ДМБ-91 зычу вярнуцца дадому Сяргей Пляскач

ДМБ-91

зычу вярнуцца дадому
Сяргей Пляскач
Выдавец: Галіяфы
Памер: 312с.
Мінск 2021
78.59 МБ
— Давай! Удар мяне! Ну, удар дзядулю, кабан няшчасны!
Разлік Падаляка апраўдаўся: праз імгненне ў калідор выскачыла з паўіузіна хлопцаў у такіх жа сініх шпітальных строях, у які быў апрануты Федзька. Прынамсі два з іх былі таксама дзядамі, гатовымі пры неабходнасці кінуцца на свавольнага кабана. Якія правілы гонару? Караць нахабных кабаноў усёю зграяю тут і лічылася за гонар.
He без намагання Радзевіч адвярнуўся ад шарыкаўскай* пысы Падаляка і выйшаў з медчасткі. Нават на вуліцы было чуваць, што Федзька выкрыквае яму ўслед нейкія красамоўныя пагрозы, але ўслухоўвацца ў іх Міхал не стаў.
Hara палала, галава па-ранейшаму балела. Таблетка ніяк пакуль не падзейнічала. Што рабіць?
Радзевіч вярнуўся ў сталоўку, але не стаў нікому паказвацца на вочы, а вырашыў непрыкметна прабрацца ў пусты адчынены пакой, што месціўся ў падвале адразу за кабінетам Антонава. У тым невялікім памяшканні, па столі і сценах якога цягнулася незлічоная колькасць трубак рознай таўшчыні, на падлозе ляжалі паралонавыя спартовыя матрацы, ці, як усе іх называлі, маты. Відаць, калісьці тут займаліся адзінаборствамі.
Міхал вырашыў, як і раіў медбрат, паспрабаваць выспацца: раптам і насамрэч дапаможа. Ён ні пры якіх абставінах не пакінуў бы Ваціка сам-насам з прыгатаваннем абеду, але стан быў невыносны.
Неяк справіцца. Можа, у такой сітуацыі дзяды ўсё ж дапамогуць. Зрэшты, начальнік сталоўкі напэўна ж загадае ім дапамагчы, бо ён жа ведае, што з Радзевічам.
Хлопец агледзеў непрывабны пакой без вокнаў у якім смярдзела цвіллю ды пацукамі, пераклаў маты, каб было больш-менш зручна легчы. Замка ў дзвярах не было, і Міхал падпёр іх цаглінаю, якую, відаць, для таго нехта сюды і прывалок.
Яшчэ хвіліну Радзевіч павагаўся, выключаць святло ці не: з аднаго боку, яно павінна адпудзіць пацукоў, калі яны наважацца сюды прыйсці, з другога боку, святло
* Паліграф Паліграфавіч Шарыкаў — герой фантастычнай аповесці Міхаіла Булгакава “Сабачае сэрца”.
можа прыцягнуць увагу людзей. Халера, невядома яшчэ, што горш. Вырашыў выключыць, бо палічыў, што грызуны гаспадараць у сталоўцы па начах.
Марна Міхал спадзяваўся выспацца: як толькі ён лёг на свой імправізаваны ложак, дык адразу ж праваліўся ў той ужо звыклы напаўпрытомны стан ці ў нейкую паралельную рэчаіснасць, у якую трапляў апошнім часам заўсёды, калі выпадала рэдкая хвіліна адпачынку. Верагодна, хвароба паспрыяла таму, што на гэты раз адчуванне сапраўднасці было асабліва моцным...
х т тт Страх. Чысцюткае жывёльнае пачуццё. zL I I Першабытны страх, які не атаясамліваL-L ецца з нечым канкрэтным: яшчэ нічога дакладнага як бы і не існуе, бо не мае назваў. Павінны прайсці тысячы гадоў, перш чым страх увасобіцца ў прадметы, істоты, з’явы... А пакуль толькі чысцюткае пачуццё, якое пагрозліва ахінае душу... Душа ўжо існуе. Бо хто ж у адваротным выпадку адчувае гэты пагрозлівы страх...
Міхал кідае выклік некаму невядомаму: а вось і здолею! Нічога ты са мной не зробіш! Пляваць я на цябе хацеў!
Праз абсалютна цёмныя сутарэнні сталоўкі Радзевіч упэўнена некуды рушыць, нібы ідэальна бачыць. Вось ён узняўся з падвала, дайшоў да ніжняй пляцоўкі бакавой лесвіцы. Куды цяпер: направа ў доўгі калідор, у які выходзяць дзверы разнастайных службовых памяшканняў-цэхаў і які завяршаецца вялізным праёмам у сцяне — уваходам у варачны цэх, сэрца сталоўкі, ці ўверх, па прыступках?
