• Газеты, часопісы і г.д.
  • ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

    ДМБ-91

    зычу вярнуцца дадому
    Сяргей Пляскач

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2021
    78.59 МБ
    Зрэшты, і ў астатніх хлопцаў напэўна ж ёсць свае Калюгі, родныя і блізкія людзі, з якімі традыцыйна сустра-
    каюць Новы год — адзінае несавецкае свята ў афіцыйным календары.
    Увечары, пасля самай звычайнай, зусім не святочнай вячэры — пюрэ з рыбай, — усе хлопцы прыкметна прыціхлі, паглыбіліся ў свае патаемныя думкі: няўжо ўсё? Проста, як кожны вечар тут, прагучыць каманда «адбой» і яны палягуць спаць у такую незвычайную ноч? Як такое магчыма? Гэта ж проста злачынства!
    Злачынства не адбылося! А палове на дзясятую хлопцаў зноў павялі ў сталоўку. Цяжка было паверыць сваім вачам, але цяпер вялікая абедзенная зала была аздобленая, як некалі спартовая зала ў школе на Новы год: па дыяганалях, крыж на крыж пад столлю віселі прыгожыя гірлянды з рознакаляровага дожджыку, на вокнах і сценах з’явіліся бялюткія сняжынкі, выразаныя з папяровых сурвэтак, зіхацела агеньчыкамі сапраўдная ёлка, а ўздоўж сценаў чаго ніколі не бывала ў спартовай зале, утвараючы вялізную літару «П», стаялі сталы з сапраўднымі прысмакамі: яблыкі, цукеркі, пячэнне, хатняй вытворчасці пірагі ды пляшкі з раней ніколі не бачанай газіроўкай «Oranzad^». А яшчэ ля ёлкі, так каб было ўсім відаць, стаяў уключаны каляровы тэлевізар «Гарызонт» з «Ленінскага пакоя».
    Але ўсіх курсантаў найболып здзівіла, уразіла, па-сапраўднаму агаломшыла тое, што ў зале былі ўсе афіцэры і прапаршчыкі ў парадных строях, і прыйшлі яны сюды са сваімі жонкамі! Стала зразумела, што менавіта дбаннямі гэтых няўрымслівых жанчын у адарваных ад дому, знешне вялікіх, а па сутнасці звычайных, абсалютна чужых ім дзяцей будзе сапраўднае свята!
    Яны маглі б выдатна адзначыць яго ў сваіх сем’ях, у сяброўскіх кампаніях, наведаць рэстаран, а яны, пакінуўшы дома сваіх малых, прыйшлі сюды, каб зрабіць
    свята для тых, каму зараз па-сапраўднаму цяжка! Гэта было неяк нязвыкла высакародна і прыгожа!
    Зусім не па-святочнаму засяроджаныя і прыцішаныя курсанты цяпер па-іншаму глядзелі на сваіх камандзіраў многіх з якіх паспелі ўжо шчыра незалюбіць: аказваецца, яны таксама людзі, у іх ёсць сем’і, сябры, яны некага кахаюць, і хтосьці іх чакае дома...
    Па тэлевізары генеральны сакратар віншаваў падначалены народ, нагадваў пра поспехі перабудовы і завяршэнне халоднай вайны, а дзясяткі хлопцаў разважалі над тым, у што немагчыма паверыць: упершыню за цэлы месяц яны бачаць жанчын наяве, а не ў сне!.. Якая Мальта? Хто такі Буш? Пры чым тут цеплаход «Макснм Горькнй»*?
    — С Новым, тысяча девятьсот девяностым годом, товарнідн!
    Ух ты! Якая смачная гэтая «Oranzad^», зусім як «Советское шампанское»!
    Праз дзве гадзіны капітан Галкін, начальнік школы повараў, павіншаваў прысутных з Новым годам, які нарэшце дайшоў і сюды, пазычыў курсантам плёну ў баявой ды палітычнай падрыхтоўцы, а яшчэ праз паўгадзіны прагучала каманда «адбой»!..
    А праз тыдзень здарыўся яшчэ адзін самы сапраўдны цуд. Неяк увечары ўсе курсанты — зразумела, акрамя тых, хто быў у нарадзе, — сядзелі ў «Ленінскім пакоі» і глядзелі галоўную савецкую інфармацыйную праграму «Время». Нехта слухаў дыктараў, нехта дапісваў ліст дадому, што не забаранялася, хтосьці спаў з расплюш-
    * 2—3 снежня 1989 года ля Мальты на цеплаходзе «Макснм Горькнй» адбылася неафіцыйная сустрэча Міхаіла Гарбачова і прэзідэнта ЗША Джоржа Буша-старэйшага, па выніках якой было абвешчана, што халодная вайна скончана.
