ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

ДМБ-91

зычу вярнуцца дадому
Сяргей Пляскач
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2021
78.59 МБ
— Ну а хто тады? — баязліва цікавіцца Міхал.
— Я Ліздзейка!.. Чуў пра такога?!
— He, не чуў...
— Прыйдзе час — абавязкова пачуеш!.. — гучыць, быццам пагроза. — А ты пакуль усяго толькі хочаш ведаць, ці вернешся дадому?..
Міхал не зусім цяміць, адкуль ён мусіць вяртацца, і таму нічога не адказвае.
— Табе ж ужо сказалі, — працягвае старац. — «Калі не трапіш туды, можа і вернешся жывым дадому».
— Куды туды? — перапытвае ўшчэнт збянтэжаны хлопец.
Але цяпер перад ім замест Ліздзейкі стаіць той самы жаўнер з перасыльнага пункта на аэрадроме і паўтарае некалі ўжо прамоўленыя ім словы:
— Гэта з дзікай дывізіі купцы, Борна-Сулінава. Пяхота. Амаль адны «чуркі». Калі не трапіш туды, можа і вернешся жывым дадому...
Пасля гэтых выпадковых словаў незнаёмага свядомасць звычайна вяртаецца да Радзевіча і ён выпадае з забыцця...
Хто такі той Ліздзейка, спытаць няма ў каго... Ды і ці ведае хто-небудзь наогул? Ці не з’яўляецца той дзед толькі кпінамі стомленага мозгу... Але Міхал не сумняваецца, што ён павінен быў недзе чуць ці чытаць гэтае дзіўнае ўласнае імя, бо сам наўрад ці прыдумаў бы падобнае...
Што не так з маім радаводам? I з якіх такіх «нашых» я адзін?.. Ведама — трызненне... Але, як ні дзіўна, арлам ёсць тлумачэнне: гербы Польшчы і Германіі, акурат белы і чорны арлы... Але прычым тут яны?.. У Борна-Сулінава я ўжо не трапіў, значыцца, у мяне ёсць шанц вярнуцца дадому жывым... Але ніхто ніякай
адназначнай гарантыі не дае: усё ж «можа і вернешся»... Шанц не вярнуцца таксама не выключаецца... I які сэнс тады ў тым навязлівым трызненні, якое штораз паўтараецца?..
Іншыя галюцынацыі з тых, што паўтараліся, былі хутчэй слыхавыя, бо карцінкі, якія іх суправаджалі, кожны раз былі розныя, невыразныя і практычна не запаміналіся...
— Харэ Крышна Харэ Крышна
Крышна Крышна Харэ Харэ
Харэ Рама Харэ Рама
Рама Рама Харэ Харэ*, — раптам пачыналі гучаць самі па сабе ў Міхалавай галаве абсалютна незнаёмыя словы...
Часам ён чуў, нібы звонку, аддалена, як гэтыя ж словы прагаворваюць ці спяваюць на розныя галасы нябачныя людзі...
Што за рама?.. Піларама?.. Крышна — «крыша»? Піларама, «крыша»... «Харэ», адным словам!
— Чырвоны фіят 126, — не зразумела, з якой нагоды пачынаў паўтараць, як абвестку на вакзале, нечы чужы голас. — Ля чыгуначнага пераезда з уключанымі аварыйнымі ліхтарамі... Улнца Паркова, улнца Паркова, улнца Паркова...
Фіят — ведаю. Чаму менавіта 126-ы — не...
Паркавая вуліца? I што? У якім горадзе няма Паркавай вуліцы... Калі Паркова, значыць горад польскі... Дык мы ж у Польшчы — нічога дзіўнага... Можа, чуў дзе-небудзь?
* Індуісцкая мантра на санскрыце, ці махамантра (вялікая мантра). Складаецца з 16 слоў, якія з’яўляюцца імёнамі Бога на санскрыце: Харэ, Крышна і Рама.
— Sprechen Sie Deutsch?* — ледзь не штораз, як хлопец заплюшчвае вочы, пытаецца жаночы голас.
Ага! Аж два разы шпрэхен! Хэндэ хох! Шнелер! Гітлер капут! Увесь слоўнікавы запас савецкага піянера ведаю!..
Трызненні ёсць трызненні, што з іх узяць... He варта спрабаваць іх зразумець...
■<7" Т Фанера балела і стракацела сіне-чырвоI нымі плямамі. Паэт Лермантаў праявіў салідарнасць: пранікнёна паведаміў, што ў яго на задніцы такая ж фіялетавая зорка, нават серп і молат відаць, толькі як у люстэрку: ці то дагары нагамі, ці то павернутыя ў другі бок...
