• Газеты, часопісы і г.д.
  • ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

    ДМБ-91

    зычу вярнуцца дадому
    Сяргей Пляскач

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 312с.
    Мінск 2021
    Хлопцаў неяк усё ж развезлі пасля сняданку па бліжэйшых вайсковых частках, каб прадэманстраваць увесь ланцужок гатавання абеду. Радзевіч адзін з беларусаў
    вучэбкі апынуўся сярод курсантаў, якія павінны былі назіраць за прыгатаваннем ежы ў батальёне выведкі.
    Найперш пайшлі паглядзець за працэсам атрымання прадуктаў на складзе. Апранутыя ў цёмна-фіялетавую форму хлопцы з нарада павінны былі перамяшчацца па частцы бягом. Відавочна было, што ўсе яны, акрамя сяржанта, былі аднаго прызыву з курсантамі. Кідаліся ў вочы незвычайны выгляд і паводзіны маладых разведчыкаў: пачварную брудную форму яскрава дапаўнялі абліччы, на якіх чытаўся панічны жах, адбітак нейкай непазбежнай наканаванасці, хлопцы нікому не глядзелі ў вочы, а кожны рух нібы распадаўся на ланцужок драбнейшых, у выніку атрымоўвалася суцэльная мітусня, якая яскрава дапаўняла агульную нервовую атмасферу.
    У нейкі момант Міхал затрымаўся ў пакоі з двума хлопцамі з нарада, якія набіралі бульбу ў вялікія жалезныя насілкі. I тады адзін з разведчыкаў узняў галаву, агледзеўся па баках і ўтаропіўся вялізнымі сінімі вачыма проста ў вочы беларуса:
    — Ну здароў, Міхал Радзевіч!
    Імгненная радасць, якая было дзесьці прамільгнула ў душы Міхала, тут жа змянілася панічнай разгубленасцю: Радзевіч мог паклясціся ўсім на свеце, што ніколі ў жыцці не бачыў гэтага чалавека раней.
    — He пазнаеш? — незнаёмец прачытаў неразуменне на твары курсанта. — Я Андрэй, Савіцкі Андрэй! Тоўсты! Барысаў перасылку памятаеш? У нас ложкі побач стаялі!
    — Тоўсты?..
    Такім разгубленым Міхал не адчуваў сябе ніколі ў жыцці: перад ім корпаўся ў бульбяной кучы чалавек ці не ўтрая худзейшы за вядомага яму Андрэя Савіцкага. Калі б Тоўсты не загаварыў сам, Радзевіч ніколі б не пазнаў яго, зрэшты, ён і так не пазнаваў яго, нават
    калі б Міхала катавалі бязлітасна і жорстка, патрабуючы сказаць, хто перад ім, Радзевіч ніколі не згадаў бы Андрэя.
    — Што? Змяніўся?
    — He тое слова...
    — Дык ты, значыцца, поварам будзеш?
    — Так...
    — I як там у вас у вучэбцы?
    — Па-рознаму...
    — Дзяды дастаюць?
    — He. У нас іх зусім няма.
    — А ў нас лютуюць дзядулі.
    Другі разведчык пасля гэтых слоў выразна ўтаропіўся ў Тоўстага, які цяпер болып нагадваў вязня канцлагера, чымся таго ранейшага ўкормленага самаўпэўненага прызыўніка.
    — Нічога, вытрымаем, перажывем, затое потым...
    Што будзе потым, Андрэй не дагаварыў: у пакой увайшоў сяржант і з вядомай кожнаму савецкаму чалавеку інтанацыяй падаў каманду:
    — Шнель!
    За ўвесь дзень, што правялі хлопцы побач на кухні, яны больш не абмовіліся ні словам. Андрэй нават ні разу не ўзняў вачэй на Міхала...
    Калі вярталіся ў вучэбку, незвычайна засяроджаны Радзевіч разважаў над тым, што ўбачыў у разведбаце, над незайздроснаю доляй Тоўстага і дзякаваў богу, у якога так аддана верыла яго бабуля і якому моліцца бацька Пашы Герасімава, за тое, што накіраваў яго ў школу ваенных повараў, а не ў якую-небудзь чырванасцяжную кантужаную дывізію.
    Было відавочна, што вучэбка — гэта толькі адтэрміноўка непазбежнага...
    7"ТТ У сярэдзіне красавіка ўсталявалася абса\/ I I лютна летняе надвор’е, ваўсялякім разе ’	недзе такое, якое ў Беларусі характэрна
    для канца траўня. Лісце на дрэвах не проста распусцілася, а і выразна шумела ад павеваў цёплага ветру, пад іх густымі шатамі лёг шчыльны цень. He прыкрытыя брукам і асфальтам лапікі зямлі на тэрыторыі ваеннага гарадка, якім цяпер абмяжоўваўся навакольны свет курсантаў, нечакана зазелянелі свежаю травой. На вуліцы цяпер было куды больш прыемна знаходзіцца, чым у халоднай цёмнай казарме.