Хлопец ідзе ўверх і пасмейваецца з недарэчнай думкі пра тое, што варачны цэх — нібы і ёсць сэрца сталоўкі:
ён жа дакладна ведае, што сапраўдным сэрцам сталоўкі, дзе жыве душа гэтага будынка, з’яўляецца зусім не смярдзючы — ніякая вентыляцыя не дапамагае, — ад падлогі да столі апанаваны прусакамі варачны цэх. Як бы не так! I каму ў галаву магла прыйсці такая прымітыўная думка?! Сэрца гэтага старога гмаху месціцца — гэта ж абсалютна відавочна — у той вежы з гадзіннікам, якая вытыркаецца пасярэдзіне даху. Варачны цэх — якая пошласць. Вядома ж, вежа! На ўсе чатыры бакі свету з яе пазіраюць аднолькавыя белыя цыферблаты з чорнымі стрэлкамі і лічбамі, а вянчае яе шпільчаты чатырохсхільны дах з флюгерам у выглядзе сцяжка, здаецца, знізу не надта добра бачна...
Міхал аднекуль ведае, што яму прызначана аўдыенцыя на вышэйшым узроўні. Чым ён заслужыў такі гонар? Што ў ім такога, чаго няма ў іншых? Можа, яго і запрасілі, каб растлумачыць, чым ён адметны? Як цікава... Ён нават паскарае крок. «Хутчэй, хутчэй», — прыспешвае яго нечы незнаёмы голас. Міхал ужо шыбуе праз вялікую залу на другім паверсе. Цяпер тут практычна поўная цемра. Толькі асобныя палоскі святла трапляюць сюды ад далёкіх вулічных ліхтароў, але яны не здольныя перамагчы густую, бы добрая кава, чарнату навокал.
Раптам з аднаго стала зрываецца і падае з неверагодным грукатам крэсла... Міхал замірае на месцы. Здаецца, цэлую хвіліну ў пустых залах, доўгіх калідорах, сутарэннях адбіваецца-ракоча гулкае рэха. Што гэта? Папярэджанне? Дэманстрацыя незадаволенасці? Папрок? Апошняе выпрабаванне: ці не спынюся, ці наважуся прадоўжыць шлях? Ён жа выдатна ведае: вяртання назад не будзе... А можа, гэта быў усяго толькі бяскрыўдны жарт?!
Хлопец зноў ажывае і рушыць з месца: не дачакаецеся! Адзін лесвічны пралёт — і перад ім зачыненыя дзверы на гарышча. Міхал выцягвае з кішэні вялікую звязку ключоў, за якой цягнецца доўгі бліскучы металічны ланцуг: так, ён салідны чалавек, у яго ці не самая вялікая колькасць ключоў у батальёне, і ў кожнага з іх ёсць свае дзверы!..
Вось ён ужо і на гарышчы. Нагрэтае ад чарапіцы за доўгі дзень паветра быццам ператварае цемру ў нейкую матэрыяльную субстанцыю, якую можна пакратаць, узважыць, скласці ў торбу... Цяпер Міхалу здаецца, што ён плыве... Павярнуцца направа, адштурхнуцца, і праз метраў дзесяць будзе акно...
Як правільна называюцца вокны, якія выходзяць на схіл даху: слыхавыя? назіральныя? У нас такія сустракаюцца надта рэдка. На гэтым жа даху іх цэлых чатырнаццаць: на кожным бакавым схіле па шэсць і па адным на вальмах. Чатырнаццаць вокнаў, а ў гэткай цемры нават абрысаў ніводнага не бачна.
Пальцы лёгка намацваюць зашчапку. Міхал адчыняе адну створку, і ў паддашша ўрываецца моцны струмень свежага паветра. Хвіліну вецер шыбуе бязлітасна, і хлопец адчувае сябе, бы ў аэрадынамічнай трубе. Знізу аднекуль з нетраў будынка, даносіцца цэлая какафонія гукаў: штосьці бомкае, грукае, рыпіць, вые паветра — скразняк.
Што рабіць? Зачыніць акно? Спыніцца за некалькі крокаў да мэты?
Як адказ на нямыя пытанні — бы апошняя тлустая кропка ў канцы доўгага разважання, раптам увесь будынак скаланаецца ад магутнага выбуху і ўсё сціхае... Некалькі імгненняў Міхал разгублена азіраецца, нібы жаўнер пасля кантузіі, быццам тут штосьці можна ўбачыць: што адбылося? Якая такая неверагодная сіла ў адзін
момант спыніла гэты рэакгыўны струмень паветра, гэтае разбуральнае тарнада?
Здагадка расчароўвае сваёю банальнасцю: гэта грукнулі і зачыніліся масіўныя сгарыя дзверы на гарышча. Халера...
