Давыд-Гарадок. Час і людзі.
Міхаіл Шэлехаў
Выдавец: Брэсцкае ўпраўленне па друку
Памер: 304с.
Брэст 2000
У 1563 годдзе ён умяшаўся ў міжусобную барацьбу ў Малдове і быў абвешчаны баярамі гаспадаром. Аднак у бітве з туркамі славуты казацкі атаман параненым быў захоплены ў палон, прывезены ў Стамбул і пасля катавання жорстка пакараны смерцю. Чалавек выключнай смеласці і адвагі, любімы герой казакаў, ён увайшоў у народныя паданні і песні пад імем Байды. У гісторыі Украіны ён лічыцца першым гетманам войска Запарожскага і першым кіраўніком Украінскай дзяржаўнасці.
Казацкія подзвігі сапраўдны эпічны перыяд нашай гісторыі, бо належалі мы тады да адзінай дзяржавы. Рэхам разыходзіліся ў народзе
чуткі аб падзеях на “казацкім фронце”. А яны і сапраўды трымалі яго, абараняючы жыхароў ад драпежных набегаў татар, турэцкага варварства, каталіцкага ўціску.
Казакі былі брацтвам, і больш за ўсё гэта было падобна на ваяўнічы рыцарскі ордэн. А з другога боку брацтва нагадвала манастырскае жыццё. Мяркуйце самі.
Прыйшоўшага да казакаў на Сеч не пыталі хто ён і адкуль, ці ёсць у яго сям’я. Калі “навабранец” падыходзіў па фізічных якасцях, то яго прымалі ў сваё брацтва на ўмовах, якія ў ім існавалі своеасаблівым кодэксе. А гэта ў першую чаргу безагаворачнае выкананне канонаў праваслаўнай веры, у тым ліку і шматдзённых пастоў, агульны тэрмін якіх ў праваслаўі налічвае больш за паўгода; абавязак ваяваць толькі супраць ворагаў праваслаўя; паслушэнства выбраным военачальнікам і камандзірам.
У казацкім кодэксе было многа прававых нарматываў: забараняліся сваркі паміж сабою; за крадзеж рэчаў у казака злодзея вешалі; за насіллі і рабаванні ў праваслаўных вёсках і гарадах выносіліся смярогныя прысуды; забаранялася прысутнасць жанчын і іх прывод на Сеч пад страхам смерці у Сечы быў строгі цэлебат для ўсіх.
Жылі казакі ў курэнях па сто пяцьдзесят чалавек у кожным; ежа іх — простая, часцей рыбная, мяса толькі на свята.
Гэта спартанская загартоўка выхоўвала ў казакаў выключную адданасць справе, братэрскую прыязнасць да сваіх таварышаў, і калі сёння нехта думае, што імя “таварыш” прыйшло да нас у рэвалюцыйным XX стагоддзі, то ён глыбока памыляецца: таварышамі называлі сябе казакі ў Княстве Літоўска-Рускім і Рэчы Паспалітай. 3 тых мужных часоў увайшло ў свядомасць назаўсёды моцнае і дужае братэрскае імя товаріство.
I зусім нездарма казакі Сечы называлі сябе рнцарством війська Запорізьского.
Запарожцы галіліся, пакідаючы на галаве доўгую пасму валасоў оселедець, які закладвалі за вуха. Характэрнай прыналежнасцю адзення былі шырокія шаравары, выключна доўгі пояс, шабля, абавязкова крывая, турэцкая; парахаўніца, пісталеты і люлька. У паходах запарожцаў, як старажытных грэкаў ці варагаў, суправаджалі кабзары, народныя песняры часам самі старыя запарожцы.
Каларытныя вобразы казакаў мы можам убачыць на адной з лепшых карцін I. Я. Рэпіна, на якой запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану: гэтую карціну кожны памятае з дзяцінства, па падручніку гісторыі. А ў жыцці запарожскія вусы і чупрыну і зараз можна сустрэць на нашым Палессі, дзе вясёлая давыд-гарадоцкая гаворка на базары не аднойчы нагадвала мне тэкст таго разудалага і бадзёрага пісьма запарожцаў з яго трапнымі выразамі і смеласцю.
На зіму, калі яны не ўдзельнічалі ў вайне, сямейныя казакі прыходзілі дадому, дзе займаліся сваімі гаспадарчымі справамі.
Болыпасць казакаў былі беглымі халопамі ад паноў з Украіны і Беларусі. Аднак на Украіне такая самавольная вольнасць ахапіла вялікую плошчу: з поўдня яна распаўсюдзілася на цэнтральную частку Украіны Кіеўскую, Палтаўскую, Падольскую землі.
