Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
Налівайка накіраваўся на Сеч, памірыўся з казакамі, супраць якіх некалі па слепаце змагаўся, пасябраваў з гетманам Рыгорам Лабадою і падараваў казакам табун коней, які ён захапіў у татараў.
3 лета 1594 года разам з гетманам ён на чале адного з казацкіх атрадаў удзельнічае ў Малдавіі ў вайне супраць туркаў. Вясной наступнага года казакі вяртаюцца назад.
Перамены былі відавочныя і вельмі дрэнныя. Тут ужо дзейнічала і з напорам насаджалася ўнія, адным з актыўнейшых праваднікаў якой быў мясцовы епіскап Луцкі, дэлегат місіі ў Рым да папы, Кірыл Тарлецкі.
Кожны дзейнічае, як можа: брат Севярына Дзям’ян складае пісьмы супраць аб’яднання з каталіцкай царквою, а князь Астрожскі рассылае іх па гарадах і мястэчках.
Налівайка падымае паўстанне супраць польскай улады і заключэння ўніі. Папоўніўшы свой атрад мяшчанамі і сялянамі, якія сталі казакамі, Налівайка займае з боем Луцк і захоплівае маёмасць Тарлецкага. У наваколлі запалалі шляхецкія маёнткі, у тым ліку і кароннага канцлера Яна Замойскага.
Супраць Налівайкі палякі накіравалі сямітысячнае войска рэестравых (каралеўскіх) казакаў гетмана Лабады.
У Налівайкі сілы былі намнога меншыя, і, не ўступаючы ў бой, ён рушыў з Валыні на тэрыторыю Княства, на поўдзень Беларусі, які яны лічылі часткай сваёй Украіны.
Магчыма, ідэю гэтага рэйду прапанавалі казакі, выхадцы з гэтых мясцін, якіх у войску Налівайкі было шмат. Усяго ў атамана мелася дзве тысячы казакаў. Паход пачаўся ў кастрычніку 1595 года, які быў незвычайным па надвор’ю і прыродных з’явах: “тогды было знма не знма, нн лето, ніі осень, нн весна аж до месяца мая до святого Афанасня снегу не было”.
Першым населеным пунктам, які паўстанцы занялі на Палессі, быў Петрыкавічы (ГІетрыкаў). He затрымліваючыся, Налівайка рушыў на Слуцк, папярэдне паслаўшы патрабаванне гарадскім уладам аб прадастаўленні яму з казакамі пастою ў горадзе.
У гэтым яму было адмоўлена, і 6 лістапада адзін з буйнейшых гарадоў Княства з моцным замкам быў узяты казакамі штурмам. Але толькі з мэтай яго захапіць і пакарыць, а не разі рабіць: казакі разумелі вялікую каштоўнасць Слуцка.
Слуцк у Рускай Літве быў значным культурным цэнтрам Праваслаўя. Тут жылі вядомыя князі Алелькавічы, якія баранілі веру продкаў і не схілілі галавы перад ўніяцтвам і апалячваннем.
Але да гэтага часу род гаспадароў князёў Алелькавічаў па мужчынскай лініі згас. Заставалася апошняя наследніца дзесяцігадовая Соф’я Юр’еўна. Праваслаўны Слуцк не зведаў разгрому, аднак навакольныя маёнткі былі абрабаваны. Як пісаў літоўскі гетман Крыштоф Радзівіл:
“...не мало вреда многнм людем учтнвым братнн нашей в том краю вблнзн Слуцка жнвуіцнм”.
Шляхецкае войска Радзівіла каля Копыля з засады нанесла паражэнне аднаму з казацкіх атрадаў, у той жа час з поўдня рухаўся са значным войскам рэестравых, каралеўскіх казакаў, Лабада. Далейшае знаходжанне ў Слуцку стала небяспечным. Прабыўшы там дваццаць дзён, казакі пакінулі Слуцк, захапіўшы з сабою асноўную частку замкавага арсенала: 12 лепшых гармат, 80 гакаўніц, 700 рушніц, акрамя таго мяшчанская рада выплаціла ім пяць тысяч коп літоўскіх грошаў.
У гэты час было прынята рашэнне ісці ў межы Маскоўскай Рускай дзяржавы. Спачатку паўстанцы рухаліся на Бабруйск, а потым павярнулі на Магілёў. Без усялякага папярэджання 13 снежня горад быў узяты знянацку штурмам. Тут казакі поўнасцю праявілі свае адносіны да ворагаў па веры.
