ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

ДМБ-91

зычу вярнуцца дадому
Сяргей Пляскач
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2021
78.59 МБ
Шпачок жа, як ні ў чым не бывала, працягнуў, як яму, відаць, здавалася, надзвычай захапляльную гісторыю Толіка Малога:
— Каб ён стаяў і не рыпаўся, нічога б не было, а ён не проста павярнуўся да дзеда бокам, і той з усяе моцы прыпячатаў кулаком сцяну, дык яшчэ і штурхануў дзеда! Што там пачалося! Усім кабанам перапала, а Малога тыркалі галавой ва ўнітаз і ўсёй зграяй дубасілі цэлую ноч! Калі трохі працверазелі, падумалі, што Малы мёртвы! Ніякіх прыкметаў, што ён жывы, не было! Тады дзяды апранулі яго, паклалі ў коўдру, вывалаклі на вуліцу, перацягнулі праз агароджу і кінулі пасярод вуліцы, на праезджую частку, нібы ён пайшоў у самаволку і трапіў пад машыну! Уяўляеш! I на вочы нікому не трапіліся тыя п’яныя дзяды! Ачмурэць! Раніцою знайшлі Толіка, палякі ці нашы, невядома. Цэлы месяц у шпіталі пратрымалі! Ці не пяць рэбраў было зламана! Колькі ні распытвалі пракуроры ды следчы Толіка, што здарылася, ён казаў толькі: з лесвіцы ўпаў! Ён нават не ведаў, дзе яго знайшлі! Карацей, каб вельмі хацелі, даведаліся б, а так, калі сама ахвяра ніякіх прэтэнзіяў ні да каго не мае, усё і спусцілі на тармазах, — відавочна паўтараў не свае высновы Вацік. — Але дзяды спалохаліся не на жарт і, як
толькі вярнуўся Толік са шпіталя, адразу расшпілілі яго. Крута, праўда!
У сваёй радасці за Толіка Малога Шпачок выглядаў поўным вар’ятам: чалавека ледзь не забілі, яшчэ не вядома, як тое збіццё адгукнецца ў будучым, а Вацік у захапленні ад таго, як нядоўга Толіку давялося праць ды падшываць брудныя гімнасцёркі дзядоў. Яшчэ крыху, і здавалася, Шпачок выпаліць штосьці кшталту: вось бы і мне так!
Якраз у гэты час прагучала каманда строіцца на вячэрнюю паверку. Усе пачалі выходзіць з кубрыкаў і спускацца на вуліцу. Пастраеннем камандаваў Садоўнічы, той старшы сяржант, што забіраў маладых повараў са сталоўкі і разводзіў у нарадзе. Ён быў намеснікам камандзіра ўзвода. Дэмбелі, а іх у гаспадарчым узводзе было пяць чалавек, выйшлі з казармы ў тапках. Высветлілася, што спачатку адбываецца так званы вечаровы шпацыр: некалькі колаў па вялікім пляцы з гарланнем песень, а затым ужо пераклічка.
Вось гэтыя пяцёра, што цяпер імкнуцца прадэманстраваць сваю пагарду да агульных для ўсіх правілаў хаця б сабе і такім прымітыўным спосабам — прывалакліся ў тапках, толькі, можа, на якіх два гады старэйшыя за нас, але ў іх такія мацёрыя абліччы, што здаюцца яны старэйшымі гадоў на дзесяць, не менш. Цікава: гэта войска іх так падстарыла ці яны такімі былі і paHeft? Мо перажыванні за сваю неацэнную шкуру, калі іх па пяць разоў на дзень валаклі на допыты пасля збіцця Малога, такім чынам адбіліся на іхных абліччах? Гэта называецца «сталі сапраўднымі мужчынамі»: збілі ўсёю хеўраю аднаго слабейшага за любога з іх, нават не паспрабавалі аказаць дапамогу, як непатрэбную рэч, выкінулі чалавека на вуліцу?..
Ну, перабаршчылі крыху, Толік, з кім не бывае? А ты малайчына, мужык! Нічога не сказаў следчым, не выдаў! Вось ад нас табе цукерка: можаш ужо ад сёння з расшпіленым кручком хадзіць. А тое, што і цяпер яшчэ мача з крывёю бывае, дык гэта дробязі, да вяселля ўсё пройдзе, як кажуць...
