Давыд-Гарадок. Час і людзі.  Міхаіл Шэлехаў

Давыд-Гарадок. Час і людзі.

Міхаіл Шэлехаў

Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
95.86 МБ
Яно пачалося ў Гарадку 4 кастрычніка. Мясцовыя мяшчане аб’явілі аб непрызнанні каралеўскай улады, адказе выконваць павіннасці дзяржаве і князю Радзівілу.
Сябе давыд-гарадоцкія паўстанцы аб’явілі рускімі казакамі, падданымі Рускай дзяржавы, а сваім вярхоўным правадыром гетмана Багдана Хмяльніцкага.
У гэты час падняліся і сяляне шэрагу вёсак на поўдні павета Бухлічы, Варані, Вікаравічы, Струга, Гарадзец, Сямігосцічы і інш. Яны ўсе
падпарадкаваліся палкоўніку Івану Багдашэвічу. Яго сотнікамі былі мяшчане Рыгор Чапура, Іван Дзядошка, Фёдар Максімовіч, з сялян Якаў Паповіч, Марцін Вайтовіч, Васіль Муха.
Удзел у паўстанні прыняла і праваслаўная шляхта. Яе прадстаўнікамі былі Стэфан Алеша, Як Альшэўскі, браты Аляксандр і Лаўрэн Карповічы. Ад шляхты памочнікам палкоўніка Багдашэвіча быў сотнік Іеранім Шаламіцкі.
Агульная колькасць удзельнікаў паўстання на працягу двух гадоў дасягала каля пяці тысяч чалавек сапраўдная Давыд-Гарадоцкая армія!
Вось як апісваў пачатак паўстання адзін з пацярпелых ад паўстанцаў, магнат Святаполк Чацвярцінскі ў скарзе, накіраванай у замкавы суд Пінскага павета:
“Слуга князя Четвертннского представнл в суд замковый повета Пннского жалобу на прмчнненный князю уіцерб подданымн князя Яна Владнслава Радзнвнлла, прожмваюшнх в селах Вороннчн, Вухлнчн, Стругн, Внкаровнчн, Будымлн Пннского повета н меіцан города Городка...
...подданные князя его мнлостн Радзнвнлла в прошедшем 1648 году, начшіая с 3 октября, замыслнв безбожное н немыслнмое, собралн громаду в несколько тысяч человек нз волостн Гродецкой, вооружнлнсь ружьямн, саблямн, рогатннамн, нзбрав нз нх чнсла полковннков, сотннков на казачнй манер... неоднократно нападалн на владення, убнлн управляюіцего шляхтнча пана Казнмнра Декашннского, разбнлн закрома, уннчтожнлн разграннчнтельные документы, налоговые квнтанцнн, ннвентарные опнсання, нзьялн у управляюшего деньгн, драгоценностн, скот, птнцу, зерно н другне продукты. Двор в селе Воронье опустошшш н разгромнлн, а в селе Стругн утопнлн управляюіцего пана Яна Мокрнцкого н двор его разгромнлн, забралн все нмушество, а потом напалн на Вухлнчн, Векаровнчн н забралн там нмуіцество. Вторнчно напалн на село Стругн несколько сот человек ночью 17 января 1649 года”.
Са скаргай такога ж роду ў гэты ж суд звяртаўся і ўладальнік маёнтка Відзібор шляхціч Міхаіл Шырма. Ён паведамляў, што пад кіраўніцтвам войта Гарадка Давыдава Івана Багдашэвіча створаны паўстанцкія атрады з мяшчан горада і шматлікіх навакольных сялян.
У лістападзе 1648 года атрады мяшчан, а таксама сялян з сёл Белагуша і Манькевічы на чале з Мікалаем Ахматам і Шаламіцкім разграмілі шляхецкія маёнткі, у тым ліку яго, Шырмы, маёнтак Відзібор.
Гэтай жа восенню каля пяцісот гарадзецкіх казакаў накіраваліся на Тураў. Па дарозе яны разарылі маёнтак Семагошчу пана Янкоўскага.
Гараджане Турава і навакольных сёл воласці таксама паднялі паўстанне. Яго узначаліў Пракоп Цыўка. Ён падтрымліваў цесную сувязь з Багдашэвічам, сумесна яны рабілі паходы на шляхту павета, перайшлі Прыпяць і знішчылі маёнткі ў Лахве і Кажан-Гарадку.
Жыхар Лахвы Яўхім Бажэйчык, пазней трапіўшы ў палон да шляхты, гаварыў, што ў паходзе на левы бераг Прыпяці ўдзельнічалі каля двух тысяч паўстанцаў з Гарадка і Турава і кіраваў імі Багдашэвіч.
