• Газеты, часопісы і г.д.
  • ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

    ДМБ-91

    зычу вярнуцца дадому
    Сяргей Пляскач

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2021
    78.59 МБ
    Але найбольш прыгнятала тое, што дошкі былі пакрытыя танюткім слоем падталай шэрані: дастаткова было ўзяць у рукі пару штук, як рукавіцы прамоклі наскрозь, а пальцы перасталі нармальна варушыцца.
    Простая праца праз непрыдатную вопратку ды рукавіцы з адасобленым указальным пальцам, каб можна было націскаць на курок, пераўтварылася ў нейкае вытанчанае катаванне.
    Настрой імгненна ва ўсіх сапсаваўся, дошкі паляцелі абы-куды: то не даляталі да вагона, то пераляталі на другі бок.
    Як спецыяльна з піларамы выйшлі перакурыць рабочыя. Мабыць, відовішча ля вагонаў на самай справе
    выглядала камічна: мужыкі пачалі рагатаць уголас і каментаваць нязграбныя высілкі «радзецкіх жаўнежаў».
    Кпіны замежных пралетараў здаваліся нейкімі асабліва зняважлівымі ды зласлівымі.
    Яшчэ б якая хвіліна — і міжнароднага канфлікту было б не пазбегнуць. Але якраз у той момант, калі жаўнеры ўжо практычна перасталі шпурляць дошкі ў вагоны, а ў паветры залунаў водар немінучай сутычкі, ад купкі рабочых аддзяліўся адзін каржакаваты мужчына гадоў пад сорак і падышоў да найбліжэйшага з курсантаў.
    Усе жаўнеры замерлі: гэтаму яшчэ што трэба?
    Мужчына палез некуды глыбока ў кішэні сваёй курткі і раптам дастаў пару цёплых пальчатак з гумавым пакрыццём, працягнуў іх салдату:
    — Прошэ.
    Ад нечаканасці Міхал разгубіўся і замест вядомых яму польскіх слоў сказаў па-беларуску:
    — Дзякуй вялікі...
    Было відаць, што для мужчыны такая падзяка «радзецкага жаўнежа» таксама сталася нечаканасцю: ён неяк занадта пільна паўзіраўся сваімі пранізлівымі сінімі вачыма ў Міхала, нічога не адказаў і пайшоў да сваіх.
    «Халера! Відаць, падумаў, што я так непазнавальна перакруціў «дзенькуе бардзо»».
    Праз хвіліну паляк вярнуўся назад і раздаў усім курсантам такія ж спецыяльныя пальчаткі, якія ўжо прыкметна адагрэлі Міхалавы пальцы.
    Рабочыя вярнуліся пад навес да піларамы, а салдаты працягнулі грузіць вагоны цяпер зладжана і хутка, як і на пачатку.
    He болей як за гадзіну вагоны былі набітыя дошкамі. Заставалася чакаць прапаршчыка, які прывёз іх сюды
    і паехаў па нейкіх іншых справах няма ведама куды. Хлопцы пайшлі пад сцяну навеса, туды, дзе раней курылі рабочыя: там было спецыяльна абсталяванае месца.
    Па нейкіх там вайсковых нормах тыя з курсантаў, хто не курыў, павінны былі раз на месяц атрымоўваць цукар, а курцы — страшэнныя на выгляд і дужа смярдзючыя папяросы «Казбек». Нягледзячы на ўсю пачварнасць, «Казбеку» таго заўзятым курцам хапала максімум на дзён дзесяць, потым на папяросы пераводзілася мізэрнае грашовае ўтрыманне: астатні час яны вышуквалі недакуркі ў вадасцёках, выпрошвалі ў грамадзянскіх службоўцаў ці, калі выпадала такая магчымасць, чапляліся да замежных грамадзян.
    Мабыць, толькі ў войску Радзевіч, які сам ніколі не курыў, па-сапраўднаму зразумеў усе перавагі здаровага ладу жыцця: курцы адчувалі натуральную ломку, бы наркаманы за дозу, гатовыя былі аддаць што заўгодна за смярдзючы недакурак «Казбека», у іх бясконца скакаў ціск, разладжваўся зрок і пухлі вушы! Так! Гэта не прыдумка! Выраз «хочацца так, аж вушы пухнуць» не з’яўляецца простай фігурай маўлення, а мае пад сабою рэальную падставу!
