ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

ДМБ-91

зычу вярнуцца дадому
Сяргей Пляскач
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2021
78.59 МБ
ноў. — Ты глядзі, якая ўзорная чысціня. Ну-к, чый гардэробчык...
Рома па чарзе адкінуў полы гімнасцёрак, каб на ўнутранай кішэні прачытаць выпаленыя хлоркай прозвішчы гаспадароў:
— Кротаў Якіменка, Шумейка... Так, гэта залёт, хлопчыкі, самы сапраўдны залёт... Якога хера вы дагаджаеце гэтым... дэмбелям?
— Але ж Макс сказаў — паспрабаваў апраўдацца за ўсіх Герасімаў.
— Непарадак! Вы — нашы кабаны! Першачарговая ваша задача—дагаджаць нам! А гэтыя, пакуль не з’едуць, так, дадатковая нагрузка, не болей! Ім вы нешта павінны рабіць пасля таго, як выканаеце ўсе дзедаўскія заданні! Ніхто іх не прымушаў усіх сваіх кабаноў расшпільваць! Няхай бы сабе той паэт яшчэ паслужыў ім! Дадому яшчэ не меней за месяц, а яны гарэлку ўбачылі і добранькімі сталі! Цяпер хай выкручваюцца! А з вашага боку — гэта касяк! Самы сапраўдны залёт! Увечары будзем разбірацца!.. А зараз пяць хвілін вам на зборы і бягом у сталоўку сняданак гатаваць!
Хлопцы не маглі паверыць сваім вушам: спаць не давядзецца зусім. Толькі цяпер яны заўважылі, што за вокнамі прыкметна пасвятлела.
Забеглі ў кубрык, у якім гучна храплі стараслужачыя, без асаблівай увагі, дзе хто спіць, паклалі дэмбелеўскую форму на вольныя крэслы і паімчалі ў кабанска-чарпакоўскі пакой, каб заслаць свае халодныя ложкі і апрануцца.
Ля тумбачкі днявальнага стаяў Аліеў:
— Засталося тры хвіліны! — гаркнуў ён адтуль на ўвесь калідор.
— Што, ужо пад’ём? — спытаў нехта з чарпакоў.
— He, гэта повары ў сталоўку ідуць, — растлумачыў у прыцемках незнаёмы голас.
— Зая...алі ўжо гэтыя повары...
Калі выходзілі з трэцяга паверха, Міхал зірнуў на гадзіннік: дзесяць хвілін на пятую... Доўгі будзе дзень...
Т "XT Раман па-гаспадарску пагрукаў у дзверы I	сталоўкі спачатку кулаком, а калі не ад-
былося ніякай рэакцыі — павярнуўся спінай і пачаў лупіць абцасам бота па бляшанай паласе, прымацаванай знізу дзвярэй. У ранішняй цішы сонным хлопцам грукат здаўся невыносна гучным, як гром. Да таго ж яго шматкроць паўтарала рэха, як у бясконцых сутарэннях і пустых залах сталоўкі, так і ў нетрах ваеннага гарадка.
— Адчыняй, сука!!! Хопіць спаць!!!
Можна было чакаць, што зараз абудзіцца ўвесь батальён і, як гэта не аднойчы ўсе бачылі ў кіно, падчас раптоўнага нападу фашыстаў з вокнаў і дзвярэй казармаў пачнуць выскокваць чырвонаармейцы ў адным споднім, у паніцы спрабуючы нацягнуць нагавіцы замест гімнасцёрак ці наадварот.
Нарэшце з-за дзвярэй данеслася бразганне нейкіх жалезак і яны расчыніліся.
— Ты што, кабан, спіш у нарадзе!
Але на парозе стаяў хлопец з расшпіленым каўняром.
— Ага! Пакіне нехга тут кабана! Тады б ты яго і гарматай не дабудзіўся, — абсалютна спакойна азваўся хлопец у цёмна-фіялетавым адзенні. — А дзе Кротаў? Па графіку ён жа павінен сняданак гатаваць.
— Дзе, дзе, у п...дзе! — злосна буркнуў Аліеў і пераступіў парог.
У поварскім пакоі, які знаходзіўся ў падвале паблізу ад кабінета Антонава і ўяўляў з сябе невялічкую каморку, у якой стаялі два крэслы, стол і такая ж невялічкая канапка, што звычайна маюцца ў кабінетах дакгароў Раман пераапрануўся ў бялюткі кухарскі строй. Агледзеў маладых калег і выцягнуў са стоса бруднага адзення, якое ляжала ў кутку на падлозе, кожнаму па заплямленым фартуху:
— Няхай пакуль хоць так...