У Баркулабаўскім летапісе гаворыцца:
“Лето Божого нароженя 1595, месяца ноября 30 дня в понеделок за тыдень перед святым Ннколою Севернн Налнвайко; прн нем было казаков 2000, дел 14, гаковннц... Место славное Могнлев, место набожное, домы, крамы, острог выжглн, домов всех яко 500, а крамов з велн-
кнмн скарбамн 400. Мяіцан, бояр, людей учтнвых так мужей, яко н жен, детей малых побнлн, порубалн, попоганнлн, скарбов тех незлнчоных побралн с крамов н с домов”.
Два тыдні прабылі казакі ў Магілёве. Да горада падышло шляхецкае войска на чале з М. Буйвідам. Налівайка выйшаў з горада на поўдзень і размясціўся на Ільінскай гары Буйніцкага поля. ГІа традыцыі казакі ўмацавалі сваю паходную крэпасць, акружыўшы свой лагер некалькімі радамі павозак.
Шляхецкае войска налічвала 18 тысяч чалавек, але ў яго не было артылерыі. Шляхта пераважвала казацкае войска амаль што ў дзесяць разоў і таму ганарліва рушыла на штурм гары.
Паўстанцы сустрэлі шляхту моцным гарматным агнём. Цэлы дзень 27 снежня ішоў упарты бой. Буйвіду не ўдалося зламаць супраціўленне паўстанцаў... Буйніцкае поле славутае поле рускай мужнасці і волі. Як некалі праваслаўныя казакі Налівайкі, так і нашчадкі іх, слаўныя чырвоныя байцы ў Вялікую Айчынную ламалі тут крывыя кіпцюры чорнаму германскаму арлу.
Ноччу казакі пакінулі свой табар на гары і пайшлі па Дняпру на поўдзень.
Іх шлях ляжаў праз Быхаў, Рагачоў і Рэчыцу. Адсюль Налівайка павярнуў на захад, перамясціўшыся з Дняпра на Прыпяць. Тут да яго дайшла добрая навіна: ад рэестравых казакаў гетмана Лабады, былога сябра, а зараз прыслугача караля, аддзяліўся загон палкоўніка М. Шавулы, які падтрымаў Налівайку.
У пачатку 1596 года Налівайка рухаўся ўздоўж Прыпяці і наведаў нашы мясціны. Казакі зноў занялі Петрыкаў, а потым Тураў, Гарадок Давыдаў і Лахву. Усюды казакі, як Божая кара, ачышчалі край: жорстка распраўляліся з варожай шляхтай, вынішчалі езуітаў, бралі выкупы з мяшчан, папаўнялі казацкую скарбонку.
У Гарадку казацкае войска спынілася: тут быў добры горад і добры праваслаўны народ; тут не было жорсткай адміністрацыі, не так многа шляхты і хцівых гандляроў.
Давыд-Гарадок і наваколле падаліся казацкаму атаману ціхім кутком нармальнага чалавечага жыцця без польскага прыгнёту, без езуіцкай злоўмыснасці, без шляхецкай разбэшчанасці і ксяндзоўскай сквапнасці. I нават яўрэйскія крамы тут не выклікалі ў яго ніякага абурэння. Спакой сышоў на душу грознага Севярына Налівайкі.
Ля Замкавай гары, на рачной прыстані казакі праверылі і падрамантавалі чаўны, на якіх плылі па Гарыні, перагледзелі і ўзмацнілі прыпасы, падлічылі казацкія скарбы ды захопленае багацце. Давыд-Гарадок аказаўся слаўным месцам для своечасовага адпачынку. Налівайка тут удакладніў свае ваенныя планы, правёў раду са сваімі атаманамі.
Казакі пакінулі ў Гарадку невялікі атрад, а сам Налівайка рушыў на Пінск.
Што адбылося пасля яго адыходу з Гарадка, аб гэтым мне некалі
расказаў амаль апошні хутаранін з вёскі Туры, што ў кіламетры ад Давыд-Гарадка, стары дзед Мікола Кошаль.
Гэта адбылося на Замчышчы, што было абсталявана для ўкрыцця і ратавання жыхароў Гарадка і мясцовых сялян ад ворагаў, аб чым ужо гаварылася раней, у главе “Татарская лагчына”. Гісторыя дзеда Кошаля вельмі зацікавіла мяне сваім народным духам, яркімі дэталямі, эпічным настроем. I аднойчы яна стала гістарычнай навелай.
СЛЕД НАЛІВАЙКІ
I
Дарога ад вёскі Туры да вёскі Лядзец праходзіць маляўнічым лесам, які мясцовыя жыхары называюць Барком.