    Натуральна, курцы і тут палезлі ў запляваную сметніцу па недапалкі. Глядзець на гэткае відовішча было брыдка. Якраз у гэты момант сціхла піларама і з-пад навесу пачалі выходзіць рабочыя. Першыя з іх паспелі заўважыць, чым займаліся «радзецкія» ў іхнай курылцы. Міхалу хацелася праваліцца скрозь зямлю ад сораму за сваіх таварышаў. На гэты раз ніхто з палякаў нават не пасміхнуўся: яны моўчкі падышлі да жаўнераў, дасталі пачкі з цыгарэтамі і працягнулі курсантам. Моўчкі закурылі. Праз некалькі хвілін той мужчына, што прынёс пальчаткі, сказаў да сваіх:
    — Czas na obiad!*
    I раптам паўтарыў для савецкіх:
    — Пойдём с намн обедать, ребята!
    -— Prosz^, prosz^**, — падхапілі яшчэ некалькі галасоў.
    Прыбудова ля навеса, з якой дыміла труба, аказалася невялічкай, але досыць утульнай і чысценькай сталоўкай, дзе ўладарыла пажылая пані. Гаспадыня не здзівілася дадатковым едакам, а толькі ўсхвалявана паўтарала:
    — Bardzo prosz^. Nie wystarczy chleba navseh! Jak nieprzyjemnie***.
    Рабочыя ўсе як адзін адмовіліся ад хлеба, таму гасцям яго хапіла ўдосталь.
    Тыя, хто паеў, вярталіся назад у курылку. Адтуль даносіліся гучныя воклічы і смех. Радзевіч не спяшаўся: тут было цёпла і пахла куды больш прыемна! Калі Міхал застаўся адзін за столікам, да яго падсеў той паляк, што прынёс пальчаткі і запрасіў абедаць: ён, мабыць, тут галоўны, калі ўсім распараджаецца.
    — Ты беларус, хлопча? — раптам спытаў паляк панашаму.
    Як такое магчыма? Міхал няўцямна ўтаропіўся ў паляка вачыма: не, ён, ведама, чуў, што ў Польшчы жывуць беларусы, але гэта на ўсходзе, вельмі далёка адсюль.
    — Так, — нарэшце адазваўся Радзевіч.
    — Я таксама. Мяне завуць Пётр Смык.
    — Міхал Радзевіч.
    — Дык яна ўсё ж яшчэ жыве?
    — Хто? — не ўцяміў Міхал.
    * Czas na obiad! (пол.) — час абедаць.
    ** Prosz^ — калі ласка.
    *** Bardzo proszq. Nie wystarczy chleba navseh! Jak nieprzyjemnie (пол.) Калі ласка. He хопіць хлеба на ўсіх. Якая непрыемнасць.
    — Беларусь!
    — Жыве, куды ж ёй падзецца?
    — Проста ты не першы савецкі беларус, з кім я гавару. Але ніхто з іх двух слоў звязаць па-беларуску не мог.
    — А як вы тут апынуліся?
    — Тут шмат беларусаўжыве. Але болышсць, як і ў вас, мовы не ведае. Mae бацькі з заходнікаў, як і асноўная частка мясцовых беларусаў. Тата ў трыццаць дзявятым ваяваў супраць немцаў у польскім войску, потым савецкі палон, Сібір. Каб там не згніць, запісаўся палякам, потым было новае войска польскае, цяпер прасавецкае. Пасля вайны ён застаўся ў Польшчы: яшчэ раз у Сібір не хацелася. Тут, на новых тэрыторыях, людзей не хапала, так і апынуўся ў Яленяй-Гуры, далёка ад радзімы, хаця заўсёды марыў жыць дзе-небудзь на ўсходзе. Яму было ўжо за трыццаць, калі на пачатку пяцідзясятых сюды з Беларусі прыехала маміна сям’я: быў нейкі перыяд, калі ў Польшчу выпускалі савецкіх грамадзян. Яны таксама запісаліся палякамі, абы збегчы з савецкага раю. Маці скончыла беларускую школу, бацька вучыўся ў польскай, але беларускую ў ёй выкладалі. Ды і матчыны бацькі, два браты, сястра — карацей, смешна было б у такой сям’і раптам загаварыць па-польску, не зразумелі б. He мову, натуральна, а нагоду. Таму я гадаваўся ў беларускім асяродку. Калі пайшоў у школу, усе дзеці і настаўнікі пыталіся, адкуль я прыехаў, такі ў мяне адметны быў акцэнт. Што акцэнт! Час ад часу я мог наўпрост адказаць па-беларуску, бо абедзве мовы ведаў выдатна і не адчуваў розніцы. У нас у сям’і і кніг па-беларуску заўсёды хапала! Ты не падумай, я адукаваны чалавек! Сур’ёзна! Так! Я скончыў Вроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт, факультэт геаінжынерыі. Працаваў тут недалёка інжынерам на шахце, але потым за сувязь з «Салідар-
    насцю» звольнілі... Цяпер крызіс у нас. Можна было б вярнуцца на былую працу, але шахта практычна не працуе... Таму пакуль тут: сям’ю ж неяк карміць трэба... А ты адкуль з Беларусі, Міхал Радзевіч?