Важнейшыя пытанні вырашаліся агульным сходам казакаў радай. Тут выбіраўся галоўны начальнік кашавы атаман, куранныя атаманы, вайсковы пісар і есаулы (распарадчыкі). На час паходу асобнага атрада выбіраўся яго палкоўнік. Загады начальнікаў выконваліся безагаворачна.
Як ужо гаварылася, загад караля аб ліквідацыі Сечы выкананы не быў, казацтва пашыралася ў глыбіню дзяржавы і за яго межы.
Ад часоў Люблінскай уніі Украіна перайшла ад Руска-Літоўскага княства ў падпарадкаванне Польшчы. Кароль Стэфан Баторы з мэтаю падпарадкавання казакаў у знак іх прызнання назваў іх вярхоўнага кіраўніка Фёдара Багдана гетманам і адаслаў яму вышэйшыя рэгаліі булаву, бунчук, пячатку, сцяг з каралеўскім белым ожэлам (арлом). Адпаведным чынам была адзначана і старшына (камандны састаў). Шэсць палкоў (шэсць тысяч казакаў) заносіліся ў рэестр караля і пераходзілі на яго забеспячэнне і ў яго падпарадкаванне.
Але гэта была толькі невялікая частка казакаў. Асноўная маса іх так і засталася запарожцамі, яны дзейнічалі на падставе сваіх інтарэсаў і даволі рашуча. 3 жадання караля раскалоць казакаў і спакусіць лепшых з іх каралеўскаю службаю і польскімі дармавымі злотымі нічога не атрымалася. Польскі белы арол так і не сабраў казацкую вольніцу пад свае крылы: вельмі ж гэтыя крылы былі падобны на краты астрога.
Кароль, палякі, акаталічаная мясцовая шляхта, уніяты і чужынцы, сярод якіх і яўрэі, баяліся казакаў. I было за што. Чаму?
3 боку дзяржавы пасля ўніі палітыка апрацоўкі рускага (беларусаў і ўкраінцаў) народа ў напрамку акаталічвання вялася з усё большай настойлівасцю. А асноўная частка сялянства была цалкам запрыгонена. Іх уладальнікі, каб выжыць, прыймалі каталіцтва, і ў вачах сялян станавіліся палякамі. У сваю чаргу свой жа па крыві рускі (беларускі, украінскі) селянін для “новых палякаў” станавіўся не проста “хлопам” па-польску, ён быў цяпер ужо быдлам (жывёлай), з якім і абыходзіліся належным чынам.
Але акрамя прыгоннага жабрацтва ў сялян і дыскрымінацыі мяшчан, у іх адбіралі адзінае іх суцяшэнне і недатыкальнае святое, што давала ім пачуццё чалавечай годнасці іх веру.
Да дзяржаўнага і рэлігійнага прыгнёту дадаваўся яшчэ і эканамічны ўціск яўрэяў, якія змаглі падпарадкаваць сабе гандаль і не толькі. Яўрэі пасяліліся ў Польшчы і Рускай Літве ў канцы XIV стагоддзя. Афіцыяльна ў дакументах і заканадаўстве іх называлі тады жыдамі. Так называлі яны сябе і самі.
За два стагоддзі яўрэі сталі значнай эканамічнай сілай. Акрамя гандлю на землях Кароны ім дазвалялася быць арандатарамі панскіх ула-
данняў. Польскія паны ганарліва лічылі для сябе зняважлівым займацца гаспадарчымі клопатамі і перакладалі іх на сваіх арандатараў. Апошнія выкарыстоўвалі сваё становішча для павелічэння ўціску хлопаў. Але гэта яшчэ нішто, і ўсюды ў свеце арандатары займаліся ўціскам прыгонных: лёс неграў на плантацыях Амерыкі ці рабоў у Турцыі адрозніваўся ад лёсу прыгонных беларусаў ці ўкраінцаў у Рэчы Паспалітай толькі дэталямі.
Горш было другое. Афіцыйную палітыку апалячвання каронаў Рэчы Паспалітай вяла да поўнай перамогі. Таму тут прымянялі розныя метады, і сярод іх езуіцкі здзеклівыя, калі не ведалі як задушыць праваслаўныя прыходы, якія не хацелі знікнуць з твару зямлі. Страшэннай знявагай простага чалавека, беларуса ці ўкраінца, была перадача панамі ў арэнду яўрэям праваслаўных цэркваў. He будзем бачыць чагосьці надзвычайнага. Сяляне на Беларусі заўсёды жылі з яўрэямі ў добрасуседстве, існавалі яўрэйскія вёскі, дзе яўрэі нават аралі зямлю.