    чанымі вачыма — шмат у каго развіўся і такі неверагодны навык. Раптам аднекуль з першага паверха данёсся дзіцячы спеў! Жаўнеры прыслухаліся — не падалося! Спеў мацнеў і набліжаўся! Па калідоры другога паверха разнеслася гучнае рэха высокіх галасоў і дробненькі тупат не кірзавага абутку. Што гэта?! Дзверы ў пакой рэзка расчыніліся, і ў памяшканне ўварваўся спачатку зладжаны спеў нейкай народнай песні, а за ім увайшло з тузін дзяўчатак і хлопчыкаў у бялюткіх, як снег, вышыванках, з вяночкамі на галовах у дзяўчат. Нехта быў апрануты ў калматы кажух і маску казы, а маленькі хлопчык гадоў сямі трымаў на доўгім кіі залатую шматканцовую зорку! I хоць Радзевіч ніколі раней не чуў і не бачыў нічога падобнага, ён адразу зразумеў: валачобнікі! Усё, як распавядалі некалі старыя! У нейкае імгненне Міхалу нават падалося, што галасістая грамада спявае па-беларуску!..
    He, па-ўкраінску! Але ўсё адно гэта падарунак, гэта цуд!
    Добрйй вечір тобі, пане господарю, радуйся! Ой радуйся, земле, Сйн Божйй народмвся.
    Застеляйте столй
    та все кнлнмамн, радуйся!
    Ой радуйся, земле, Сйн Божйй народйвся.
    Та кладіть калачі з яроі' пшенмці, радуйся! Ой радуйся, земле, Сйн Божйй народнвся...
    Шмат што праяснялася пад гэты цудоўны спеў: ледзь не хатняе святкаванне Новага года, спагада да сумных хлопчыкаў, якія апынуліся далёка на чужыне сярод незнаёмых людзей, цяпер і зусім для савецкай арміі неверагоднае — віншаванне з Божым нараджэннем... Усё гэта сталася магчымым таму, што значная частка афіцэраў і прапаршчыкаў школы — украінцы, а сярод жонак іншых камандзіраў пераважную большасць складаюць прыгажуні-ўкраінкі, якія не забыліся на сваю мову, свае карані, прышчэпленае бацькамі стаўленне да тых, каму цяжка...
    Радзевіч пашукаў вачыма адзінага сярод курсантаў украінца, Валодзю Іўчанку — той аказаўся зусім побач, на суседнім радзе; хлопец ціха падпяваў дзецям і размазваў далонню па твары слёзы... Шчаслівы!..
    Міхал ледзь стрымаўся, каб не заплакаць за кампанію...
    Ён ведаў — валачобнікаў трэба абавязкова аддзячыць. Але чым? Каб мог, ён не шкадуючы аддаў бы гэтым дзецям усе скарбы сусвету за такі казачны напамін пра дом. Але тут ён на службе, ён — не гаспадар, яны тут усе казённыя людзі...
    Кажуць, цэлы год цяпер не будзе шчасціць...
    Аднастайныя дні ў вучэбцы цягнуліся страшэнна марудна, а тыдні праляталі ў імгненне вока. Застаўся ў мінулым студзень, распачаўся люты, які тут абсалютна не адпавя-
    даў сваёй назве: тэмпература была плюсавая, нейкі дробны нясмелы снег, што ўсё ж час ад часу церушыўся з пахмурнага неба, да абеду знікаў бясследна. I толькі на прыкметных узгорках, якія паўставалі на даляглядзе за горадам, бялелі снежныя шапкі.
    Няўжо гэта і ёсць Судэты? Самыя сапраўдныя, ніколі ў жыцці не бачаныя горы. Дзіўна, Міхал не мог паверыць: уяўленне, падмацаванае кінафільмамі ды тэлебачаннем, малявала высачэзныя скалы, пікі якіх амаль заўсёды хаваюцца за аблокамі, а тут нейкія ўзгоркі, ці не такія ж, як у нас на Лагойшчыне. Там, незвычайна высокія для Беларусі, яны здзівілі Міхала, калі ён ехаў з аднакласнікамі на экскурсію ў Хатынь, а тут так званыя горы пакуль расчароўвалі.
    А можа, гэта толькі ўскраіна вялізнага горнага масіву? I недзе далей, на паўднёвым захадзе, яны ўсё ж пераўтвараюцца ў сапраўдныя горы...