    I калі адной пагоднай раніцай у штаб зайшоў незнаёмы старшы прапаршчык, сярод курсантаў імгненна распаўсюдзілася на гэты раз адзіная і бясспрэчная версія: купец!
    Чым кіравалася начальства, незразумела, але праз якіх дзесяць хвілін у штаб паклікалі аднаго курсанта з другога ўзвода — Гаўрылава і двух з трэцяга — Герасімава і Шпакоўскага.
    Міхал Радзевіч разгубіўся: няўжо разыходзіцца яго шлях са шляхамі новых сяброў?.. Хацелі ж разам паехаць... I як там цяпер Шпачок той будзе... Зрэшты ж, не зусім адзін: з Пашам яны ладзяць...
    — Радзевіч! Дзе Радзевіч? — раптоўна даляцелі гучныя воклічы да Міхала.
    Прамільгнула думка, што той купец збіраецца забраць аж чатырох курсантаў. Але насустрач ішоў Гаўрылаў:
    — Ідзі, Радзевіч, хутчэй! Яны спыталі, з кім мы хочам разам служыць. У мяне свая кампанія ёсць, а хлопцы назвалі цябе. Так што паедзеце ўтрох...
    Ужо праз паўгадзіны прыкметна ўзрушаныя сябры ехалі ў невядомасць пад брызентавым навесам у ЗІЛаўскім кузаве.
    На пятліцах y прапаршчыка, які забраў іх з вучэбкі, былі эмблемы сувязіста, значыць, іх чакае служба ў нейкай частцы войскаў сувязі, і паколькі там патрэбна столькі повараў — частка тая дастаткова вялікая, не меншая, прынамсі, за батальён.
    He больш як праз гадзіну аўтамабіль спыніўся на першым святлафоры на ўскраіне нейкага горада, а яшчэ праз хвілін пятнаццаць, павіхляўшы па вулках, відаць, немаленькага места, заехаў паўз стандартнага выгляду кантрольна-прапускны пункт на тэрыторыю ваеннага гарадка.
    Тыя самыя, што і ў школе повараў у Явары, з чырвонай цэглы трохпавярховыя казармы ды пара атынкаваных шэрых будынкаў: штаб і сталоўка.
    Старшы прапаршчык растлумачыў, што яны знаходзяцца ў горадзе Свідніца, дзе цяпер будуць служыць у асобным батальёне сувязі, і назваў нумар іх новай вайсковай часткі.
    — Я ваш непасрэдны начальнік, старшы прапаршчык Пятроў, камандзір гаспадарчага ўзвода, — і пасля невялічкай паўзы чамусьці дадаў незразумелае: — Пакуль.
    Камандзір адвёў новых падначаленых у сталоўку, дзе прадставіў хлопцам іх другога непасрэднага кіраўніка — начальніка сталоўкі, таксама старшага прапаршчыка.
    У адрозненне ад высокага хударлявага Пятрова, начальнік сталоўкі Антонаў быў нізенькі каржакаваты суб’екг з відавочнымі прыкметамі першай стадыі атлусцення.
    Пасада абавязвае быць укормленым. Адпавядае. Чалавек на сваім месцы. Ці месца яго так прысгасавала пад сябе?
    Цікава: адзін і другі непасрэдныя начальнікі... Хто з іх больш непасрэдны? Хто з іх большы начальнік?
    Пятроў сышоў, як сказаў, па справах, а начальнік сталоўкі пачаў распытваць хлопцаў пра нейкую лухту: хто
    ўмее прыгожа пісаць ці маляваць — якія з іх повары, падобна, яго не надта цікавіла.
    Ад Антонава хлопцы даведаліся, што ў ваенным гарадку акрамя батальёна сувязі размешчана фельд’егерская рота, якая забяспечвае дастаўку пошты для ўсёй паўночнай групы войскаў. Харчуюцца паштавікі разам з батальёнам сувязі ў гэтай сталоўцы, і ў іх ёсць свой кухар, які працуе разам з поварамі сувязістаў. Ён толькі жыве ў казарме фельд’егераў і выязджае з імі на вучэнні, а ў астатні час працуе па агульным графіку повараў тут.
    Цікава: у паштальёнаў таксама бываюць вучэнні. Гэта як? Ну, дэсантнікі скачуць з парашутамі, пяхота то носіцца бы не ў сабе, то, бы краты, паглыбляецца ў нетры зямныя; танкісты соўгаюцца ў сваіх жалезных крэпасцях і шмаляюць з гарматаў па мішэнях, тут збольшага зразумела... А чым займаюцца на вучэннях паштальёны? Трэба распытаць пры нагодзе...