У сваёй ваеннай форме з пілоткамі на галовах і ў кірзавых ботах на нагах, з накінутымі бруднымі фартухамі хлопцы выглядалі страшна.
— Прыйдзе начальнік сталоўкі — што-небудзь прыдумае, — падобна, уголас падумаў Аліеў.
— Цяпер уважліва глядзіце і запамінайце, па два разы паўтараць не буду!
Узняліся з падвалу на першы паверх. Раман ішоў наперадзе і ўключаў асвятленне, стомленыя хлопцы валакліся ўслед. Увайшлі ў нейкі вялізны пакой. У цьмяным ранішнім святле, якое яшчэ ледзь-ледзь пранікала сюды праз брудныя зялёныя шклаблокі, якімі былі закладзены чатыры аконныя праёмы, немагчыма было нічога разгледзець.
— Гэта сэрца сталоўкі: наш варачны цэх! — урачыста паведаміў дзед і пстрыкнуў выключальнікам. — Любуйцеся!
У першае імгненне хлопцы не зразумелі, што паўстала перад іхнымі ўважлівымі поглядамі, бо ніколі ў жыцці не бачылі нічога падобнага: падлога, сцены, апрацоўчыя сталы, духавая шафа, вялікая электрычная патэльня і дзве пліты, чатыры агромністыя і адзін меншы паравыя катлы — усё адлівала адным карычневабліскучым колерам. Іржа? Але ў наступнае імгненне
пачуўся выразны шолах, нібы апалае лісце ад павеву ветру, і раптам іржавы налёт пачаў ці то вібраваць, ці то хвалявацца і знікаць: прусакі!
Хлопцы ўжо бачылі некалькіх прусакоў у вучэбцы, але там гэтыя насякомыя выклікалі сапраўдны перапалох і былі тут жа атручаныя!
Раман жа, было падобна, зусім не збянтэжыўся і рушыў далей. 3-пад яго ног пачулася выразнае храбусценне, нібы ён крочыў па снезе.
Герасімаў прыплюшчыў вочы, Шпакоўскі прыкрыў далонню рот, Радзевіч паглядзеў на столь: яго найбольш непакоіла, што зараз які-небудзь бліскучы небарака сарвецца адтуль і трапіць акурат яму за каўнер!
Ну і брыдота!
Аліеў нарэшце заўважыў стан сваіх вучняў:
— Што, прусакоў ніколі не бачылі?! Галоўнае, глядзіце, каб у ежу надта многа не трапляла... Зрэшты, таксама мяса... Жартую. Проста ў санчастцы атрута скончылася, дык яны тут зусім расперазаліся: звычайна столькі шмат не бывае!
Пераадольваючы агіду, хлопцы рушылі ўслед за настаўнікам.
— Вось, хадзіце сюды, — Аліеў скіраваў да вялізнага катла, — найперш глядзім, што тут.
Узняў накрыўку, большую за метр у дыяметры, і зазірнуў у сярэдзіну.
— Халера, Крацяра і сапраўды сёння не збіраўся сняданак гатаваць!
Кацёл быў пусты. Раман адкінуў накрыўку поўнасцю, і цяпер яна нагадвала капот аўтамабіля.
— Звычайна мы наліваем неабходную колькасць вады з вечара і адкрываем пару: гэта дазваляе меней раніцою тут завіхацца. Болей паспаць усё адно не атрымаецца,
бо трэба пракантраляваць, каб падалі пару: качагары ў нас людзі вольныя, грамадзянскія, а таму абсалютна не пункіуальныя. Будзьце гатовыя, што давядзецца яшчэ не раз у кацельню самім бегаць ці нарад пасылаць, каб абудзіць гэтых выпівох.
Аліеў гаварыў і адначасова імкліва рухаўся, як аўтамат: адкруціў спачатку адзін кран, і ў кацёл палілася вада, потым — другі, і гучнае металічнае стуканне па трубах, якое гулкім рэхам разносілася па ўсіх пустых сутарэннях сталоўкі, калі хлопцы толькі прыйшлі сюды, на секунду перарвалася выразным шыпеннем недзе паблізу, а затым вялізны кацёл здрыгануўся ад цэлай серыі моцных удараў: нібы нехта нябачны выцяў некалькі разоў гэтую пачвару молатам, пасля чаго зноў навокал пацішэла і па-ранейшаму даносілася толькі дробнае ляскатанне па трубах і шум вады з-пад крана.
Каля другога, меншага катла паўтарылася тое самае.
