросцяць многія.
Гісторыя з пошукамі сваёй свабоды ад Радзівіла ў гэтым сэнсе самы яскравы прыклад і з’ява ўнікальная.
Гэта быў мат нават не ў два, а ў адзін ход: жыхары пішуць прашэнне, суд вырашае станоўча. А супраціўнік нават не робіць ходу ў адказ. Рашэнне становіцца канчатковым.
Бюракратычная машына закруцілася. Гэта судовая справа жыхароў Давыд-Гарадка цікавіла многіх у губерні. Вядома, у Радзівіла былі прыхільнікі. Мінскі губернскі пракурор пісаў цвёрда: “не счнтаю меіцанамн по правам здешнему краю предоставленным... но оное по точному разуму... в теченнн своем должно быть прностановлено”.
Павераны Карповіч даручае справу адвакату Захарыю Лянкевічу. Адвакат павінен быў “словом действовать так, что польза, обстоятельства дела н необходнмость требовать будет, с тем, что таковое его Ленкевнча действне прмнято будет за свято н нерушнмо”.
Дзеянні Лянкевіча таксама выглядаюць цікавымі: “на дело о свободе... он хотя н обьявнл неудовольствне, но в установленный срок апелляцнонного обряда не нсполннл”.
Правіцельствуючы Сенат ставіць кропку:
“...что по делу о свободе жнтелей местечка Давндгородка последовало окончательное решенне в Мозырском уездном суде, обьявленное сторонам 21 мая 1836 года... по прнчнне ненсполнення co стороны князя Радзнвнлла апелляцнонного обряда... должно оставаться в снле”.
Вось так прытрымліваліся законаў у Расійскай імперыі, і нават Сенат не ўціскаў дробнага павятовага суда, а ўжо магнат Радзівіл мог бы, здаецца, знайсці на яго ўправу.
Слава Богу! 1263 душы прыгонных сялян зноў сталі свабоднымі, на гэты раз канчаткова. I быў указ, згодна з якім казённая палата “нсключйв жнтелей местечка Давндгродка в чнсле 1263 душ нз крестьянского звання, перечнслнла в званне меіцан того местечка... н остается только прннять меры, дабы воспользовавшнеся свободою жнтелн местечка Давндгородка не разбрелнсь в другне места н оставалнсь бы там на жнтельство впредь до окончання дела”.
Якое яшчэ “окончанне дела”, калі справа аб свабодзе была вырашана пераможна?
Гарадчукі не былі б гарадчукамі, калі б спыніліся толькі на гэтым. Калі пачало шчасціць, дык трэба выкарыстоўваць добрую сітуацыю, як кажуць, на поўную катушку. I яны выкарысталі. Моцна шчоўкнуўшы па носе фанабэрыстага магната, жыхары Давыд-Гарадка захацелі ў дадатак да ўсяго яшчэ добра адкусіць ад радзівілава пірага!
Гарадчукі вырашылі вярнуць ад князя права валодаць і гарадоцкімі землямі, якое ім было некалі нададзена. Вядома, у гэтым была вялікая