    — Я з-пад Оршы.
    — О, як далёка. I як там цяпер?
    — Нібыта ўсё па-старому...
    — А беспрацоўе ёсць?
    — Здаецца, пакуль няма...
    — А перабудова як?
    — Пакуль не зразумела, буксуе перабудова...
    — А ў людзей настрой які?
    — Розны: у наменклатуры настальгія па мінулым і мяняць яны нічога не хочуць, а астатнія, здаецца, ужо не могуць жыць па-ранейшаму...
    — Як думаеш, разваліцца Савецкі Саюз?
    — Цяжка сказаць. Пакуль што не падобна, але і балты, і грузіны, і армяне, і малдаване ў адкрытую кажуць, што хацелі б выйсці...
    — А беларусы як?
    — Ніяк: адзін дзень адно гавораць, у наступны супрацьлеглае.
    — У нас таксама весела: цэнтральныя ўлады дабіваюцца вываду савецкіх войскаў, а мы гадаем, што будзе, калі саветы сыдуць: ці не вернуцца немцы? Многія ж тут у такіх дамах ды кватэрах жывуць, гаспадары якіх жывыя-здаровыя зусім побач, у Германіі, і ў любы момант могуць заявіць свае правы... Як на вулкане сядзім...
    — Радзевіч, паехалі, усе ўжо ў машыне! — паклікаў Міхала нехта з курсантаў.
    Пётр Смык правёў Міхала да самага кунга. Развіталіся...
    Усю дарогу да вучэбкі Міхал засяроджана думаў над незвычайнай пакручастасцю чалавечых лёсаў і пра дзіўныя супадзенні: ён адзін з беларусаў апынуўся ў гэтай камандзе і менавіта да яго падышоў мясцовы беларус — хіба не дзіўна?
    На зямлю спусціліся прыцемкі і перамяшаліся з туманам: як ні ўглядаліся курсанты, а вялізнай гары з заснежанай вяршыняй больш не разгледзелі. Ці не прымроілася яна ім увогуле?
    "V 7'Т Кожны дзень пасля абеду ў курсантаў было \/ I хвілін трыццаць вольнага часу, на працягу " А якіх яны разбіваліся на купкі, дзяліліся навінамі з дому з землякамі, проста гаманілі са знаёмымі, па чарзе смакталі недакуркі смярдзючага «Казбека». Усё гэта адбывалася ў курылцы на малым пляцы. Нязменна з землякамі ўсе пераходзілі на родную мову. Усе, акрамя беларусаў. Хіба што Вацік Шпакоўскі расслабляўся і пачынаў балбатаць, як дома, на трасянцы. Зрэшты, найбольш цярпелі ад немагчымасці нешта выказаць патаемна рускія хлопцы, бо пры ўсім жаданні яны не маглі ў гэтым стракатым шматмоўным натоўпе пагаварыць так, каб іх не зразумелі.
    Ужо некалькі дзён мінула пасля паездкі на пілараму, а Міхал Радзевіч усё згадваў пра гаворку з мясцовым беларусам. Ён не стаў нічога распавядаць пра гэтую сустрэчу астатнім землякам, бо іх відавочна падобныя рэчы не цікавілі: толькі беларусы з усіх курсантаў вучэбкі не трымаліся разам. Калі ўсіх астатніх родная мова аб’ядноўвала, то для беларусаў яна існавала дзесьці асобна, у іншым вымярэнні, не была нечым жыццёва неабходным. Алег Чарняк трымаўся разам са стаўрапольскай кампа-
    ніяй, Ігар Спаткай далучыўся да масквічоў, Васіль Пятровіч пасябраваў з рускімі хлопцамі з Улан-Удэ. Толькі Радзевіч трымаўся асобна, а разам з ім Вацік Шпакоўскі. Наадварот, да іхнага тандэма хутка далучыліся ўкраінец Валодзя Іўчанка і масквіч Паша Герасімаў.
    I вось нешта ўсё ж зачапіла Чарняка, нібы адчуў ён думкі Міхала. А магчыма, і свае меў такія самыя. Неяк, калі ў курылцы стаяў шматмоўны гармідар, ён падышоў да Радзевіча і наўмысна гучна, каб чулі ўсе, звярнуўся па-беларуску:
    — Што ж гэта адбываецца, пан Радзевіч, усе на родных мовах гавораць, а ў нас нібы і няма сваёй?!