Зноў выпадковасць? Ага! Як бы не так! Дзякуй за дапамогу!
Міхал адчыняе другую палову акна. Ніжні край на ўзроўні грудзей. Ён спрабуе падскочыць і затрымацца на выпрастаных руках, каб потым перакінуць нагу на схіл даху. Нічога не атрымоўваецца: высакавата. Калі чарговая спроба ўскараскацца на акно зрываецца і Радзевіч адчувае прыкметную стому, ён згадвае, што недзе тут, пад акном, павінны быць нейкія скрыні... Міхал павадзіў у цемры нагою туды-сюды, крыху глыбей у падстрэшша: нешта ёсць. Прысеў на кукішкі, падаўся наперад, абмацаў знаходку. Падобна, сапраўды нейкія скрыні...
I што гэта значыць: ён не першы? He ён адзін абраны? Хто той другі? Як даведацца? Як пазнаць яго?
Хлопец адчуў, што прыкметна расхваляваўся. Яно і зразумела: не вельмі прыемна падзяляць самую важную ў тваім жыцці таямніцу, найвялікшае адкрыццё з некім яшчэ. Няўжо сапраўды нехта таксама здагадаўся...
He можа быць! Проста хтосьці з кухараў падабраў ключ, каб хаваць тут скрадзенае, для нечага прынёс сюды гэтыя скрыні... Мог нехта і іншы абзавесціся ключом, хто-небудзь зусім выпадковы, які-небудзь боўдзіла з нарада... А што, зусім не кепска мець ключ ад нейкага памяшкання, куды пры неабходнасці можна прыхавацца на час: кабаны, напрыклад, усе як адзін толькі і глядзяць, каб зашыцца ў які непрыкметны куточак і хоць некалькі хвілінак пакімарыць...
Але скрыні... Самае слабое звяно ў тэорыі выпадковасці: яны ляжаць пад адзіным акном, праз якое можна
выйсці на дах, усе астатнія забітыя цвікамі і не адчыняюцца...
Паверыць жа ў тое, што нехта быццам бы без усялякай прычыны караскаўся на вельмі круты схіл чарапічнага даху, немагчыма!..
А можа быць, таго другога, хто ведаў таямніцу пра душу будынка, тут папросту ўжо няма: што, калі ён даўным-даўно звольніўся і цяпер жыве дзе-небудзь у сваім Тамбове ці Фергане, ходзіць штодня на працу, кахае жонку, гадуе дзетак і стараецца не згадваць, як пра невытлумачальны сон, пра свае начныя шпацыры па даху ў кампаніі з нечым нябачным, але адчувальна прысутным...
Так і ёсць: дом абірае некага на час службы, а калі той звальняецца, пасвячае ў свае таямніцы іншага... Толькі навошта? I што гэта за таямніцы?..
Міхал намацаў ды выцягнуў з падстрэшша тры досыць грувасткія скрыні. Склаў у стос пад акном, пакратаў туды-сюды, каб пераканацца, што яны надзейна стаяць адна на адной і не рассунуцца, калі ён стане на верхнюю.
Нібыта ўсё нармальна.
Спачатку абапёр на верхнюю скрыню адно калена, зноў пахістаў свой разборны слуп, затым узняў другую нагу і выпрастаўся — цяпер ніжні край акна быў на ўзроўні паясніцы.
Без усялякіх намаганняў Міхал перабраўся на дах і, калі пераканаўся, што падэшвы паўкедаў зусім не слізгаюць па чарапіцы, а трымаюцца надзейна, бы на асфальце, адарваў рукі ад аконнай рамы і зрабіў некалькі крокаў спачатку ўбок, потым уверх.
Як выявілася, уздымацца па крутым схіле зусім не страшна. У нейкі момант Міхал нават пасміхнуўся ўголас, бо нагадаў самому сабе лыжніка, які скочыў з высачэзнага трампліна, і цяпер у палёце лыжы наблізіліся
яму да самага носу. Каб не тыцнуць дзюбаю ў дах, Радзевіч палічыў за лепшае абапірацца на чарапіцу рукамі.
Вось і канёк. Можна адпачыць і агледзецца. Неба пахмурнае — ні зорачкі. 3 правага боку чорны правал — вялікі неасветлены пляц, за ім недзе клуб і агароджа пад самым чыгуначным насыпам. Ззаду парк, у якім дзенідзе гараць цьмяным святлом лямпы напальвання. Крыху святлей злева і наперадзе: там казармы і КПП. Але святло адтуль практычна зусім не прапускаюць зялёныя шаты вялізных старых таполяў, якія растуць уздоўж доўгай паўднёвай і карацейшай заходняй сценаў сталоўкі.