Але ў тыя часы яўрэяў улада проста выкарыстоўвала ў сваёй бруднай палітыцы, і тыя паддаваліся. Палякі правакавалі варожасць паміж праваслаўнымі і яўрэямі, наўмысна ўскладаючы на апошніх арэндныя абавязкі і тым самым умываючы рукі.
Розныя бывалі арандатары: адныя знаходзілі з прыхаджанамі паразуменне, а другія, не без загаду пана-католіка, адчынялі цэрквы калі хацелі, плату за богаслужэнні бралі сабе. Часта бедныя людзі не мелі магчымасці плаціць, а святары, не маючы ніякай платы, сыходзілі ў другое месца. Царква пусцела. I тады яўрэй-арандатар па загаду пана перадаваў амярцвелую царкву ўніятам.
Усё гэта, разам узятае, прыводзіла найбольш актыўную частку русінаў (украінцаў, беларусаў, рускіх) на Сеч, дзе іх сустракала вольніца і ўмовы, аб якіх кожны марыў. I пакрыўджаны, са зброяю ў руках, станавіўся страшным для тых, хто давёў яго, простага селяніна, да стану Bopara і мсціўца.
Праваслаўнае насельніцтва Украіны і Беларусі называла сябе русамі (русінамі), мову рускай, а сваю краіну Руссю.
Адной з першых значных работ па гісторыі Украіны з’яўляецца “Нсторня Русов нлн Малой Росснн”, напісаная архіепіскапам Беларускім Георгіем Каніскім (1717-1795). A. С. Пушкін вельмі высока ацэньваў багатую духоўнасцю і мудрасцю творчасць беларускага пастыра. Перад сваёй заўчаснай смерцю ён уважліва чытаў яго, і вялікая рэцэнзія з мноствам цытат на кнігу Каніскага апошняе, што паэт зрабіў на зямлі.
Каніскі лічыў, што ўжо ў XVI стагоддзі існаваў народ маларосы (украінцы), якія займалі землі сучаснай Украіны і паўднёвай Беларусі. Прытым русамі (маларосамі) ён лічыў толькі праваслаўных.
Так называлі сябе ў той час і жыхары гэтых зямель, у тым ліку і казакі. Яны не лічылі русамі сваіх паноў, стаўшых католікамі. Для іх яны былі палякамі. 3 вялікай нецярпімасцю ставіліся яны да ўніятаў,
у сувязі з езуіцкімі авантурамі панства ворагамі лічыла і яўрэяў.
Яны свята памяталі галоўную частку казацкай прысягі абараняць сваю веру і знішчаць тых, хто яе хоча знішчыць. Такім чынам, дзякуючы прыгнёту, панства само дапамагло з’явіцца на свет сваім магільшчыкам.
I трэба сказаць, што, калі б не было казацтва, то беларускую мову і праваслаўную веру чакаў бы трагічны лёс. Па сутнасці, толькі казакі з’явіліся той сілай, якая стрымала поўнае знішчэнне нацыянальна-культурнай адметнасці беларусаў і ўкраінцаў галін аднаго дрэва.
Першае значнае выступленне запарожцаў супраць шляхты адбылося ў 1591-93 гадах на Кіеўшчыне, пад кіраўніцтвам гетмана Крыштофа Касінскага, аднак яно пацярпела паражэнне, а сам гетман загінуў.
Даволі значнае паўстанне адбылося ў час прыняцця ўніі пад кіраўніцтвам Налівайкі.
Севярын Налівайка ураджэнец горада Астрога. Яго старэйшы брат быў прыдворным святаром князя Канстанціна Астрожскага, аднаго з славутых барацьбітоў супраць уніі. Севярын выхоўваўся ў княжацкім замку, стаў сотнікам казацкага атрада па яго ахове, можна сказаць, быў ў княжацкай гвардыі. Прымаў удзел Налівайка і ў вайне з Касінскім, аднак не на яго баку.
Хутка захапленне Налівайкі шляхецкім жыццём рэзка змянілася жорсткай нянавісцю: паны заставаліся панамі. У яго бацькі быў зямельны ўчастак недалёка ад горада, але пан Каліноўскі захапіў яго, а бацьку так збіў, што той памёр. У Налівайкі адкрыліся вочы: ён разумее, што сярод шляхты праўды шукаць дарэмна.