Цар Пётр выявіўся такім жа брыдкім, як і на партрэтах: вірлавокім і з кацінымі вусамі... Каціна з вусамі... Скаціна з вусамі... I гэтыя пухленькія шчочкі, нібы заўсёды надзьмуты, незадаволены нечым... Так і хочацца пляснуць далонямі адразу па абедзвюх... Чым ты вечна незадаволены, чаго надзімаешся, пыхкаеш, як паравоз? Га? Вася?.. Пушус? Пушус-плінтус... Ну і прозвішча... Адпавядае: ён зусім не высокі... Толькі лыч як у цара, а так не вышэйшы за Шпачка, толькі ўкормлены як след і да таго ж яшчэ крываногі!..
Пакуль крываногі, пардон, цар Пётр I спаў бы пшаніцу прадаўшы, у кухарскім пакоі, вечна сонны, напаўпрытомны Шпачок, які пад чулым кіраўніцтвам змардаванага службаю дзеда гатаваў сняданак, «зафінціў» без ценю сумненняў у кацёл з ужо заваранай гарбатай
— Вы гаворыце па-нямецку? (ням.)
цэлы пачак солі... На шчасце, сведкам ні з чым не параўнальнага відовішча стаў дзед з нарада, які спачатку нарагатаўся як след, затым прымусіў Ваціка з’есці паўбохана чорнага хлеба, запіваючы салёным чаем, а ўжо потым пашкадаваў небараку і вярнуў жменю скрадзенай для асабістых патрэбаў заваркі. Зварыць да снядання новую, хоць і занадта празрыстую гарбату — шкада, што мала заваркі скраў нарад, — усё ж паспелі, але Шпачку было ўжо на гэта напляваць: ён не проста курчыўся ад ванітаў — яго натуральна выкручвала навыварат, у гэтую хвіліну ён быў бы зусім не супраць, каб яго наўпрост расстралялі за сапсаваную казённую гарбату, чым так пакутаваць...
Герасімаву па-сапраўднаму пашчасціла: ён стаў асабістым рабом хлебарэза Махмуда. Цяпер ён жыў у хлебарэзцы і ў казарме не з’яўляўся зусім. Калі хлопцы часам сустракалі Пашу ў сталоўцы і скардзіліся яму, што ўтрох не паспяваюць дагаджаць дзядам і дэмбелям, а таму пастаянна нарываюцца на пакаранні за яўныя ды ўяўныя «касякі» ды «залёты», што практычна зусім не спяць і сілы іхныя на зыходзе, прасілі яго начаваць ва ўзводзе, дапамагчы ім, масквіч у сваю чаргу пераконваў іх, што гэта ён апынуўся ў натуральным пекле: Махмуд сапраўдны неандэрталец, чорт, нічога абсалютна не робіць, ледзьве гаворыць і разумее па-руску, а толькі тым і займаецца, што качае прэс, адціскаецца ды пад невыносныя ўсходнія спевы з магнітафона содні напралёт дубасіць, бы баксёрскую грушу, драўлянымі палкамінунчакамі няшчаснага Пашу.
Дзяды, па ўсім відаць, баяліся дзікуна Махмуда, бо самі нічога не казалі яму, каб вызваліў парабка-кабана для агульных патрэбаў ці хаця б час ад часу адпускаў яго начаваць у казарму. Астатнім жа кабанам, калі бачылі,
што яны фізічна не ў стане выканаць усе дзедаўскія пажаданні, настойліва раілі «наехаць» на Пашу, найлепей пабіць талакою і папярэдзіць, што, калі звольніцца ягоны гаспадар, яго зашпіляць нанова, бо ён пераседзеў у сталоўцы ўсё кабанства і абслугоўваў толькі аднаго дзеда, а гэта ніяк не можа лічыцца роўным з дагаджэннем усім дзядам ды дэмбелям узвода. Больш за тое: зашпіленаму дзеду не тое што не будзе падпарадкоўвацца ні адзін кабан — усіх абавяжуць пагарджаць ім, грэбаваць, падстаўляць, правакаваць і біць пры кожнай нагодзе, адным словам, «чмарыць».
Лёха Камароў выказваўся, што гатовы наехаць на Пашу-масквіча, толькі як жа яго сустрэць, бо ў сталоўцы ён бывае толькі разам з усімі, калі прыходзіць есці, а Герасімаў якраз тады і не паказваецца. Штовечар Лёха распытваў Радзевіча і Шпакоўскага, ці гаварылі яны з Пашам і што той кажа ў сваё апраўданне.