Тут трэба адзначыць, што такіх жудасных зверстваў у адносінах да сваіх ворагаў, якія прымянялі паўстанцы на Украіне, іх палескія паплечнікі не ўжывалі. Сведчанняў аб гэтым не маецца.
Што датычыцца католікаў і ўніятаў, то іх уціск быў нязначным, пранікненне іх у цяжкадаступны палескі край было нялёгкім, ды і народ быў неўспрымальным да новага веравызнання. Палеская шляхта ў асноўным была праваслаўнай, і сялянства да яе праяўляла толькі класавую варожасць. Як мы бачым з інфармацыі аб паўстаннях, помста палешукоў не кранала чалавечых жыццяў няхай гэта былі і іх прыгнятальнікі, паўстанцы ў асноўным займаліся разграбленнем і падзелам маёмасці, знішчэннем фінансавай дакументацыі панскіх аканомаў і арандатараў.
Яўрэі ў Княстве ў большасці пражывалі ў гарадах, мястэчках і займаліся рамесніцтвам і гандлем, былі выдатнымі майстрамі і выключнымі прафесіяналамі. Законы Княства не дазвалялі ім займацца сельскагаспадарчымі справамі, у тым ліку і арандатарствам, у адрозненне ад польскіх на землях Кароны, якія дзейнічалі на шматпакутнай Украіне.
Пражывалі яўрэі здаўна і ў Гарадку, аднак пагромных адносін да іх не было.
Жыццё на Палессі было больш-менш ураўнаважаным, але і тут палякі дзейнічалі, як і ўсюды, лютавалі і запалохвалі насельніцтва ўсялякімі карамі.
У канцы года ўрад Княства даручыў польнаму гетману, гэта значыць палявому, на перыяд вайны, Янушу Радзівілу ўзначаліць карнае шляхецкае войска, якое складала звыш 15 тысяч чалавек. У яго склад быў уключаны і карны атрад стражніка Мірскага, які нядаўна знішчыў Пінск. Шлях гэтага войска, у тым ліку па наваколлях Давыд-Гарадка, быў крывавым.
Першы ўдар быў нанесены па Тураву. 3 такімі сіламі гэта было вельмі проста. Горад быў акружаны цесным кальцом, з пятлі не павінен быў вырвацца ні адзін чалавек.
У Тураве ў той час пражывала каля чатырох тысяч чалавек, значыць баяздольных з іх было прыкладна трэцяя частка. Такім чынам, карнікі перавышалі абаронцаў у дзесяць разоў.
Аднак гараджане адмовіліся здацца, і Радзівіл абрынуўся на Тураў усімі сваімі сіламі. Пачаўся масіраваны штурм. Частка паўстанцаў прабілася і выйшла з горада, большасць разам са сваім кіраўніком Пракопам Цыўкай загінула.
8 студзеня 1649 года Тураў быў захоплены шляхецкім карным войскам. Старажытны рускі горад напаткаў лёс Пінска. Па загаду Радзівіла
ўсе жыхары горада, у тым ліку дзеці, былі літаральна выразаны, горад спалены.
Радзівіл накіраваўся па Прыпяці на ўсход. Наступнай ахвярай былі Петрыкавічы (Петрыкаў). Гэта быў пункт, куды дастаўлялася з Украіны зброя і перадавалася паўстанцам. Шляхта захапіла яго, расправілася з жыхарамі, разрабавала горад і без затрымкі рушыла далей.
Наступіла чарга Мазыра. Тут паўстанцамі кіраваў мясцовы рамеснік Іван Сядляр, яго памочнікам быў запарожскі палкоўнік Міхненка, накіраваны сюды Хмяльніцкім. Сюды прыйшлі і ўцалелыя паўстанцы з Турава.
Горад даволі надзейна падрыхтаваўся да абароны. Прапанова Радзівіла аб здачы з ііравам свабоднага выхаду з гораду была адвергнута: у вераломстве палякаў ніхто не сумняваўся.
Пачалася кравапралітная бітва. Першы штурм адной гарадской сцяны быў адбіты. Быў зроблены артылерыйскі абстрэл горада, у выніку якога ўспыхнулі пажары, і пачаўся штурм з трох бакоў. Шляхецкія драгуны пад прыкрыццем саней з дровамі падышлі да варот, выбілі іх і ўварваліся ў горад. Бітва працягвалася на вуліцах.
Увечары 19 студзеня ўвесь горад быў захоплены, супраціўленне падаўлена. Частка абаронцаў на чале з 1. Седляром змагла вырвацца. Казакі загінулі ўсе. Іх атаман Міхненка быў захоплены ў палон і люта пакараны пасаджаны на кол. Горад разграбілі.