Абмінуўшы лясніцтва і прайшоўшы кіламетры два гэтай дарогі, мы заўважаем другую, якая вядзе направа ў глыбіню гушчару. Дарога гэта малаезджаная і карыстаюцца ёю галоўным чынам зімою. Прайшоўшы метраў сто, мы бачым, што яна пачынае спускацца ў нізіну, цераз якую пракладзена невядома калі і кім грэбля, якою карыстаюцца і зараз.
А калі перад узыходам на грэблю ўважліва прыглядзецца, то мы ўбачым цікавую рэч: з абодвух бакоў пад’езду на грэблю ўзвышаюцца невялікія земляныя насыпы, якія нагадваюць не што іншае, як рэшткі варот, якія адчыняліся і давалі шлях да нейкага важнага месца.
Калі мы пакінем за сабою грэблю і звернем крыху направа, то яшчэ здалёк заўважым нешта незвычайнае. На прыгожым стогадовым дубе замацавана гербавая шыльда, на якой напісана:
Міністэрства культуры БССР
Гарадзішча
Помнік археалогіі
Ахоўваецца дзяржавай.
Няма ўжо той савецкай рэспублікі, і шыльду добра пабіла снегам і дажджамі, а старажытнае гарадзішча сабе жыве, спіць у сівым сне пад шэпт дрэваў.
Перад намі даволі высокі земляны вал, зарослы лесам. Аднак вал гэты незвычайны. Гэта замкнуты круг даўжынёю па акружнасці каля трохсот метраў і ў дыяметры каля ста. Вышыня земляного вала, густа парослага дзірваном, у асобных месцах дасягае зараз амаль сямі метраў. Значыць, у свой час ён быў значна вышэйшы.
3 пункту гледжання навукі гэта ўнікальны археалагічны помнік. Як і Хатомельскае гарадзішча, ён адзіны ў нас, на Беларусі. Мясцовыя жыхары называюць яго замчышчам і расказваюць, што некалі знаходзілі тут рэшткі старажытнай зброі, абрыўкі скуранога адзення, нават чалавечыя косці. Аднак ніхто не казаў, што тут сустракаліся прадметы сялянскага быту.
Археалагічныя раскопкі тут не праводзіліся. А народную назву гэ-
тай мясціны можна паставіць пад сумненне. Старажытныя гарадзішчы і селішчы, як правіла, асноўваліся людьмі на высокіх месцах, дзе будаваліся жылыя памяшканні, абарончыя забудовы. Для лепшых гандлёвых і ваенных зносін гарадзішчы будаваліся на рэках. Лепшымі прыкладамі тут з’яўляюцца сам Давыд-Гарадок і Тураў.
Каму ж спатрэбіўся горад у лесе, далёка ад купецкіх шляхоў, наогул схаваны ў сучасным Барку, які безумоўна быў некалі добрым борам са стогадовымі дубамі? Звычайна чалавечае паселішча не хаваюць ад чужых вачэй.
Лясны замак у былым бары ўяўляе сабой круглы вал з упадзінай у сярэдзіне, зробленай з мэтай, яўна абарончай. Калі глядзець на Замчышча зверху, то яно нагадвае велізарны след, пакінуты нейкім цуда-волатам, які загадкава прайшоў па палескай зямлі.
Загадкай з’яўляецца і тое, што вал замкнуты і не мае ніякага праходу. Магчыма, праход быў падземным і зараз абваліўся. Наогул, Замчышча, руіны таямнічага ляснога замка, маюць шмат загадак і чакаюць свайго часу для іх вырашэння.
Мы не ведаем гісторыю Замчышча. Але безумоўна не аднойчы гэта лясная крэпасць саслужыла добрую службу людзям.
II
Казакі выглядвалі з-за насыпу і сумна глядзелі на тое, што рабілася ўнізе. Некалькі дзён яны знаходзіліся тут, днём і ноччу адбіваючыся ад акружыўшай іх шляхты.
Іх загон на чале з сотнікам Палукошкам, выхадцам з гэтых краёў, атаман накіраваў на Давыд-Гарадок, а сам усёй залогай рушыў у Пінск.
Палукошка выканаў сваю справу хутка. Зламысная шляхта была пакарана, усе яе маёнткі ў акрузе спалены. Некалькі дзесяткаў лодак былі нагружаны патрэбным для казакаў скарбам і накіраваліся ўверх па Гарыні на Валынь галоўную базу паўстанцаў.