Раней Міхал ніколі не задумваўся, як, у якіх каструлях гатуюць ежу для вялікай колькасці людзей. Самыя большыя, якія ён бачыў у школьнай сталоўцы, мелі аб’ём меншы за сорак літраў, але ж і людзей там харчавалася максімум паўтары сотні. Вядома ж, можна ўявіць металічныя цэбры і на сто, і на дзвесце літраў, але іх немагчыма будзе пры неабходнасці ні падняць, ні перанесці. Аказваецца, на такі выпадак даўным-даўно прыдумалі стацыянарныя катлы самых неверагодных памераў аб’ём якіх вымяраецца нават не літрамі, а кубічнымі метрамі! Як усё геніяльнае, паравы кацёл — рэч неверагодна простая: па сутнасці, гэта і ёсць вялізная каструля, якая заўсёды стаіць на падлозе і якую не трэба нікуды валачыць. Адной толькі істотнай асаблівасцю гэтай каструлі з’яўляецца тое, што яна размяшчаецца ўнутры другой, крыху большага дыяметру. I вось у гэтую, натуральна, герме-
тычную прастору паміж унутранай і знешняй каструлямі па трубах падаецца гарачая пара — усё, залівай ваду і вары, што толькі пажадаеш, і хоць на тысячу чалавек!
Праз хвіліну повары і хлопец з нарада былі ўжо ў пакоі, пасярод якога на падлозе стаялі металічныя насілкі з прадукгамі: у вялікай алюмініевай каструлі недзе з вядро проса, пачак солі, папяровыя кулькі з заваркай і чырвоным перцам.
— Зразумела, параша, — зазначыў нешта няўцямнае Раман, — нясіце ў варачны.
Хлопец з нарада і Вацік павалаклі насілкі, хоць Аліеў не звяртаўся да некага канкрэтна.
Тым часам Рома пачаў перабіраць вялікую звязку ключоў што вісела на доўгім бліскучым металічным ланцугу, другі канец якой завяршаўся маленькім карабінам, зачэпленым за пярэдні хамуток для падтрымання дзягі на нагавіцах. Адшукаўшы патрэбны ключ, ён адчыніў насіупны пакой. Міхал яшчэ ў першыя дні службы заўважыў што ў войску лічыцца асаблівым шыкам мець звязку з ключамі на доўгім металічным ланцугу: чым большая звязка — тым больш значны чалавек перад табой. Як стагоддзе таму вялізны гадзіннік на доўгім залатым ланцугу сведчыў пра несумненна высакароднае паходжанне свайго ўладара, так у войску ледзь не кожны жаўнер імкнуўся начапіць на сябе калі ўжо не металічны ланцуг, дык хаця б скураны пас з якім-небудзь ключом. Што і казаць: на фоне Раманавых бялюткіх кухарскіх нагавіц бліскучы ланцуг і вялізная звязка ключоў выглядалі недасягальна!
Ад белі наступнага пакоя аж заслязіліся вочы: белая кафля на сценах, вялізны белы халадзільнік, бліскучыя апрацоўчыя сталы з нержавеючай сталі, бы люстры, адбіваюць бялюткае святло лямпаў дзённага асвятлення. Мясны цэх.
Спрактыкаваным рухам Аліеў найперш адчыніў ляДоўню:
— Такі і ёсць! He крануў нават! Чортаў Крот! Вымайце, кладзіце на стол, вунь дошкі і нажы, пачынайце, я зараз.
Міхал і Паша зазірнулі ў халадзільнік: чвэрць тушы, як сказалі б дома, вясновага падсвінка.
Раман забег у варачны цэх, зазірнуў у першы кацёл, прыкінуў ці хопіць вады, перакрыў кран і прычыніў крышку. Ля меншага катла пачакаў хвілін пяць, пакуль набегла болей вады, і паўтарыў тыя самыя маніпуляцыі.
— За мной! — кінуў хлопцу з нарада і Ваціку Аліеў і, нібы ў атаку, панёсся ў мясны цэх.
Радзевіч і Герасімаў тым часам ужо зрэзалі з мяса, як гэтаму вучылі ў школе повараў, сінія чарнільныя плямы ад пячатак*, распалавінілі кавалак: Міхал зразаў мякаць з кумпяка, а Паша — з часткі хрыбетніка і рэбраў.
— Бярыце дошкі, нажы — і наперад, — распараджаўся Аліеў. — Вось такімі кавалкамі рэжам: у нас сёння гуляш.
— Ага! Зараз! — абурыўся хлопец з нарада.
— He кані, Віцёк! Я цябе проста прашу, не паспеем жа! Сам бачыш: гэты ўё.. .ак Крот на ўсё забіў!