А карнікі рухаліся далей. Разгрому падвергліся Чачэрск і Лоеў. A потым быў Бабруйск. Тут упершыню сярод паўстанцаў Беларусі адбылася здрада. Ноччу 21 лютага здраднікі адчынілі вароты, і карнае войска Радзівіла ўварвалася ў Бабруйск.
Карнікі ўжо мелі вопыт авалодання горадам. Падчас гарадскіх баёў загінулі некалькі тысяч казакаў і паўстанцаў, палкоўнік Паддубны пасаджаны на кол. Кроў цякла па вуліцах Бабруйска.
Радзівіл не пашкадаваў нават здраднікаў:
“да н меіцан всех, которые город ему отворнлн, мучнл нз жнвотов, н рукн отсек у 800 человек, постннал 150 чел., на полн взбнял больше 100 ч”.
Б. Хмяльніцкі ўважліва сачыў, што адбывалася ў паўночнай частцы яго казацкай дзяржавы на Палессі. Ён накіраваў вясною на Палессе палкоўніка Іллю Галоту, да якога далучыліся некалькі тысяч сялян паўстанцаў. Ля Рэчыцы ён нанёс буйное паражэнне Радзівілу і накіраваўся на чаўнах уверх па Прыпяці. У чэрвені недалёка ад Хойнікаў Ілля Галота быў разбіты і загінуў у гэтым баі.
Паражэннем паўстанцаў закончылася і самая буйная за час Вызваленчай вайны на Беларусі Лоеўская бітва 31 ліпеня 1649 года. Амаль дваццацітысячнае войска паўстанцаў было разгромлена Янушам Радзівілам. У баі загінулі 8 тысяч паўстанцаў, 3 тысячы патанулі ў Дняпры. Ураджэнец з-пад Брэста палкоўнік Міхаіл Крычэўскі цяжка паранены трапіў у палон і, каб не падвяргацца катаванням, скончыў жыццё самагубствам.
У жніўні гэтага ж года пасля заключэння Збароўскага дагавора, ваенныя дзеянні на Украіне часова спыніліся. Буйных сутычак не было і на Беларусі. Урад Княства імкнуўся канчаткова ўціхамірыць буйнае Палессе. Дайшла чарга і да Гарадка Давыда.
Паўстанцы поўдня Пінскага павета, цэнтрам якіх быў Гарадок, аб’явіўшы сябе казакамі, цалкам ліквідавалі мясцовую ўладу і выконвалі распараджэнні толькі войта, Івана Багдашэвіча, і яго рады.
Выбраны мяшчанамі-казакамі палкоўнікам, Багдашэвіч быў адначасова і ваенным кіраўніком. Яго намеснікамі з’яўляліся мясцовыя мяшчане і сяляне, кіраўнікі найбольш буйных атрадаў, якім далі званні сотнікаў.
У руках паўстанцаў застаўся Гарадзецкі замак з арсеналам зброі і боепрыпасаў. Але агнястрэльнай зброі было вельмі мала для трохтысячнага войска паўстанцаў. Некаторая колькасць яе была захоплена ў мясцовай шляхты, нейкая частка атрымана з Петрыкавіч (Петрыкава), базы паўстанцаў на шляху з Украіны. Большасць жа паўстанцаў-сялян была ўзброена самаробнай халоднай зброяй косамі і дзідамі (пікамі), a то і проста драўлянымі дубінамі.
Дзеянні паўстанцаў, слаба ўзброеных і пешых, вядома, абмяжоўваліся толькі сваім мясцовым рэгіёнам. Невялікая частка іх удзельнічала ў абароне Пінска і Турава. Забяспечваў кожны атрад сам сябе на свой капыл: паўстанцаў-гараджан мяшчане, сялянскія атрады сельскія абшчыны.
Прыняўшы удзел у вайсковай аперацыі, баявой вылазцы ці проста ў агульным сходзе, сяляне разыходзіліся па сваіх вёсках і займаліся сваімі гаспадарчымі справамі. Збіраліся, калі выклікалі начальнікі.
Замак Гарадка выконваў свае пастаянныя абавязкі: назіраў за падуладным яму наваколлем. Тут знаходзіўся палкоўнік-войт Іван Багдашэвіч са сваёй старшынай.
Гарадок Давыдаў ужо цэлае стагоддзе быў прыватнаўласніцкім горадам князёў Радзівілаў, але за сто гадоў ні адзін магнат не наведаў яго, хаця грашыма падданых карыстаўся і падаткаў патрабаваў своечасова. Што ж, шляхецкая фанабэрыя не дапамагала паразуменню паміж панствам і палешукамі. I вось галоўны гаспадар з’явіўся тут толькі амаль праз два гады пасля пачатку паўстання, летам 1650 года.