А магчыма, яны цэлы год не спалі: расшпіліць — расшпілілі Малога, але невядома, што ён сам пра свае рэбры думае. Можа, ён зусім не таму нічога не сказаў следчым, што вельмі хацеў павыхваляцца расшпіленым кручком перад сваім прызывам, а насамрэч Малы мог падумаць, што пара годзікаў у дысбаце для ягоных крыўдзіцеляў — занадта слабое суцяшэнне, нераўназначная кампенсацыя за зламаныя рэбры ды адбітыя ныркі, таму, магчыма, вырашыў пакараць іх сам... Вось так разамлее-задрэмле аднойчы стомлены дзядуля, прысніцца яму родны дом, матуля, штосьці радаснае, каляровае, а ў гэты час і заспее яго, безабароннага, злапамятны Толік Малы, напрыклад, тыркне ў вуха шомпалам для чысткі аўтаматнай рулі — і ўсё, не прачнецца дзядуля, не пабачыць ніколі больш ні матулі, ні дома роднага, ні мора гарэлкі, ні таза піва, ні бабы з пышнаю ..ні дзеда Язава загаду*, нічога не пабачыць...
Змалку дзяцей вучаць, што павага іншых людзей, аўтарытэт здабываецца чалавекам доўгаю цяжкаю працаю, дапамогаю іншым, абаронаю слабейшых, а гэтыя пяцёра здабылі аўтарытэт праз збіццё і прыніжэнне тых, хто не мог адказаць? Цяпер яны ходзяць у тапачках,
* Ні дома роднага, ні мора гарэлкі, ні піва таз, ні бабу з пышнаю ні дзеда Язава загаду — словы з калыханкі для дзядоў: “Спн, наш дед, спокойной ночн, пусть прнсннтся дом родной, баба с пышною п...ой, море водкн, гшва таз, деда Язова прнказ об увольненнн в запас”. Язаў Дз. Ц. — міністр абароны СССР.
рамяні і зусім кінулі ў казарме... Нейкая крымінальная мараль, якую ўсе тут прымаюць за бясспрэчную ісціну! Нават небараку Шпачку зразумела яе няхітрая формула: спачатку ты цярпіш, а потым нехта павінен трываць твае выбрыкі і капрызы, сёння ты бяспраўны раб, а заўтра — рабаўладальнік, з адной толькі, але красамоўнай акалічнасцю: калі выжывеш...
Можа, коштам гэтага выжывання з’яўляецца больш ці менш паўнавартаснае вар’яцтва? Чаму б і не? Гэтая думка шмат што здольная растлумачыць: і хцівую зайздрасць да збітага на горкі яблык небаракі, і нічым не матываваную жорсткасць тых, хто збіваў... Цалкам верагодна, што некалі падчас вырабу з гэтых пяцярых «сапраўдных мужчын» іх так прэсанулі, што акрамя мужнасці яны набылі высакаякасныя псіхічныя адхіленні ды пажыццёвае маральнае калецтва.
Жанчыны традыцыйна спісваюць жорсткасць мужчын на гарэлку: як не п’е — нармальны чалавек, працавіты, спагадлівы нават, вып’е — звер зверам! Яны ж у войску не служылі, не ўяўляюць, што такое калекгыўнае выхаванне мужнасці. А гарэлка, відаць, толькі каталізатар, вызваляе ўсё тое, што запісанае на падкорцы ў войску, прынамсі ў такім войску... Можа, яшчэ ў турме...
Радзевіч маршыраваў разам з усімі, нават падцягваў апошнія словы ў радках абсалютна незнаёмай песні, а сам ліхаманкава разважаў у думках над тым, што пачуў ад іншых і паспеў ужо разгледзець сам.
Ва ўзводзе, значыцца, чалавек трыццаць, пяцёра непадперазаных у тапках — гэта дэмбелі, двое з якіх — тыя самыя Кротаў і Якіменка, пра якіх згадваў начальнік сталоўкі. Значыцца, з імі давядзецца пазнаёміцца бліжэй. Нехта трэці таксама можа быць калегам-кухарам, бо з вучэбкі ўзялі нас трох, то і звальняюцца трое.