    — Батальён сувязі складаецца з двух палявых вузлоў, скарочана ПВС, — (вядома ж, Антонаў сказаў паруску: ПУС). — Пры кожным ПУСе замацаваны повар. Жывуць повары ў гаспадарчым узводзе, але на вучэнні выязджаюць кожны са сваім ПУСам. Найчасцей на вучэнні вузлы ездзяць паасобку: адзін забяспечвае сувяззю штаб групы ў пастаянным месцы дыслакацыі, а другі трэніруецца ў палявых умовах. Калі на вялікіх вучэннях задзейнічаюць увесь батальён, то першы і другі ПУСы ўсё адно харчуюцца асобна: гэта ўсё ж аўтаномныя баявыя адзінкі...
    У пакой увайшоў нейкі невысокі хлопец у кухарскім строі: на галаве бялюткі каўпак, з белай тканіны штаны і куртка, у руках фартух з прыкметнымі бруднымі плямамі.
    — О! Якраз пра цябе гаворка, Сярожа! Знаёмцеся, гэта повар фельд’егераў Сяргей. Ён у самы бліжэйшы
    час нас пакіне: дэмабілізуецца. Так бы мовіць, свой доўг радзіме сплаціў! Усё, цяпер ён вольны чалавек!.. Гэта я да чаго? — незразумела ў каго пацікавіўся старшы прапаршчык. — А! Сярожа, значыцца, звальняецца і фельд’егерам таксама спатрэбіцца новы повар. Казаў камандзіру, што пара шукаць замену? — звярнуўся Антонаў да дэмбеля.
    — Пастаянна кажу! Ён мяне ўжо пасылаў некалькі разоў! Няма яму, бачце, калі ехаць у той Явар!
    — Дык ты яму скажы, што хутка там усіх повараў разбяруць! — параіў начальнік сталоўкі.
    — Ён ужо некалькім нашым прапаноўваў ісці на маё месца! Але ніхто не згаджаецца...
    — А навошта мне тут непадрыхгаваны чалавек? Ладна, сам убачу твайго камандзіра — пагавару. Абед хто гатуе?
    — Кротаў і Якіменка.
    — Дарэчы, дзе яны?
    — Яшчэ ранавата, пакуль не прыйшлі.
    — Якое ранавата! Што значыць ранавата! — раптам ускіпеў прапаршчык.
    — А што вы ад мяне хочаце?! Яны не прыйшлі, а вы на мяне крычыце! — у адказ павысіў голас Сяргей.
    — Ладна, супакойся, — палагаднеў начальнік, — проста дастала мяне ўжо гэтая парачка: ніколі ў час не з’явяцца. Дзякуй богу, хутка з’едуць. Па іх дакладна сумаваць не буду!
    — А па мне будзеце, таварыш прапаршчык? — з прыкметнай іроніяй у голасе ўдакладніў Сярожа.
    — Што па табе?
    — Сумаваць, кажу, будзеце?
    — А не пайсці б табе на х..., Сярожа!
    — Пайду лепей да сваіх у казарму схаджу. Можа, камандзіра ўбачу.
    — П.. .дуй ты ўжо куды-небудзь адгэтуль, дастаў!
    Сяргей зірнуў на прыкметна агаломшаных папярэднім дыялогам маладых повараў:
    — Яшчэ ўбачымся.
    Невялічкі пакой, у якім заставаліся начальнік сталоўкі і маладыя повары, быў нечым накшталт склада: на зацягнутых фіранкамі шмат’ярусных паліцах, што цягнуліся ўздоўж усіх сцен, акрамя той, дзе былі ўваходныя дзверы, грувасціліся стосы самага разнастайнага посуду: шклянкі, талеркі, чарпакі, шумоўкі, відэльцы, лыжкі, каструлі, патэльні і розныя падобныя неабходныя на кухні рэчы. Але на сярэдзіне пакоя стаяў пісьмовы стол, на якім ляжалі нейкія накладныя, справаздачы, загады. Значыцца, гэта яшчэ і кабінет начальніка сталоўкі. Цяжка было падлічыць, колькі разоў хлопцы, ідучы сюды з камандзірам гаспадарчага ўзвода, уздымаліся ўверх, паварочвалі, спускаліся ўніз: падарожжа па сталоўцы нагадала блуканне па якімсьці адмысловым лабірынце. Наўрад ці сюды можна было лёгка трапіць без спецыяльнай падрыхтоўкі ці правадыра. Сведчаннем таго, што ў гэтым пакоі вялікае начальства бывае рэдка, а магчыма і не трапляла сюды ніколі, былі пустыя пляшкі з-пад алкагольных напояў, што акуратнымі шэрагамі стаялі на ніжняй паліцы ля стала. Пераважалі бутэлькі з пазнавальнай этыкеткай і гіпнатычным надпісам для аматараў выпіць: «Столнчная».