Міхал і Вацік па-ранейшаму ставіліся да Пашы як да сябра, калі выпадала рэдкая хвіліна пагаварыць, з радасцю дзяліліся навінамі, думкамі, меркаваннямі, хлопцы давяралі Герасімаву, лічылі, што ён сапраўды трапіў у безвыходнае становішча, таму ніякіх апраўданняў ад яго не патрабавалі.
Радзевіч пастаянна корпаўся ў сабе: як так сталася, што ён уключыўся ў гэтую ідыёцкую гульню, ён жа заўсёды быў перакананы, што штосьці падобнае можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не з ім, што ён той чалавек, які здольны супрацьстаяць, не падпарадкоўвацца любой сістэме, тым больш такой прымітыўнай, якой з’яўляецца дзедаўшчына. На чым яна трымаецца? Дзіцячыя страхі, падлеткавыя комплексы, падмена паняццяў пра гонар і справядлівасць, дабро і зло... Гэта ўсё так. Але найперш, відаць, на тым, што ў закрытых чалавечых
асяродках заўсёды складаюцца ідэальныя перадумовы для ўзнікнення чагосьці падобнага: калі справа тычыцца ўмоваў фізічнага існавання, інтэлект саступае ў важнасці і практычнасці перад сілаю. Гэта ў звычайным асяроддзі чалавек абірае, з кім мець справу, а каго лепей абысці, не заўважыць, абмінуць... А ў войску, у казарме — як на караблі: пазбегнуць стасункаў з непажаданымі асобамі немагчыма... Пры ўсім жаданні сысці ад беззаконня і гвалту тут не атрымаецца, бо адразу ж трапіш пад дзеянне закона юрыдычнага, які ператворыць цябе ў дэзерціра з непазбежнай перспектывай загрымець на некалькі дадатковых гадоў у яшчэ больш закрыты асяродак дысцыплінарнага батальёна... А якія цалкам узаконеныя жахі адбываюцца там, не раз даводзілася чуць не толькі ад стараслужачых, але і ад афіцэраў...
Як і ўсё астатняе ў Савецкім Саюзе, у войску стасункі паміж афіцэрамі і радавымі, як выявілася, насілі дваякі характар, мелі прыгожа-паказушныя знешнія праявы і зусім непрывабную ўнутраную сутнасць: з аднаго боку, камандзіры ўсяляк дэманстравалі клопат аб падначаленых, асабліва дбалі пра маладых: пастаянна цікавіліся, ці не крыўдзяць іх стараслужачыя; з другога боку, увесь гэты клопат тым і абмяжоўваўся: спытаць кабана ў прысутнасці дзеда, ці не прыніжаюць яго, і з пачуццём выкананага абавязку сысці дадому... Тое, што практычна да года службы ўсе маладыя выяўлялі проста нейкую паталагічную нязграбнасць: бясконца «падалі з лесвіц» ці «не маглі размінуцца з дзвярыма» і, як вынік, нібы баявыя ўзнагароды, пастаянна насілі на сабе адмысловыя гематомы, начальнікаў не засмучала зусім.
Назіраючы штодня такую крывадушнасць афіцэраў, маладыя жаўнеры не маглі не верыць пераканаўчым аргументам стараслужачых, што камандзіраў падобны
стан рэчаў цалкам задавальняе. Болып за тое, дзяды распавядалі безліч гісторый, якія зводзіліся да таго, што афіцэры імкнуцца хутчэй пакараць не крыўдзіцеляў, а іх ахвяр, пазбавіцца ад «стукачоў»: справодзіць небаракаў калі ўжо не ў дысбат, дык хаця б у іншую частку...
А што такое іншая часгка? Усё тое ж самае, што і тут... Тым больш на працягу тыдня дбайныя сувязісты высветляць, куды цябе перавялі, і не без асалоды панараскажуць новым тваім калегам такога, ад чаго немагчыма будзе пазбыцца не тое што да канца службы, а і да скону дзён...
He без іроніі Міхал думаў, што нарэшце спасціг сутнасць славутых баявых традыцый савецкага войска, якія перадаваліся ад пакалення да пакалення і пра якія даводзілася чуць мільён разоў...
I Радзевіч, і Шпакоўскі неяк самі па сабе, не згаворваючыся, стараліся дапамагчы кабанам, якія прыходзілі ў нарад па сталоўцы, у справе забеспячэння іхных дзядоў дадатковымі харчамі. Прынамсі, заплюшчвалі вочы на іх дробныя крадзяжы ці на адвольнае карыстанне казённым посудам, патэльняю ды плітой. Натуральна, посуд пастаянна бясследна знікаў. Тады раз на тыдзень з’яўляўся начальнік сталоўкі і выдаваў неабходную колькасць лыжак, шклянак, місак і кацялкоў...