Халера, з пяці адмарозкаў, што ледзь не забілі Малога, верагодна, з трыма неабходна будзе яшчэ не адзін тыдзень, акрамя казармы, сутыкацца ў сталоўцы, можа, нават разам працаваць, пераймаць вопыт старэйшых, каб ім добра было... У тым кубрыку, куды пасялілі нас, відаць, жывуць толькі чарпакі з вясенняга прызыву, толькі тыя, хто адслужыў амаль год, і Лёха Камароў, хлопец нашага перыяду... Усяго ложкаў у нашым пакоі дваццаць, значыцца, калі адняць нашыя, кабанскія (і якая свіння прыдумала такую назву?), усяго ва ўзводзе шаснаццаць чарпакоў... Пяць дэмбеляў, шаснаццаць чарпакоў і чатыры кабаны — дваццаць пяць. I калі ва ўзводзе роўна трыццаць чалавек (а гэта зусім не факт!), то атрымоўваецца, нашых дзядоў усяго пяцёра! Няшмат... Ужо лягчэй... Зрэшты, тады ўся тая гісторыя з Толікам Малым выглядае неяк бязглузда: у іхным перыядзе суадносіны былі зусім не на карысць дзядоў: пяцёра супраць шаснаццаці! Тыя кабаны маглі самі лёгка, як тут кажуць, за дзень зачмарыць тых няшчасных дзядоў... Іх запалохалі? Пяцёра навялі страху на шаснаццаць? Неверагодна! He, хутчэй, іх проста пераканалі, зачаравалі казкамі пра шчаслівую будучыню, спакусілі перспектываю раней ці пазней стаць паўнавартаснымі гаспадарамі чужых жыццяў!.. Вось і следчыя не паверылі, што Малога збілі дзяды: ні ў адным нармальным мозгу не магло ўкласціся, што пяцёра білі аднаго, а пятнаццаць, з якіх на месцы ахвяры мог быць кожны, ціхенька стаялі і назіралі... Пяцёра дзядоў... Нас чацвёра... Пяцёра дэмбеляў... Ага! Цяперашнія нашыя дзяды, вядома ж, таксама баранілі традыцыі, былі зацікаўленыя ў тым, каб паўладарыць над іншымі, калі прыйдзе час! Значыць, усё ж шаснаццаць супраць дзесяці, а не пяці... Хоць колькасная перавага і была на баку маладых, але
ім супрацьстаялі не проста крыху старэйшыя і фізічна дужэйшыя праціўнікі, а сапраўдныя адмарозкі, для якіх не існуе ніякіх тармазоў...
Тым часам поўнаю хадою ішла пераклічка. Як і paHeft у вучэбцы сяржант Дзянісаў, новы намеснік камандзіра ўзвода Садоўнічы прачытаў прозвішча Міхала, раздзяліўшы -дзьна асобныя гукі, а -еі зусім ператварылася ў -э-:
— Рад-зэвіч!
—Я!
Калі прагучала Вацікава прозвішча, за спінаю пачуліся скрозь смех каментары кшталту: пшэкі вярнуліся на сваю гістарычную радзіму!
— Ага! У якасці акупантаў! — рэзюмаваў нехта.
"V ТТТТ Даўно ўжо прагучала каманда «ад\/ III бой!», але падобна было, што ніхто v	не збіраўся спаць: тут і там чуліся
гучныя воклічы, дзверы ў кубрык стаялі расчыненыя, з калідора даносіўся тупат.
— Атас! Дзяжурны! — крыкнуў нехта ў калідоры, і на імгненне на трэцім паверсе запанавала цішыня, у кубрыку ўсе застылі ў тых позах, у якіх іх заспеў вокліч. Акрамя трох новенькіх, у ложках ніхто не ляжаў.
Рыпнулі дзверы з лесвічнай пляцоўкі, ад тумбачкі днявальнага данесліся прыцішаныя галасы, потым цоканне падкаваных ботаў па плітцы ўзлёткі: падобна было, што нехта зрабіў некалькі крокаў у адзін бок, затым вярнуўся назад, зноў рыпнулі дзверы, а яшчэ праз паўхвіліны прыцішана прагучала:
— Пайшоў...
I зноў пачаў нарастаць шум, усе адначасова пачалі рухацца, нібы нехта нябачны адпусціў на магнітафоне кнопку «паўза», падобна было, што нават абарваныя на паўслове гаворкі так з паўслова і працягнуліся далей...
— Э-э! Пад’ём! Якога хера ўлягліся! — аберуч трасянуўшы Міхалаў ложак, зароў той рыжы малодшы сяржант Ігар, які паспеў ужо наехаць на Ваціка ў нарадзе.— Пайшлі ў капцёрку, зараз Паэта будуць расшпільваць!
Міхал не стрываў, надта цікава прагучала: «Паэта», — удакладніў:
— Каго?
— Каго-каго, Пушкіна! Лермантава, каго ж яшчэ, у нас тут адзін Паэт!
Міхал нічога не зразумеў з сяржантавага тлумачэння. Напаўдарозе да капцёркі ўсіх завярнулі ў ленінскі пакой: у невялічкай капцёрцы ўсе не змясціліся б. Сядаць на крэслы ніхто не стаў: сталі паўколам насупраць уключанага тэлевізара. Мэл Гібсан нешта няўцямнае хутка гаварыў па-польску. Нехта выключыў гук, перш чым Міхал пачаў услухоўвацца ў словы замежнай зоркі. Да тэлевізара выйшаў адзін дэмбель. На ім былі сподняя кашуля і форменнае галіфэ, а на нагах — тыя самыя тапачкі, што і на паверцы. Хтосьці з чарпакоў паставіў побач з тэлевізарам крэсла.