    Аднойчы Міхал апынуўся сярод дванаццаці курсантаў, якіх адабралі для выканання нейкага спецыяльнага задання па-за межамі ваеннага гарадка. На ўскраіне места ў школы ваенных повараў была падсобная гаспадарка: некалькі хлеўчукоў, у якіх гадавалі свіней і два-тры цяляці на мяса. Час ад часу ў дапамогу тым хлопцам з ліку пастаяннага складу вучэбкі, што даглядалі жывёлу, накіроўвалі курсантаў. Туды памагатыя дабіраліся пешшу, і часта старэйшым прызначаўся нават не сяржант, а нехта з радавых. Прыйшлі, зрабілі тое, што загадаюць, і назад.
    Але на гэты раз высветлілася, што выконваць тое спецыяльнае заданне жаўнеры будуць дзесьці далёка, бо іх павезлі на машыне, і хутка Явар зусім знік з поля зроку.
    Магло скласціся ўражанне, што яны павінны ўвесці некага ў зман, хаваюцца ад упартай сочкі, заблытваюць сляды: аўтамабіль неверагодна часта паварочваў і рухаўся ў розных, нярэдка здавалася, што ў супрацьлеглых напрамках. Цікаўны Радзевіч прыліп да акна кунга і разглядаў навакольныя краявіды. Дарога на самай справе была пакручастаю: то падоўгу бегла досыць крута ўверх, і тады рухавік машыны аж заходзіўся ад напругі, гуў
    усё вышэй і вышэй, як напятая струна, што вось-вось парвецца і тады надыдзе поўная цішыня аж да звону ў вушах, то рэзка зрывалася ўніз, і тады гук матору пераўтвараўся ў задаволенае буркаценне вялізнага драпежніка, што спатоліў нарэшце голад.
    За пару хвілін міналі шматлікія невялікія вёскі з цаглянымі дамамі, спрэс крытымі чарапіцай. Ледзь не ў кожным паселішчы былі касцёлы, якія чамусьці больш нагадвалі кірхі з рэпрадукцый да нямецкіх казак.
    Зусім неспадзявана аўтамабіль раптам выехаў на нейкую вялікую чатырохпалосную трасу, уздоўж якой пацягнуліся неабсяжныя і надзіва роўныя палі. Нішто сабе горны пейзаж!
    У нейкі момант Радзевіч звярнуў увагу на вялізнае бялюткае воблака, што рэзка кантраставала з панурасвінцовым лютаўскім небам. Белая пляма павольна плыла насустрач аўтамабілю з правага боку. Можа, гэта такі дым? Час ад часу Міхал стаў пазіраць на самы прыцягальны аб’ект наваколля. I раптам усе, хто глядзеў на вуліцу, адначасова азваліся гучнымі воклічамі нечаканага здзіўлення.
    — Халера! — выгукнуў ашаломлены Радзевіч.
    Досыць далёка ад дарогі на даляглядзе паўставала грамада велічэзнай гары, вяршыня якой хавалася ў свінцовых хмарах, а прынятая за воблака бялюткая пляма была толькі яе маленькай заснежанай часткай.
    Відаць, Судэты ўсё ж сапраўдныя горы.
    Толькі праз чатыры гады, напрыканцы шчымлівай «Споведзі» Ларысы Геніюш, Міхал пазнае гэту самую высачэзную гару Судэтаў — Снежку. Аказваецца, і па яе схілах, прычым па абодва бакі дзяржаўнай польска-чэшскай мяжы, якая падзяляе акурат напалам знакамітую вяршыню, паспелі пахадзіць нястомныя ногі яго землякоў...
    Машына спынілася ля нейкага адгалінавання чыгункі, спрэс засыпанага пілаваннем ды заваленага штабялямі дошак з аполкамі. Пад невялікім навесам шаргацела піларама, з трубы маленькай прыбудоўкі павольна ўздымаўся шэры дымок, да пазнавальнага водару якога прымешваліся прыемныя пахі розных парод драўніны.
    Спецыяльнае заданне, для выканання якога сюды і прывезлі будучых повараў вайсковага харчавання, заключалася ў тым, каб загрузіць дошкамі два вагоны, што стаялі тут жа на рэйках.
    На шчасце, не толькі шырыня паміж рэйкамі польскай чыгункі была значна меншаю за савецкую, але і вагоны выглядалі просга лялечнымі, напэўна напалову меншымі за пачварныя імперскія баржы на колах.
    I хоць хлопцы працавалі ў досыць хуткім і зладжаным рытме, пранізлівы сівер, што паціху дзьмуў, відаць, з блізкіх гор, абсалютна не даваў сагрэцца. He такімі цёплымі аказаліся форменныя бушлаты, як здавалася. А што было б, калі б люты тут быў сапраўдным, з маразамі за дваццаць ды завеямі!